Ці чулі вы пра «Іранскі дзённік» Пімена Панчанкі? Або пра паэму «Дзісенскі Чайлд Гарольд» Мойшэ Кульбака, дзеянні якой разгортваюцца ў Берліне? А яшчэ ёсць нарысы, мемуары і дзённікі пра замежныя ўражанні, якія здзіўляюць сваёй разнастайнасцю: нехта цікавіцца мясцовым побытам, нехта захапляецца архітэктурай, нехта заводзіць знаёмствы або проста назірае за людзьмі…
Так, у беларускай літаратуры не забагата экзотыкі далёкіх краёў. Але гэта зусім не значыць, што нашы пісьменніцы і пісьменнікі толькі і сядзелі сярод родных балотаў і пушчаў!
Каб даведацца пра іх прыгоды за мяжою, чытайце наш новы матэрыял!
“Малая падарожная кніжыца белліту” ўжо на сайце 🚂

wir.by
Малая падарожная кніжыца белліту
У беларускай літаратуры не так багата экзотыкі далёкіх краёў. Але гэта зусім не значыць, што нашы пісьменніцы і пісьменнікі толькі і сядзелі сярод родных балотаў і пушчаў. Ёсць «Іранскі дзённік» Пімена Панчанкі або паэма «Дзісенскі Чайлд Гарольд» Мойшэ Кульбака…
❤14
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.
Слухайце выпуск на сайце 🎧

Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні»
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца…

❤7❤🔥2👏1
Апошні выпуск сезона! Відэа! Ка-рат-ке-віч! 💣❤️🔥
Дачакаліся: нарэшце Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць пісьменніка, кнігі якога чыталі за ноч ды скрадалі з бібліятэк, самага любімага і важнага для беларусаў.
Вядучыя гутараць пра самога Караткевіча і яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.
Не толькі слухайце, але і глядзіце (!) падкаст па спасылцы 😍 І як заўжды: калі ласка, падзяліцеся гэтым выпускам, калі ён вам спадабаўся. Гэта нас вельмі падтрымае.
За прастору, у якой запісанае відэа, дзякуем @gutenbergpublisher 🫶

Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін…
🔥23🍾2❤1
❤️🔥 Новая міні-гульня на Wir.by — даведайся, што рабілі слынныя беларускі і беларусы ў тваім узросце!
Чым вы займаецеся ў сваім веку? Ці апублікавалі ужо галоўны раман свайго жыцця? Ці рыхтуецеся стаць дырэктарам Італьянскай оперы? А мо прадаяце сваю бібліятэку, каб паехаць з краіны ўслед за мужам?
Хутчэй пераходзьце па спасылцы, каб даведацца, як бавілі час Караткевіч, Ластоўскі, Пфляўмбаўм ды іншыя выбітныя асобы, калі былі вашымі аднагодкамі 🙂

Што ты сабе думаеш?
Cтрашнае пытанне, якое можна пачуць ад бацькоў або ўнутранага голасу ў самы нечаканы момант. Аднак для таго, каб зрабіць нешта выбітнае, не бывае запозна, але і зарана таксама. Паглядзі, чым займаліся слынныя беларускі і беларусы ў тваім веку!
😍12❤6🔥1
І ўсё ж, ці вернуцца Леаніды да Зямлі?*
Сёння зноўку адпраўляемся ў міжзорныя вандраванні і разбіраемся з нябеснымі з’явамі! Гэтым разам — у кампаніі найбольшага рамантыка беларускай літаратуры і яго герояў.
Чытайце артыкул «Астраномія з Караткевічам», які мы падрыхтавалі разам з падкастам @praz_kosmas 💫
(*Па сакрэце: яны ўжо тут! Паспявайце пабачыць)

Астраномія з Караткевічам
Адпраўляемся ў міжзорныя вандраванні ў кампаніі найбольшага рамантыка беларускай літаратуры і яго герояў.
❤🔥9🔥3
Караткевічу — 94 ❤️🔥
У народзіны класіка нагадваем пра купу матэрыялаў, яму прысвечаных! Караткевічавы раманы, вершы і нават фільмы, яго праца і адпачынак, радзіма і падарожжы — пра ўсё гэта тут.
І прымайце нашы віншаванні! Бо з’яўленне Караткевіча — напраўду ўсебеларускае свята :)

Уладзімір Караткевіч
Выбітныя асобы на Wir.by
❤13❤🔥8🔥2⚡1
Прагноз надвор’я з імяніннікам 🌤️🌧️
Мучаць слота, халодны вецер ды сцюжа або наадварот − спёка і буры? У любым надвор’і ёсць свая прыгажосць, што даводзіць нам Максім Багдановіч: у класіка ёсць верш на кожную тэмпературу і на кожную пару. Лірычнае суправаджэнне для пагодных дзянькоў і любога сорту непагадзі − у нашай падборцы.
Чытайце яе па спасылцы:
https://wir.by/be/article/nadvorje

❤18🔥2🕊1
🌿 Палескі гласарый, частка другая
Працяг нашай спробы зразумець таямнічы рэгіён, дзе куст — гэта дзяўчына, а дзевачка — камень, дзе проста пад нагамі можна напаткаць скарбы гісторыі і прыроды, а над галавой пачуць голас птушынага цара 🌚 У новым матэрыяле — пра абрады і традыцыі, расліны і птушак, пра мікрамову — не проста дыялект! — ды іншыя асаблівасці Палесся.
Чытайце артыкул і лічыце, колькі з’яваў аказаліся незнаёмымі! :)

Палескі гласарый. Частка 2
Другая частка палескага гласарыя – працяг нашай спробы зразумець гэты таямнічы рэгіён, дзе куст – гэта дзяўчына, а дзевачка – камень, дзе проста пад нагамі можна напаткаць скарбы гісторыі і прыроды, а над галавой пачуць голас птушынага цара.
🔥10🤗2❤1
Wir.by — 5 гадоў! 🎂
І мы падрыхтавалі для вас нізку пяці найважнейшых, на думку рэдакцыі, матэрыялаў і праектаў, якія былі створаныя за гэты час.
🌀 Падкаст «Спіс на лета» — гаворым пра галоўных беларускіх аўтараў так, што вам нарэшце захочацца іх пачытаць.
🌀Тэлеграм-канал Razanau — кожную раніцу вам прыходзіць верш Алеся Разанава, і ў гэтым дні ад пачатку становіцца больш паэзіі!
🌀Дзённік на сёння — можна паглядзець, што ў гэты дзень запісалі ў сваім дзённіку Караткевіч, Рушчыц, Мележ, Адамчык ці адзін з Радзівілаў многа гадоў таму. Дзённік абнаўляецца кожны дзень.
🌀 Пісьменніцкі ціндар, у якім можна праверыць, ці замэтчыліся б вы з любімым пісьменнікам ці пісьменніцай, і якое б паведамленне яны б вам даслалі!
🌀 Цыкл лекцый Ганны Севярынец пра літаратуру і літаратараў беларускіх дваццатых. Лекцыі, з якіх пачаўся wir.by!
За гэты час у нас на сайце і на youtube-канале з'явілася вельмі шмат матэрыялаў пра беларускую культуру — заходзьце, глядзіце, слухайце, чытайце і, калі ласка, не забывайцеся расказваць пра нас сваім сябрам!

Спіс на лета
Падкаст пра беларускую класіку, якую табе нарэшце захочацца прачытаць
❤🔥23🎉5❤2🔥2🕊2
Чытаць цалкам дзённік Караткевіча пра Маркеса і вецер
wir.by
2 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч
Раніцай расчыніў праветрыць: сёння не ўдасца сядзець пры адкрытай фортцы. Вецер б’е з боку вокан у гасціную, і кабінет адчувальна цяжкі, як ...
🔥10❤6❤🔥2👍1
Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым: «Калі ўжо наша мінулае з намі нічога не зрабіла, значыць, і будучыня нам па плячы».
Чытаць цалкам дзённік Караткевіча пра метро і халодны Мінск 17 лютага.

17 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч
Нейкае незразумелае сонца. У паветры і ў небе імгла. Тэмпература швэндаецца недзе ў межах мінус пяці, але пры гэтым рэзкі, дужа свежы вецер....
🔥10❤6
Сон, летаргія, ці сапраўднае вандраванне на «іншы» бок? Адказвае беларускі фальклор
У народных паданнях сустракаюцца неверагодныя гісторыі пра людзей, якія перажылі «абміранне» — стан, калі цела быццам губляе жыццё, але душа вандруе па незнаёмых сферах. Ад сустрэч з продкамі да візій нябесных садоў і месцаў пакут — гэтыя аповеды перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Урывак з «Беларускага народнага сонніка» раскажа, як нашы продкі ўспрымалі гэтыя загадкавыя падарожжы, што там бачылі і якія ўрокі выносілі.
Разам з выдавецтвам Gutenberg дзелімся фрагментам «Абміранні» 🌒 Чытайце яго, каб даведацца, як беларусы ўяўлялі сабе жыццё пасля смерці, што чакала грэшнікаў і праведнікаў, і чаму гэтыя гісторыі захаваліся да сёння.

Беларускі народны соннік
У прарочыя сны можна верыць або не верыць, але ў соннік, тым больш народны, можна зазірнуць і без мэты разблытаць пасланне ўласнай падсвядомасці. Сны можна вывучаць як частку фальклору — вынікам такой працы стала выданне «Беларускі народны соннік», якое выйшла…
🔥6👍5
🌿🍞🚂 Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (ці ўсё ж Менск?) сто гадоў таму выглядаў зусім інакш — але пах часам вельмі знаёма:
- квітнеючымі ліпамі ў Губернатарскім садзе,
- свежым хлебам і ласункамі з цукерачнага дома Вянгржэцкага,
- вугалем і металам чыгуначных майстэрняў,
- дражджамі з завода «Багемія»,
- і — дзякуй Богу, гэта ў мінулым! — памыямі на вуліцах без каналізацыі… 🙄
А што гэтыя і не толькі водары могуць распавесці пра гарадское жыццё — даведайцеся з артыкула!

Чым пах дарэвалюцыйны Менск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю…
❤6👀4🔥2
Forwarded from філалабайкі беларускія
#alala_байка
Праца Мікалая Паўленкі Мікалай «Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» падрабязна разглядае, як у старабеларускіх тэкстах XVI—XVIII стагоддзя ўтвараліся словы, якія б зараз называліся фемінітывамі.
Жаночыя асабовыя назвы прадстаўлены ў старабеларускіх запісах не надта шырока — такія былі часы, што пра жанчын увогуле пісалі нячаста. Тыя ж формы, што трапілі ў тэксты, часам маюць арфаграфічную і марфалагічную варыятыўнасць, што абумоўлена адсутнасцю зафіксаваных лінгвістычных нормаў, узаемадзеяннем старажытнабеларускай мовы з іншымі мовамі і гаворкамі, а таксама багатай сістэмай словаўтварэння, якая дазваляла па-рознаму будаваць словы з адным і тым жа сэнсам.
Паўленка адзначыў целы шэраг суфіксаў, якія выкарыстоўваліся для ўтварэння фемінітываў, але найбольш прадуктыўнымі назваў тры: -к-а, -іц-а і -ніц-а. Дарэчы, Філалош тут і далей будзе імкнуцца адаптаваць словы пад сучасную арфаграфію, але варта разумець, што старабеларуская мова запісвалася інакш і, прынамсі, мела літару -и-.
Разглядзім, якім чынам назвы жанчын утвараліся ў тыя часы ад назваў мужчын. Ніжэй пералічана, якія фемінныя суфіксы маглі быць дапасаваныя да асабовых назоўнікаў мужчынскага роду, у залежнасці ад іх уласнай структуры, каб утварыць адпаведны назоўнік жаночага роду.
-ак/-як:
* -іна/-ына/-іня/-ыня (сваяк — сваячына)
-ар:
* -іна/-ына/-іня/-ыня (гаспадар — гаспадарыня, гасудар — гасударыня)
* -іха/-ыха (ганчар — ганчарыха, пачтар — пачтарыха)
* -ка (аптэкар — аптэкарка, звяздар — звяздарка, крачмар — карчмарка, повар — поварка)
-атай/-отай:
* -ка (хадатай — хадатайка)
-ач:
* -ка (адзінач — адзіначка, прач — прачка)
-дзей
* -іца (чарадзей — чарадзеіца)
* -ніца (злодзей — зладзейніца)
-ень
* -ка з усячэннем асновы (перакупень — перакупка)
-ец/-эц:
* -іца з усячэннем асновы (владзелец — владзеліца, старэц — старыца)
* -ка з усячэннем асновы (літовец — літоўка, паганец — паганка, пастаялец — пастаялка)
-і/-ы:
* -анка/-янка (леснічы — леснічанка, харужы — харужанка)
* -ая (вратны — вратная, падданы — падданая, харужы — харужая)
* -іна/-ына/-іня/-ыня (дзяржаўчы — дзяржаўчыня)
* -ка (падданы — падданка)
-ік/-нік:
* -іха/-ыха (радчык — радчыха)
* -іца з усячэннем асновы (работнік — работніца, памочнік — памочніца, чараўнік — чараўніца)
* -ка (дворнік — дворнічка, пасрэднік — пасрэднічка, равеснік — равеснічка)
-ін:
* -аса з усячэннем асновы (рабін — рабаса [адзіночны прыклад])
* -іна/-ына/-іня/-ыня з усячэннем асновы (балгарын — балгарыня, баярын — баярыня, гаспадзін — гаспадыня)
* -ка з усячэннем асновы (баярын — баярка, мяшчанін — мяшчанка, хрэсціянін — хрэсціянка)
-іт:
* -ка (варажбіт — варажбітка, найміт — наймітка)
-іч/-ыч:
* -анка/-янка (шляхціч — шляхцянка)
* -ка (княжыч — княжычка, отчыч [наследнік маёмасці свайго бацькі] — отчычка)
* -на з усячэннем асновы (братаніч [сын старэйшага брата] — братанна, княжыч — княжна, царэвіч — царэўна)
-jа
* -анка/-янка (судзья — судзьянка)
-тух:
* -ка (пастух — пастушка)
* -ніца (пастух — пастушніца)
-ун:
* -ка (апекун — апекунка)
* -jа (рыкун [рэканструяваная форма] — рыкунья)
-цель:
* -ка (пацешыцель — пацешыцелка, прыяцель — прыяцелька, сказіцель — сказіцелка)
* -ніца (пітацель — пітацельніца, учыцель — учыцельніца)
невытворныя асновы:
* -а (манах — манаха, раб — раба, супруг — супруга)
* -анка/-янка (ваевода — ваевадзянка, стараста — старасцянка)
* -ева/-ова (кароль — каралева)
* -енка (пан — паненка)
* -ена (пан — панена [адзіночны прыклад])
* -інка (стараста — старасцінка)
* -іна/-ына/-іня/-ыня (враг — врагіняЮ грэк — грэкыня, чэх — чэхыня)
* -іса (абат — абатіса, д'якан — д'яканіса)
* -іха/-ыха (папеж — папежыха)
* -іца/-ыца (кароль — караліца, патрыярх — патрыяршыца, цар — царыца)
* -jа (ігумен — ігуменья, поп — пападзья [з дадатковым суфіксам -ад-])
* -ка (актор [уладар маёнтка] — акторка, салдат — салдатка, султан — султанка, таварыш — таварышка)
* -ніца (скамарох — скамарошніца)
* -овіца (отрак — атраковіца)
* -ша (канцлер — канцлерша)

❤8🔥6
Якія беларускія словы ўзялі суседзі? 🤫
Мы часта чуем пра русізмы і паланізмы, але што, калі некаторыя «свае» словы беларуская мова аддала сама?
🇵🇱 Чаму палякі кажуць żubr і dziady?
🇱🇹 Як у літоўскай з’явіліся šalikas і krivda?
🇮🇱 Адкуль у ідышы juške і večere?
🇷🇺 Якім чынам капец і халява трапілі ў рускую мову?
Беларуская мова не толькі брала, але і шчодра дзялілася. Хочаце ведаць, якія яшчэ словы “мігравалі” да суседзяў? Чытайце поўны артыкул па спасылцы!

Беларускія словы ў іншых мовах
Часта можна пачуць заўвагі, што тое ці іншае беларускае слова — русізм, паланізм ці нейкае іншае запазычанне. Можа скласціся ўражанне, што наша мова толькі пасіўна чапляе гэтыя «ізмы» ад суседзяў. Але, як пісаў Багушэвіч, яна такая ж людская, як і астатнія…
🔥22❤6😘1
Кім Хадзееў: глыбіня, эпатаж і геній Мінска 💥
Жыццё Кіма Хадзеева падобнае да інтэлігенцкай вечарынкі, што выйшла з-пад кантролю, — і вось падцверджанне ў пяці гісторыях 👀 Ані радка не прыдумалі, шчыра!

Пяць гісторый пра Кіма Хадзеева
Ад легендарнага Кіма Хадзеева, які няспынна пісаў, засталося парадаксальна мала тэкстаў. Затое з успамінаў пра яго паўстаюць цэлыя кнігі, ужо не кажучы пра тое, якую ролю ён адыграў як настаўнік некалькіх пакаленняў мінскай інтэлігенцыі. Мы сабралі пяць гісторый…
🔥10❤1🆒1