Telegram Web Link
Беларусь згуляе ў кваліфікацыі на ЧС-2026 па футболе.

Наша зборная атрымала складаных сапернікаў у групе: каманда, якая прайграе ў пары Данія/Партугалія, а таксама зборныя Грэцыі і Шатландыі.

Дарэчы, FIFA у чарговы раз адзначылася «прафесіяналізмам»: на адной з графік з контурамі краін, якія не могуць сустрэцца на Чэмпіянаце свету, былі акрэслены межы Беларусі і Украіны без Крыма. Такія моманты, мякка кажучы, выклікаюць недаўменне... 🤦🏻‍♂️

Сам ЧС-2026 пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.
3👍3😁1
Дар’я Далідовіч стартавала на Кубку свету па біятлоне ў складзе каманды ўцекачоў з Беларусі

19-гадовая біятланістка выступіла на юніёрскім Кубку свету пад пазнакай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі) і без нацыянальнага сцяга. У індывідуальнай гонцы Дар’я заняла 53-е месца з 115 удзельніц.

Дар’я — дачка легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, які сяміразова прадстаўляў Беларусь на Алімпійскіх гульнях. У 2020 годзе ён падтрымаў пратэсты і выступіў за свабодныя выбары, а ў 2022 годзе разам з сям’ёй быў вымушаны эміграваць у Польшчу.

Нагадаем, што пасля пачатку вайны ва Украіне, якую падтрымала Беларусь, беларускіх і расійскіх спартсменаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў этапах Кубку свету.
8👍5
🤔 Хто такая Надзея Астапчук і чаму яна мае такі ўплыў?

Распвядаем пра беларскую чэмпіёнку і адну з самых неардынарных фігур сучаснага беларускага спорту!

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял пра беларускую лёгкаатлетку і актывістку Надзею Астапчук.

Надзея – былая лёгкаатлетка, адна з сусветных лідэраў у штурханні ядра, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Беларусы дагэтуль узгадваюць як горка здарылася з Надзеяй на Алімпіядзе 2012, калі раптам знайшлі ў яе аналізах забароненыя прэпараты, і была зламаная спартыўная кар’ера чэмпіёнкі. На наступны дзень пасля перамогі абвесцілі, што залаты медаль і званне чэмпіёнкі ў Астапчук забіраюць.

Чытайце падрабязней пра жыццё зоркі на сайце па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/hto-takaya-nadzeya-astapchuk/
👍85
ЗІМОВЫЯ АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ-2026: ШАНЦЫ БЕЛАРУСАЎ НА ЎДЗЕЛ

Зімовыя Алімпійскія гульні-2026 адбудуцца ўжо амаль праз год, з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Картарына-д’Ампецца. Але для беларускіх спартсменаў удзел у гэтым мерапрыемстве застаецца пад вялікім пытаннем з-за санкцый, якія працягваюцца з боку міжнародных спартыўных федэрацый.

Сітуацыя з допускам беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў у зімовых відах спорту застаецца складанай. Пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года большасць міжнародных федэрацый захоўвае забарону на ўдзел беларусаў, нават пад нейтральным сцягам. Вось што адбываецца на дадзены момант:

1️⃣ Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) і Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінулі ў сіле поўную забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў. Магчымасць выступлення пад нейтральным сцягам пакуль нават не разглядаецца.

2️⃣ Міжнародная федэрацыя біятлона (IBU) пацвердзіла адхіленне беларусаў ад усіх спаборніцтваў, уключаючы Кубак свету. Гэта рашэнне датычыцца і нейтральнага статусу.

3⃣ Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) працягнула адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на сезон 2024/2025. Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні савета IIHF 12 лютага 2024 года. Фінальны раўнд кваліфікацыі на Алімпійскія гульні-2026 ужо адбыўся ў жніўні 2024 года. Такім чынам, зборную Беларусі на зімовай алімпіядзе мы дакладна не пабачым.

4⃣ Адзіная федэрацыя, якая зрабіла крок насустрач, — гэта Міжнародная федэрацыя лыжнага альпінізму (ISMF). У сезоне 2024/2025 беларускім і расійскім спартсменам дазволілі ўдзел у спаборніцтвах, але толькі ў нейтральным статусе.

Што гэта значыць для беларускага спорту?

На дадзены момант шанцы на поўнавартаснае вяртанне беларускіх атлетаў у сусветныя спаборніцтвы вельмі малыя. Асноўныя міжнародныя федэрацыі прытрымліваюцца строгіх рашэнняў, і пакуль змены іх палітыкі не прадбачыцца. Але да Алімпійскіх гульняў-2026 час яшчэ ёсць, і многае будзе залежаць ад геапалітычных падзей у свеце. Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ можа перагледзіць крытэрыі допуску бліжэй да пачатку Гульняў.
👍8
⚡️Міжнародны саюз канькабежцаў дапусціў беларусаў да алімпійскай кваліфікацыі

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) прыняў рашэнне аб допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе.

Адзначаецца, што ISU прапанавалі пераняць вопыт МАК адносна выступлення беларускіх і расійскіх атлетаў у нейтральным статусе і дапусціць атлетаў абедзвюх краін да ўдзелу ў адборачных стартах на Гульні-2026 у Італіі.

З 1 па 28 лютага 2025 Беларускі саюз канькабежцаў можа прадставіць па аднаму спартсмену з мужчын і жанчын у канькабежным спорце, шорт-трэку і ў фігурным катанні, у тым ліку па аднаму дуэту ў парным катанні і танцах на лёдзе.

Крыніца: ISU
🤬6👍1
📣 Канферэнцыя Play the Game 2025 адбудзецца ў Фінляндыі!

4-я канферэнцыя Play the Game пройдзе ў горадзе Тамперэ з 5 па 8 кастрычніка 2025 года.

Сандра Бергквіст, міністарка па справах моладзі, спорту і фізічнай актыўнасці Фінляндыі, запрасіла далучыцца да канферэнцыі ўсіх зацікаўленных:

💬 Для ўстойлівай і паспяховай спартовай палітыкі этыка і сумленнасць становяцца яшчэ больш значнымі асновамі ў будучыні. Я з радасцю запрашаю ўсіх на канферэнцыю Play the Game, каб абмеркаваць гэтыя важныя пытанні, якія прадстаўляюць агульны інтарэс.

З нядзелі 5 па сераду 8 кастрычніка Play the Game 2025 збярэ каля 400 прадстаўнікоў СМІ, спартыўных чыноўнікаў, спартсменаў, спартыўных актывістаў, дзяржаўных чыноўнікаў і многіх іншых зацікаўленых бакоў у адкрытым, неабмежаваным і заснаваным на фактах дыялогу.

Play the Game 2025 зноў стане платформай для абмеркавання важных тэм, такіх як:

💥 Барацьба з допінгам
💥 Дагаворныя матчы і незаконныя стаўкі
💥 Кіраванне і карупцыя
💥 Правы чалавека ў спорце
💥 Устойлівасць буйных мерапрыемстваў
💥 Крытычная роля спартыўнай журналістыкі


Нагадаем, што ў 2022 годзе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці атрымаў гран-пры канферэнцыі Play the Game як найлепшая ініцыятыва.

Даведацца падрабязней можна па спасылцы ◀️
5👍1
⚽️ ВЫНІКІ ФУТБОЛЬНАГА ГОДУ ⚽️

На жаль, апошнія матчы ў еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, а менавіта гульні “Дынама” (Мінск) не “падсаладзілі пілюлю”. Хоць беларускі клуб і абыграў гаротны “Ларн” (Паўночная Ірландыя) 2:0, у Грэцыі беларускую каманду ізноў напаткаў разгром – 0:4 ад “Панацінаікаса”.

На афіцыйным сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці выйшаў новы аўтарскі матэрыял пра завяршаючы футбольны сезон ад блогера Васіля Додзіка.

💬 Застаюцца пытанні да Міністэрства спорту, якое дзеля кан’ектуры прыняло некалькі вельмі дурных і разбуральных рашэнняў. Напрыклад, як забарона гуляць у беларускім футболе гульцам, якія падтрымалі вядомыя пратэсты. Пытанне не толькі ў тым, што шэраг цудоўных хлопцаў выкінулі з сістэмы нацыянальнага футбола, але праз гэта адбыўся псіхалагічны ўдар па заўзятарах, камандах. Такая брыдкая нізасць…

Чытайце падрабязней пра мінскае “Дынама”, Мінспорту, БФФ і беларускі футбол цалкам па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/zavyarshayuchy-futbolny-sezon/
👍7
Шаноўныя сябры!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Няхай гэты святочны час напоўніць вашыя дамы цяплом і радасцю, падорыць веру ў лепшае і натхненне на новыя дасягненні. Мы жадаем вам моцнага здароўя, стойкасці і смеласці, каб усе вашыя мары і планы ажыццявіліся.

2024 год стаў для ўсіх нас годам выпрабаванняў, але і годам салідарнасці, адзінства і надзеі. Дзякуем за вашу падтрымку і вернасць ідэалам свабоды і справядлівасці.

Няхай у Новым годзе спорт застаецца сімвалам сілы духу, свабоды і незалежнасці. Мы верым, што разам зможам дасягнуць новых перамог і пабудаваць будучыню, якой будзем ганарыцца.

З Калядамі і Новым годам!

З павагай,
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці
5👍3
⚡️Сяргей Алейнікаў стаў новым спартыўным дырэктарам ПФК "Лакаматыў" (Плоўдзіў, Балгарыя).

Тэрмін яго кантракту — 2 гады.

Сяргей Алейнікаў паходзіць з Мінску. Як футбаліст Сяргей Яўгенавіч станавіўся віцэ-чэмпіёнам Еўропы ў складзе СССР у 1988 годзе, удзельнічаў у двух чэмпіянатах свету ў 1986 і 1990 гадах. Уладальнік Кубка УЕФА і Кубка Італіі ў складзе "Ювентуса". Чэмпіён СССР у складзе «Дынама» (Мінск).

У 2003 годзе быў абраны гульцом 50-годдзя ў Беларусі, за што атрымаў юбілейную ўзнагароду УЕФА. Ён таксама мае званне заслужанага майстра спорту СССР. Футбаліст года ў Беларусі 1984, 1986 і 1988 гадоў.

Сяргей Яўгенавіч шмат гадоў працаваў у FIFA інструктарам, а таксама амбасадарам гульні ў розных яе кірунках і сектарах.

Зычым нашаму славутаму земляку поспехаў у «Лакаматыве»!


❗️У пачатку новага каляндарнага года будзе арганізавана спецыяльная прэс-канферэнцыя, на якой будуць афіцыйна прадстаўлены Душан Косіч і Сяргей Алейнікаў.
👍9
♟️ Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе ♟️

Беларусу Дзянісу Лазавіку ўсяго 18 гадоў. Нарвежац, у сваю чаргу, з’яўляецца дзеючым пераможцам турніру.

Вось што напісала пра іх паядынак нарвежскае выданне Nettavisen Sport:

🗣Усяго некалькі тыдняў таму Магнус разграміў беларускага юнака ў аналагічным фармаце на Champions Chess Tour. Але тут Лазавік здзівіў Карлсэна, разыграўшы небяспечны дэбют. Карлсэн прыняў выклік і таксама пайшоў на рызыку, але ўсё пайшло не па яго сцэнарыю. У выніку партыю выйграў Лазавік.

СМІ назвала гэта катастрофай. Іншыя падрабязнасці пра турнір і, у прыватнасці, інфармацыя пра становішча шахматыстаў у табліцы.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці шчыра віншуе Дзяніса з яго неверагоднай перамогай і жадае яму поспехаў у будучыні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10🙏1
АНДРЭЙ КРАЎЧАНКА – ВЯЛІКІ СПАРТСМЕН І АМБАСАДАР СУМЛЕННАСЦІ 👊

Беларусь я абажаю, але не ўладу ў ёй. Я выступаў не для Лукашэнкі, не для нейкіх чыноўнікаў, а для людзей, для беларусаў…


На сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці выйшаў новы аўтарскі матэрыял. На гэты раз герой дня — Андрэй Краўчанка, славуты беларускі лёгкаатлет з высокімі маральна-валявымі арыентырамі.

Андрэй — легкаатлет, срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 у дзесяцябор’і, срэбраны прызёр дзвух чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы ў дзесяцібор’і семібор’і. Заслужаны майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін казаў пра Андрэя так:

Цяжка знайсці ў беларусім спорце больш сумленнага і мужнага чалавека, чым Андрэй Краўчанка.


Чытайце падрабязней у блоге на афіцыйным сайце БФСС па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/andrey-krauchanka/
👏12👍2
🎄🤾 Калядны выпуск беларускамоўнага падкаста пра гандбол ужо ў доступе!

“Сведкі левай рукі Гідсэля” — гэта падкаст на беларускай мове пра галоўныя падзеі ў еўрапейскім і сусветным гандболе ад экс-журналістаў Івана Сапегі і Ірыны Целяпнёвай.

🎙️ У новым выпуску аўтары паспрачаліся з Філіпам Йіхай, падтрымалі Сандэра Сагасэна, прызналі памылковасць уласных прагнозаў, прарэкламавалі новую гандбольную аўтабіяграфію і абмеркавалі шмат іншых пытанняў.

Слухайце на вашай любімай платформе па спасылцы:

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/
👍8
⚡️Еўрапейскі алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў да ўдзелу ў Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях 2025 года

Адзначаецца, што фінальнае рашэнне застаецца за міжнароднымі федэрацыямі.

Зімовы турнір пройдзе з 9 па 16 лютага ў Бакурыяні (Грузія), летні - з 20 па 26 ліпеня ў Скоп'е (Паўночная Македонія). 

❗️Беларускія спартоўцы змогуць прыняць удзел у Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях у нейтральным статусе пры ўмове станоўчага рашэння федэрацый па відах спорту.

✍️ У прэс-рэлізе ЕАК сцвярджаецца, што арганізацыя ўсведамляе важнасць устаранення бар'ераў для таго, каб спорт служыў аб'яднаўчай сілай, і не лічыць, што спартсменам трэба забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах выключна на падставе таго, які ў іх пашпарт.

У Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях удзельнічаюць спартсмены ад 14 да 18 гадоў.
👍8🤬1
З Новым 2025 годам! 🎉🏀🏐

Няхай свет спорту натхняе нас у гэтым годзе: камандны дух, настойлівасць і радасць ад дасягнення мэтаў будуць нашымі спадарожнікамі.

Хай 2025 год стане годам перамог — як на спартыўных пляцоўках, так і па-за імі.

Зычым моцнага старту, смелых рашэнняў і светлых момантаў, якія запомняцца надоўга.

Няхай гэты год стане для нас усіх найлепшым сезонам!
9👍2
⚽️ Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў заключэнне аднагадовых кантрактаў з футбалістамі ў чэмпіянаце Беларусі:

🗣Тут, вядома, фінансавы момант грае вялікую ролю. Мы не можам прапанаваць дастаткова добрыя ўмовы. Кожны футбаліст марыць з'ехаць і палепшыць фінансавае становішча. Змяняюцца ліміты, змяняюцца ўмовы.

🗣Клуб доўга не можа працаваць, таму што не разумее, што будзе праз год: якія фінансавыя правілы памяняюць. Гэта не вельмі добра, таму што я лічу, што на маладых футбалістах клубы павінны зарабляць.

Крыніца: БФФ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2😁2🤔1
🙌 Мікалай Казека – трэнер ад бога і чалавек, якога любяць беларусы

📢 Я ніколі дагэтуль не бачыў горных лыжаў. І як мне падавалася, што ніколі не навучуся на іх катацца. Фрыстайл – гэта рызыка на грані авантуры.

На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял ад блогера Васіля Додзіка пра знакамітага трэнера Мікалая Іванавіча Казеку.

Казека не рабіў радыкальных заяў, не абражаў апанентаў, нікога не папракаў “за маўчанне”, захоўваў цвярозую галаву і прыстойнасць. Якія б выкрунтасы не рабіла ўлада, у Беларусі Казеку любяць і шануюць простыя людзі.


Чытайце матэрыял пра Мікалая Іванавіча па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/trener-ad-boga/
7👍5
⛔️ Тры гады спартыўных санкцый: вынікі і высновы

Спартыўныя санкцыі аказаліся адным з самых балючых фактараў уздзеяння на беларускія ўлады. Гучыць парадаксальна, але гэта факт.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін падзяліўся сваім меркаваннем наконт уплыву санкцый у спорце:

💬 Як выявілася, абмежаванні на выступ беларускіх спартоўцаў амаль праз тры гады пасля ўвядзення ператварыліся ў сапраўдную катастрофу. Калі пачытаць інтэрв’ю многіх беларускіх трэнераў і спартоўцаў, то становіцца зразумела, што пытанне нумар адзін зараз – гэта вяртанне на міжнародную арэну.

Прачытаць матэрыял цалкам можна па спасылцы ў раздзеле “Блогі” на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/try-gady-spartyunyh-sankczyj-u-belarusi-vyniki-i-vysnovy/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9
Які ўплыў можа аказаць на спорт вяртанне Трампа?

Як паказвае рэпартаж BBC, палітыка і спорт пераплецены. І з непазбежным вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом гэтая сувязь гарантавана стане яшчэ мацнейшай.

На афіцыйным сайце БФСС мы апублікавалі пераклад выдатнага спартыўнага артыкула BBC, азнаёміцца з якім можна па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/yaki-uplyu-na-sport-mozha-akazacz-vyartanne-trampa/

У артыкуле:

🔸 Ці паўплываюць іміграцыйныя правілы на футбол?

🔸 Жаночы спорт і інклюзія

🔸 Якія праблемы з правамі чалавека?

🔸 Ці будзе амерыканскі спорт зноў палітызаваны?

Чытайце па спасылцы 👆
👍5🔥2
🏟️ Віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак пракаментаваў допуск беларусаў да кваліфікацыі на Алімпійскія гульні ў нейтральным статусе:

🗣Пакуль, вядома, што канькабежны саюз больш за месяц таму пацвердзіў, што нас дапусцяць і знойдуць механізм, як нам адабрацца на Алімпійскія гульні. Але з лыжнай федэрацыяй усё вельмі цяжка. Але мы спрабуем нешта зрабіць, каб хаця б фрыстайлістаў дапусцілі.

🗣Мы б хацелі, каб Еўрапейскі алімпійскі камітэт дапусціў моладзь на Еўрапейскі юнацкі Алімпійскі фестываль. Тым больш, што зімовы фестываль будзе праходзіць у Грузіі. Краіна нескладаная для нас у адносінах да санкцый. Хацелася б вывесці туды нашу моладзь, каб яны адчулі гэты Алімпійскі дух. За апошнія некалькі гадоў яны ўдзельнічаюць толькі ў РФ.

🗣Вялікі дзякуй ім за гэтую магчымасць. Але там ужо ўсе адно аднаго ведаюць. Ім трэба нешта новенькае. Таму выдатна, што сёлета пачалі дапускаць на многія юнацкія спаборніцтвы.

🗣Хочацца верыць, што 2025-ы год прынясе яшчэ больш станоўчых момантаў і, нарэшце, зменіць гэтае няправільнае стаўленне да Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў беларусам і расейцам удзельнічаць у кваліфікацыі на АГ у нейтральным статусе. Яны будуць павінны адпавядаць крытэрыям, якія ўвядзе МАК.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩4👍1
2025/10/22 22:30:01
Back to Top
HTML Embed Code: