Telegram Web Link
Чарговы артыкул з серыі "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«Для тых, хто прыгнечаны, вельмі важна ведаць, што яны не самотныя. Ніколі не дазваляйце нікому казаць вам, што тое, што вы робіце, не мае сэнсу» Дэсманд Туту

🔺Гэта заклік, які аб'ядноўвае актывістаў усіх краін; яго аўтар – Дэсманд Туту, вядомы Паўднёваафрыканскі змагар з апартэідам і тэолаг. Усё сваё жыццё ён адстойваў правы чалавека, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Гэтая цытата гучыць у зваротах Amnesty International і іншых арганізацый / актывістаў, якія кажуць аб правах чалавека.
Апошні артыкул з серыі "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«Спачатку яны прыйшлі за сацыялістамі, і я маўчаў, таму што я не быў сацыялістам. [...] Затым яны прыйшлі за яўрэямi, я маўчаў, таму што я не быў яўрэем. Затым яны прыйшлі за мной – за мяне ўжо не было каму заступіцца».Марцін Німелер

🔺Гэтая эмацыйная цытата-адна з версій прызнання, зробленага нямецкім пастарам лютэранскай царквы. Яна пацвярджае, што тыя, хто пачаў парушаць правы чалавека, наўрад ці спыняцца. Маўчанне дапамагае прыгнятальнікам. Часам групы людзей, пералічаныя ў гэтай фразе, мяняюць на іншыя, каб яна гучала больш актуальна.
Як Вы ацэньваеце серыю артыкулаў "10 цытат, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет"?
Anonymous Poll
4%
2%
0%
19%
75%
Сёння пачынаем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

1⃣ Універсальны характар

🔺Бадай, самае галоўнае, чаго атрымалася дасягнуць у выніку стварэння УДПЧ, - гэта універсальны характар правоў чалавека. Універсальнасць азначае, што правы чалавека прымяняюцца паўсюдна да кожнага чалавека, незалежна ад краіны яго пражывання, культуры і становішча. Дзякуючы УДПЧ усеагульныя правы чалавека сталі агульнапрынятай нормай, аднак іх універсальны характар не з'яўляецца новай канцэпцыяй. На працягу тысячагоддзяў філосафы, рэлігійныя дзеячы і многія іншыя верылі ў неад'емную годнасць кожнага чалавека. Яны нярэдка казалі пра "натуральныя правы". Меркаванне пра тое, якіх менавіта правоў заслугоўваюць людзі ў сілу прысутнай ім годнасці, змянялася з цягам часу, і ў рэшце рэшт знайшло сваё адлюстраванне ў УДПЧ.
Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

2⃣ Роўнасць


🔺Роўнасць - адзін з важнейшых прынцыпаў дзеяння ўсіх правоў чалавека і іх асноўная ўмова. Роўнасць неаддзельная ад канцэпцыі правоў. Прэамбула УДПЧ пачынаецца са словаў: "Прымаючы да ўвагі, што прызнанне годнасці, уласцівая ўсім членам чалавечай сям'і, і роўных [выдзелена намі] і неад'емных правоў іх з'яўляецца асновай свабоды, справядлівасці і ўсеагульнага міру". Роўнасць азначае недапушчальнасць дыскрымінацыі. Ні адзін чалавек не павінен карыстацца перавагай перад іншымі (або знаходзіцца ў неспрыяльным становішчы) праз сваю расу, этнічную прыналежнасць, колер скуры, пол, узрост, мову, рэлігію, сэксуальную арыентацыю, нацыянальнасць або любую іншую прыкмету. Пакуль існуе дыскрымінацыя, правы чалавека парушаюцца.
Наступны артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

3⃣ Удзел


🔺Магчымасць удзельнічаць у працэсах і рашэннях, якія ўплываюць на дабрабыт і жыццё чалавека, - трэці маральны прынцып правоў чалавека.
Пад ім разумеюць палітычную і грамадскую актыўнасць, якая забяспечвае аптымальныя ўмовы для дэмакратычнай сістэмы кіравання, садзейнічае эканамічнаму развіццю, сацыяльнай інтэграцыі і іншым дабротам.

Правы чалавека не могуць быць рэалізаваныя, калі ўдзел даступны толькі нямногім выбраным. Тое, што здаецца добрай палітыкай для адной групы, можа прычыніць шкоду іншай. Калі ўдзельнічаюць усе, праблемы не замоўчваюцца, а вырашаюцца, і гэта дапамагае змагацца з несправядлівасцю. Удзел звязаны з іншымі правамі, уключаючы свабоду слова, права на сходы і права на інфармацыю.
Працягваем серыю артыкулаў пра 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

4. Узаемазалежнасць


🔺Правы чалавека ўзаемазалежныя і ўзаемазвязаныя. Гэта азначае, што мы не можам выбіраць, якія правы чалавека важныя, а якія не. Усе яны неабходныя для таго, каб людзі дасягалі поспеху і жылі ў міры і бяспецы.

Напрыклад, права на свабоду ад дыскрымінацыі ўплывае на доступ да адукацыі і аховы здароўя. Права на адукацыю і інфармацыю ўплывае на права прымаць удзел у кіраванні дзяржавай. Калі парушаецца адно права чалавека, спрацоўвае эфект "даміно" і пад пагрозай аказваюцца і іншыя правы. Тым, хто адказвае за абарону і падтрымку правоў чалавека, вельмі важна асэнсоўваць іх узаемасувязь. Урад не павінен ігнараваць парушэнні, спасылаючыся, што па іх меркаванні, адны правы не так важныя ў параўнанні з іншымі.
Апошні артыкул з серыі 5 галоўных прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

5. Вяршэнства закону


🔺Вяршэнства закону - апошні з маральных прынцыпаў правоў чалавека. Гэта прынцып кіравання, прыняты ў сістэме ААН, які прадугледжвае адказнасць урадаў, установаў і людзей за выкананне законаў аб правах чалавека. Пры любым парушэнні правоў чалавека парушальнік павінен быць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў вобласці правоў чалавека. Вяршэнства закону - гэта асноватворны прынцып, паколькі ён пераўтварае ўсеагульныя правы з ідэі ў рэчаіснасць. Гэта асноўны механізм забеспячэння правоў. Роўнасць, справядлівасць, удзел і празрыстасць - усё гэта важна ў працэсе законатворчасці і правапрымянення.

🔺Вяршэнства закону неабходна для ўсеагульнага міру, бяспекі, эканамічнага развіцця і сацыяльнага прагрэсу. Без законаў немагчыма адсочваць парушэнні правоў чалавека або забяспечваць доступ кожнага да такіх правоў, як права на адукацыю, ахову здароўя і г.д.
​Пакрокавая інструкцыя па папаўненню рахунку зняволенага(-ай) праз пошту пад следствам у СІЗА.

1. Знайсці і ўдакладніць актуальнасць адраса чалавека, які змяшчаецца пад вартай. Калі гэта палітвязень, то зрабіць гэта можна тут https://prisoners.spring96.org/ альбо тут https://dissidentby.com/
2. Прыйсці ў любое аддзяленне "Белпошты" і папрасіць бланк для "грашовага пераводу па РБ".
3. Запоўніць ў ім радкі: адрас зняволенага(-ай), яго / яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Камісія складае 3% ад агульнай сумы, але не менш за 1 рубель.
*Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены(-ая) атрымлівае бланк пераводу, распісваецца ў ім і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы, якая адбываецца раз на 2 тыдні.
**Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку падследнага(-ай) у ізалятары і якую можна выкарыстаць, не абмежаваная. Пры пераводзе ў іншы ізалятар сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Пры выхадзе з СІЗА грошы з рахунку можна зняць.
❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

👉Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: [email protected]

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: [email protected]

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: [email protected]
❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

👉Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: [email protected]

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: [email protected]

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: [email protected]
Вітаем, сябры і сяброўкі!

У сувязі з крымінальнай адказнасцю 193.1 (забарона на дзейнасць ад ліца незарэгістраванай арганізацыі) мы не прымаем новыя заявкі на валанцёрства.

АЛЕ вы можаце дапамагчы абараняць правы чалавека як грамадзяне і грамадзянкі!

⚡️ Што для гэтага патрэбна?
✔️ Прыйсці ў любы суд
✔️ Патрапіць на судовыя паседжанні па адміністрацыйным «палітычным» справам
ч.1 ст. 24.23, ч.3 ст. 24.23
ст. 19.11, ч.2 ст. 19.11
ст. 19.1, ст. 24.3 (час ад часа гэта не «палітычныя» артыкулы)
✔️Зрабіць аудыё-фіксацыю суда на дыктафон, ці зрабіць нататкі з суда
✔️ Адправіць нататкі сюды @viasnahelp

⚡️ Што трэба ведаць?
✔️ Суды працуюць з 9 да 18
✔️ Вы маеце права прысутнічаць на любым адкрытым паседжанні
Сябры, нагадваем вам пра наш @viasna_bot. Калі вы ўжо ўсталявалі наш дадатак, то парэкамендуйце, калі ласка, зрабіць тое ж самае ўсіх родных і блізкіх. Беражыце сябе!

Чым можа дапамагчы бот?

• Аператыўна паведаміць аб затрыманні вашым блізкім і валанцёрам.
• Перадаць інфармацыю аб затрыманні іншага чалавека.
• Падрыхтавацца да суду.
• Атрымаць дапамогу ў афармленні скаргаў.
• Звярнуцца па дапамогу адваката.

Для каго?

Для тых, хто збіраецца на мітынг, акцыю ці іншае падзею, звязаную з мірным выказваннем сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Для тых, хто асцерагаецца незаконнага затрымання або затрымання сваіх блізкіх.
Для тых, хто стаў сведкам незаконнага затрымання іншага чалавека.
Для тых, каму пасля незаконнага затрымання прад'явілі абвінавачванне.

Важна! Для таго, каб скарыстацца ботам, трэба запоўніць свае асабістыя дадзеныя загадзя!
1. Запусціць @viasna_bot.
2. Запоўніць свае дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку. Пры жаданні можна дадаць кантакты родных і блізкіх.
3. Стварыць ярлык для бота на галоўным экране, каб мець хуткі доступ пры затрыманні.
4. Падзяліцца гэтай інструкцыяй з як мага большай колькасцю людзей.
5. Пры затрыманні - націснуць на SOS-кнопку і ўся інфармацыя пра вас маментальна будзе ў валанцёраў.
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 1.
Базавыя правілы для прылад на IOS.

IOS

1. Усталяваць пароль на ўваход

Пароль абароніць вашыя дадзеныя ад канфіскацыі, калі тэлефон апынецца ў руках правапарушальніка.

Пачынаючы з iPhone 4s у выпадку крадзяжу або канфіскацыі, зламыснікі не атрымаюць доступ да інфармацыі на прыладзе, калі ўсталяваны надзейны пароль. Узламаць – вельмі цяжка.

Як усталяваць пароль?

Як стварыць надзейны пароль?

Выкарыстоўвайце ў паролі спалучэнне літар у розных рэгістрах, спецыяльных знакаў і лічбаў. Пажадана, каб пароль быў даўжэй за 16 знакаў.
(Прыклад надзейнага паролю:
q#$M>RdwR1953Vc0Bp#52)

2. Наладзіць аўтаматычнае абнаўленне сістэмы

Распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні, каб не было уразлівасцяў, якія дазваляюць ашуканцам атакаваць вас.
Як наладзіць аўтаматычнае абнаўленне?

3. Адключыць абвесткі на заблакаваным экране

Абвесткі дазваляюць чытаць паведамленні, у якіх можа быць адчувальная інфармацыя, нават без доступу да прылады.
Можна наладзіць тэлефон так, каб на заблакаваным экране не высвечвалася ўтрыманне паведамленняў.
Як наладзіць?

4. Не выкарыстоўваць сінхранізацыю з ICloud
У айфонах па замоўчванні ўсталяваная сінхранізацыя з воблачным сховішчам ICloud.
Не рэкамендуем яе выкарыстоўваць, карпарацыя Apple перахапляе кантэнт з дапамогай электронных сігнатур, збірае і аналізуе інфармацыю пра вас. Акаўнты ў ICloud неаднаразова ўзломвалі і злівалі дадзеныя.

5. Адключыць Touch ID і Face ID

Не рэкамендуем выкарыстоўваць. Touch ID і Face ID – небяспечная абарона. Зламыснік можа атрымаць доступ да прылады, прыклаўшы да яго ваш палец або паднёсшы да вашага твару.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 2.
Базавыя правілы для прылад на Android.

Android

1. Паставіць пароль на ўваход

Рэкамендуем абараняць сістэму надзейным паролем. Калі тэлефон патрапіць да зламыснікаў, інфармацыя не будзе выкрадзена.

2. Не выкарыстоўваць разблакаванне пальцам і Face ID

Калі вы знерухомлены, злачынец можа сілком падвесці палец / твар для разблакавання і атрымаць доступ да інфармацыі.

3. Схаваць абвесткі на заблакаваным экране

Калі на заблакаваным экране паказваецца змест паведамленняў, махляр прачытае іх, не ведаючы паролю.
У наладах можна схаваць змест паведамленняў і пакінуць толькі апавяшчэнні пра іх.

4. Наладзіць шыфраванне

Калі зламыснік мае фізічны доступ да вашага тэлефона, аднаго паролю на ўваход недастаткова. Паўнадыскавае шыфраванне забяспечыць дадатковую абарону, "замаскіруе" ўсе дадзеныя на тэлефоне і карце памяці і без паролю атрымаць да іх доступ практычна немагчыма.
Як наладзіць паўнадыскавае шыфраванне?

5. Не ўсталёўваць дадаткі з іншых крыніц

Android дазваляе ўсталёўваць дадаткі не толькі з Google Play, але і ад іншых распрацоўнікаў. Вы можаце ўсталяваць шкоднасную / шпіёнскую праграму.
Як адключыць устаноўку дадаткаў з іншых крыніц?

6. Рэгулярна абнаўляць АС

ПЗ вашай прылады можа ўтрымліваць уразлівасці, якія ўплываюць на бяспеку. Таму распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні, якія ліквідуюць знойдзеныя ўразлівасці сістэмы.
Як праверыць абнаўленні?

7. Пры патрэбе скарыстайцеся рэзервовай копіяй

Рэзервовае капіраванне – спосаб аднавіць дадзеныя, перанесці іх на іншы тэлефон. Захоўванне адбываецца ў вашым акаўнце Google. Важна, каб акаўнт быў абаронены дзвюхфактарнай аўтэнтыфікацыяй. Улічвайце, Google можа выдаць вашыя дадзеныя па запыце сілавых ведамстваў. Рашэнне аб бяспецы захоўвання дадзеных прымаць вам.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 3.
Базавыя правілы для прылад на MacOS.

MacOS

1. Рэгулярна абнаўляць АС

Распрацоўшчыкі ПЗ рэгулярна выпускаюць абнаўленні, якія ліквідуюць уразлівасці сістэмы. Рэгулярная ўстаноўка абнаўленняў павышае абароненасць прылады.
Як праверыць наяўнасць абнаўлення?

2. Усталяваць пароль на ўваход

Пароль на ўваход абароніць вашу прыладу ад зламысніка. Чалавек, які не ведае пароль, не зможа атрымаць доступ да вашых файлаў, праграм і ліставанняў.
Як паставіць пароль на ўваход?

3. Усталяваць паўнадыскавае шыфраванне

Паўнадыскавае шыфраванне абараняе прыладу ад узлому.
Як ўключыць паўнадыскавае шыфраванне?

4. Адключыць сінхранізацыю з ICloud

У макбуках па замоўчванні наладжана сінхранізацыя з ICloud.
Выкарыстоўваць сінхранізацыю не рэкамендуем, паколькі карпарацыя Apple перахапляе кантэнт з дапамогай электронных сігнатур, збірае і аналізуе інфармацыю пра вас. Акаўнты ў ICloud неаднаразова ўзломвалі і злівалі дадзеныя карыстальнікаў.
Як праверыць, якія дадзеныя сінхранізуюцца?

5. Наладзіць Find My Mac

Find My Mac — сэрвіс, які дазваляе знайсці страчаную прыладу, аддалена заблакаваць яе або выдаліць усе вашыя дадзеныя.
Як наладзіць?

6. Выкарыстоўваць антывірус

Шкоднаснае ПЗ, пірацкія праграмы пагражаюць і MacOS.
Для абароны ад іх дастаткова магчымасцяў бясплатных антывірусаў, напрыклад, Avast, AVG або Avira.

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Лічбавая бяспека. Як зашыфраваць тэлефон, камп'ютар і чаму Touch ID – зло. Частка 4.
Базавыя правілы для прылад на Windows.

Windows

1. Паставіць пароль на ўваход

Пароль абароніць камп'ютар ад парушальніка, які атрымаў да яго доступ.
Як усталяваць?

2. Работаць без правоў адміністратара

У Windows ёсць уліковыя запісы з рознымі правамі ў сістэме: Стандартны і Адміністратар. Падчас работы пад уліковым запісам без правоў адміністратара рызыка заражэння шкоднаснымі праграмамі зніжаецца і менш шанцаў нанесці шкоду.
Як памяняць на права звычайнага карыстальніка?

3. Рэгулярна абнаўляць АС

У праграмным забеспячэнні з часам з'яўляюцца ўразлівасці, якія дазваляюць атакаваць вас. Для іх ліквідацыі распрацоўшчыкі рэгулярна выпускаюць абнаўленні.
Як ўключыць аўтаматычнае абнаўленне?

4. Падключыць аўтаматычнае блакаванне экрана

Пры выхадзе з камп'ютара рэкамендуецца блакаваць экран, каб староннія не змаглі атрымаць доступ да вашых файлаў.
Як падключыць?

5. Выкарыстоўваць антывірус

Антывірус абавязковы, ён абараняе праграмы і аперацыйную сістэму камп'ютара ад распаўсюджвання вірусаў.
Як запусціць поўную праверку камп'ютара з Windows 10 антывірусам?

6. Адключыць аўтазапуск

На функцыю аўтазапуску разлічваюць зламыснікі, калі пішуць вірусы, якія распаўсюджваюцца на знешніх носьбітах. Шкоднасная праграма запускаецца аўтаматычна, калі на камп'ютары ўключана функцыя «Аўтазапуск».
Як адключыць?

7. Наладзіць паўнадыскавае шыфраванне

У выпадку канфіскацыі або крадзяжу, ніхто не зможа атрымаць доступ да інфармацыі.
Як наладзіць?

Аўтар: Аліса Аб.

#надапарада
Сёння мы пачынаем серыю публікацый, у якіх збіраемся распавесці, як паводзіць сябе пры затрыманні.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 1. Пратакол

• Пратакол трэба падпісаць! Кожную старонку. У пустых графах стаў прочыркі.

Лепш падпісаць пратакол, чым калі ў ім потым будзе стаяць пазнака "ад подпісу адмовіўся". Подпісам ты пацвярджаеш толькі факт азнаямлення, і ў цябе ёсць магчымасць пісьмова растлумачыць, што ты не згодзен з пратаколам.

• Вельмі важна: калі не згаджаешся са зместам пратакола, пакінь пра гэта тлумачэнне.

Пратакол можа быць тваім сябрам і дапамагчы на судзе, калі выкарыстоўваць яго для адлюстравання сваёй версіі падзей і ўносіць у яго ўсе парушэнні, якія дапусцілі супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні, дастаўленні ў РУУС/РАУС і г. д. (не назваліся, не растлумачылі правы, не паведамілі падставы для затрымання, збілі, груба абыходзіліся, забралі тэлефон і г. д.).

Не хапае месца – прасі аркуш паперы, пранумаруй яго і працягвай пісаць там. Калі не згаджаешся з тым, што міліцыянер напісаў пра цябе ў пратаколе, то знайдзі адпаведны пункт і напішы з чым менавіта не згаджаешся і як было па тваёй версіі*.

Напрыклад, што лозунгаў ты не выкрыкваў_ла, а ішоў_ла зусім па процілеглай ад натоўпу вуліцы.
*няхай гэта не датычыцца неадпаведнасцяў у пратаколах (месца/час), бо гэта абавязак і хіба супрацоўнікаў. Пры іх выяўленні на судзе разгляд будзе перанесены для ліквідацыі недахопаў, а тэрмін у 2 месяцы далей будзе блізіцца да завяршэння.

Пры разглядзе справы суддзі любяць казаць, што ў пратаколе ніякіх заўваг не было з боку асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Не дапусці гэтага, калі табе ёсць што адзначыць!

• Пры складанні пратакола табе павінны растлумачыць правы і абавязкі.

Даць паперку з надрукаваным на ёй пералікам тваіх правоў і абавязкаў не раўняецца тлумачэнню правоў і абавязкаў. Па кожным са сваіх правоў ты можаш задаваць пытанні, удакладняць і прасіць больш дэталёва растлумачыць. Калі супрацоўнік адмовіў, абавязкова пішы пра гэта ў адмысловай графе пратакола.

• Патрабуй копіі пратаколаў (аб адміністрацыйным парушэнні права і аб затрыманні)!

Калі выдаць іх адмаўляюцца, таксама адзнач гэта ў пратаколах. Подпіс аб атрыманні пратаколаў стаў толькі пасля іх атрымання.

Паводле ч. 5 арт. 11.24 ПВКоАП фізічнай асобе, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, копія пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні выдаецца пад распіску.

Паводле арт. 8.5 ПВКоАП Копія пратакола аб затрыманні выдаецца затрыманаму па яго просьбе.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 2. Тэлефанаванні

У выпадку твайго затрымання, ты маеш права патрабаваць, каб міліцыянеры паведамілі пра факт затрымання тваім блізкім ці твайму наймальніку. Зрабіць гэта міліцыянеры абавязаны цягам 3-х гадзін. Калі табе адмаўляюць у гэтым патрабаванні, трэба пазначыць у пратаколе: "Паведаміць бацькам аб маім затрыманні супрацоўнікі РАУС адмовіліся".

На патрабаванне, каб табе дазволілі зрабіць асабісты званок па тэлефоне, ты можаш атрымаць як дазвол, так і адмаўленне. Абодва варыянты - у межах закону. У супрацоўнікаў міліцыі ёсць права вырашаць: дазволіць асабістае тэлефанаванне ці адмовіць у гэтым.

У той час, калі затрыманага вязуць у аўтазаку да РАУС, у яго звычайна з'яўляецца магчымасць патэлефанаваць або адправіць паведамленне сваім блізкім. Гэта не супярэчыць закону. У РАУС у 95% выпадкаў тэлефон адбяраюць.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 3. Апытанне, допыт, іншыя размовы ў пастарунку

• Не намагайся разабрацца ў тыпах гэтых размоў. Запомні галоўнае: у цябе ёсць права не сведчыць супраць сябе і блізкіх сваякоў.

• Залатое правіла! Калі чагосьці не ведаеш ці ў нечым не ўпэўнены_ая, лепш сказаць “не ведаю”, “не помню”, а яшчэ лепш маўчаць. Усё, што ты скажаш, будзе выкарыстана супраць цябе - на жаль, гэта факт.

• Пры размове з супрацоўнікам праваахоўных органаў будзь ветлівым_ай, не сварыся. Трымай рукі перад сабой. Не дакранайся да міліцыянера. Нават калі ты проста эмацыйна махаеш рукамі, могуць абвінаваціць у непадпарадкаванні – гэта артыкул. А бойка – крымінал да пяці гадоў.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
2024/06/11 08:12:45
Back to Top
HTML Embed Code: