Telegram Web Link
Кожнаму з нас трэба некалькі спакойных хвілін.

Сёння, 25 траўня, мы распачынаем тыдзень з Максімам Багдановічам. Кожны дзень глядзіце на нашым сайце новую кароткую лекцыю з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча».

Ці сапраўды Багдановіч круціў курортныя раманы? Чаму дзеці не хацелі гуляць з маленькім Максімам? Як Багдановіч звязаны з Радзівіламі? Ці мае працяг верш «Усе мы разам ляцім да зор» і ў чым таямніцы «Слуцкіх ткачых» і «Пагоні»?

Пра ўсё гэта распавядзе паэт і загадчык музея Багдановіча Міхал Бараноўскі.

Сёння а 19.00 глядзіце першую лекцыю «Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?» па спасылцы: https://wir.by/be/article/bahdanovicz1
Расклад лекцый з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча» на wir.by:

25.05 Частка 1. Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?: https://wir.by/be/article/bahdanovicz1

26.05 Частка 2. Багдановіч — першы гарадскі паэт?

27.05 Частка 3. «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня» і зорнае неба над намі — таямніцы галоўных вершаў Багдановіча.

28.05 Частка 4. Каханыя дзяўчыны і курортныя раманы Багдановіча.

29.05 Частка 5. Зборнік «Вянок», Вацлаў Ластоўкі і Магдалена Радзівіл.

30.05 Частка 6. Як Багдановіч махляваў у гульнях.

31.05 Частка 7. Палітычныя погляды Багдановіча.
Глядзіце кароткую лекцыю «Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?» па спасылцы: https://wir.by/be/article/bahdanovicz1

Якія прэтэнзіі былі да паэта ў рэдактараў «Нашай Нівы»? Хто з бацькоў Багдановіча казаў «Вот только жаль, что дети стали говорить на белорусском»? Якім словам навучылі Максіма вясковыя дзеці?

Як так сталася, што чалавек, які амаль усё жыццё пражыў у Расіі, стаў геніяльным беларускім паэтам? Гэта сапраўды загадка, якую прыйдзецца разгадваць усім пакаленням беларусаў, што будуць звяртацца да паэзіі Максіма. Сёння паспрабуем разабрацца і мы.

Гэтай лекцыяй мы распачынаем цыкл «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча». Распавядае Міхал Бараноўскі.
Ад сёння цягам тыдня глядзіце кожны дзень на сайце wir.by новую кароткую лекцыю.
Глядзіце кароткую лекцыю «Багдановіч — першы мінскі паэт?» па спасылцы: https://wir.by/be/article/bahdanovicz2

Максім Багдановіч нарадзіўся ў школе? Чым адметныя ў біяграфіі паэта яго хросныя? Ці далі рады навукоўцы знайсці ўсе мінскія адрасы Максіма? Працягваем разгадваць загадкі Багдановіча разам.

Гэтай лекцыяй мы працягваем цыкл «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча». Распавядае Міхал Бараноўскі.
Кожны дзень на сайце wir.by з'яўляецца новая кароткая лекцыя, заставайцеся з намі.
Сённяшняя лекцыя — пра самыя вядомыя вершы Багдановіча!

Ці ведалі вы, што ў верша «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы» ёсць працяг? Дзе ўпершыню прагучаў верш «Пагоня» і чаму яго прачытаў не сам аўтар? Як адна літара цалкам змяняе сэнс «Слуцкіх ткачых»? Глядзіце наўпрост цяпер!

Глядзіце ў нашай новай лекцыі пра Максіма Багдановіча з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча»:
https://wir.by/be/article/bahdanovicz3
«Прыплылі мы туды, дзе, як вялікія маразы ваду ў лёд ператвараюць, так сонца сваей моцай і гарачынёю соль скоўвае, так што можна па ей хадзіць, хоць пад ею ёсць вада пітная і добрага смаку», — напісаў Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» 31 мая 1583 года ў сваім дзённіку.

Што было далей, чытайце ў ягоным дзённіку на сайце: https://wir.by/be/diary/9b4505
«Переводы стихов — словно женщины: если красивы, то неверны; если верны, то некрасивы», — дык навошта Багдановіч перакладаў свае вершы на рускую? Хто натхніў яго на «Зорку Венеру»? З кім меў палымяную перапіску і дзеля каго пераехаў у Мінск? За што было сорамна паэту і што за «інтымны дзённік» ён вёў?

Глядзіце на wir.by новую лекцыю з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча»: https://wir.by/be/article/bahdanovicz4
«… першага дня месяца чэрвеня, наняў я карабель невялікі, які ў гэтых краях называюць карамужан, дзе патронам быў араб хрысіцянін,» — запісаў у першы дзень лета 1583 года ў сваім дзённіку Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка».

Што было далей, чытайце ў ягоным дзённіку на сайце: https://wir.by/be/diary/111507
«а 1 ночы пісаў ліст у ААН. Сёння Адамчык забраў яго. Хоць камарыны піск, які ніхто не пачуе, але няхай хоць так. Прынамсі пасля будзе слабое суцяшэнне, што і ты пішчаў, што не трымаў рот на замку, калі трэба было падаць голас,» — 2 чэрвеня 1982 года запісаў Караткевіч у сваім дзённіку. Працяг чытайце на сайце: https://wir.by/be/diary/313508
Распавядаем пра самую важную кнігу ў беларускай паэзіі.
Што прадаў Вацлаў Ластоўскі, каб яе выдаць? Прычым тут Радзівілы і лебедзь? Які канцэпт закладаў Багдановіч у «Вянок» і як гэты зборнік звязаны з пакаленнем «Узвышша»?

Глядзіце ў новай лекцыі Міхала Бараноўскага пра Максіма Багдановіча: https://wir.by/be/article/bahdanovicz5
Сёння распавядаем пра гульні, якімі бавіўся Багдановіч!
Што агульнага паміж Максімам Багдановічам і Гары Потэрам? Як трэба спяваць, калі граеш у шахматы і шашкі? Што адбывалася з ваўчанём, савянём і іншымі зверанятамі ў руках дзяцей, а таксама чаму маленькага Максіма не бралі ў некаторыя гульні?

Расказвае Міхал Бараноўскі: https://wir.by/be/article/bahdanovicz6
Перад першымі выходнымі лета зазірніце ў нашу мапу беларускіх легенд і, можа быць, натхніцеся на падарожжа: https://map.wir.by/legends

Усім нам трэба перазагрузка.
«Пасля дажджу так заліваліся птушкі. А зараз зноў задуха і спёка. Што будзе — нікому невядома,» — запісаў Караткевіч 5 чэрвеня 1982 года.

Працяг чытайце на сайце: https://wir.by/be/diary/b81516
6 чэрвеня 1962 года выпаў снег, а 6 чэрвеня 1982 года было «дваццаць з гакам». Мы даведаліся гэта з дзённікаў Вячаслава Адамчыка і Уладзіміра Караткевіча. Глядзіце іх па спасылцы: https://wir.by/be/diary/135519
Заклікаем вас падпісацца на наш youtube-канал!

Так вы будзеце першым ці першай даведвацца пра новыя відэалекцыі і прэм'еры!

https://www.youtube.com/channel/UCoj_6A55mEPeba8ZfBHqfCw
Як Багдановіч зрываў урокі і як замятаў сляды пасля выбуху ў гімназіі? Чаму не ўжываў гарбату з цукрам? Што думаў пра развіццё грамадства і ініцыятывы знізу? А таксама мітынгі на лодках, каб не арыштавала паліцыя, брат анархіст-камуніст і «ўсе мы разам ляцім да зор».
Глядзіце лекцыю пра палітычныя погляды Максіма Багдановіча.
Гэта апошняя лекцыя з нашага цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча».
Распавядае Міхал Бараноўскі.
https://wir.by/be/article/bahdanovicz7
«...дні сцюдзёныя, няўтульна, вады гарачай ужо з месяц няма (так кожны год): яшчэ месяц не будзе,» — занатаваў у сваім дзённіку Уладзімір Караткевіч 22 чэрвеня 1982 года.

Працяг чытайце на сайце: https://wir.by/be/diary/049539
«Дождж, мокрыя дахі. У 15 г. — 13℃,» — занатаваў у сваім дзённіку Уладзімір Караткевіч 24 чэрвеня 1982 года, і мы сёння зайздросцім яму.

Што адбывалася яшчэ ў гэты дзень у жыцці Караткевіча, чытайце па спасылцы: https://wir.by/be/diary/80b547
"У дзесяць гадзін вечара пазваніў А. Астрэйка: забіўся Янка Купала.

Як гэта магло здарыцца? Раніцой я быў у яго. На канапе, скінуўшы боты, ляжаў П. Броўка. А перад гэтым, здаецца, былі А. Твардоўскі і М. Святлоў. На стале была нейкая закусь і стаяла недапітая бутэлька шампанскага."

Працяг — у дзённіку Максіма Танка на сайце: https://wir.by/be/diary/fbd557
Раім падпісацца!

Тэлеграм-канал экскурсійнага праекта "Набліжэнне". Шукаем небанальныя тэмы, разважаем разам, падарожнічаем.

- пешаходныя экскурсіі гістарычных вуліцах Мінска і Менска;

- онлайн лекцыі/сустрэчы па гісторыі Беларусі ў самых нечаканых ракурсах;

- падарожжы па Беларусі.

https://www.tg-me.com/nablizhennie
2025/10/23 04:26:36
Back to Top
HTML Embed Code: