Telegram Web Link
Нагадваем
У гэтую пятніцу адбудуцца 2 сустрэчы для беларускіх студэнтаў_ак ⬇️

📍Лодзь | 28.02 | 15:00: Спажыванне псіхаактыўных рэчываў ад ініцыятывы "Дарэчывы"

📍Познань | 28.02. | змяна часу: сустрэча адбудзецца а 18:00: Еўразвяз – гісторыя поспеху? разам з Алесем Лагвінцом

Рэгістрацыя

Чакаем 🫂
👍2
Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага зьвязу

Курс прысвечаны вывучэнню палітычных, эканамічных і прававых узаемадачыненняў у Эўразьвязе, працэсаў прыняцця рашэнняў і іх ўплыву на дзяржавы-чальцы, уключаючы Беларусь.

Што цябе чакае на курсе?
Глыбокі аналіз інтэграцыйных працэсаў і інстытуцыяў ЭЗ.
Разуменьне эўрапейскага права і яго ўплыву на нацыянальныя праўныя сыстэмы.
Агляд міжнароднай палітыкі ЭЗ, у тым ліку дачыненьняў зь Беларусьсю.
Дыскусыі пра сучасныя выклікі: расейскую агрэсію, міграцыйны крызіс, рост папулізму  і іншыя.

Па заканчэньні курсу ты зможаш:
🔹 Разумець механізмы прыняцьця рашэньняў у ЭЗ.
🔹 Аналізаваць палітыку і глабальную ролю Эўразьвязу.
🔹 Аргументавана ацэньваць дачыненьні ЭЗ-Беларусь і магчымасьці супрацоўніцтва.

📅 Курс: з 10 сакавіка па 30 траўня 2025 г.
🕠 Час: 17:30 – 19:00 CET
     

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат ВБЎ-Collegium Civitas і 3 крэдыты ECTS

📍Неабходна рэгістрацыя

⌛️Дэдлайн: 3 сакавіка 2025

Падрабязней
👍2
Сёння, 8-га сакавіка, мы хацім прадставіць міжнародны лікбез па падтрымцы жанчын ва ўніверсітэтах.

8 сакавіка - гэта дзень, які адзначае шматвекавую барацьбу жанчын за права лічыцца паўнавартасным чалавекам і мець роўныя з мужчынамі правы. Але, нягледзячы на ўсю развітасць сучаснага грамадства, ніводная краіна свету дагэтуль не дасягнула поўнай гендарнай роўнасці.

Кажучы пра Беларусь, мы бачым шэраг праблем. Для студэнтак нярэдка ствараюцца перашкоды для паступлення на «мужчынскія» спецыяльнасці альбо ўжо падчас навучання. У працоўнай сферы жанчыны ўсё яшчэ дыскрымінуюцца па рэпрадуктыўнай функцыі: заканадаўствам забаронена працаваць у шэрагу прафесій, працадаўцы запытваюць пра сямейны статус і планы на дзяцей на сумоўях і плацяць меншы заробак чым мужчынам.

Нам яшчэ прыйдзецца перамагчы ўсе абмежаванні, а сёння падзяліцеся ў сваіх сацсетках любімай пісьменніцай, моцнай палітыкіняй, геніяльнай навукоўкай — і не забывайце заўсёды падтрымліваць жанчын вакол вас!
❤‍🔥1451👍1😁1🤡1
Справаздача з адукацыйнага мерапрыемства "Map the Chart", арганізаванага Еўрапейскім Студэнцкім Саюзам і моладзевым дэпартаментам Рады Еўропы на пачатку сакавіка ў Страсбургу!
5❤‍🔥2🔥2👍1
2025/07/14 16:05:24
Back to Top
HTML Embed Code: