Telegram Web Link
На борце самалёта, які ўпаў у Вашынгтоне, знаходзіліся фігурысты.

Сёння ноччу каля аэрапорта імя Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне адбылася авіякатастрофа: пасажырскі самалёт сутыкнуўся з ваенным верталётам і ўпаў у раку.

На борце было 64 чалавекі, у тым ліку экіпаж.

Таксама там знаходзіліся расейскія чэмпіёны свету па фігурным катанні ў парах Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў.

На борце самалёта таксама мог знаходзіцца 23-гадовы сын Шышкавай і Навумава Максім. Ён таксама фігурыст і ўдзельнічаў у чэмпіянаце ЗША, з якога вярталіся спартсмены.

Паведамляецца, што ўсяго было не менш за 14 фігурыстаў, не лічачы трэнераў.

Зараз паведамляецца пра тое, што знайшлі 19 цел.

Паводле інфармацыі ўладаў ЗША, тых, хто выжыў, няма.
🙏6😢1
⚽️ БЕЛАРУСЬ-ІТАЛІЯ: КВАЛІФІКАЦЫЯ НА ЕЎРА-2026 ⚽️

Зборная Беларусі па міні-футболе сёння правядзе стартавы паядынак кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў 2026 годзе.

Каманда Аляксандра Чэрніка ў стартавай гульні другой кваліфікацыйнай групы згуляюць у сіцылійскай Катаніі ў комплексе “Palacatania” з адным з фаварытаў турніру зборнай Італіі.

Сёння, 30 студзеня, у 22:00 па мінскім часе ў Катанні прагучыць стартавы свісток у матчы. Сустрэчу разважаць арбітры з Чэхіі Анджэй Чэрны, Ян Крыжа і Філіп Неснера. У шасці папярэдніх сустрэчах італьянцы нязменна перамагалі беларусаў. Агульная розніца мячоў – 8:22.

Падрабязней чытайце па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/belarus-italiya-kvalifikaczyya-na-eura-2026/
🤮3👏2👍1
🏀 ЯГОР МЕШЧАРАКОЎ – ЗОРКА БАСКЕТБОЛУ І БЕЛАРУСКІ РЫЦАР 🏀

Беларускі мужчынскі баскетбол сёння знаходзіцца не ў лепшым становішчы. Але былі і іншыя часы.

Легендарны РТІ, Канстанцін Шэрэвера, Аляксандр Сатыраў, Іван Едэшка, Анатоль Якубенка, Анатоль Парфіяновіч, Аляксандр Пустагвар…

Была цудоўная перамога маладзёвай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы! Калі яшчэ будзе такі наступны поспех у нашых камандных відах спорту?!

Адным з аўтараў той перамогі быў Ягор Мешчаракоў.

Менавіта яму быў прысвечаны наступны матэрыял пра зорак беларускага спорту пад аўтарствам блогера Васіля Додзіка.

Пераходзьце на сайт БФСС па спасылцы, каб прачытать пра жыццё, кар'еру і дасягенні Ягора Мешчаракова:

🔗 https://bssf.eu/blog/yagor-meshcharakou-zorka-basketbolu/
👍81
👟 Марыя Жодзік паказала найлепшы вынік сусветнага сезона ў скачках у вышыню.

Беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, заняла першае месца на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў Гожуве-Велькапольскім.

🥇 Яе вынік – планка на 198 см. Гэта найлепшы вынік сусветнага сезона і асабісты рэкорд спартсменкі. Таксама Марыя выканала мінімальныя патрабаванні для кваліфікацыі на Чэмпіянат свету ў памяшканні ў Нанкіні і Чэмпіянат Еўропы ў Апелдорне.

Віншуем Марыю з выбітным дасягненнем і жадаем поспехаў! 🎉
10👏4👍1
🏒 ВЯЛІКАЕ РАШЭННЕ IIHF: ХАКЕЙ ЦІ ПАЛІТЫКА? 🏒

3-4 лютага 2025 IIHF прыме рашэнне аб вяртанні Беларусі і Расеі ў міжнародны хакей.

Беларусь і Расея не ўдзельнічаюць у міжнародных хакейных спаборніцтвах па палітычных прычынах. Чэмпіянат свету 2021 года быў перанесены з Беларусі пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. А ў 2022 годзе, паколькі беларускія ўлады дазволілі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі Расеі для ўварвання ва Украіну, хакейная зборная краіны была забанена IIHF.

Тым часам Расея таксама сутыкнулася з выключэннем пасля яе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. У лютым 2025 года Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) збярэцца, каб вырашыць, ці могуць гэтыя нацыянальныя каманды вярнуцца на сусветную арэну. У выпадку ухвалення Расея можа прыняць удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Рашэнне будзе мець значныя спартыўныя і палітычныя наступствы для абедзвюх краін.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы матэрыял пра магчымыя вынікі рашэння IIHF і наступствы.

Чытайце па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/vyalikae-rashenne-iihf-hakej-czi-palityka/
👏5👍1
❗️ МАК прызнаў вынікі выбараў Генеральнай асамблеі НАК Беларусі ❗️

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАК Беларусі.

Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прынята наступнае рашэнне:

🔸Вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, поўнасцю прызнаюцца.

🔸МAК дае НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.

🔸На Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Прэзідэнтам арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам — Дзмітрый Даўгалёнак.

🔸У склад новага Выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод адзінаццаці выбраных членаў — тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры Гульняў.

🔸У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МAК.

🔸НАК Беларусі прадоўжыць працу з МAК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні больш хуткага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.


Што думаеце наконт рашэння МАК? Пішыце ў каментарах ⬇️
🤬9👎1
🏒 IIHF працягнула адхіленне Беларусі і Расеі ад міжнародных спаборніцтваў

Зборныя Беларусі і Расеі не возьмуць удзел у Чэмпіянаце свету-2026.

Дадзенае рашэнне было прынята ў рамках паседжання рады IIHF у Лазане.

Беларускім клубам забаронена прымаць удзел у Лізе чэмпіёнаў і Кантынентальным кубку. Пытанне допуску зборнай Беларусі на сезон-2026/27 будзе разгледжана ў маі 2026 года.

Акрамя таго ІІХФ апавясціла расейскі бок, што ён таксама прапусціць будучы Чэмпіянат свету 2025 года. Ресая ўжо заявіла, што будзе аспрэчваць гэтае рашэнне.

У расейцаў захоўваюцца тэарэтычныя шанцы на ўдзел у Моладзевым чэмпіянаце свету і зімовых Алімпійскіх гульнях - канчаткова гэта вызначыцца на кангрэсе ў траўні і на паседжанні рады IIHF у кастрычніку.
👍8🤡1
🏒 КАЛЯЧОНАК У НХЛ: БЕЗ ГУЛЬНЯЎ, АЛЕ З ХАРАКТАРАМ 🏒

Апошнія гады, калі гаворка ідзе пра беларускіх хакеістаў у НХЛ, найперш згадваюцца Ягор Шаранговіч з “Калгары” і Аляксей Протас з “Вашынгтона”. Асабліва вылучаецца апошні: ён стаў другім бамбардзірам сваёй каманды, якая лідзіруе ў лізе. Але ў НХЛ фактычна засталося толькі два беларускія гульцы – Шаранговіч і Протас, бо Каласаў быў адпраўлены ў АХЛ, а Калячонак пакуль не замацаваўся на элітным узроўні.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял ад блогера Валянціна Гольштэйна пра абаронцу Уладзіслава Калячонка.

У артыкуле:

🔸Пераход у “Юту” і няпросты пачатак сезона

🔸Спад у гульнявым часе і ракавая памылка

🔸Бюракратычная праблема: чаму Калячонак не гуляе нават у АХЛ

🔸Працавітасць, якая ўражвае

Чытайце па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/kalyachonak-u-nhl-bez-gulnyau-ale-z-haraktaram/
🔥3👍1👏1
❗️ЗАБАРОНА ТРАМПА НА ТРАНСГЕНДАРНЫХ СПАРТСМЕНАЎ ❗️

Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў выканаўчы загад, які забараняе трансгендарным жанчынам удзельнічаць у жаночым спорце.

Дакумент пад назвай «Трымаем мужчын далей ад жаночага спорту» патрабуе выканання праз Title IX і аказвае ціск на арганізацыі, такія як NCAA і Алімпійскі камітэт. Школам, якія не падпарадкуюцца, пагражае страта федэральнага фінансавання.

Адміністрацыя сцвярджае, што гэтае рашэнне прынята дзеля справядлівасці, бо захаванне жаночага спорту азначае допуск толькі цысгендарных жанчын.

Трамп даручыў дзяржсакратару Марка Рубіё прасоўваць гэтую пазіцыю на міжнародным узроўні, уключаючы ААН. Таксама будуць перагледжаныя візавыя правілы: транс-жанчыны, якія ўдзельнічаюць у жаночым спорце, могуць разглядацца як выпадкі махлярства.
5🤔1
⚽️ ДЗІЎНАЯ НАРМАЛІЗАЦЫЯ АДНОСІН ПАМІЖ НАК БЕЛАРУСІ І МАК

Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Кіраўніком арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка, а таксама было вырашана даць Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.

Сітуацыю пракаментаваў дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

Пакуль гэта такі больш сімвалічны крок, а зараз проста адбылося прызнанне працэдуры выбараў. Сказаць, што гэта зараз неяк паўплывае на імгненны допуск спартоўцаў, гэта будзе вельмі аптымістычна. Але ўсё роўна як бы тэндэнцыя такая, што паступова беларускія атлеты будуць вяртацца на міжнародную спартыўную арэну. Паступова, я не думаю, што ў гэтым годзе, але ў наступным магчыма ўжо будзе скасаваны статус нейтральнасці і атлеты будуць выступаць пад дзяржаўнай сімволікай. Што датычна спартоўцаў у выгнанні, многія атрымалі іншае грамадзянства, як Крысціна Ціманоўская ці Марыя Жодзік.


Інтэрв’ю цалкам можна праслухаць па спасылцы на Радыё Рацыя:

🔗 Апейкін: Нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК выглядае дзіўнай на фоне санкцый – Рацыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4🤬1
ТАЯМНІЦА ДАР’І ДОМРАЧАВАЙ

✏️ Пісаць пра зорку такога маштабу цяжка, яе ўсе ведаюць, усе захапляюцца. Як гаворыцца, “усё сказана і перасказана”. Нешта новае распавесці складана, пры тым адказнасць вельмі высокая, бо Дар’я – спартыўны гонар беларускай нацыі. Напэўна няма ў нашай краіне аніводнага чалавека, які б не чуў пра Домрачаву. 

✏️ Дар’ю Домрачаву любяць мільёны людзей і не толькі ў Беларусі, а ва ўсім свеце. Медалі, перамогі, шчаслівае зорнае каханне… Заходнія медыя называлі Дашу “каралевай біятлону” і “беларускай ракетай”. Абыйсці такую чэмпіёнку ў нашым аглядзе было немагчыма. 

На афіцыйным сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці выйшаў новы аўтарскі матэрыял ад блогера Васіля Додзіка.

На гэты раз гераіня агляду — біятланістка Дар’я Домрачава. Чытайце пра яе спартыўны і жыццёвы шлях па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/tayamnica-daryi/
🔥5🤮2👍1
🏒 ПІТСБУРГ ПАДПІСАЎ БЕЛАРУСКАГА ХАКЕІСТА УЛАДЗІСЛАВА КАЛЯЧОНКА 🏒

«Пітсбург Пінгвінз» зрабілі чарговы крок у абнаўленні складу, падпісаўшы 23-гадовага абаронцу Уладзіслава Калячонка, якога выставіў на драфт адмоў «Хакейны клуб Юта».

Калячонaк правёў 23 матчы ў гэтым сезоне, запісаўшы на свой рахунак два галы і тры асісты, і цяпер атрымлівае новы шанец у «Пінгвінах», якія актыўна ўключаюць маладых гульцоў у склад.

Чытайце падрабязней па спасылцы на афіцыйным сайце БССФ:

🔗 https://bssf.eu/pitsburg-padpisau-kalyachonka/
👍62
🥊 Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў увайшоў у топ-15 сусветнага рэйтынгу WBC

Гэта значны крок наперад для беларуса, які перайшоў у прафесійны бокс пасля Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020. Там ён заняў 14-е месца ў лёгкай вазе (да 61,2 кг).

Згодна з інфармацыяй на wbcboxing.com, Асанаў у рэйтынгу пазначаны як грамадзянін Канады/ААЭ. Пры гэтым ён сапраўды пражывае ў Дубаі і ўказваецца ў баях як прадстаўнік гэтага горада. Гэта можа быць звязана як з асабістымі абставінамі баксёра, так і з магчымасцямі для развіцця кар’еры ў міжнародным прафесійным боксе.
👍7
⚽️ БЕЛАРУСКІ ЖАНОЧЫ ФУТБОЛ ВЫБІРАЕ РАСЕЮ ЗА ГРОШЫ ⚽️

Cапраўды цікавы артыкул пра стан беларускага жаночага футбола і тое, чаму гульцы выбіраюць Расeю, апублікавала Tribuna.com.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў пераклад артыкула на беларускую мову.

Жаночы футбол Беларусі працягвае ехаць у Расeю – і гэта зразумела: там і грошы (даведаліся сумы), і зборы за мяжой. Нават прамяняць лідэра ЧБ на суседскага аўтсайдэра – нядрэнны варыянт.

У цяперашняе міжсезонне беларускія футбалісткі зноў актыўна едуць з ЧБ у расeйскія клубы – прычым гэта сераднякі і аўтсайдэры чэмпіянату суседняй краіны. Але і ў такіх калектывах даюць нашмат больш выгадныя ўмовы, чым у топах Беларусі. «Трыбуна» расказвае, пра якія сумы ідзе гаворка.



Шукайце пераклад і спасылку на арыгінальны тэкс тут:

🔗 https://bssf.eu/belaruski-zhanochy-futbol-vybirae-raseyu-za-groshy/
😁3👍1
⚽️ БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ: ГАРБУЗ ЗАМЕСТ КАРЭТЫ ⚽️

Займаючы пасаду міністрa спорту Кавальчук падвёў вынікі сумеснай калегіі спартыўных міністэрстваў Беларусі і Расeі, якая прайшла ў Мінску. Таксама ён адказаў на шэраг пытанняў, у тым ліку пра статус “непрыярытэтнага” футбола ў Беларусі.

Футбол, у адрозненне ад іншых відаў спорту, усё яшчэ мае шанец. Выйдзіце на чэмпіянат Еўропы. Не трэба там нешта выйграваць: дастаткова проста трапіць на любы міжнародны турнір, і вы зноў у ліку прыярытэтных.


Чытайце падрабязнасці і адказ Кавальчука на афіцыйным сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці:

🔗 https://bssf.eu/belaruski-futbol-garbuz-zamest-karety/
👍5
🏹 АД СТРАТЫ РАДЗІМЫ ДА ТРЫУМФУ НА ЧУЖЫНЕ: КАРЫНА КАЗЛОЎСКАЯ 🏹

Пасля падзей 2020 года лучніца Карына Казлоўская была вымушаная пакінуць краіну і пачаць новае жыццё ў Польшчы. Замест звыклых трэніровак і спаборніцтваў – праца ў Żabka, пошукі жылля і барацьба за элементарную стабільнасць.

Як спартсменка знайшла сілы працягнуць свой шлях? Што значыць пачынаць усё з нуля ў чужой краіне? І ці марыць яна калісьці зноў выступіць пад беларускім сцягам? Пра гэта і многае іншае – у вялікім інтэрв’ю з Карынай Казлоўскай.

Тэлеграм-канал «О, спорт! Ты – свет!» звязаўся са спартсменкай і пагаварыў аб чэмпіянаце Польшчы, атрыманні польскага грамадзянства, судзе з Лахам і жыцці па-за спортам. БССФ публікуе пераклад матэрыялу на беларускую.

Чытайце пераклад інтэрв'ю на сайте БФСС і шукайце спасылку на арыгінал тут:

🔗 https://bssf.eu/ad-straty-radzimy-da-tryumfu/
10👍1
🇺🇦 Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заўсёды быў побач з народам Украіны і ўкраінскімі спартоўцамі ў цяжкія часы.

Мы будзем працягваць падтрымліваць іх пры кожнай магчымасці і на кожным этапе. Ніякія так званыя геапалітычныя выклікі або незразумелыя заявы палітыкаў не зменяць нашай прынцыповай пазіцыі: мы разам з Украінай.

Сёння мы публікуем допіс, у якім распавядаем пра тое, як наш фонд дапамагаў Украіне і яе спартоўцам з 2022 года.

Чытайце артыкул па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/bssf-razam-z-ukrainaj/
10
🏒 РУСЛАН САЛЕЙ – ЛЕГЕНДА Ў НАШЫХ СЭРЦАХ ❤️‍🩹

Гісторыя пра любоў вялікага беларускага хакеіста да жыцця і спорту.

Аповед пра Салея быў зроблены збольшага на падставе фрагментаў кнігі “Руслан Салей. Проста лепшы. Simply the best”, якая была напісана пра хакеіста ягоным сябрам Сяргеям Аляхновічам. Журналіст блізка сябраваў з Русланам, і вельмі перажываў пасля адбыўшайся трагедыі, калі спартовец трагічна загінуў. Заставалася ўсяго некалькі дзён да выхаду кнігі, і сэрца Сяргея Аляхновіча не вытрымала… На прэзентацыі пуставалі два крэслы – аўтара і героя ягонага твору. Сябры журналіста правялі прэзентацыю ды ўшанавалі памяць хлопцаў.


На афіцыйным сайце БФСС выйшаў падрабязны і эмацыйны матэрыял пра жыццё, кар'еру і шлях легендарнага беларускага хакеіста Руслана Салея.

Над матэрыялам працавалі аўтары Васіль Додзік і Ігнат Скарчэня, а ў рэдакцыі і афармленні ўзялі таксама ўдзел Валянцін Гольдштэйн, Олена Дія і Аляксандр Апейкін.

Чытайце па спасылцы, дзяліцеся з сябрамі і пакідайце свае каментары:

🔗 https://bssf.eu/blog/ruslan-salej-legenda-u-nashyh-serczah/
4👍2
🇺🇦 Тры гады таму Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

За гэты час сотні тысяч людзей сталі ахвярамі расейскай агрэсіі. Сярод іх – сотні ўкраінскіх спартсменаў. Яны прадстаўлялі сваю краіну на арэнах свету, але сталі на яе абарону са зброяй у руках. Шмат хто з іх не вярнуўся з фронту.

🤝 Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці рашуча стаіць на баку ўкраінскага народа ў гэтай несправядлівай вайне. Мы падтрымліваем і ўкраінскіх, і беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў, якія змагаюцца за вольную і незалежную Украіну супраць агрэсара.

Гэта барацьба за свабоду, за права кожнага народа жыць без страху і прыгнёту. І мы ўпэўненыя – Украіна пераможа.

Mір – справядлівы і непазбежны – прыйдзе хутчэй, чым здаецца. Агрэсары панясуць заслужанае пакаранне, а Украіна зноў будзе квітнець: у спорце, у жыцці, у будучыні. І ніхто не адбярэ ў яе права на свабоду і незалежнасць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙏6🫡32
🤼‍♂️ Беларускія і расейскія барцы змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам Аб’яднанай фэдэрацыі барацьбы (UWW), а не пад нейтральнымі, як было раней.

Камандны залік для Расеі і Беларусі не будзе ўлічвацца ні на адным чэмпіянаце.

Гэта трэцяе буйное абнаўленьне для допуску барцоў з Расеі і Беларусі.

UWW аб’явіла першы сьпіс крытэрыяў допуску для барцоў з Расіі і Беларусі ў 2023 годзе. У 2024 годзе крытэрыі былі дадаткова перагледжаныя ў бок зьмякчэньня: не дапускаліся толькі тыя спартоўцы, якія публічна заявілі аб падтрымцы вайны або ўдзельнічалі ў ёй.
🤬5🤔2
2025/10/22 22:29:34
Back to Top
HTML Embed Code: