Telegram Web Link
«Жураўліны крык», «Сотнікаў» («Ліквідацыя»), «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» — які з гэтых тэкстаў найважнейшы ў беларускай літаратуры, пры чым тут «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец, страх, віна, і дзе беларусы «накасячылі»?

Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў новым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і завошта?».

Шукайце выпуск на сайце:
Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»
🔥12🤩2
Вайна, страта блізкіх, хваробы, адзінота, але і беларускі джаз, жарсць да баравікоў ды жыццесцвярджальная дыялектыка…

Апублікавалі другую падборку лістоў ды дзённікаў Коласа — гэтым разам з запісамі, зробленымі ў саракавыя-пяцідзясятыя гады.

Шукайце матэрыял па спасылцы ✉️📖
👀71
У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры — Максіма Танка.

Чалавек, жыццё якога было поўнае радасці і рызыкі: падлеткам ён бярэ ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у Заходняй Беларусі, некалькі разоў пераходзіць мяжу ў трыццатыя, трапляе на «Лукішкі», піша вершы, знаёміцца з будучымі нобелеўскімі лаўрэатамі, сустракае сваю Любоў, падрабляе почыркі і чытае Маякоўскага па-польску. Ён жа – чыноўнік пры надзвычай высокай пасадзе з трывожным чамаданчыкам у вітальні, які кпіць з графаманаў і смяецца з сябе самога, падарожнічае ад Японіі да Канады, піша смелыя верлібры, пяшчотныя эратычныя вершы, ратуе першую кнігу Алеся Разанава, вітае Незалежнасць Беларусі.

Слухайце выпуск пра гэтага яскравага паэта на нашым сайце 📖🎧
14🔥2
Палескі гласарый

У новым матэрыяле распавялі пра 7 па-свойму значных з’яў з Палесся, якія дапамогуць вам зразумець гэты таямнічы рэгіён.
І прапаноўваем гульню! Паспрабуйце здагадацца, што за з’ява стаіць за кожнай парай эмодзі:

1. 🐉🪟
2. 🌊🏺
3. ⛰️📜
4. 🏝️🛶
5. 🚲 🪵
6. 🪡 💎
7. 🐢🖤

А каб знайсці адказы, чытайце артыкул :)
👍102🔥1
Ці чулі вы пра «Іранскі дзённік» Пімена Панчанкі? Або пра паэму «Дзісенскі Чайлд Гарольд» Мойшэ Кульбака, дзеянні якой разгортваюцца ў Берліне? А яшчэ ёсць нарысы, мемуары і дзённікі пра замежныя ўражанні, якія здзіўляюць сваёй разнастайнасцю: нехта цікавіцца мясцовым побытам, нехта захапляецца архітэктурай, нехта заводзіць знаёмствы або проста назірае за людзьмі…

Так, у беларускай літаратуры не забагата экзотыкі далёкіх краёў. Але гэта зусім не значыць, што нашы пісьменніцы і пісьменнікі толькі і сядзелі сярод родных балотаў і пушчаў!

Каб даведацца пра іх прыгоды за мяжою, чытайце наш новы матэрыял!

“Малая падарожная кніжыца белліту” ўжо на сайце 🚂
14
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.

У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.

Слухайце выпуск на сайце 🎧
7❤‍🔥2👏1
Апошні выпуск сезона! Відэа! Ка-рат-ке-віч! 💣❤️‍🔥

Дачакаліся: нарэшце Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць пісьменніка, кнігі якога чыталі за ноч ды скрадалі з бібліятэк, самага любімага і важнага для беларусаў.

Вядучыя гутараць пра самога Караткевіча і яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.

Не толькі слухайце, але і глядзіце (!) падкаст па спасылцы 😍 І як заўжды: калі ласка, падзяліцеся гэтым выпускам, калі ён вам спадабаўся. Гэта нас вельмі падтрымае.

За прастору, у якой запісанае відэа, дзякуем @gutenbergpublisher 🫶
🔥23🍾21
❤️‍🔥 Новая міні-гульня на Wir.by — даведайся, што рабілі слынныя беларускі і беларусы ў тваім узросце!

Чым вы займаецеся ў сваім веку? Ці апублікавалі ужо галоўны раман свайго жыцця? Ці рыхтуецеся стаць дырэктарам Італьянскай оперы? А мо прадаяце сваю бібліятэку, каб паехаць з краіны ўслед за мужам?

Хутчэй пераходзьце па спасылцы, каб даведацца, як бавілі час Караткевіч, Ластоўскі, Пфляўмбаўм ды іншыя выбітныя асобы, калі былі вашымі аднагодкамі 🙂
😍126🔥1
І ўсё ж, ці вернуцца Леаніды да Зямлі?*

Сёння зноўку адпраўляемся ў міжзорныя вандраванні і разбіраемся з нябеснымі з’явамі! Гэтым разам — у кампаніі найбольшага рамантыка беларускай літаратуры і яго герояў.

Чытайце артыкул «Астраномія з Караткевічам», які мы падрыхтавалі разам з падкастам @praz_kosmas 💫

(*Па сакрэце: яны ўжо тут! Паспявайце пабачыць)
❤‍🔥9🔥3
Караткевічу — 94 ❤️‍🔥

У народзіны класіка нагадваем пра купу матэрыялаў, яму прысвечаных! Караткевічавы раманы, вершы і нават фільмы, яго праца і адпачынак, радзіма і падарожжы — пра ўсё гэта тут.

І прымайце нашы віншаванні! Бо з’яўленне Караткевіча — напраўду ўсебеларускае свята :)
13❤‍🔥8🔥21
Прагноз надвор’я з імяніннікам 🌤️🌧️

Мучаць слота, халодны вецер ды сцюжа або наадварот − спёка і буры? У любым надвор’і ёсць свая прыгажосць, што даводзіць нам Максім Багдановіч: у класіка ёсць верш на кожную тэмпературу і на кожную пару. Лірычнае суправаджэнне для пагодных дзянькоў і любога сорту непагадзі − у нашай падборцы.

Чытайце яе па спасылцы:
https://wir.by/be/article/nadvorje
18🔥2🕊1
🌿 Палескі гласарый, частка другая

Працяг нашай спробы зразумець таямнічы рэгіён, дзе куст — гэта дзяўчына, а дзевачка — камень, дзе проста пад нагамі можна напаткаць скарбы гісторыі і прыроды, а над галавой пачуць голас птушынага цара 🌚 У новым матэрыяле — пра абрады і традыцыі, расліны і птушак, пра мікрамову — не проста дыялект! — ды іншыя асаблівасці Палесся.

Чытайце артыкул і лічыце, колькі з’яваў аказаліся незнаёмымі! :)
🔥10🤗21
Wir.by — 5 гадоў! 🎂
І мы падрыхтавалі для вас нізку пяці найважнейшых, на думку рэдакцыі, матэрыялаў і праектаў, якія былі створаныя за гэты час.

🌀 Падкаст «Спіс на лета» — гаворым пра галоўных беларускіх аўтараў так, што вам нарэшце захочацца іх пачытаць.

🌀Тэлеграм-канал Razanau — кожную раніцу вам прыходзіць верш Алеся Разанава, і ў гэтым дні ад пачатку становіцца больш паэзіі!

🌀Дзённік на сёння — можна паглядзець, што ў гэты дзень запісалі ў сваім дзённіку Караткевіч, Рушчыц, Мележ, Адамчык ці адзін з Радзівілаў многа гадоў таму. Дзённік абнаўляецца кожны дзень.

🌀 Пісьменніцкі ціндар, у якім можна праверыць, ці замэтчыліся б вы з любімым пісьменнікам ці пісьменніцай, і якое б паведамленне яны б вам даслалі!

🌀 Цыкл лекцый Ганны Севярынец пра літаратуру і літаратараў беларускіх дваццатых. Лекцыі, з якіх пачаўся wir.by!

За гэты час у нас на сайце і на youtube-канале з'явілася вельмі шмат матэрыялаў пра беларускую культуру — заходзьце, глядзіце, слухайце, чытайце і, калі ласка, не забывайцеся расказваць пра нас сваім сябрам!
❤‍🔥23🎉52🔥2🕊2
Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым: «Калі ўжо наша мінулае з намі нічога не зрабіла, значыць, і будучыня нам па плячы».

Чытаць цалкам дзённік Караткевіча пра метро і халодны Мінск 17 лютага.
🔥106
Сон, летаргія, ці сапраўднае вандраванне на «іншы» бок? Адказвае беларускі фальклор

У народных паданнях сустракаюцца неверагодныя гісторыі пра людзей, якія перажылі «абміранне» — стан, калі цела быццам губляе жыццё, але душа вандруе па незнаёмых сферах. Ад сустрэч з продкамі да візій нябесных садоў і месцаў пакут — гэтыя аповеды перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Урывак з «Беларускага народнага сонніка» раскажа, як нашы продкі ўспрымалі гэтыя загадкавыя падарожжы, што там бачылі і якія ўрокі выносілі.

Разам з выдавецтвам Gutenberg дзелімся фрагментам «Абміранні» 🌒 Чытайце яго, каб даведацца, як беларусы ўяўлялі сабе жыццё пасля смерці, што чакала грэшнікаў і праведнікаў, і чаму гэтыя гісторыі захаваліся да сёння.
🔥6👍5
2025/10/27 08:16:09
Back to Top
HTML Embed Code: