Telegram Web Link
🤩 Моцнае фота дня: Віталь Гуркоў разам з Аляксандрам Усікам!

Шматразовы чэмпіён па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў сустрэўся з бясспрэчным украінскім чэмпіёнам свету па боксе Аляксандрам Усікам!

Цісніце падабайку чэмпіёнам 👇❤️
18👍6
🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда хоча прэтэндаваць на пасаду кіраўніка МАК

Пра гэта распавёў экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі. Па яго словах, пасля таго, як Анджэй Дуда завяршыць працу на пасадзе кіраўніка дзяржавы ў 2025 годзе, ён мае намер прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта МАК:

🗣Анджэй Дуда шукае, чым заняцца пасля свайго прэзідэнцтва. Аднак я раю пашукаць нешта больш рэальнае. У МАК свае правілы адбору спачатку сяброў арганізацыі, а затым і прэзідэнта. У асноўным у склад МАК уваходзяць былыя спартоўцы, трэнеры і алімпійцы.

🗣Ёсць невялікая шчыліна, якой можа скарыстацца палітык, які жадае ўзначаліць МАК, але звернеце ўвагу, гэта толькі мае тэарэтычныя меркаванні. Калі б палітык быў арганізатарам Алімпійскіх гульняў або ўнёс вялікі ўклад у іх арганізацыю... Але вы ведаеце, ніякай Алімпіяды ў Польшчы не было.

Таксама пра жаданне балатавацца на пасаду кіраўніка МАК заявіў Себасцьян Коў, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Зараз з 2013 года МАК ўзначальвае Томас Бах, які заявіў, што не будзе балатавацца на новы тэрмін.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4
Генсакратарка Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна выказалася наконт вяртання беларусаў на міжнародную арэну:

🎙Зборныя Беларусі да гэтага часу не могуць гуляць у міжнародных турнірах. Якія перспектывы вяртання беларусаў, ці вядзецца дыялог з ФІБА?

🗣 Улічваючы дыскрымінацыйную пазіцыю МАК у адносінах да каманд з Беларусі і РФ, а таксама агрэсіўныя паводзіны палітыкаў шэрагу краін, на сённяшні дзень перадумоў для вяртання не праглядаецца.

Нагадаем, што беларусаў і расейцаў адхілілі ад спаборніцтваў пад эгідай ФІБА пасля паўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁3🤮3👍1
⚽️ Надзея Астапчук пракаментавала вынікі Алімпіяды.

Беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук, рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра, чэмпіёнка свету і Еўропы, выйшла ў сацмярэжах з вялікім падсумаваннем наконт вынікаў у лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

🗣Не пагаджуся ні з аналітыкай "betnews" па лёгкай атлетыцы на АІ, дзе проста супаставілі лепшыя вынікі сезона ў спартсменаў, ні са старшынёй БФЛА Іванам Ціханам, які выказаў меркаванне, што "мы маглі разлічваць на 3 медалі».

Прачытаць меркаванне Надзеі можна па спасылцы ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏6👍2
🇺🇦Віншуем народ Украіны з Днём Незалежнасці!🇺🇦

Сёння мы ўзгадваем нязломную волю, адвагу і сілу ўкраінскага народа. Мы шчыра дзякуем усім Героям, што мужна абараняюць украінскую зямлю, і верым, што іх перамога — непазбежна.

Ужо трэці год запар Украіна адзначае гэты дзень у цяжкіх умовах вайны. Мы працягваем падтрымліваць украінскі народ і абаронцаў краіны.

Слава Украіне!🇺🇦
11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Вольныя спартоўцы заклікаюць падтрымаць рэжысёра Андрэя Гнёта.

Вольныя спартоўцы, сярод якіх Кацярына Сныціна, Артур Удрыс, Мікіта Мешчаракоў, Аляксандра Герасіменя і інш., запрашаюць далучыцца да акцый у падтрымку каля амбасады Сербіі ў розных краінах свету. Мэта — падтрымаць Андрэя і выступіць супраць яго экстрадыцыі ў Беларусь.

Спіс гарадоў, дзе ўжо зацверджаныя акціі:

📍Вільня
25 жніўня 12:00
Vinco Kudirkos Aikštė

📍 Прага
25 жніўня 13:00
Пасольства Сербіі
MOSTECKÁ 277, 118 00 MALÁ STRANA

📍Малага
24 жніўня, 18:00
Teatro Romano de Málaga, C. Alcazabilla

📍Лондан
25 жніўня, 12:00
Пасольства Сербіі, 28 Belgrave Square SW1X 8QB

📍Хельсінкі
25 жніўня, 14:00
Амбасада Сербіі, Kulosaarentie 36

📍Варшава
25 жніўня, 14:00
Амбасада Сербіі, Aleja Róz 5

📍Гаага
25 жніўня, 14:00
Амбасада Сербіі, Burgemeester van Karnebeeklaan 19

📍Берлін
25 жніўня, 14:00
O-Platz

📍Лісабон
25 жніўня, 15:00
Пасольства Сербіі, Rua de Alcolena 11

📍Пафас
25 жніўня, 18:00
набярэжная ў Harbour Kiosk

📍Барселона
25 жніўня, 18:00
Farola en Canaletes

📍Мілан
27 жніўня, 14:00
пікет каля консульства, via Pantano, 2

Нагадаем, у гэты аўторак, 27 жніўня, адбудзецца адкрытае пасяджэнне Апеляцыйнага суда, які можа адмяніць або пацвердзіць прынятае рашэнне аб экстрадыцыі Гнёта.
10👍1😁1
Дарагія беларусы! 🤍

Ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці шчыра віншуем вас з Днём аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь!


33 гады таму, 25 жніўня 1991 Вярхоўным Саветам БССР была зацверджана дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі!

У гэты знамянальны дзень мы ўспамінаем гістарычныя падзеі, калі наш народ смела заявіў пра сваё права быць незалежным і свабодным.

Няхай наша любоў да роднай зямлі, сіла духу і непахісная вера ў лепшую будучыню натхняюць нас на новыя перамогі! Жадаем кожнаму з вас здароўя, міру і непахіснай веры ў незалежнасць і свабоду нашай краіны.

Жыве Беларусь! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍2
Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці — 4 гады! 🎊

Сёння, 26 жніўня, роўна 4 гады таму быў заснаваны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які стаў вядучым інструментам па абароне правоў беларускіх спартсменаў і супрацьдзеянні рэпрэсіям з боку ўладаў. У перыяд 2020-2022 гадоў фонд аказваў значны ціск на рэжым Лукашэнкі за масавыя парушэнні правоў чалавека і правоў спартсменаў у Беларусі, а таксама аказваў шырокую падтрымку рэпрэсаваным прадстаўнікам спартыўнай супольнасці.

За 4 гады працы фонд аказаў матэрыяльную падтрымку спартсменам і спартыўнай супольнасці Беларусі і Украіны на суму больш за 500 тысяч еўра. Акрамя таго, фонд правёў шматлікія міжнародныя грамадскія кампаніі па прыцягненні ўвагі да праблем правоў чалавека ў Беларусі. У выніку гэтых кампаній многія міжнародныя спартыўныя падзеі былі перанесены з Беларусі, а асобы, якія прымалі ўдзел у рэпрэсіях супраць спартсменаў, былі абмежаваныя ў міжнароднай дзейнасці.

На працягу 4 гадоў БФСС вядзе актыўную юрыдычную працу. Пры падтрымцы арганізацыі больш за 50 юных і прафесійных спартсменаў былі дапушчаныя да спаборніцтваў. Фонд аказаў садзейнічанне ў больш чым 30 кейсах па прадастаўленні міжнароднай абароны прадстаўнікам спорту.

З пачатку вайны ва Украіне БФСС аказвае гуманітарную падтрымку ўкраінскім дабрачынным арганізацыям і фізічным асобам.

За 4 гады працы БФСС правёў больш за 90 аўкцыёнаў з лотамі ад спартсменаў сусветнага ўзроўню: Аляксандра Герасіменя, Андрэй Краўчанка, Алена Ляўчэнка, Вольга Харлан, Кацярына Сныціна, Аляксандр Зінчанка, Андрэй Шаўчэнка, Андрэй Лунін, Крысціна Ціманоўская і многія іншыя.

У працы БФСС узялі ўдзел многія вядомыя спартсмены і спартыўныя функцыянеры. Першым старшынёй БФСС з кастрычніка 2020 па красавік 2022 года была алімпійская прызёрка, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра Герасіменя. Выканаўчым дырэктарам БФСС з моманту заснавання з'яўляецца спартыўны менеджар Аляксандр Апейкін.

Пра дзейнасць БФСС выдадзены сотні артыкулаў у беларускай і міжнароднай прэсе. У чэрвені 2022 года на прэстыжнай спартовай канферэнцыі "Play the Game" у Даніі Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці атрымаў гран-пры як найлепшая праваабарончая ініцыятыва ў спорце.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй па абароне правоў прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці Беларусі і суседніх краін. Таксама Фонд надае экспертызу па пытаннях міжнароднага спорту. Супрацоўнікі Фонду праводзяць рэгулярнае сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапарламента, Еўракамісіі і Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Фонд працягвае сваю профільную дзейнасць на перыяд 2024-2026 гг.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае глыбокую падзяку ўсім партнёрам, былым і дзейным калегам, спартсменам, журналістам і экспертам за ўклад у развіццё арганізацыі. Асаблівую падзяку фонд выказвае ўсім сваім данатарам і валанцёрам!
👍112🔥1
❗️ Расейскія ракеты трапілі ў спартовы комплекс «Алімпійскі»

23 жніўня расейскія войскі абстралялі Курахава ў Данецкай вобласці, пад ракеты таксама трапіла спартовая інфраструктура.

У комплексе «Алімпійскі» ёсць 50-метровы адкрыты басейн, які раней выкарыстоўваўся як трэніровачная база для алімпійскіх і паралімпійскіх зборных. Тут таксама праходзілі чэмпіянаты і кубкі Украіны па плаванні і Універсіяда.
🤬4😡3
⚽️ У Генпракуратуры прайшло пасяджэнне камісіі, якая разгледзела звароты грамадзян Беларусі за мяжой па пытаннях іх правапарушэнняў.

Паведамляецца, што камісія дазволіла вярнуцца ў футбол двум спартоўцам — Станіславу Драгуну і Андрэю Хачатурану.

Станіслаў Драгун — былы капітан беларускай зборнай, ён шмат гадоў гуляў за БАТЭ, а потым за сваю пазіцыю ў 2020-м трапіў у чорныя спісы Мінспорту. Ён скончыў кар’еру яшчэ ў 2023 годзе, але камісію Шведа гэта не збянтэжыла.

Хачатуран — яшчэ адзін гулец, які трапіў у чорныя спісы Мінспорту. Былы паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» і экс-гулец зборнай, ён цяпер выступае за «Макслайн» — клуб першай лігі з Рагачова.
👍51
⚽️ Сёння стартуюць Паралімпійскія гульні ў Парыжы!

У Паралімпіядзе-2024, якая пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня, прымуць удзел больш за 4000 атлетаў у 22 відах спорту.

Да яе было дапушчана 90 спартоўцаў з РФ і 8 з Беларусі — гэта больш, чым на Алімпійскіх гульнях.

У нейтральным статусе з Беларусі на спаборніцтвах па плаванні ўдзельнічаюць Ігар Бокій, Яўген Кавалёнак, а таксама Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Ягор Шчалканаў і Анастасія Зудзілава. У лёгкай атлетыцы за медалі будуць змагацца Лізавета Дабравольская (кіданне дзіды) і Уладзіслаў Грыб (кіданне булавы).

Таксама на Паралімпіядзе выступіць самая вялікая за ўсю гісторыю зборная бежанцаў — 8 атлетаў з Сірыі, Афганістана, Камеруна і Ірана.

Кіраўнік аргкамітэта Паралімпіяды Тоні Эстанге паведамляе:

🗣Мы вельмі жадаем знайсці тыя ж інгрэдыенты алімпійскай магіі, але ў паралімпійскім стылі. На тых жа культавых стадыёнах, каб паказаць найлепшых спартоўцаў свету.

Ці будзеце сачыць за Паралімпіядай? Дзяліцеся ў каментарах👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9
❗️Былы дырэктар футбольнага клуба «Шахцёр» Салігорск Аляксандр Марчанка прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Яго абвінавацілі па артыкуле 210 КК РБ — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Таксама Яўген Култаеў (малодшы), які адказваў за працу з заўзятарамі ў сістэме "Шахцёра», прысуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі па тым жа артыкуле 210 КК РБ. яго бацька, Яўген Култаеў (старэйшы), знаходзіцца ў вышуку і, як паведамляецца, у сапраўдны момант знаходзіцца ў Латвіі.
2👍2
🏅 Генадзь Юркевіч: «Спартовая кар’ера патрабуе цярпення»

Беларускі спартовы трэнер Генадзь Юркевіч, які працаваў у лёгкай атлетыке, футболе і тэнісе, даў інтэрв’ю беларускаму радыё «Рацыя».

Яшчэ ў 2020 годзе Генадзь падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Пасля ён сутыкнуўся з палітычным пераследам і быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

Вось што ён кажа пра сваю працу:

🗣Самая вялікая праца ў лёгкай атлетыцы, калі былі вучні. Я помню, я пачынаў працаваць, у мяне было пад 100 дзяцей у манежы. Ну і я вам скажу, 2-3 чалавекі застаецца, невялікі працэнт, які даходзіць да вялікага спорту. У мяне была Вераніка Шуткова, фіналістка свету і Еўропы, прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў; Макарэвіч Святлана — такая зорная дзяўчына.

🗣У мяне была жорсткая дысцыпліна: у першую чаргу дысцыпліна, рэжым, тады будуць вынікі. Калі гэтага няма — нічога не будзе. Гэтыя дзве вучаніцы, што паказалі добрыя вынікі. Спартовая кар’ера — вельмі цікавая, эмацыйная. Яна патрабуе многа цярпення. У мяне такі тэмперамент, і халерык сам па сабе.

Паслухаць размову цалкам можна ў гукавым фармаце па спасылцы ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
🥇Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях!

Гэта яго 17-я залатая ўзнагарода на Паралімпіядзе.

У Парыжы на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S13 Ігар паказаў найлепшы час — 54.13 секунды.

Вось як ён каментуе перамогу:

🗣Гэта першы старт за доўгі час — было хвалююча і цяжка. Жадаў, вядома, праплысці па "асобніку", але не атрымалася. Спадзяюся, далей буду выступаць больш упэўнена.

🗣Адчуваю невялікую стомленасць. А эйфарыя ад поспеху, зразумела, таксама прысутнічае. Ты ж працуеш чатыры гады на знос, нагружаеш арганізм, рыхтуешся паказаць свой максімум на гэтых асноўных стартах, таму ў любым выпадку перамогі вельмі важныя. Менавіта яны надаюць сілы працаваць далей.

🗣Жадаю як мага даўжэй заставацца на сваіх дыстанцыях чэмпіёнам. Моладзь жа падрастае, а я не маладзею. Паглядзім, наколькі доўга яшчэ ўдасца пратрымацца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7🔥1💩1
⚽️Беларускі плывец Ігар Бокій стаў паралімпійскім чэмпіёнам 18-ты раз!

Учора ён заваяваў другое золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.

Ігар стаў найлепшым на дыстанцыі ў 100 метраў на спіне з вынікам 56.60 — да асабістага і паралімпійскага рэкорду не хапіла толькі 25 сотых секунды.

Нагадаем, раней ён заваяваў золата на 100 метрах батэрфляем.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5💩2
🥇 Ігар Бокій — трохразовы чэмпіён Паралімпіяды-2024 у Парыжы!

Трэцяе золата Ігар заваяваў на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем і паказаў вынік 3.58.57.

Нагадаем, раней ён таксама перамог на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем і 100 метраў на спіне.

💥 Гэта значыць, што Ігар стаў 19-разовым паралімпійскім чэмпіёнам!

Наступныя спаборніцтвы пройдуць 2 верасня — на дыстанцыі 50 метраў у той жа дысцыпліне. Аавершыцца Паралімпіяда для беларуса 3 верасня ў комплексным плаванні на 200 метраў.

⚽️ Ігар, як і іншыя беларусы, выступае на Паралімпіядзе ў нейтральным статусе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4💩1
❗️Расейцамі быў разбураны Палац спорту ў Харкаве.

Як паведамляецца з боку НАК Украіны, РФ нанесла некалькі ракетных удараў па харкаўскаму Палацу спорта.

Харкаўскі Палац спорту быў адной з найбуйных пляцовак у горадзе, тамака часта праходзілі не толькі спаборніцтвы, але канцэрты і іншыя публічныя мерапрыемствы.

Па звестках кіраўніка Харкаўскай адміністрацыі, ракеты ўзарваліся яшчэ ў двух месцах горада: акрамя Палаца спорту, яны трапілі ў гандлёвы цэнтр і каля гарадскога Гідрапарку.

🗣Па гандлёвым цэнтры вораг ужыў дзве балістычныя ракеты "Іскандэр-М". Што да будынка Палаца спорту, зафіксавана прамое трапленне трох ракет тыпу "Іскандэр-М", а таксама яшчэ тры трапленні ракетамі тыпу С-300/400 па прылеглай тэрыторыі.

Па апошнім звесткам у горадзе паранена 47 чалавек, самаму малодшаму з параненых дзяцей тры месяцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7👍1
🕯Легендарны беларускі барэц Аляксандр Мядзведзь сышоў з жыцця на 87-м гаду.

Пра гэта паведаміла Беларуская федэрацыя барацьбы.

За годы сваёй спартыўнай кар’еры Аляксандр Васільевіч тры разы станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў, заваяваў 7 залатых медалёў Чэмпіянатаў свету, 3 — Чэмпіянатаў Еўропы, стаў 9-разовым пераможцай першанства СССР.

Аляксандр Мядзведзь прызнаваўся лепшым спартоўцам Беларусі XX стагоддзі і лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі сусветнага спорту, з'яўляўся чальцом Залы спартовай славы барацьбы.

Пасля ён працаваў трэнерам па барацьбе, віцэ-прэзідэнтам НАК, узначальваў зборную Беларусі па вольнай барацьбе і Беларускую федэрацыю барацьбы.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Аляксандра Васільевіча.
2👏1😢1🍾1
🏆 Кім быў легендарны беларускі і савецкі барэц Аляксандр Мядзьведзь?

Учора стала вядома, што беларускі барэц Аляксандр Васільевіч Мядзьведзь сышоў з жыцця.

У 2005 г. Аляксандр Мядзьведзь быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту і ўведзены ў Залу спартыўнай славы барацьбы. Яго таксама вызналі лепшым спартоўцам Беларусі XX стагодзьдзя.

Чытайце пра жыццё і спартыўны шлях Аляксандра Васільевіча ў вялікім артыкуле на нашым сайце па спасылцы ⬅️
👍32💩2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Глядзіце, як прайшла цырымонія ўзнагароджання Ігара Бокага!

Ён стаў трохразовым чэмпіёнам Паралімпіяды-2024 ў Парыжы і 19-ці разовым паралімпійскім чэмпіёнам, што робіць яго самым тытулаваным плаўцом за ўсю гісторыю Паралімпіяды!

Нагадаем, Ігар Бокій выступаў у нейтральным статусе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍1
2025/10/26 15:10:43
Back to Top
HTML Embed Code: