У дачыненні да пяці «каліноўцаў» распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна

Гаворка пра Вадзіма Кабанчука, Паўла Шурмея, Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава і Дзяніса Прохарава.

Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🖕38🤬52😁1
Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў

Член літоўскага Сейма Рэмігіус Матузас сказаў, што яны чакаюць прыбыцця новай партыі беларускіх палітвязняў, піша «Наша Ніва».

«У цяперашні час рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні. І мы не ведаем, колькі яшчэ людзей зараз прыедуць з Беларусі ў Літву.

Пакуль гэта канфідэнцыяльна, і мы дакладна не ведаем, але такая [аперацыя] была і будзе працягвацца. І, вядома, мы павінны будзем забяспечыць і паклапаціцца пра такіх людзей».
32🙏19👍2🤨1
«Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» у Telegram прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.

Адзначым, што на «Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» падпісаныя 8 чалавек, на «Чат - Беларуска - Украінскі Гутарковы Клуб» — 23 чалавекі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
😁18🖕9🤬8💊6👍1
🗣Становішча праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: прадстаўніца «Вясны» на пленарным пасяджэнні АБСЕ

Пленарнае пасяджэнне на тэму фундаментальных свабод прайшло ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 16 кастрычніка. На ім выступіла і праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч.

Яна распавяла пра становішча праваабаронцаў і свабоду мірных сходаў у Беларусі.

«Мы просім працягваць сістэматычную і доўгатэрміновую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства, прыярэтызаваць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, і падтрымаць беларусаў і беларусак, а таксама арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні, якія працягваюць сваю праваабарончую дзейнасць, нават калі не могуць займацца ёй на радзіме».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118901

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
18👏10🔥1😐1
🔗«Катаванні працягваюцца»: праваабаронца і экс-палітзняволеная пра Беларусь на канферэнцыі АБСЕ

Паралельнае мерапрыемства, арганізаванае Групай сяброў дэмакратычнай Беларусі, прайшло ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве 15 кастрычніка. На ім абмеркавалі становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Сярод выступоўцаў — юрыстка ПЦ «Вясна» Святлана Галаўнёва і экс-палітзняволеная Вольга Лойка.

«На 16 метрах утрымліваецца восем чалавек, там пастаянна паляць... У прагулачныя дворыкі можна выходзіць на гадзіну ў дзень, ад 10 да 20 квадратных метраў (калі вам пашанцавала). Душ у турме прымаюць раз на тыдзень каля 15 хвілін. Чатыры душа для васьмі чалавек. Што тычыцца харчавання, то яно манатоннае. Гэта капуста, шмат капусты, круглы год, перавараныя макароны з вадой і тлушч ад мяса».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118903

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
24💯8
💔5 гадоў і 1 месяц за кратамі Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы

💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
💔37🤬84😢3
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава

Анатолю Вольскаму з Амсціслава 35 гадоў. Вядома, што ён жанаты, што любіў падарожжы, гісторыю і краязнаўства.

Анатоль кіраваў Амсціслаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы: фестывалі, дыскатэкі. Таксама ён музыка і дыджэй у родным горадзе.

Вольскага асудзілі ў 2025 годзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). Падобна, што яму прысудзілі «хімію» з накіраваннем ці калонію, піша «Наша Ніва».
🤬49💔5
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢11😐3
📝Еўрапарламент: «Пераслед Бяляцкага ўвасабляе кампанію карных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі»

Прапанова аб прыняцці Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, з'явілася на сайце Еўрапейскага Парламента.

У ёй вядзецца пра тое, што лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі па-ранейшаму несправядліва пазбаўлены волі ды зазнае жорсткае абыходжанне ў зняволенні:

«Яму адмаўляюць у базавай медычнай дапамозе і неабходным хірургічным умяшанні ў турэмным шпіталі — што задакументавана праваабарончымі арганізацыямі і незалежнымі СМІ».


Пленарнае абмеркаванне і галасаванне па Прапанове аб прыняцці Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі 22 кастрычніка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118905

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢14🙏6👍3🔥1
«А польскую вы, выпадкова, не вучыце?». У школах Гродна вылічваюць тых, хто плануе вучобу за мяжой

Беларускія школьнікі, якія збіраюцца паступаць у польскія ВНУ, стараюцца не расказваць пра гэта ў школах. Бацькі прызнаюцца: так спакайней — менш лішніх пытанняў. Але настаўнікі ўсё больш актыўна цікавяцца планамі выпускнікоў. І імкнуцца пераканаць абраць беларускія ўніверсітэты.

Раней падобныя апытанні праводзілі ў рамках прафарыентацыі — каб зразумець, дзе дзіця працягне навучанне пасля дзевятага класа. Але зараз у школе імкнуцца даведацца, хто збіраецца з'ехаць вучыцца ў Польшчу: «Могуць так між іншым спытаць: "А польскую мову вы, выпадкова, не вучыце?"».

«Нядаўна да 10-11 класаў прыходзілі прадстаўнікі МУС. Правялі інфармацыйны ўрок пра 2020 год і "варожыя дзяржавы". Казалі, як Еўропа і Польшча нібыта хацелі нас захапіць».


Маці аднаго са школьнікаў упэўнена: падобныя ўрокі праводзяць спецыяльна, каб у старшакласнікаў не было жадання з'язджаць за мяжу, піша Hrodna.life.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬35👎11🤡8💊4💩21
❗️Па вяртанні з Польшчы ўчора была затрымана беларуска

Праваабаронцам вядома, што яе знялі з рэйсавага аўтобусу на мяжы з Беларуссю. Таксама працягваюцца масавыя допыты ўкраінцаў.

Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.

Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць.

📝Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬46😡101🙊1
❗️У пачатку кастрычніка адбыліся затрыманні па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 106 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Па звестках «Вясны», напачатку кастрычніка затрымлі мінімум двух мужчын.

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬43😢42
«Казалі хлусню пра родных, нібы ў мяне памерла маці». Як супрацоўнікі калоній правакуюць вязняў у ШІЗА і ПКТ

Яны наладжваюць радыёхвалю з прыватных рацый на гучную сувязь і прамаўляюць правакатыўныя рэчы, каб аказаць яшчэ большы ціск.

«Яны казалі, што нас памілуюць, каб мы яшчэ больш знаходзіліся ў няпэўным стане. Што нібы вось ужо зараз да нас прыйдзе юрыст. А потым адразу адмена. Называлі мяне па імені і абражалі "пі*арасам". Казалі хлусню пра родных, нібы ў мяне памерла маці. Пастаянна цягам гэтых сямі месяцаў адбываўся такі ціск».


Акрамя гэтага яны могуць ціснуць праз сваякоў палітвязня.

«У маёй крымінальнай справе былі таксама раздрукоўкі з маіх сацсетак. Яны (сілавікі) знайшлі там фотаздымак маёй дачкі і транслявалі праз гэты канал гучнай сувязі на ўсё ШІЗА».


🔹«Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем»: экс-палітвязень Дзмітрый Кучук
🤬391
❗️У Беларусі сілавікі працягваюць шукаць удзельнікаў пратэстаў

Выданне «Браслав-online» паведаміла, што «на тэрыторыі Беларусі праходзіць спэцыяльны комплекс мерапрыемстваў «Вышук», мэта якога — выяўленне месца знаходжання падазраваных у злачынствах, зніклых без вестак, даўжнікоў усіх катэгорыяў».

Мясцовае выданне публікуе пададзеныя сілавікамі прозвішчы, апісанні і партрэты тых, каго шукаюць.

Сярод іншага паведамляюць, што грамадзянка Украіны і муж вядомай журналісткі знаходзяцца ў вышуку паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша @radiosvaboda.

Яшчэ аднаго чалавека шукаюць за ўхіленьне ад прызыву ў войска.
🤬45💩4
Палітвязня Аляксандра Казлянку асудзілі яшчэ на паўтара года зняволення

У кастрычніку 2025 года ў Наваполацку адбыўся чарговы суд над палітзняволеным анархістам Аляксандрам Казлянкам. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), піша @belarus_abc. Суд прызначыў Аляксандру яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да шасці гадоў калоніі.

Нагадаем, Аляксандр — актывіст з Брэста, сябар «Свабоднага прафсаюза». Палітвязня жорстка затрымалі раніцай 2 сакавіка 2021 года на вачах маці і бацькі, паклаўшы яго на падлогу тварам уніз.

Пазней Казлянка расказаў у лістах пра збіванні і катаванні пасля затрымання.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118909

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬39😢61👍1
Былы палітвязень Мікалай Казлоў з'ехаў з Беларусі

Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкай на Офіс Святланы Ціханоўскай.

Мікалай Казлоў з'ехаў з краіны некалькі тыдняў таму. Чакаецца, што 20 кастрычніка экс-палітвязень выступіць на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Мікалай — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і ў 2024 годзе выйшаў на волю.
42👍12
💔«Вітольд, ты б гэта бачыў!»: успаміны экс-палітвязня, які прайшоў шляхам Ашурка

13 кастрычніка палітычнаму актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў. Ён загінуў у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17, дзе адбываў пяцігадовы тэрмін за ўдзел у пратэстах. Абставіны яго смерці дагэтуль застаюцца нявысветленымі: крымінальная справа не распачатая, расследаванне не праведзенае.

«Вясна» паразмаўляла з ягоным земляком, былым палітвязнем Алегам Краўцовым, які дзіўным чынам паўтарыў шлях Вітольда — ад лідскага ізалятара і камеры ў гродзенскай турме № 1 да суда ў таго ж суддзі ды ШІЗА ў шклоўскай калоніі.

«Гэта быў чалавек з вельмі моцным стрыжнем унутры. Ён разумеў, для чаго ён усё робіць, і ніхто яго не мог пераканаць. Таксама Вітольд быў катэгарычна супраць таго, каб беларусы з'язджалі з краіны. Многія цяпер абмяркоўваюць учынак Мікалая Статкевіча. Думаю, што Вітольд зрабіў бы гэтак жа».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118911

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔24😢12👍42
spis_ekstremistau.pdf
13.4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 23 прозвішчы — цяпер у ім 5898 чалавек

17 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантку справы «дваровых чатаў» Марыну Петражыцкую, а таксама трох чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬16💔4
📸«Імкнулася не глядзець у аб'ектыў»: былыя палітвязні распавялі пра фотаздымку на «жоўтыя біркі»

Фота з калоній, зробленыя для «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні з калоній, становяцца часткай жывой памяці пра рэпрэсіі. У межах праекта «Магшоты палітвязняў» былыя палітзняволеныя распавядаюць, як іх фатаграфавалі пасля этапаў, што адчувалі перад камерай і чаму гэтыя здымкі сёння набываюць зусім іншы сэнс — сімвал перажытага і ўстойлівасці.

«Вясна» публікуе некаторыя сведчанні і паказвае дакументы памяці.

«Гэта памяць. Хай і негатыўная, але яна будзе нагадваць мне ўсё жыццё пра тое, што перажылі я і мая сям'я».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118910

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
😢214
Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»

«Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі кніжныя выданні Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце» і «Вольнеры. Бясконцы дзень». Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 верасня судом Кастрычніцкага раёну Мінска.

«Вольнеры» — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўніла кнігу «Kamfgruppe Muhlenkamp 5.SS_Panzer division «Wiking» eastern Poland July 1944».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬17💊8🖕31😁1💩1
2025/10/18 01:22:51
Back to Top
HTML Embed Code: