Telegram Web Link
⚽️ Прафесійны футбол пад ударам за парушэнне нормаў бяспекі і заканадаўства.

Паводле даследавання, праведзенага Бельгійскім універсітэтам KU Leuven, прафесійны футбол не выконвае неабходныя нормы бяспекі, што з’яўляецца парушэннем юрыдычных рамак як у Еўропе, так і ў глабальным маштабе.

Асноўныя праблемы:

👉 Пашыраны Клубны чэмпіянат свету FIFA і перагружаны каляндар
👉 Павелічэнне стомленасці і рызыкі траўмаў
👉 Ігнараванне працоўных нормаў

Даследаванне, замоўленае FIFPRO – сусветным прафсаюзам футбалістаў, падтрымлівае скаргу, пададзеную ў еўрапейскія антыманапольныя органы FIFPRO Europe, Еўрапейскімі лігамі і Ла Лігай.

Даведайцеся больш на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/prafesijny-futbol-parushae-zakanadaustva/
👍5😁1
🎾 Зорка тэніса Рафаэль Надаль завяршыў кар’еру.

22-разовы чэмпіён турніраў Вялікага шлема завяршыў сваю неверагодную кар’еру матчам у Кубку Дэвіса.

Чатырохразовы чэмпіён Кубка Дэвіса выступіў перад сям’ёй, сябрамі, камандай і заўзятарамі. Пасля выступу паказалі відэа, прысвечанае яго фенаменальнай кар’еры. У сваім развітальным слове Рафаэль сказаў:

🗣Я быў проста хлопчык з маленькай вёскі, які марыў. Я спадзяюся, што мяне запомняць як добрага чалавека і таго, хто ішоў за сваімі марамі.

Чытайце падрабязней: https://bssf.eu/rafael-nadal-zakanchvae-kareru/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1💔1
🏊‍♂️Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту дапусціла беларусаў і расейцаў да ўдзелу ў эстафетах.

❗️World Aquatics зняла забарону на ўдзел беларускіх і расейскіх плыўцоў у асобных відах праграмы.

Зараз яны ў нейтральным статусе змогуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах па плаванні — аднак пад забаронай застаецца ўдзел у турнірах па водным пола.

Раней расейцы і беларусы маглі быць дапушчаны да спаборніцтваў толькі ў індывідуальных дысцыплінах. Не было дазволу на ўдзел у плавальных эстафетах, сінхронным плаванні (акрамя сола) і сінхронных скачках у ваду з трампліна.
🤬8🤔4🖕1
Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў кваліфікаваўся на Чэмпіянат свету па шахматах!

Мы рады падзяліцца цудоўнымі навінамі: гросмайстар Уладзіслаў Кавалеў дасягнуў неверагоднага выніку на Чэмпіянаце Еўропы ў Чарнагорыі!

7,5 ачкоў з 11
20-е месца сярод 400 удзельнікаў
Кваліфікацыя на Чэмпіянат свету

Сродкі для Уладзіслава дапамог сабраць фонд Athletes for Freedom Foundation. Дзякуючы шчодрасці тых, хто падтрымаў Уладзіслава, фонд сабраў $2000. Гэтыя сродкі дапамаглі Уладзіславу ўзяць удзел у Чэмпіянаце Еўропы. 🙌

Вось як каментуе Чэмпіянат Уладзіслаў:

🗣Ваша падтрымка вельмі важная для мяне. Яна дадае мне ўпэўненасці ў маіх сілах. Дзякуй за дапамогу ў падрыхтоўцы і за тое, што заўзелі за мяне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍114🔥1
✊🏻 Канстанцін Якаўлеў навясціў беларускага добраахвотніка ў шпіталі

Беларускі спартовец, былы галоўны трэнер гандбольнага клуба "Віцязь" Канстанцін Якаўлеў падтрымаў беларускага добраахвотніка Паўла Кулажэнка, які пасля ранення знаходзіцца ў шпіталі.

Гэтым Канстанцін падзяліўся ў сваім Інстаграм:

🗣 Памятайце, як там было: "Беларус беларусу беларус" 🙂

🗣 Наведаў Пашу, вельмі добра пагутарылі, паглядзеў на тую залп***, якую дасталі з яго нагі. Хутчэйшага табе здароўя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍2
ГАНДБОЛЬНЫЯ ЕЎРАКУБКІ — ЯК ГЭТА ПРАЦУЕ

Гандбольныя еўракубкі – гэта не толькі барацьба за тытулы, але і складаная сістэма, якая вызначае, хто атрымае шанец гуляць на найвышэйшым узроўні. Як фарміруюцца рэйтынгі? Хто трапляе ў Лігу чэмпіёнаў, Еўралігу і Кубак ЕГФ?

🤾🏻 Гандбольны эксперт і блогер Іван Сапега дапамог разабрацца з асноўнымі правіламі і асаблівасцямі еўрапейскіх гандбольных турніраў.

Чытайце падрябязна пра Лігу Чэмпіёнаў, Еўралігу, Кубак ЕГФ і рэйтынгі і новым матэрыяле ў раздзеле "Блогі" на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/gandbolnyya-eurakubki-yak-geta-praczue/
👍9
⚽️ Матч "Дынама" (Мінск) супраць "Капенгагена" пройдзе ўжо ў чацвер.

28 лістапада мінскае «Дынама» правядзе чарговы матч агульнага этапу Лігі канферэнцый. Сапернікам стане «Капенгаген».

Сустрэча пройдзе на нейтральным полі ў Азербайджане.

Паведамляецца, што трансляцыя на тэрыторыі Беларусі будзе даступная на тэлеканале СТВ — такая інфармацыя прыводзіцца на афіцыйным сайце — у 20:40.

Нагадаем, што «Дынама» правяло ўжо 3 матчы ў асноўным этапе турніру і не набрала ніводнага бала. Зараз у «Капенгагена» 2 ачкі, а каманда займае 29-е месца з 36.
👍7😁2🖕1
📢 Год без перамог у беларускам футболе.

Яшчэ толькі пачынаецца зіма, а вось футбольны сезон у Беларусі сканчваецца. І хоць у зборнай Беларусі ды ў клубаў у еўрапейскіх кубках былі рэдкія перамогі, агулам удалым для беларускага футболу гэты год не назавеш. За выключэннем выдатных перамог па пляжнаму футболу, аднак жа гэта іншая гісторыя.

Цікава даведацца больш пра стан беларускага футболу ў гэтым сезоне? На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял з аналізам вынікаў белфутбола ад блогера Васіля Додзіка.

Пераходзьце па спасылцы, каб прачытаць цалкам:

🔗 https://bssf.eu/blog/god-bez-peramog/
👍8
⚽️ «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый супраць «Капенгагена»

Учора, 28 лістапада, «Дынама» (Мінск) саступіла з лікам 1:2 «Капенгагену». Матч адбыўся ў азербайджанскім Сумгаіце.

«Дынама», якое ў панядзелак зноў стала чэмпіёнам Беларусі па футболе, прайграла ва ўсіх чатырох матчах асноўнага этапу: шатландскаму «Хартсу» (1:2), фінскаму ХІКу (0:1), польскай «Легіі» (0:4), а зараз і датскаму «Капенгагену».

У агульнай турнірнай табліцы «Дынама» займае перадапошняе 35-е месца.

Беларусам засталося правесці дзве гульні: з паўночнаірландскім «Ларнам» (12 снежня) і грэцкім «Панацінаікасам» (19 снежня).

📖 Раней мы публікавалі выдатны аўтарскі матэрыял пра стан беларускага футбола ў гэтым сезоне на нашым афіцыйным сайце. Прачытаць яго можна па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/god-bez-peramog/
👏3👍2
🏒 Аляксей Протас: выніковасць, Авечкін і беларусы

Беларускі форвард “Вашынгтона” Аляксей Протас расказаў пра свой асабісты рэкорд выніковасці, гульню з Аляксандрам Авечкіным і іншых беларусаў у НХЛ.

У сезоне 2024/25 Протас выступае на элітным узроўні, набіраючы амаль 1 ачко за гульню. У 22 матчах ён набраў 20 (8+12) ачкоў, усяго 6 хвілін штрафу і мае ашаламляльны рэйтынг карыснасці: +12.

У гутарцы з прэс-службай БФХ Аляксей расказaў пра свой асабісты рэкорд выніковасці, гульню з Авечкіным і адносіны з іншымі беларусамі ў НХЛ.

Чытайце размову на афіцыйным сайце БФСС па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/alyaksej-protas-vynikovascz-avechkin-i-belarusy-u-nhl/
👍10
❗️Расійскі алігарх Алішэр Усманаў ізноў абраны прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE)

Выбары прайшлі ў Ташкенце, Усманаў атрымаў 120 галасоў супраць свайго адзінага суперніка, прэзідэнта Шведскай федэрацыі фехтавання Ота Дракэнберга, які набраў толькі 26 галасоў.

За Усманава прагаласавалі федэрацыі фехтавання больш чым са 100 краін, у той час як Дракэнберг атрымаў падтрымку толькі Швецыі.

Нагадаем, што ў сакавіку 2023 года FIE дазволіла расійскім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

Чытайце падрабязней па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/usmanau-iznou-prezident/
🤬8🤡3🤮2
🙌🏻 Найлепшай лёгкаатлеткай свету 2024 года прызнана ўкраінка Яраслава Магучых

Пра тое, што алімпійская чэмпіёнка Яраслава Магучых з Украіны стала ўладальніцай сусветнага тытула — найлепшая лёгкаатлетка ў небегавых дысцыплінах, — паведаміла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый.

У фінале галасавання Яраслава Магучых апярэдзіла бельгійку Нафісату Тіам, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў-2024 у семібор'і.

Яраслава была намінаваная на прэмію World Athletics трэці год запар, але атрымала гэты прыз упершыню.

Нагадаем, раней яна была прызнана найлепшай еўрапейскай лёгкаатлеткай 2024 года.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе Яраславу з новым тытулам і выдатным дасягненнем! ⚡️
10👍4
⚽️ УЕФА аштрафаваў «Легію» за плакаты фанатаў падчас матчу з мінскім "Дынама"

За «размяшчэнне на трыбунах паведамленняў, якія не адпавядаюць характару спартыўнага мерапрыемства», «Легіі» трэба будзе выплаціць 17,5 тысячы еўра.

З плакатамі на матч прыйшлі і беларусы, і палякі. На трыбунах было шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

Нагадаем, матч "Легіі" супраць мінскага "Дынама" прайшоў у Варшаве ў рамках Лігі канферэнцый. Гульня скончылася перамогай "Легіі" з лікам 4:0. Беларускае тэлебачанне не трансліравала матч.
🤬7🖕4
🙌🏻Глядзіце новы выпуск беларускамоўнага падкаста пра гандбол!

На гэты раз "Сведкі левай рукі Гідсэля" падрыхтавалі для вас выпуск, які ахапіў максімальную колькасць тэм і навінаў:

👉 бойку ў “Заграбе”,
👉 пераход Клемена Ферліна ў “Кельцэ”,
👉 як “Магдэбург” перамог “Барселону”,
👉 як “Спорцінг” і “Фюксэ” выйшлі з крызісу,
👉 ці апынецца Сандэр Сагасэн у “Плоцку”,
👉 “Айзенах” як узор стабільнасці,
👉 невялічкую адлігу ў “Гамбургу”,
👉 майстар-клас па дэмаралізацыі суперніка ад Небойшы Сіміча,
👉 топ-16 Eўрапейскай лігі,

👉 ...і нават будучыню “Гудме” 🇩🇰

Нагадаем, “Сведкі левай рукі Гідсэля” — гэта падкаст на беларускай мове пра галоўныя падзеі ў еўрапейскім і сусветным гандболе ад экс-журналістаў Івана Сапегі і Ірыны Целяпнёвай.

🔊 Знайсці новы выпуск можна на вашай любімай платформе! Прыемнага праслухоўвання!

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/
👍8
▶️Глядзіце жывы эфір з выканаўчым дырэктарам БФСС Аляксандрам Апейкіным ▶️

Сёння а 16:00 па мінскім часе (14:00 па Варшаве) Аляксандр Апейкін выступіць у эфіры Еўрарадыё.

Далучайцеся да стрыму на ютуб-канале Еўрарадыё па спасылцы:

🔗 https://www.youtube.com/watch?v=LzxIyKttAI8
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8
❗️Лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Віктара Байкова судзяць за сэксуальны гвалт

У Гомелі 10 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні ў распусных дзеяннях (арт.169 КК) і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару (арт. 167 КК).

Судзіць будуць вядомага гомельскага трэнера, заслужанага трэнера Беларусі і лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Віктара Байкова. Ён ужо 40 гадоў працуе ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод яго выхаванцаў ёсць прызёры Алімпійскіх гульняў.

Трэнера абвінавачваюць па частцы 2 абодвух артыкулаў. Згодна з фармулёўкамі ў Крымінальным кодэксе, гэта распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, што заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту, учыненыя з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, альбо педагагічным работнікам або іншай асобай, на якога ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга.

Справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Байкову пагражае ад 5 да 13 гадоў зняволення, калі яго віна ў судзе будзе даказана.
👏4👍1😁1
❗️Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 Андрэя Салаўя судзілі за пратэсты

Справу спартоўца разам з яго жонкай Аксанай разглядалі ў Мінску па частцы 1, артыкул 342 — паводле гэтага артыкулу у Беларусі пераследуюць за ўдзел у пратэстах.

Салавей са жніўня, калі аднавіўся пасля цяжкой траўмы, не прапускаў матчаў у чэмпіянаце Беларусі, гэта значыць да суда ён не знаходзіўся пад вартай. Акрамя таго, ён выходзіў на поле і пасля пасяджэння суда: у матчах з «Гомелем» 24 лістапада і жодзінскім «Тарпеда» 1 снежня.

Які прысуд вынеслі спартоўцы — пакуль невядома, справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова 19 лістапада.
🤬11
Міністэрства спорту не ўключыла футбол у пералік прыярытэтных відаў спорту на 2025 год.

Нацыянальны футбол, адзіны від спорту, дзе беларускім спартсменам дазволена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах з дзяржаўным сцягам і гімнам, зноў застаўся па-за ўвагай Міністэрства спорту і турызму.

Паводле апублікаванага спісу прыярытэтных відаў спорту на 2025 год, уключаны такія дысцыпліны, як баскетбол, біятлон, вольная і грэка-рымская барацьба, хакей з шайбай і інш. Аднак футбол у гэтым спісе адсутнічае.

Нагадаем, што яшчэ ў 2021 годзе футбол выключылі з пераліку «з прычыны адсутнасці ўстаноўленых крытэрамі вынікаў на працягу двух поўных алімпійскіх цыклаў».

💡 Ці зможа беларускі футбол аднавіць свае пазіцыі? Як вы думаеце, якія крокі патрэбныя для падтрымкі гэтага віду спорту? Далучайцеся да дыскусіі і выказвайце сваё меркаванне!
😁6👍1
FIFA пацвердзіла, што Саудаўская Аравія прыме чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын у 2034 годзе.

Турнір 2030 года адбудзецца ў Іспаніі, Партугаліі і Марока, з дадатковымі матчамі ў Уругваі, Аргенціне і Парагваі. Гэтае рашэнне, абвешчанае прэзідэнтам FIFA Джані Інфантына падчас віртуальнага пазачарговага кангрэса, выклікала шырокую крытыку працэсу выбару арганізацыйнага боку. 

Чытаць болей па спасылцы:

https://bssf.eu/fifa-pad-agnyom-krytyki-za-saudauskuyu-araviyu-u-2034/
😱5👍1👎1
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка была прызнана найлепшай тэнісісткай WTA за 2024 год, абвясціла асацыяцыя.

У рэзультатыўным сезоне 26-гадовая беларуска перамгла на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і ЗША. У студзені Сабаленка паспяхова абараніла тытул чэмпіёнкі Australian Open.

Чытайце болей па спасылцы 👇

https://bssf.eu/aryna-sabalenka-najlepshaya-tenisistka-2024/
👍5🖕4🤮2👎1
2025/10/24 06:32:38
Back to Top
HTML Embed Code: