Telegram Web Link
📝Манах, сельскі стараста, бізнес-трэнерка: каго прызналі палітвязнямі ў верасні

Сёння ў Беларусі налічваецца 1195 палітычныя зняволеныя. У верасні да спісу палітвязняў дадаліся адразу 77 чалавек. Яшчэ 19 чалавек былі прызнаныя палітвязнямі постфактум.

40 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам». 28 чалавек затрымалі паводле дыфамацыйных артыкулаў. Дзевяць чалавек былі абвінавачаныя за ўдзел у мірных сходах.

«Вясна» распавядае пра некаторых з тых людзей, хто былі прызнаныя палітвязнямі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118829

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢15🤬8👍2💔21
🗣«Ствараецца ілюзія быццам у Беларусі паслабленне, але колькасць затрыманняў толькі расце». Андрэй Чапюк выступіў на канферэнцыі АБСЕ

У Варшаве праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая ў Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. Сёння адбыўся сайд-івэнт на тэму «Выкарыстанне закона як зброі: тэндэнцыі палітычных пераследаў падчас агрэсіі Расіі» — у ім узяў удзел былы палітвязень ды валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк.

«Ствараецца ілюзія быццам у краіне адбываецца нейкае паслабленне, але, насамрэч, заканадаўства толькі становіцца больш жорсткім, а колькасць затрыманняў расце».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118832

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
39😢6😁1💩1💯1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі спачатку за пратэсты, а пасля па іншай палітычнай справе Крысціне Сашнікавай 33 гады. Пасля школы яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на ўлікова-эканамічны факультэт. З 2013 года Крысціна…
Стаў вядомы прысуд маладой супрацоўніцы Ernst & Young, якую двойчы за год асудзілі па палітычных справах

Нагадаем, Крысціну Сашнікаву першы раз асудзілі ў кастрычніку 2024 года. Тады яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 КК). Паводле «Спісу экстрэмістаў», тады дзяўчыну асудзілі да пазбаўлення волі.

Цяпер стала вядома, што ў жніўні над Крысцінай адбыўся ўжо другі суд. Гэтым разам яе асудзілі паводле арт. 361‑2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклік да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Па інфармацыі «Вясны», Крысціне прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі. Яна адбывае тэрмін у жаночай калоніі № 24 у Зарэччы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118833

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬49😢13😡6💔42👍1👎1
Палітзняволенага Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ

Як стала вядома БАЖ, палітзняволенага журналіста яшчэ 23 жніўня змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на шэсць месяцаў — да лютага 2026 года.

У верасні з Пачобутам зноў на працяглы час перарывалася ліставанне. Праз што можна падазраваць, што ён быў у штрафным ізалятары, дзе вязням не дазваляюць нават лісты. Журналіст таксама не атрымлівае ні рэчавых, ні харчовых перадач, а ў ПКТ агулам урэзанае харчаванне.

Крыніца БАЖ удакладніла, што Пачобуту выдалялі фурункулы. Дакладна невядома, ці гнойную аперацыю рабілі ў шпіталі, ці ў медчастцы калоніі. Хутчэй за ўсё — у медчастцы, мяркуе крыніца.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬67😡82👍1
На аўкцыён выставілі 19 твораў мастацтва з калекцыі палітзняволенага Віктара Бабарыкі

8 кастрычніка праходзяць таргі 14 карцін з асабістай калекцыі Віктара Бабарыкі. Кошты стартуюць ад 165 рублёў і даходзяць да 99,3 тысячы рублёў. Знайшліся жадаючыя купіць 14 з іх — найбольш танныя.

Агульны стартавы кошт усіх твораў мастацтва ацэньваўся каля 344 тысяч рублёў. Размова аб пачатковых цэнах гэтых работ на таргах, піша «Люстэрка».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬60😢10😁41
🎨 Дыскусія на «Прадмове»: «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?»

У межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца размова пра тое, як мастацтва і творчасць становяцца сродкам супраціву і самазахавання ў няволі.

Удзельнікі падзеляцца досведам і развагамі пра тое, як праз слова, малюнак ці музыку можна перажыць ізаляцыю і захаваць чалавечую годнасць.

Запрашаем далучыцца!

📅 11 кастрычніка 2025
📍 Вільня, клуб «Павільёнас» (Pylimo g. 21B)
🕐 12:40–13:20

📖 Поўная праграма фестывалю
24👍3😁1
Стала вядома, дзе ўтрымліваюць палітзняволенага Ігара Аліневіча

Родныя Ігара ў сацсетках напісалі, што мужчына знаходзіцца ў мазырскай ПК №20. Паведамляецца, што на дадзены момант Ігар у ШІЗА.

У жніўні 2025 году скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго Ігара адправілі па этапе ў калонію, але доўгі час не было вядома, у якую.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬58😢122😁2
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Рудкоўскі, Аляксандр Шульга, Вадзім Боуфал, Генадзь Палейчук, Самір Зал аглы Гулу-заде, Яўген Мельнічук, Віталь Гіра, Уладзіслаў Піскуновіч, Аляксандр Штык, Сяргей Філімонаў, Дзмітрый Постнікаў, Ігар Варановіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118837

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬35❤‍🔥5🙏4💔4👍1👎1
У суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да чацвярых удзельнікаў ініцыятывы «Сумленныя людзі»

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».

У ведамстве заявілі, што дзейнасць »Сумленных людзей» была накіравана на «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абразу і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК). Абвінавачанне прад'яўлена і па іншых артыкулах.

Судовы працэс будзе праходзіць завочна.

Нагадаем, па справе «Сумленных людзей» праходзяць Алена Жылачкіна (Жываглод), Зарына Сарокіна, Алег Давыдчык і Цімафей Малахоўскі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🖕33🤬192👍2👎1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!

У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.

Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.

Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.

📍Raoul Wallenbergs torg

FreeViasna.org
37👍3🔥2😁1
🗣«Шляхі да адказнасці ў Беларусі»: абмеркаванне на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве

У Варшаве праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Сёмага кастрычніка ў яе рамках адбыўся сайд-івэнт на тэму «Шляхі да прыцягнення да адказнасці ў Беларусі» — у якім ўзялі ўдзел былая палітзняволеная Аксана Колб і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства была таксама прадстаўніца Офіса нацыянальнага пракурора Польшчы Ёана Яцкоўска, дырэктарка Дырэктарата міжнароднага права Міністэрства замежных спраў Літвы Інгрыда Бачулене, а таксама кіраўніца IAPB Андрэа Хубер.

«Магчыма, калі б у свой час тыя, хто быў датычны да рэпрэсій у сталінскі перыяд, брэжнеўскі, панеслі заслужаныя пакаранне — не важна, праз колькі гадоў — магчыма цяпер гэта не было б у такіх маштабах. Таму што разуменне таго, што рана ці позна тваё беззаконне будзе вядомым усім і будзе пакаранае, магчыма многіх бы спыніла».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118840

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
26👍3😁1
Палітняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну больш за 10 месяцаў не дазваляюць тэлефанаванні, месяц ад яго не было лістоў

6 кастрычніка родныя атрымалі ад журналіста-палітвязня доўгачаканыя паштоўкі — першыя за больш як месяц без зваротнай сувязі. Перапіска акрамя як з блізкімі сваякамі наогул забароненая.

Ні паштовак, ні лістоў ад Дзяніса Івашына не было 32 дні. Адсутнасць камунікакацыі Вольга Івашына, жонка журналіста, тлумачыць тым, што Дзяніса трымаюць у штрафным ізалятары.

На яе меркаванне, з 1 кастрычніка ён ужо перамешчаны ў звычайную камеру. Але прынамсі да канца чэрвеня наступнага года яго будуць трымаць у жодзінскай турме ва ўмовах строгага рэжыму, піша БАЖ.

Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
😡45🤬233😁1
Праз «камісію па вяртанні» за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, піша @nashaniva.

Усяго з моманту стварэння камісіі паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў, бо, як адзначыў Стук, у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. У такіх выпадках камісія прапаноўвала дапоўніць інфармацыю.

Таксама гэта камісія разглядала справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім па палітычных меркаванняў не дазвалялі гуляць у Беларусі. Па 11 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звароты ў «камісію па вяртанні», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤣42🤡14💊43😁2😢1🖕1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
16👍1😁1
💔«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна

Былую палітзняволеную выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну затрымалі восенню 2022 года і асудзілі на 3,5 гады за ўдзел у пратэстах і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чэрвені экс-палітзняволеную разам з іншымі палітзняволенымі прымусова дэпартавалі ў Літву.

Наталля распавяла, чаму ў калоніі нельга адмовіцца ад выдварэння з краіны, пра жахлівыя ўмовы ўтрымання для жанчын пенсійнага веку. А таксама падзялілася, ці адчувае сябе свабоднай у прымусовай дэпартацыі і як адаптуецца ў краіне, якую не абірала.

«Я вельмі ўдзячная Статкевічу, бо сваім учынкам ён нарэшце расплюшчыў вочы людзям на ўсю бездань такога "вызвалення". Калі я па вызваленні казала пра гэта (прымусовы вываз з краіны), то людзі ветліва мяне віншавалі з вызваленнем, спачувалі. Але я бачыла, што дзесьці ўнутры яны мяне не разумелі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118843

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔4419😢2😐2😁1
✍️Ад Марыі Калеснікавай дайшоў ліст на волю

У ім яна піша свайму тату, узгадвае дзяцінства і сямейныя падарожжы, паведамляюць у Instagram.

«Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі. З самага нараджэння вы акружылі нас такой любоўю, аб якой толькі марыць можна! Вы дарылі нам з Танечкай адна адну і навучылі нас любіць і сябраваць.

Штораніцы гляджу ў ранішняе, а ўвечар у зорнае неба, успамінаю вас і ўсіх дужа-моцна ў думках абдымаю! І заўсёды адчуваю вашую любоў і клопат, якія мяне абараняюць і ўсяляюць упэўненасць, што мы вытрымаем усё.

Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень».
82💔25😢4🙏2🤮1
❗️Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA

У іх людзей просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail

Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты, якая сканчвацца @ zmina.uа.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬39🤡81😁1
2025/10/21 11:59:34
Back to Top
HTML Embed Code: