🎨 Дыскусія на «Прадмове»: «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?»
У межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца размова пра тое, як мастацтва і творчасць становяцца сродкам супраціву і самазахавання ў няволі.
Удзельнікі падзеляцца досведам і развагамі пра тое, як праз слова, малюнак ці музыку можна перажыць ізаляцыю і захаваць чалавечую годнасць.
Запрашаем далучыцца!
📅 11 кастрычніка 2025
📍 Вільня, клуб «Павільёнас» (Pylimo g. 21B)
🕐 12:40–13:20
📖 Поўная праграма фестывалю

❤26
Палата прадстаўнікоў ухваліла ўвод пакарання за «прапаганду нетрадыцыйных адносін»
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапаўняецца новым артыкулам 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі». Гэта азначае ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за любыя формы выказвання, якія ўлады могуць палічыць прапагандай.
• Якія дзеянні ці матэрыялы могуць быць кваліфікаваны як «прапаганда»?
• Ці можна патрапіць пад пераслед за эмодзі 🌈?
• Ці можа чалавек, які жыве за межамі Беларусі, быць прыцягнуты па гэтым законе?
• Ці можна патрапіць пад пераслед за нашэнне аксэсуараў з сімволікай Pride ці фемінісцкіх ініцыятыў?
На ўсе гэтыя пытанні адказвае юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова. Чытаць па спасылцы

🤬37🤯5😱5👍4🥱3❤2👎1👏1
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:32 10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Якой была гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі за апошнія пяць гадоў?
21:05 Вебінар і новы даклад IAPB: «Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі. Механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права»
32:35 Канферэнцыя АБСЕ: сайд-івэнт пра прыцягненне да адказнасці ў Беларусі

❤12👍1
🔗«Які можа быць сон, калі ты корчышся ад холаду?»
Адказваючы на пытанне, што найцяжэйшае для Наталлі Дулінай было ў калоніі, суразмоўца называе сябе «цёртым калачом» і кажа, што ціск з боку адміністрацыі на яе не ўплываў істотным чынам.
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: Наталля Дуліна

«Самым цяжкім для мяне было ШІЗА. Гэта сапраўды былі пакуты. Хаця я не першы раз апынулася ў такіх умовах. Мікола Дзядок казаў, што дарослыя мужыкі вылі ад холаду. Дзяўчаты нашыя не вылі, але яны таксама скардзіліся на холад.
Я ўжо аднойчы перажыла падобнае, калі была на адміністрацыйным арышце. Там мяне разам з іншай палітычнай памясцілі ў халаднюшчую камеру. Тады ў ізалятары, як і ў калоніі ў ШІЗА, у нас забралі ўсю верхнюю вопратку. Ад холаду стаяць на месцы было невыносна. Я бегала-прыгала, займалася фізкультурай, каб толькі спыніць гэтыя выпрабаванні холадам. У ШІЗА ў нас было ўсё паводле раскладу: трохразавае харчаванне, 8-гадзінны сон. Але прабачце, які можа быць сон, калі ты корчышся ад холаду?».
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: Наталля Дуліна
🤬30😢9😡5❤2😁1💯1
🌿У Стакгольме працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя». Паспейце яе наведаць!
У Стакгольме 25 верасня адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», якая прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Марфе Рабковай, Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, і Уладзю Лабковічу.
Яе ўжо паказалі ў Варшаве, Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе. У Стакгольме на адкрыцці кампазіцыі выступілі з прамовамі прадстаўнікі арганізацый-арганізатараў інсталяцыі.
Паспейце наведаць інсталяцыю да 15 кастрычніка.
📍Raoul Wallenbergs torg
FreeViasna.org

❤25👍3🔥3🤡1
💔«Мне пашанцавала — многія прайшлі праз больш сур'ёзныя выпрабаванні»
Сяргей Спарыш, пабыўшы амаль месяц на волі, кажа, што адчувае сябе агулам нармальна:
Былы палітвязень асобна адзначыў: галоўнае, што не выявілі СНІД і гепатыт:
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш

«Агулам, я нядрэнна захаваўся. Мне пашанцавала, бо многія прайшлі праз больш сур'ёзныя выпрабаванні. Я не прайшоў праз сапраўдныя катаванні. Для мяне самым цяжкім быў штодзённы псіхалагічны ціск».
Былы палітвязень асобна адзначыў: галоўнае, што не выявілі СНІД і гепатыт:
«Бо турмы — гэта рассаднік інфекцыйных захворванняў. Напрыклад, у калоніі № 15, дзе я сядзеў апошнім часам, былі так званыя "наряды" — прызначэнні на бульбу. І на іх адпраўлялі, у тым ліку, зняволеных з гепатытам. А ўзбуджальнік гэтага захворвання можа захоўвацца дастаткова доўга у час кантакту з паветрам. Таксама ў калоніі вельмі шмат сухотнікаў, і я меў з імі кантакты. Часта было так, што чалавек кашляе паўгода, і толькі потым яму кажуць, што ў яго сухоты і лёгкіх амаль няма».
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш
🙏22❤20🤬6
«Кожны дзень — гэта катаванне». Праваабаронца «Вясны» распавёў на канферэнцыі АБСЕ пра лёсы палітвязняў
На сайд-івэнце «Бяляцкі, Калеснікава і сотні іншых. Як вызваліць беларускіх палітвязняў?», праведзеным 10 кастрычніка ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алег Пашкевіч распавёў пра сітуацыю з крымінальным пераследам па палітычных матывах на сённяшні дзень.
Прайшло ўжо пяць гадоў пасля масавых рэпрэсій 2020 года ў Беларусі. Амаль 3000 чалавек за гэты час адбылі свае тэрміны і звыш 1200 знаходзяцца цяпер за кратамі. Сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, а таксама палітычная лідарка апазіцыі Марыя Калеснікава.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118867

😢27❤11😁2🤬2
📝З пачатку верасня палітвязнямі былі прызнаныя ажно 107 чалавек
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

🤬27😢11❤3😁1
📝Пачаўся збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2025
@PENBelarus распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.
Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.
🖍 Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы.
⏳ Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
👉 Усе дэталі, статут і рэгламент прэміі чытайце тут.
Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.

❤28👍3😁1
💔«Там дзе я, там мой дом» — Наталля Дуліна
Калі Наталля толькі апынулася ў Літве, то была ў вельмі вялікім адчаі.
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна

«Але літаральна на другі дзень я пагутарыла з маці. Яна мне сказала, што і яна, і мой муж вельмі шчаслівыя, што я па-за Беларуссю. Таксама маці сказала, што нарэшце яе трывога скончылася. Пакуль я была ў Беларусі, у 2022 годзе мяне арыштоўвалі тры разы па 15 сутак. Тады мае блізкія пачалі заклікаць, каб я з’язджала з Беларусі іначай мяне пасадзяць. Я ведала, што так будзе. Я толькі вельмі хацела, каб мне далі дагуляць лета. Я выйшла з апошняга адміністарцыйнага арышту 18 чэрвеня і вельмі хацела надыхацца празапас свежага паветра. Мне сапраўды пашанцавала, бо мяне затрымалі 3 кастрычніка. То-бок, далі магчымасць мне пагуляць.
Я сабе сказала, што калі я апынулася тут, то павінна даць сабе ўстаноўку – там дзе я, там мой дом. Я павінна звіць гняздо тут і зрабіць усё, што ад мяне залежыць».
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна
❤67😐3😁1
«Недахоп сну біў па нервовым стане» — Сяргей Спарыш пра суткі на Акрэсціна
Са словаў Сяргея, супраць затрыманых паводле палітычных матываў у месцах зняволення выкарыстоўваюцца розныя спосабы ціску, але адным з самых жорсткіх са свайго досведу ён назваў пазбаўленне сну на Акрэсціна ў 2020 годзе:
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш
Са словаў Сяргея, супраць затрыманых паводле палітычных матываў у месцах зняволення выкарыстоўваюцца розныя спосабы ціску, але адным з самых жорсткіх са свайго досведу ён назваў пазбаўленне сну на Акрэсціна ў 2020 годзе:
«Цягам двух тыдняў, начамі, кожныя трыццаць хвілін супрацоўнікі грукалі ў дзверы камеры — нібыта правяралі, ці жывы. А я мусіў устаць і падняць рукі. Калі я не ўстаю, то яны заходзяць і самі мяне падымаюць. Як толькі засынаю — мяне адразу будзяць. Днём, вядома, нельга спаць. Вочы заплюшчу — грукаюць. Недахоп сну біў па нервовым стане. Гэта быў проста здзек.
А тыя жанчыны-супрацоўніцы, якія гэтым займаліся, хацелі з'ехаць у Еўропу. Не здзіўлюся, калі яны ўжо атрымалі палітычны прытулак. Я чуў іх дыялог. Адна кажа: "Хачу з'ехаць у Еўропу. Скажу, што я палітычная", а другая на гэта сказала: "Я б таксама з задавальненнем"».
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш
🤬56😢4❤1😁1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Хадзіла з кута ў кут». Вядомую ютуб-блогерку затрымалі на мяжы за ўдзел у пратэстах — за кратамі яе пратрымалі чатыры месяцы
🔹Пенсіі палітвязняў цяпер забірае калонія – праваабаронцы звярнуліся ў ААН
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2025
🔹Манах, сельскі стараста, бізнес-трэнерка: каго прызналі палітвязнямі ў верасні
🔹«Каб у Беларусі была ўсталяваная справядлівасць». IAPB прадставіла даклад пра шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі
🔹«Мы абіраем паміж дэпартацыяй і турмой»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна
🔹Праваабаронцы апублікавалі даклад пра прымусовую працу ў папраўчых установах
🔹«Калі чалавек гатовы да гэтых выпрабаванняў, турма яго не зменіць», — Сяргей Спарыш
🔹Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤18👍2😢1🤮1
Маладога блогера і захавальніка архіва Клічаўскага краязнаўчага музея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Яўгену Старавойтаву 26 гадоў. Ён родам з Клічава. Пасля школы паступіў у Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова, дзе вучыўся на археолага. Яўген — патрыёт сваёй малой радзімы. Ён доўгі час працуе ў Клічаўскім краязнаўчым музеі, захоўвае хронікі музея і арганізоўвае там мерапрыемствы.
А тры гады таму Старавойтаў стварыў праект «Магілёўскія хронікі». Гэта відэаблог пра цікавосткі і займальныя факты з гісторыі Магілёўскага края. Ён мае больш за 4000 падпісчыкаў у ютубе і больш за 7000 — у інстаграме. Праект намініраваўся на конкурс «Падарожнічаем па сінявокай».
Хлопец знік з сацсетак у канцы траўня — яго змясцілі ў СІЗА. Выйшаў ён на пачатку верасня, ужо пасля прысуду па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яўгену прысудзілі хатнюю хімію. Ён працягвае распавядаць пра свой родны край, піша «Наша Ніва».

🤬61💔10❤3👍1👎1
🥀Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці дагэтуль няма.
У гонар Вітольда «Вясна» абвясціла 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.
«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай смерці буду плакаць», — казала маці Вітольда.
На фотаздымку Вітольд у верасні 2020-га года — гэта апошняе вядомае фота Ашурка з волі.

💔77❤12🙏7😁1
Дойліда з Брэстчыны, які будаваў цэрквы ў некалькіх краінах, адправілі калонію па чатырох палітычных артыкулах
Алегу Кіневу 56 гадоў. Ён жыве ў аграрадку Першамайская (Блудзень) у Бярозаўскім раёне. Ён прадпрымальнік, займаецца дахавымі працамі. Ягоная спецыялізацыя — выраб купалаў для праваслаўных цэркваў. Спачатку ён працаваў з брыгадай як наёмны працаўнік, а праз некалькі гадоў адкрыў сваю справу.
Кінеў рэканструяваў купал Патрыяршага прадстаўніцтва РПЦ, ствараў купал для царквы вайсковай часці ў Слоніме, рабіў дубовы мост, прыстань і альтанку на выспачцы побач з сядзібай графа Гутэн-Чапскага ў Станькаве і часоўню ў заапарку. Агулам жа ягоныя працы раскіданыя па розных гарадах і вёсках Беларусі, піша «Наша Ніва».
Нядаўна яго асудзілі па чатырох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361‑1 КК).
Прысуд невядомы.

🤬55😢9😡6👍1👎1
📙У гомельскім СІЗА-3 ужо некалькі месяцаў няма бібліятэкара
На дадзены момант падследным дазволілі, каб падпіску на перыядычныя выданні афармлялі іх сваякі ці знаёмыя з волі. Раней гэта маглі зрабіць толькі яны самі, выкарыстоўваючы грошы на сваім асабістым рахунку.
Аднак адсутнасць бібліятэкара азначае і адсутнасць нармальнага карыстання кнігамі з бібліятэкі СІЗА. Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, бібліятэкара ў гомельскім СІЗА няма з лета.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬43👎1
Ігар Лосік распавёў пра сустрэчу з Эдуардам Пальчысам за кратамі
Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Нагадаем, у 2021-ым годзе палітзняволенаму Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.

«3 жніўня ў “сталыпіне” ехаў з Пальчысам. Пашанцавала гадзіны 2-3 паразмаўляць. Трымаецца ён годна і па баявому. Адмаўляецца падпісваць памілухі і здымацца для інтэрвію, крэмень, адным словам.
Выканаў яго просьбу сустрэцца з яго жонкай і дачкой і падарыць кветкі ад яго)».
Нагадаем, у 2021-ым годзе палітзняволенаму Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.
❤59💔3🫡3👍1🔥1🤮1🍌1