Telegram Web Link
Забароненыя кнігі: «У капцюрох ГПУ» Францішка Аляхновіча.

Сёння ў Беларусі з палітычных і ідэалагічных прычын забаронена больш за 258 кніг. Беларускі ПЭН стварыў адмысловы сайт, каб збіраць і маніторыць усю інфармацыю пра кнігі і розныя формы іх забароны.

Забараняючы кнігі, сённяшні рэжым працягвае традыцыі сталінізму і намагаецца знішчыць і скрэсліць з памяці даробак не аднаго пакалення беларускіх пісьменнікаў, якія стваралі і ўмацоўвалі нас як нацыю, супольнасць, грамадства.

Нельга забываць на забароненыя кнігі. Варта расказваць пра іх, чытаць іх, помніць пра іх.

Таму мы будзем знаёміць вас з кнігамі, якія зазналі ці працягваюць зазнаваць пераслед у Беларусі. Сёння расказваем пра кнігу Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ». Даведацца больш можна тут.

Забараняюць кнігі – каб забраць галасы.
Мы іх вяртаем.
bannedbooks.penbelarus.org
💔61
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 15 кастрычніка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 33, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 153.

📍 Краязнаўца Яўген Старавойтаў асуджаны паводле палітычна матываванай крымінальнай справы;

📍Былая палітзняволеная лінгвістка, спецыялістка ў галіне вывучэння італьянскай мовы Наталля Дуліна распавяла пра катаванне холадам;

📍 У палітвязня, журналіста і эсэіста Анджэя Пачобута сур’ёзныя праблемы са здароўем;

📍 Былы палітвязень Максім Вінярскі распавёў, што ў калоніі яго пераследавалі за напісанне вершаў;

📍 Суд прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі праекта аматараў аўдыякнігі на беларускай мове «Бел.Read».

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
💔5
Учора Беларускі ПЭН атрымаў прэмію Hiroshima Foundation for Peace and Culture.

Гэта адна з самых паважаных міжнародных узнагарод у галіне міратворчасці праз культуру.

З прамовы Таццяны Нядбай падчас цырымоніі ўручэння прэміі:

«Для нас гэта не проста ўзнагарода. Гэта – знак салідарнасці і веры ў слова, якое ратуе і зберагае чалавечую годнасць.

Беларусь мае сваю Хірасіму – культурную і чалавечую.

У беларускай гісторыі ёсць вельмі няшмат і нядоўгіх перыядаў, калі мы мелі дзяржаву, якая прыхільна ставілася да нашай культуры.

Але 2020 год стаў яшчэ адной трагічнай кропкай, калі беларусы абурыліся гвалтам, несправядлівасцю і хлуснёй, а рэжым у адказ запусціў кола рэпрэсій, катаванняў, цэнзуры, турмаў і выгнання.
Сёння мы сведчым, што беларуская культура не мае сваёй дзяржавы, якая б ёй апекавалася, абараняла, развівала.

І разам з тым – наша культура, наша слова, наша мова жыве – насуперак знішчэнню».


❤️ Мы шчыра дзякуем Фонду Хірасімы імя Эдзіты і Іры Морыс, а таксама Шведскаму ПЭНу!
❤‍🔥9
2025/10/19 15:35:16
Back to Top
HTML Embed Code: