Telegram Web Link
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!

У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.

Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.

Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.

📍Raoul Wallenbergs torg

FreeViasna.org
37👍3🔥2😁1
🗣«Шляхі да адказнасці ў Беларусі»: абмеркаванне на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве

У Варшаве праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Сёмага кастрычніка ў яе рамках адбыўся сайд-івэнт на тэму «Шляхі да прыцягнення да адказнасці ў Беларусі» — у якім ўзялі ўдзел былая палітзняволеная Аксана Колб і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства была таксама прадстаўніца Офіса нацыянальнага пракурора Польшчы Ёана Яцкоўска, дырэктарка Дырэктарата міжнароднага права Міністэрства замежных спраў Літвы Інгрыда Бачулене, а таксама кіраўніца IAPB Андрэа Хубер.

«Магчыма, калі б у свой час тыя, хто быў датычны да рэпрэсій у сталінскі перыяд, брэжнеўскі, панеслі заслужаныя пакаранне — не важна, праз колькі гадоў — магчыма цяпер гэта не было б у такіх маштабах. Таму што разуменне таго, што рана ці позна тваё беззаконне будзе вядомым усім і будзе пакаранае, магчыма многіх бы спыніла».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118840

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
26👍3😁1
Палітняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну больш за 10 месяцаў не дазваляюць тэлефанаванні, месяц ад яго не было лістоў

6 кастрычніка родныя атрымалі ад журналіста-палітвязня доўгачаканыя паштоўкі — першыя за больш як месяц без зваротнай сувязі. Перапіска акрамя як з блізкімі сваякамі наогул забароненая.

Ні паштовак, ні лістоў ад Дзяніса Івашына не было 32 дні. Адсутнасць камунікакацыі Вольга Івашына, жонка журналіста, тлумачыць тым, што Дзяніса трымаюць у штрафным ізалятары.

На яе меркаванне, з 1 кастрычніка ён ужо перамешчаны ў звычайную камеру. Але прынамсі да канца чэрвеня наступнага года яго будуць трымаць у жодзінскай турме ва ўмовах строгага рэжыму, піша БАЖ.

Нагадаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
😡45🤬233😁1
Праз «камісію па вяртанні» за амаль тры гады вярнуліся ў Беларусь 30 чалавек

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, піша @nashaniva.

Усяго з моманту стварэння камісіі паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў, бо, як адзначыў Стук, у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. У такіх выпадках камісія прапаноўвала дапоўніць інфармацыю.

Таксама гэта камісія разглядала справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім па палітычных меркаванняў не дазвалялі гуляць у Беларусі. Па 11 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звароты ў «камісію па вяртанні», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤣42🤡14💊43😁2😢1🖕1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
16👍1😁1
💔«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна

Былую палітзняволеную выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну затрымалі восенню 2022 года і асудзілі на 3,5 гады за ўдзел у пратэстах і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чэрвені экс-палітзняволеную разам з іншымі палітзняволенымі прымусова дэпартавалі ў Літву.

Наталля распавяла, чаму ў калоніі нельга адмовіцца ад выдварэння з краіны, пра жахлівыя ўмовы ўтрымання для жанчын пенсійнага веку. А таксама падзялілася, ці адчувае сябе свабоднай у прымусовай дэпартацыі і як адаптуецца ў краіне, якую не абірала.

«Я вельмі ўдзячная Статкевічу, бо сваім учынкам ён нарэшце расплюшчыў вочы людзям на ўсю бездань такога "вызвалення". Калі я па вызваленні казала пра гэта (прымусовы вываз з краіны), то людзі ветліва мяне віншавалі з вызваленнем, спачувалі. Але я бачыла, што дзесьці ўнутры яны мяне не разумелі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118843

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔4419😢2😐2😁1
✍️Ад Марыі Калеснікавай дайшоў ліст на волю

У ім яна піша свайму тату, узгадвае дзяцінства і сямейныя падарожжы, паведамляюць у Instagram.

«Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі. З самага нараджэння вы акружылі нас такой любоўю, аб якой толькі марыць можна! Вы дарылі нам з Танечкай адна адну і навучылі нас любіць і сябраваць.

Штораніцы гляджу ў ранішняе, а ўвечар у зорнае неба, успамінаю вас і ўсіх дужа-моцна ў думках абдымаю! І заўсёды адчуваю вашую любоў і клопат, якія мяне абараняюць і ўсяляюць упэўненасць, што мы вытрымаем усё.

Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень».
82💔25😢4🙏2🤮1
❗️Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA

У іх людзей просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail

Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты, якая сканчвацца @ zmina.uа.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬39🤡81😁1
Працягваецца збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».


Падтрымаць Міколу можна па спасылцы

🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
🔥3427👍6😁3🤯1
1180 беларусаў дадалі ў базу вышуку РФ за апошнія паўгады — цяпер там больш за 5200 беларусаў

За гэты час у вышук абвясцілі некалькіх журналістаў і журналістак: Марыю Грыц, былога галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» і палітвязня Ягора Марціновіча, вядучую шоу «Звычайная раніца» Марыну Ментусаву, былую палітзняволеную Вольгу Класкоўскую, а таксама яе бацьку, журналіста і палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Сярод беларусаў, якія трапілі ў вышук, ёсць былыя палітвязні: Паліна Шарэнда-Панасюк, Дзяніс Дземух, Антаніна Канавалава (і яе маці Ганна Канавалава), Данііл Чуль, Андрэй Чапюк, Дзмітрый Гопта і яго маці Вольга.

У спіс таксама дадалі праваабаронцаў «Вясны» Паўла Сапелку і Алега Мацкевіча, сябраў «Прававой ініцыятывы» Сяргея Усцінава і Вікторыю Фёдараву, былога адваката і дарадцу па прававых пытаннях НАУ Міхаіла Кірылюка.

Паглядзець базу можна на старонцы «Медыязоны»
🤬34🖕161👍1👎1
📝Праваабаронцы апублікавалі даклад пра прымусовую працу ў папраўчых установах

Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі даклад пра прымусовую працу, звязаную з пазбаўленнем волі ў папраўчых установах Рэспублікі Беларусь. Як адзначае аўтар дакладу Алег Мацкевіч, інфармацыя была сабраная па запыту Спецыальнага дакладчыка Нільса Муйжніекса для падрыхтоўкі паведамлення на 80-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ў кастрычніку 2025 года.

Прымусовая праца ў папраўчых установах разглядаецца як адна з найбольш распаўсюджаных і схаваных форм парушэння правоў зняволеных у Рэспубліцы Беларусь.

Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118847

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬12😢124😁1
«Больш распаўсюджаны псіхалагічны гвалт, чым фізічны». Былая палітзняволеная Наталля Дуліна пра ўмовы ў жаночай калоніі

Наталля распавядае, што для яе ў калоніі было самым цяжкім і ці праўда, што да жанчын там ставяцца больш лагодна, чым да мужчын.

«У нашай дзяржаве квітнее сэксізм. І ў дадзеным выпадку гэты традыцыйны погляд на жанчын становіцца плюсам. Біць жанчын так, як мужчынаў не варта. З мужчынамі ўвогуле размаўляюць кулакамі. Слухаючы на прэс-канферэнцыі, што казалі хлопцы, я разумела, што ў нас падобнага мала. У жаночай калоніі больш распаўсюджаны псіхалагічны гвалт, чым фізічны.

Ёсць такая рэч, як калектыўная адказнасць. Калі хтосьці адзін здзейсніў парушэнне, караюць увесь атрад. Усіх выводзяць на пляц, хтосьці адзін чытае ўслых звод правілаў, а іншыя слухаюць ці паўтараюць. Натуральна, усе іншыя вязні пачынаюць злавацца на таго, каму выпісалі парушэнне».


🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна
🤬23😢11🔥1😁1
Псіхалагіню з лагапедычнага цэнтра асудзілі па палітычнай справе

Дзіяна Міхайліна родам з Ліды. Пасля школы яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на кафедру псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук, якую скончыла ў 2020 годзе.

Дзяўчына пісала дыплом пра тое, як працаваць з малодшымі школьнікамі з цяжкімі парушэннямі маўлення. А пасля выпуску працавала псіхалагіняй у адным з лагапедычных цэнтраў, піша «Наша Ніва».

Дзіяну асудзілі ў 2025 годзе па ч. 3 арт. 361‑1 КК — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання». Падрабязнасці справы невядомыя.
😡26🤬231👍1👎1
❗️Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю

Нядаўна стала вядома, што вядомую беларускую відэаблогерку Караліну Канановіч затрымалі на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Пасля гэтага яе чатыры месяцы трымалі за кратамі і асудзілі да «хатняй хіміі». Гэта гісторыя — далёка не адзінкавая.

Беларусы ўжо некалькі гадоў жывуць у жахлівай рэчаіснасці, дзе вяртанне дадому можа скончыцца зняволеннем. Больш за тое, напачатку года «Вясна» даведалася пра смерць 66-гадовай жанчыны з анкалогіяй, якая захварэла на запаленне лёгкіх у ІЧУ — туды яе адправілі наўпрост з мяжы.

Пра допыты і затрыманні ў беларускіх пунктах пропуску праваабаронцы «Вясны» рэгулярна атрымліваюць паведамленні ўжо некалькі гадоў. У некаторых выпадках «размовы» сканчаюцца затрыманнем.

Распавядаем, што цяпер вядома пра сітуацыю на мяжы і каго пераследуюць па прыездзе ў Беларусь.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118850
🤬43😁21👎1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Telegram-канал «Врачи за правду и справедливость», старонкі ў Facebook «Evgeni Vilski», «Врачи за правду и справедливость», старонкі ў «Аднакласніках» «Tjigfd Jgrion», «Андрей Коробицын», YouTube-канал «Врачи за правду и справедливость», а таксама TikTok-старонкі «buromedia», «belaruswithukraine», «BYLeaks», «algizsoulu».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬108🖕6👍1👎1
🌿10 кастрычніка — Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання.

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.

У 2020–2025 гадах у краіне было вынесена 5 смяротных прысудаў, вядома пра 2 растрэлы і 3 акты памілавання. Сярод асуджаных — маладыя людзі, людзі з цяжкім жыццёвым досведам, з пацверджанымі фактамі катаванняў ці адсутнасцю належнага разгляду.

👀Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
24👍8🤡4😁1
Палітзняволенага ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах

Сяргею Цімашэнка 59 гадоў. Ён з Жылічаў, аграгарадка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, вядомага палацам Ігната Булгака.

Сяргей Цімашэнка з 1986 па 1988 гады ваяваў у Афганістане. Ён служыў у 2‑й дэсантна-штурмавой заставе Керкінскай дэсантна-штурмавой манеўранай групы, кіраваў баявой групай. Удзельнічаў у шматлікіх баявых аперацыях. За ўдзел у аперацыі «Млын» каля кішлака Бала-Бокан быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, піша «Наша Ніва».

Апошні час мужчына займаўся вырабамі з дрэва — дошкамі і іншымі будаўнічымі матэрыяламі.

Па звестках «Вясны», Сяргея асудзілі 10 верасня па чатырох артыкулах — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК), «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361‑1 КК) і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290‑5 КК). Прысуд — 12 гадоў калоніі.
🤬69👎2👍1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволенага ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах Сяргею Цімашэнка 59 гадоў. Ён з Жылічаў, аграгарадка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, вядомага палацам Ігната Булгака. Сяргей Цімашэнка з 1986 па 1988 гады ваяваў…
«Алесь Бяляцкі мог выйсці на волю ў чэрвені». Ігар Лосік адказаў на пытанні беларусаў у Threads

📍«Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але нас у апошнюю хвіліну беларускія ўлады выкраслілі са спісаў і замянілі на іншых. Бабарыку і Калеснікаву, я ўпэўнены, таксама рыхтуюць у бліжэйшую партыю».

📍«Першы год атрымліваў па 50-70 лістоў за дзень. Потым усе заблакавалі і з лютага 2023 года ніводнага ліста не атрымаў, быў у рэжыме «інкамунікада». Лісты вельмі моцна падтрымлівалі маральна».

📍«Кнігі нельга толькі калі пападаеш у карцэр або ў ШІЗА. У бібліятэцы на лагеры ў Наваполацку быў выдатны выбар кніг, але не было часу чытаць. Працавалі 6 дзён у тыдзень за заробак у 30 цэнтаў у месяц)) Але кніг я прачытаў вялікае мноства».

📍«Смяяліся амаль кожны дзень, за гэта часта атрымлівалі) Калі на лагеры быў, было весела, таму што шмат добрых людзей было вакол і з такімі ж перакананнямі».

📍Калі выйшаў, першым жаданнем было «выспацца, не прачынацца ў 5 раніцы, з’есці бургер і ўбачыць жывое зялёнае дрэва».
68💔9👍3🤣2🙏1
❗️«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш

Актывіст партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыш ужо амаль месяц знаходзіцца на волі пасля пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён аднаўляецца і наладжвае жыццё ў Літве. За кратамі актывіст стараўся шмат чытаць і вывучаць замежныя мовы, калі меў магчымасць.

Былы палітвязень распавёў «Вясне», за што яго асудзілі паводле артыкула «перашкода ажыццяўленню выбараў», як на яго паўплывала зняволенне і чаму «суткі» на Акрэсціна ён называе самым цяжкім часам за пяць з паловай гадоў.

«Герцэн прыкладна так сказаў пра Бакуніна, які дзесяць гадоў правёў у турме, а потым збег: "Турма і высылка незвычайна захоўваюць моцных людзей, калі не адразу іх знішчаюць; яны выходзяць з яе, як з непрытомнасці, працягваючы тое, на чым яны страцілі прытомнасць". Я адчуваю прыкладна тое ж».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118854

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
40💯8😁2
🔗«Паміж жыццём і расстрэлам»: гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі за апошнія пяць гадоў

10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» падрыхтавалі аналіз і спіс падзей, якія адбыліся ў тэме смяротнага пакарання з 2020 па 2025 год.

У 2020–2025 гадах у краіне было вынесена 5 смяротных прысудаў, вядома пра 2 растрэлы і 3 акты памілавання.

«Калі мы рабілі гэты аналіз сітуацыі са смяротным пакараннем за гэты перыяд часу, то мы заўважылі, што адбывалася шмат розных рэчаў. Нельга сказаць, што яны набылі тэндэнтнасць, але змены былі. Прычым на розных узроўнях: і на юрыдычным, і на сітуацыі вынясення і прывядзення смяротнага прысуду».


Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118855
😢19🤬5🕊31
2025/10/21 09:23:27
Back to Top
HTML Embed Code: