🙌🏻 Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з народам Украіны.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прадставіў справаздачу аб сваёй дзейнасці на падтрымку Украіны і яе спартоўцаў з 2022 года. Фонд не толькі працягвае дапамагаць беларускім атлетам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, але і актыўна падтрымлівае ўкраінскіх спартоўцаў, што апынуліся ў складаных умовах праз вайну.
Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавёў пра ключавыя праекты Фонду для ўкраінскіх атлетаў. Гэтая дапамога ўключае фінансавую падтрымку, лагістычную дапамогу ў эвакуацыі і забеспячэнне неабходных рэсурсаў для працягнення спартыўнай кар’еры.
Чытайце падрабязней і шукайце спасылку на інтэрв'ю на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/alyaksandr-apejkin-intervyu-radyyo-raczyya/

❤3👍3
⚡️ МАК лабіюе допуск расіян і беларусаў на зімовую Алімпіяду-2026.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) актыўна заклікае міжнародныя федэрацыі па зімовых відах спорту аднавіць удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў, каб яны маглі прайсці кваліфікацыю на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года.
З часу поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе многія міжнародныя спартыўныя арганізацыі адхілілі расійскіх і беларускіх атлетаў ад удзелу ў спаборніцтвах. У прыватнасці, яны застаюцца забароненымі ў Кубку свету па біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках і хакеі. Гэта азначае, што без змены пазіцыі яны не змогуць выступіць у Мілане-Корціне ў 2026 годзе.
Аднак, паводле інфармацыі SVT Sport, МАК актыўна лабіюе адмену гэтых забаронаў. Асабліва моцны ціск аказваецца на Міжнародную федэрацыю біятлона (IBU) і Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту (FIS).
Чытайце падрабязней:
🔗 https://bssf.eu/mak-labiyue-dopusk-rasiyan-i-belarusau-na-alimpiyadu/

🤬11
⚡️ Тэрмін паўнамоцтваў Томаса Баха на пасадзе прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) афіцыйна скончыцца ў чэрвені.
Бах афіцыйна заявіў, што складзе паўнамоцтвы і як сябра МАК — гэта адбудзецца 23 чэрвеня, пасля выбараў новага прэзідэнта на сесіі МАК у Грэцыі ў сакавіку. Хоць ён мог застацца членам МАК да 80 гадоў, Бах сыходзіць з алімпійнага руху цалкам.
✏️На паперы яго біяграфія ўражвае. Алімпійскі чэмпіён 1976 года ў фехтаванні, заснавальнік НАК Германіі, шматгадовы член і віцэ-прэзідэнт МАК. Але калі паглядзець на рэальныя вынікі яго кіраўніцтва, карціна становіцца зусім іншай.
Чытайце падрабязней пра навіну, кар'еру і вынікі кіраўніцтва Баха па спасылцы:
https://bssf.eu/prezidencztva-baha-zakanchvaeczcza/

BSSF
ПРЭЗІДЭНЦТВА БАХА ЗАКАНЧВАЕЦЦА - BSSF
Тэрмін паўнамоцтваў Томаса Баха на пасадзе прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) афіцыйна скончыцца ў чэрвені.
👍4
ДЭБЮТ ШКУРЫНА І ПАДТРЫМКА ТРЭНЕРА: ШТО СКАЗАЎ ФЕЁ
«Легія» абыграла «Ягелонію», Шкурын упершыню выйшаў у стартавым складзе: мог забіць, мог прывезці пенальці, а што пра яго кажа трэнер?
У чвэрцьфінальным матчы Кубка Польшчы «Легія» сустрэлася з «Ягелоніяй» і перамагла з лікам 2:1. Беларус Ілля Шкурын упершыню выйшаў у стартавым складзе варшаўскага клуба. Для форварда гэта быў матч з шэрагам супярэчлівых момантаў.
Як прайшоў матч для Шкурына? Што сказаў трэнер?
Чытайце пераклад на беларускую мову артыкула ад Tribuna.com і шукайце спасылку на арыгінал на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/debyut-shkuryna-i-padtrymka-trenera-shto-skazau-feyo/

👍8
🤾🏻 БЕЛАРУСКІ “ПАРАШУТ” АЛЯКСАНДРА КАРШАКЕВІЧА 🤾🏻
Аповед пра лепшага беларускага гандбаліста
Пра гэтага спартоўца ведаюць усе беларусы, хто жыў пра Саюзе. Школа беларускага гандболу была мацнейшай ў Савецкім Саюзе, і не было каманды, якая б магла процістаяць мінскаму СКА, як у чэмпіянаце краіны, так і ў Еўропе. А так як гуляюць у гэтую гульню ў Еўропе, не гуляюць нідзе.
Пра сваіх спартыўных герояў сёння расіяне, казахі, палякі здымаюць мастацкія фільмы. Беларусы пакуль не могуць, няма адпаведнага бюджэту ды зацікаўленасці дзяржаўных структур. Пакуль запыт афіцыйнай прапаганды на тое, што прывязвае да Расеі, а не на тое, што ўмацоўвае самастойнасць, што дэманструе перавагу беларусаў.
На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял пра легендарнага беларускага гандбаліста Аляксандра Каршакевіча.
Шукайце артыкул па спасылцы:
🔗 https://bssf.eu/blog/belaruski-parashut/
Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня.
Афармленне: Олена Дія, Валянцін Гольдштэйн.
Рэдакцыя: Аляксандр Апейкін

👍6
⚡️WILD CARD: ШАНЕЦ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ БІЯТЛАНІСТАЎ?
Беларускія біятланісты могуць трапіць на Алімпіяду-2026 праз wild card.
Міжнародны саюз біятлона (IBU) пакуль не змяніў свайго рашэння аб адхіленні беларускіх і расійскіх федэрацый ад спаборніцтваў. Кангрэс IBU яшчэ ў 2022 годзе прыняў рашэнне аб прыпыненні членства гэтых арганізацый і забароне на ўдзел спартсменаў і афіцыйных асоб з Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах.
Нягледзячы на гэта, у IBU адзначылі, што беларусы тэарэтычна могуць атрымаць wild card і прайсці кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2026 года нават на познім этапе перад стартам турніру.
Цікава, што на апошнім кангрэсе IBU ў верасні 2024 года пытанне допуску беларускіх і расійскіх біятланістаў нават не разглядалася. Гэта значыць, што ніякіх рашэнняў у гэтым напрамку ў бліжэйшы час не чакаецца.

🤬5🤔4
⚡️ ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА ПРА МАЦЯРЫНСТВА І ТЭНІС ⚡️
Дваяразовая чэмпіёнка турніраў Вялікага шлема Вікторыя Азаранка называе новы мацярынскі фонд для гульцоў WTA пераломным момантам для жаночага тэніса. Гэты праект, поўнасцю фінансаваны Публічным інвестыцыйным фондам Саудаўскай Аравіі (PIF), забяспечвае фінансавую падтрымку для дэкрэтнага адпачынку, дапамогу бацькам, а таксама гранты на ЭКА і замарозку яйкаклетак і эмбрыёнаў.
«Гэта значна шырэйшая тэма, чым проста спорт», – кажа Азаранка, якая ўваходзіць у гульнявы савет WTA. «Сям’я – важная частка жыцця, і нам трэба працягваць весці гэтую размову».
Чытайце новы матэрыял і падрабязнасці на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/lamayuchy-barery-viktoryya-azaranka-pra-maczyarynstva-i-tenis/

ЛАМАЮЧЫ БАР’ЕРЫ: ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА ПРА МАЦЯРЫНСТВА І ТЭНІС - BSSF
Дваяразовая чэмпіёнка турніраў Вялікага шлема Вікторыя Азаранка называе новы мацярынскі фонд для гульцоў WTA пераломным момантам для жаночага тэніса.
👍6👎2
КІРСЦІ КOВЕНТРЫ СТАЛА ПЕРШАЙ ЖАНЧЫНАЙ-ПРЭЗІДЭНТКАЙ МАК
Упершыню ў гісторыі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абраў жанчыну на пасаду прэзідэнткі. Кірсці Кoвентры, былaя алімпійскaя чэмпіёнкa па плаванні з Зімбабвэ, змяняе на гэтым пасту немца Томаса Баха. 41-гадовая Кавентры, якая таксама займае пасаду міністра спорту Зімбабвэ, становіцца не толькі першай жанчынай, але і першай афрыканкай на чале МАК.
У сваёй прамове пасля перамогі Кoвентры адзначыла:
🗣 Гэта не толькі велізарны гонар, але і напамін пра маю адданасць кожнаму з вас. Я з гонарам буду весці гэтую арганізацыю, і разам мы пабудуем мацнейшы алімпійскі рух.
Чытайце падрабязней па спасылцы:
🔗 https://bssf.eu/coventry-ioc-president/

КІРСЦІ КOВЕНТРЫ СТАНОВІЦЦА ПРЭЗІДЭНТКАЙ МАК - BSSF
Упершыню ў гісторыі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абраў жанчыну на пасаду прэзідэнткі: Кірсці Кoвентры.
👍2
Аляксандра Герасіменя: Залатая рыбка і бунтарка!
Яна – тройчы прызёрка Алімпійскіх гульняў, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, адна з самых уплывовых фігур у гісторыі беларускага спорту. Але з 2020 года імя Аляксандры Герасімені гучыць не толькі на спартовых пляцоўках, але і ў кантэксце палітычнага змагання. Сузаснавальніца нашага фонду, асуджаная завочна на 12 гадоў у Беларусі, пазбаўленая дома і маёмасці, але ня зломленая.
🔍 У вялікім артыкуле на сайце BSSF – гісторыя пра шлях ад нацыянальнай гераіні да «ворага рэжыму». Пра спорт, допінгавы скандал, пратэсты, рэпрэсіі, эміграцыю і веру ў новую Беларусь.
📖 Чытайце поўны тэкст на сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці! Гэта не проста біяграфія. Гэта партрэт беларускай эпохі праз лёсы яе герояў.
Спасылка на матэрыял:
https://bssf.eu/blog/herasemenia-plauchyha-buntarka/

👍6❤4😁3
Віншаванне да Дня Волі ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці
25 сакавіка — асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень мы згадваем падзеі 1918 года, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварыць сучасную беларускую дзяржаву.
Для нас гэты дзень — нагода падкрэсліць каштоўнасць незалежнасці, самавызначэння і права беларускага народа на сваю будучыню. Мы ўпэўнены, што моцная, свабодная і незалежная Беларусь — гэта мэта, якую падзяляюць усе, хто любіць сваю краіну.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі і жадае адзінства, мірнага развіцця і ўзаемнай пававгі! Няхай у нашай краіне заўсёды будзе месца для гонару, свабоды і годнасці.

🔥11❤2
🎾 САБАЛЕНКА ДАМАГЛАСЯ НОВАЙ ПЕРАМОГІ 🎾
Познім суботнім вечарам Арына Сабаленка правяла свой чацвёрты фінал у сезоне 2025 года. Да гэтага яна выйграла турнір у Брысбене, пасля чаго прайграла фінал Australian Open і не змагла праявіць сябе на буйных турнірах на Блізкім Усходзе.
Пераход на амерыканскі хард дазволіў беларускай палепшыць вынікі. На турніры ў Індыян-Ўэлсе яна дайшла да фіналу, дзе саступіла 17-гадовай Міры Андрэевай з Расіі (6:2, 4:6, 3:6). Аднак гэта не спыніла Сабаленку – у Маямі яна працягнула ўпэўнены выступ.
Перамога ў фінале прынесла Сабаленцы 1000 балаў у рэйтынг і 1,1 мільёна долараў прызавых. Гэта ўжо восьмы тытул беларускай на турнірах WTA 1000. Часцей за яе з 2009 года перамагалі толькі Пятра Квітова, Сімона Халеп (па 9), Іга Свёнтэк, Вікторыя Азаранка (па 10) і Серэна Уільямс (13).
Чытайце падрабязней па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/tryumf-u-mayami-sabalenka/

👍4👎4
⚽ Сяргей Алейнікаў — легенда, якая засталася беларусам!
Чэмпіён СССР з мінскім “Дынама”, уладальнік Кубка УЕФА і Кубка Італіі з “Ювентусам”, удзельнік двух чэмпіянатаў свету і фіналіст Еўра-1988 у складзе зборнай СССР. 🏆
Алейнікаў заставаўся шчырым і прынцыповым чалавекам, не баяўся выказваць сваю думку, нават калі гэта шкодзіла яго кар’еры. Ён не губляе сувязі з Беларуссю, любіць родную мову, марыў развіваць дзіцячы футбол у Мінску, але сутыкнуўся з бюракратыяй і абыякавасцю.
Цяпер ён у Балгарыі, дзе стаў спартыўным дырэктарам “Лакаматыва” з Плоўдзіва. І хто ведае — магчыма, час яшчэ падарыць шанец Сяргею Алейнікаву на Радзіме?
Гэта гістарыя пра талент, годнасць і вернасць сабе.
Чытайце вялікі матэрыял пра легенду футбола і нашага вялікага земляка Сяргея Алейнікава на сайце BSSF.
Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня
Дызайн: Oлена Дiя, Валянцін Гольдштэйн
Рэдактары: Аляксандр Апейкін, Валянцін Гольдштэйн
Спасылка на матэрыял 👇
https://bssf.eu/blog/syargej-alejnikau-vyaliki-futbalist-z-belarusi/

👍7❤5
❗️МАК РЫХТУЕ ВЯРТАННЕ НЕЙТРАЛАЎ
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) працуе над вяртаннем расійскіх і беларускіх спартоўцаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў у кантэксце падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карцыне ў 2026 годзе.
Як заявіў спартыўны дырэктар МАК Кіт Макконэл, гэты працэс кіруецца прынцыпам, сфармуляваным яшчэ на пачатку 2023 года: спартоўцы не павінны пакутаваць за дзеянні сваіх урадаў.
Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/mak-ryhtue-vyartanne-nejtralau/

МАК РЫХТУЕ ВЯРТАННЕ НЕЙТРАЛАЎ - BSSF
МАК працуе над вяртаннем расійскіх і беларускіх спартоўцаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў у кантэксце падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у 2026 годзе.
🤬6👍1🤔1
13 красавіка, у Вербную нядзелю — дзень, які сімвалізуе мір, надзею і духоўнае абнаўленне, горад Сумы ва Украіне апынуўся пад расійскім ракетным ударам. Мы выказваем глыбокае спачуванне сем’ям ахвяраў і ўсім, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі.
Белару́скі фонд спартыўнай салідарнасці рашуча асуджае гвалт у любых яго праявах і асабліва — удары па мірным насельніцтве. Такія дзеянні з’яўляюцца прамым сведчаннем неабгрунтаванай жорсткасці і антычалавечнасці, што супярэчыць не толькі нормам міжнароднага права, але і базавым маральным прынцыпам.
Мы перакананыя, што ў сусветным спорце няма месца для краін, якія праяўляюць дзікасць і антыгуманнасць у дачыненні да сваіх суседзяў. Беларускія спартоўцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці на працягу ўжо некалькіх гадоў паслядоўна выступаюць супраць вайны, супраць рэпрэсій і за мірнае вырашэнне любых спрэчак. Мы працягваем стаяць на гэтых прынцыпах.
У гэты цяжкі час мы салідарныя з украінскім народам і спадзяёмся, што наблізіцца дзень, калі гвалт будзе спынены, а словы “мір” і “свабода” зноў стануць рэальнасцю для ўсіх.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці
14 красавіка 2025 года

😢9❤1
🏒 Беларускі брамнік Mікіта Талапіла выйшаў на лёд у складзе «Ванкувер Кэнакс» у НХЛ упершыню – і адразу адзначыўся перамогай. 25-гадовы мінчук дапамог сваёй камандзе абыграць «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 2:1 у авертайме.
У сакавіку 2023 года Талапіла падпісаў двухгадовы кантракт з «Кэнакс» на $1,9 мільёна. Гэтую частку кар’еры ён правёў у фарм-клубе каманды, «Эббатсфорд Кэнакс», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе.
Вось што ён сказаў пасля матчу:
🗣 Каб шчыра – асаблівага хвалявання не было. Я гуляю ў хакей кожны дзень. Перад матчам, канешне, крыху нерваў было, але калі выходжу на лёд, усё адыходзіць. Я проста сканцэнтраваны. Проста раблю сваю працу.
Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:
🔗 https://bssf.eu/talapila-debyutavau-u-nhl-i-peramog/

ТАЛАПІЛА ДЭБЮТАВАЎ У НХЛ І ПЕРАМОГ - BSSF
Беларускі брамнік Mікіта Талапіла выйшаў на лёд у складзе «Ванкувер Кэнакс» у НХЛ упершыню – і адразу адзначыўся перамогай.
👍6🔥1
🎙 Расейскія і беларускія спартоўцы могуць атрымаць шанец выступіць у Мілане-2026
Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін даў свой каментар для Радыё Рацыя:
Нагадаем, МАК працуе над магчымасцю вяртання расейскіх і беларускіх атлетаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпіяду ў Мілане.

Цалкам мажліва гэта будзе ў нейтральным статусе перш за ўсё. То бок, гэта не будзе паўнавартаснае вяртанне з дзяржаўнымі сімваламі. Гэта будзе практыка допуску нейтральных атлетаў і гэта будзе ўсё ж такі яшчэ абмежаваны допуск.
Нагадаем, МАК працуе над магчымасцю вяртання расейскіх і беларускіх атлетаў да зімовых міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпіяду ў Мілане.
👍4🤬3😢1
⚽️ «ЯГЕЛОНІЯ» СУПРАЦЬ «БЕТЫСА» І ГІСТОРЫІ
Сёння ўвечары ў Беластоку, горадзе з глыбокімі беларускімі каранямі, адбудзецца матч, якому ўжо цяпер надаюць гістарычнае значэнне. «Ягелонія», мясцовы футбольны клуб, прыме гішпанскі «Бетыс» у другім чвэрцьфінальным паядынку Лігі канферэнцый.
Першы матч у Севільі скончыўся з лікам 2:0 на карысць гішпанцаў. Каб трапіць у паўфінал, «Ягелоніі» трэба адыграць два мячы. Гэта выклік, які можа перагарнуць старонку ў гісторыі клуба і падарыць яго заўзятарам сапраўдную еўрапейскую сенсацыю.
Пачатак гульні на «Хортэн Арэне» — у 18:45 па мясцовым часе.
Чытайце падрабязней:
🔗 https://bssf.eu/yageloniya-supracz-betysa-i-gistoryi/

👍5❤1
🏒 БЕЛАРУСЫ Ў НХЛ: СТАТЫСТЫКА РЭГУЛЯРНАГА СЕЗОНУ 2024/25 🏒
Сёлетні рэгулярны сезон НХЛ завяршыўся, і мы падводзім вынікі для беларускіх хакеістаў. У сезоне 2024/25 у галоўнай лізе свету сыгралі сямёра беларусаў, але толькі адзін з іх працягне змаганне за Кубак Стэнлі.
На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы агляд статыстыкі беларусаў у НХЛ.
Чытайце падрабязней пра Аляксея Протаса, Ягора Шаранговіча, Арцёма Леўшунова, Уладзіслава Калячонка, Мікіту Талапіла і Іллю Салаўёва па спасылцы:
🔗 https://bssf.eu/belarusy-u-nhl-statystyka-regulyarnaga-sezonu-2024-25/

👍4🔥3
⚽️ ПЫТАННЕ ЎДЗЕЛУ БЕЛАРУСІ Ў ЧЕМПІЯНАЦЕ ЕЎРОПЫ ⚽️
Відавочна, што рашэнне будзе жорсткae: футбольныя федэрацыі Латвіі і Літвы пра ўдзел Беларусі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па міні-футболе.
Кіраўніцтва футбольных федэрацый Латвіі і Літвы выступіла з заявамі адносна магчымасці ўдзелу зборнай Беларусі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па міні-футболе, які мае адбыцца з 18 студзеня па 8 лютага 2026 года ў Латвіі і Літве.
Прэзідэнт Латвійскай футбольнай федэрацыі Вадзім Ляшэнка адзначыў, што ЛФФ цесна супрацоўнічае з УЕФА, Федэрацыяй футбола Літвы, паслом Украіны ў Латвіі і прэзідэнтам Украінскай футбольнай асацыяцыі Андрэем Шаўчэнкам для выпрацоўкі канчатковага рашэння.
Чытайце з падрабязнасцямі:
🔗 https://bssf.eu/pytanne-udzelu-belarusi-u-chempiyanacze-europy/

ПЫТАННЕ ЎДЗЕЛУ БЕЛАРУСІ Ў ЧЕМПІЯНАЦЕ ЕЎРОПЫ - BSSF
Відавочна, што рашэнне будзе жорсткae: футбольныя федэрацыі Латвіі і Літвы пра ўдзел Беларусі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па міні-футболе..
👍4
⚽️ Аляксандр Чэрнік: «Хочацца, каб спорт аб’ядноўваў…»
Гэтыя словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футзале Аляксандра Чэрніка гучаць асабліва супярэчліва на фоне таго, што адбываецца ў краіне.
Пасля таго як беларуская зборная прайшла адбор на чэмпіянат Еўропы 2026 года, Літва і Латвія, якія з’яўляюцца гаспадарамі турніру, выступілі за яе недапуск. Прычына – этычныя і юрыдычныя аспекты, звязаныя з удзелам Беларусі ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і масавымі рэпрэсіямі ўнутры краіны.
У адказ трэнер заявіў, што хоча, каб палітыка адышла на другі план і каб спорт «аб’ядноўваў». Паводле яго слоў, цяпер «усе хочуць, каб усё скончылася», намякаючы на нейкае збліжэнне і вяртанне да нармальных адносін.
❗️ Чытайце падрабязней па спасылцы:
🔗 https://bssf.eu/sport-abyadnouvae-a-kali-represii/

СПОРТ АБ’ЯДНОЎВАЕ. А КАЛІ РЭПРЭСІІ? - BSSF

👍6😁2