У спіс асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі сямейную пару з Глыбокага.
У абноўлены "экстрэмісцкі спіс" на сайце МУС уключаны імены і прозвішчы Юліі Леановіч і Дзмітрыя Леановіча. Абодва 1989 г.н., абодва асуджаны паводле ч.1 арт.342 КК РБ судом Глыбоцкага раёна.
Паводле інфармацыі на сайце ведамства, у Дзмітрыя "судзімасць не пагашана", у Юліі - "вызвалена ад адказнасці у сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення".
Верагодна, суд на Дзмітрыем адбыўся раней, і яго асудзілі “да хатняй хіміі”. Юлію, падобна, судзілі пазней – і на той момант скончыўся тэрмін для прыцягнення да адказнасці па крымінальным артыкуле 342 ( арганізазацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).
Па гэтым артыкуле цягам гэтага года судзяць жыхароў Глыбоччыны, затрыманых падчас леташняга міліцэйскага “хапуна”, і ішых гараджан, якіх звінавацілі за ўдзел у мірным пратэстным маршы ў 2020-м. Колькасць асуджаных па гэтым артыкуле жыхароў Глыбокага – ужо 46 чалавек.

🤬1😡1
Forwarded from Зеркало | Новости
Вечером 15 октября в Витебске произошло ДТП с участием мопеда и автомобиля. Как выяснило «Зеркало», за рулем авто с большой долей вероятности находилась Оксана Ковалева — сотрудница исправительного учреждения открытого типа № 9.
Рассказываем подробности и показываем видео с места происшествия.
https://zerkalo-web.live/news/life/111171.html?tg=4
👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN.
📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.

😢1
Сродкі ад наступнага суботніка пойдуць на знак "Працоўнай славы" ў Оршы
Не паспелі ў Оршы адкрыць плошчу дзяржаўных сімвалаў за 2 мільёны рублёў, як пачалі рыхтаваць да адкрыцця яшчэ адзін аб'ект "дзеля блага гараджан". Гэта будзе памятны знак - стэла ў гонар прысваення гораду звання "Орша-горад працоўнай славы". Але мясцовы бюджэт ужо не цягне траты на новы парк са стэлай... ➡️https://tinyurl.com/mr4ah2z5

👎1
САМЫЯ ВАЖНЫЯ ❗️ПАДЗЕІ ГЭТАГА ТЫДНЯ
( 13- 19 кастрычніка)
- Памёр паэт і журналіст Алесь Палынскі;
- Наваполацкі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" некалькі старонках беларускіх супольнасцяў у замежжы: старонкі ў Facebook з назвамі "Беларусы ў Львове", "Беларуская дыяспара ў Літве", "Дыяспара беларусаў у Польшчы па беларуску", "Belarusians in Europe / Беларусы ў Еўропе".
- Паводле рашэння суда Докшыцкага раёна «экстрэмісцкімі» прызнаны старонкі гурта "Naviband";
- КБ «Дисплей» занепакоена перспектывай будаўніцтва аквапарка ў Віцебску;
- Суд Чашніцкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай" групу "Рух "За Свабоду" у Facebook;
- У спіс асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі сямейную пару з Глыбокага.

👍1
Суды Віцебскай вобласці працягваюць прызнаваць інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкімі”
Тры інтэрнэт-рэсурсы прызнаў “экстрэмісцкімі суд Мёрскага раёна, адзін – Чашніцкага раёна. Усё гэта адбылося за два дні , 15 і 16 кастрычніка. 20 кастрычніка гэтыя рэсурсы ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
15 кастрычніка суд Мёрскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Тэлеграм-канал "Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду" . На наступны дзень, 16 кастрычніка, тым самым судом “экстрэмісцкімі” былі прызнаны старонка ў Instagram з назвай "Моладзевы Наступ" і Тэлеграм--канал "Беларусы DMV".
16 кастрычніка суд Чашніцкага раёна прызнай “экстрэмісцкай” старонку ў Facebook з назвай "Таварыства Беларускай Культуры ў Літве".

🤬3🖕1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📸Фотафакт: аднаму з прымусова дэпартаваных з Беларусі палітвязняў прыйшла позва ў міліцыю
Былога палітвязня, якога вызвалілі і прымусова вывезлі з краіны, запрашаюць прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю АУС.
«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вы будзеце падвергнуты прымусоваму прываду» — пазначана там.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤡2
Журналіст Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава
Палітзняволенага трымаюць у Наваполацкай ПК -1. 8 лютага 2023 г. яго асудзілі на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ; арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
Журналіст і адзін з лідараў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 г. ў Гродне. Ужо больш за 4 гады ён знаходзіцца за кратамі.
На прэмію імя Андрэя Сахарава палітвязня селета намінавала група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, у якую ўваходзіць польская партыя «Права і справядлівасць». Рашэннем канферэнцыі прэзідэнтаў Еўрапарламента Пачобут абвешчаны лаўрэатам “сахараўскай” прэміі падчас пленарнага пасяджэння 22 кастрычніка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 16 снежня 2025 г. у Страсбургу.

👍4
Суд Мёрскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі" яшчэ 5 інтэрнэт-рэсурсаў. За адзін дзень
Паводле рашэнняў гэтага суда, прынятых 20 кастрычніка, "экстрэмісцкімі" прызнаны
- Telegram-канал "Толькі анонсы";
- Telegram-канал "Літарка";
- Telegram-канал "Sveriges Belarusier";
- Группа "Sveriges Belarusier/ Беларусы Швецыi" у Facebook;
- Сайт "Sveriges Belarusier" .
23 кастрычніка яны ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
На гэтым тыдні суд Мёрскага раёна ўжо паставіў антырэкорд: яшчэ 3 інтэрнэт-рэсурсы там прызналі "экстрэмісцкімі" 15 кастрычніка, заўчора іх уключылі ў "экстрэмісцкі" спіс Мінінфарма.

🤬1🖕1
У Талачыне на дадатковы "суботнік" загналі бясплатную працоўную сілу
Сквер у райцэнтры прыбіралі беспрацоўныя, што стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, і тыя, хто нядаўна вярнуўся з ЛТП. На гэтым здымку іх можна пазнаць па адсутнасці працоўнай вопраткі і нават рукавіц. Прадстаўніца інспекцыі - з тэчкай у руках, справа - работнікі ЖКГ.
Афіцыйная мэта мерапрыемства - " не только благоустройство нашего города, но и социальная реабилитация граждан, их возвращение к конструктивной трудовой и общественной деятельности".
Уласна суботнік, які пройдзе па ўсёй кране, заяўлены на заўтра, 25 кастрычніка.

Яшчэ дзве сямейныя пары з Глыбокага ўключылі ў "экстрэмісцкі" пералік на сайце МУС
Гэта Іван Заяц і Марына Заяц (абодва 1968 года нараджэння) ;
Вольга Палачаніна ( 1969 года нараджэння) і Мікалай Палачанін (1967 года нараджэння) .
Усіх чацвярых суд Шаркоўшчынскага раёна прызнаў вінаватымі паводле ч.1 арт.342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).
У "экстрэмісцкім" спісе на сайце МУС пра іх пазначана, што "судзімасць не пагашана" - найверагодней, яны асуджаны да "хатняй хіміі".
Па гэтым артыкуле цягам 2025 года судзяць жыхароў Глыбоччыны, затрыманых падчас леташняга міліцэйскага “хапуна”, і ішых гараджан, якіх звінавацілі за ўдзел у мірным пратэстным маршы ў 2020-м. Колькасць асуджаных па гэтым артыкуле жыхароў Глыбокага – ужо 50 чалавек.

🤬1
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай" групу "Долой Лукашенко"
Гэтая група "ВКонтакте" была прызнана "экстрэмісцкай" 22 кастрычніка. Увечары 24 кастрычніка яе ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Смешна, але факт: назву групы на сайце ведамства не ўказалі, там указаны толькі яе адрас у інтэрнэце).

У віцебскім тэатры “Лялька” ўпершыню паставілі спектакль на расейскай мове
На сення запланавана прэм’ера спектакля “Девочка и медведь” паводле вядомай расейскай казкі пра Машу і мядзведя. Яго паставіла Дар’я Зімніцкая, не так даўно прызначаная на пасаду мастацкага кіраўніка тэатра. Да яе гэтую пасаду ад самага стварэння тэатра “Лялька” (1986 г.) займаў Віктар Клімчук, прыхільнік беларускага слова і беларускага мастацтва.
З моманту заснавання лялечнага тэатра ў Віцебску ўсе спектаклі для дзяцей і дарослых стараліся выключна па-беларуску, тут дбалі пра выхаванне дзяцей у нацыянальным духу. У гэтым была прынцыповая пазіцыя мастацкага кіраўніка, якога ў 2024 г. змусілі сысці з тэатра. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, і Віктар Клімчук падаў заяву на звальненне- сышоў на пенсію.
Цяпер планы чыноўнікаў здзяйсняюцца: у рэпертуары з’явіўся расейскамоўны спектакль, і нават на афішы да яго па-расейску напісана “Белорусский театр «Лялька».

👎2😡2
"Наша Ніва" падлічыла, што пасля 2020 года ў Віцебскай вобласці пад крымінальны пераслед па палітычна матываваных артыкулах папалі 403 чалавекі
Гэта самы нізкі паказнік у параўнанні з іншымі абласцямі і г.Мінскам. Але варта ўлічваць, што вядзецца толькі пра вядомыя выпадкі, і за аснову ўзятыя звесткі з правааабарончага сайта Dissidentby.com.
Статыстыка па розных гарадах і райцэнтрах Віцебшчыны выглядае наступным чынам:
Віцебск — 161, што складае ~4,5 на 10 000 насельніцтва горада
Браслаў — 4 (~4,3)
Верхнядзвінск — 4 (~5,9)
Глыбокае — 50 (~28,1)
Гарадок — 2 (~1,8)
Докшыцы — 5 (~7,6)
Дуброўна — 5 (~7,2)
Лепель — 5 (~3,0)
Міёры — 3 (~3,9)
Навалукомль — 6 (~5,2)
Наваполацк — 53 (~5,6)
Орша — 57 (~5,6)
Полацк — 29 (~3,7)
Паставы — 13 (~7,0)
Сянно — 2 (~2,9)
Талачын — 1 (~1,0)
Чашнікі — 3 (~4,0)
Агулам па Віцебскай вобласці крымінальна пераследаваных 403, ці ~4,7 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
У гэтым спісе не ўлічваюцца людзі, якія пацярпелі ад адміністратыўнага пераследу, былі звольненыя з працы ці вымушаныя пакінуць радзіму — такіх нашмат больш, некалькі соцень тысяч, пакуль няма магчымасці ідэнтыфікаваць іх усіх.

Наша Ніва
Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс
У Беларусі ўжо шосты год не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Мы праааналізавалі, насельніцтва якіх гарадоў пацярпела найбольш
😡2🤬1
САМЫЯ ВАЖНЫЯ ❗️ПАДЗЕІ МІНУЛАГА ТЫДНЯ
( 20-26 кастрычніка)
Суд Мёрскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі" 8 інтэрнэт-рэсурсаў. З іх пяць https://www.tg-me.com/vicspring/4920 – за адзін дзень
Журналіст Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава
Яшчэ дзве сямейныя пары з Глыбокага ўключылі ў "экстрэмісцкі" пералік на сайце МУС
У віцебскім тэатры “Лялька” ўпершыню з дня яго стварэння паставілі спектакль на расейскай мове
"Наша Ніва" падлічыла, што пасля 2020 года ў Віцебскай вобласці пад крымінальны пераслед па палітычна матываваных артыкулах папалі 403 чалавекі
( 20-26 кастрычніка)
Суд Мёрскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі" 8 інтэрнэт-рэсурсаў. З іх пяць https://www.tg-me.com/vicspring/4920 – за адзін дзень
Журналіст Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава
Яшчэ дзве сямейныя пары з Глыбокага ўключылі ў "экстрэмісцкі" пералік на сайце МУС
У віцебскім тэатры “Лялька” ўпершыню з дня яго стварэння паставілі спектакль на расейскай мове
"Наша Ніва" падлічыла, што пасля 2020 года ў Віцебскай вобласці пад крымінальны пераслед па палітычна матываваных артыкулах папалі 403 чалавекі
👍1😢1
Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Выставлена на продажу арестованная у новополоцкого политика квартира
Напомним, политик Евгений Вильский, и. о. председателя «Народной Грамады», был заочно осужден в прошлом году на 12-летний срок со штрафом в 480 тысяч рублей.
Теперь на аукционе появился лот с его 3-комнатной квартирой в новополоцкой 10-этажке.
В лоте указано, что в квартире зарегистрировано трое. Стартовая цена — 141 710 руб.

🤬5😢1
У прапагандыстаў - кадравы правал
З канца верасня для працы ў абласной газеце «Витебские вести» шукаюць чалавека на пасаду галоўнага рэдактара ( заробак 2 396 – 2 667 руб.). Таксама вольныя пасады карэспандэнта ( заробак 750 – 970 руб.), вядучага карэспандэнта (заробак 1 425 – 1 660 руб.), аператара электроннага набора і версткі (заробак 1 145 – 1 200 руб.).
За прапаганду плацяць не вельмі каб шмат. Да ўсяго, прэтэндэнт павінны прайсці ідэалагічную праверку. Таму ахвотных няма. У тым ліку на пасаду рэдактара – на гэты дастаткова прыстойны заробак можа прэтэндаваць толькі той, хто мае 5 год стажу на рэдактарскай пасадзе.
Чаму яе пакінула Наталля Камлева ( на фота) , якая адпрацавала галоўнай рэдактаркай абласной газеты паўтара гады, пакуль не вядома. Апошні раз згадкі пра яе на гэтай пасадзе датуюцца сярэдзінай жніўня: рэдактарка дзяржСМІ разважала пра фэйкі і штучны інтэлект і сцвярджала, што паметка "издание, которое контролируется государством", - гэта “знак якасці”.

😁5
Прызначылі дату завочнага суда па справе ініцыятывы "Честные люди"
Віцебскі абласны суд 5 лістапада пачне разгляд завочнай справы ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага.
Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 КК), "распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК); "абраза і паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); "закліка да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя.
Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы "Честные люди" з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года "ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы".
8 лютага 2022 г. паводле рашэння КДБ ініцыятыва “Честные люди” была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.

🤬2