Telegram Web Link
«Забойства на вуліцы Макаёнка»: дэтэктыў пра постпратэсны Мінск 2020-х, які вы (не) чакалі

Партнёр прэміі Гедройця Reform.news працягвае серыю публікацый пра шорт-лістараў галоўнай літаратурнай узнагароды.

Герой сённяшняй рэцэнзіі – Клёк Штучны, які ўвайшоў у кароткі спіс Прэміі Гедройця з дэтэктывам пра пострэвалюцыйны Мінск 2020-х «Забойства на вуліцы Макаёнка». На конкурс падавалася аўдыяверсія твора.

👉 Чытайце публікацыю на сайце Reform.news.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
4
Застаўся адзін дзень, каб падаць заяўку на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення ❤️‍🩹

Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.

👉 Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць google-форму і дадаць да яе творы.
Дэдлайн: 15 кастрычніка (23:59 беларускага часу).

Падрабязней тут.

Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада. Вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў скіраванае на адзначэнне не толькі літаратурнага майстэрства, але і непахіснасці духу, барацьбы за свабоду думкі і выказвання аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі.

❤️ Чакаем вашых заявак!

Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнёра «Радыё Свабода». Даведацца больш пра прэмію можна на сайце Беларускага ПЭНа.
4
Шорт-ліст прэміі Гедройця: Сяргей Дубавец

Працягваем знаёмства з прэтэндэнтамі і прэтэндэнткамі на перамогу!

Сяргей Дубавец – пісьменнік і журналіст. У кароткі спіс прэміі Гедройця ўвайшла яго кніга «Занзібар. Сталенне маладой душы» (выдавецтва «Вясна»). Падрабязней чытайце ў картках👆

👀 Эфір Еўрарадыё з Сяргеем.

15 лістапада ў Гданьску адбудзецца аўтарская сустрэча з Сяргеем Дубаўцом. Калі ў вас ёсць пытанні пра кнігі, творчы працэс, літаратурныя тэмы да Сяргея ці іншых шорт-лістараў – пакіньце іх у гугл-форме.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
.
5
Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 🎉

Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі 2024 года.

👉 Кароткі спіс па спасылцы.

Сябра журы Надзея Зелянкова апісвае свае ўражанні ад сёлетняга кароткага спіса наступнымі словамі:

«Цікава бачыць кнігі з розным падыходам: больш класічныя і прадказальныя ў дызайне, але ад гэтага не менш прафесійныя; смелыя — што дазваляюць сабе эксперыментаваць і нават хуліганіць.

Асабліва каштоўна, калі відаць стаўленне да кнігі як да асобнага мастацкага праекта, са стварэннем ілюстрацый ці нават распрацоўкай уласных шрыфтоў».


Імя пераможцы будзе абвешчана падчас вялікага канцэрту фестывалю «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім 25 кастрычніка. Далучайцеся!

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
4
Рэцэнзіі на шорт-ліст: Афрыканская выспа і архіпелаг Беларусь.

Публікуем рэцэнзію сябра журы прэміі Гедройця Сяргея Кавалёва на кнігу «Занзібар: сталеньне маладой душы» Сяргея Дубаўца (выдавецтва «Вясна»), што ўвайшла ў кароткі спіс прэміі.

«Каб мемуары – успаміны, хронікі, аўтабіяграфічная аповесць, аўтфікшн і іншае – цікава чыталіся, у аўтара мусіць быць цікавая біяграфія, арыгінальны светапогляд, талент апавядальніка. І, пажадана, пачуццё гумару, нават з драбком самаіроніі».


👉 Чытаць рэцэнзію тут.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
3
2025/10/19 18:29:19
Back to Top
HTML Embed Code: