Telegram Web Link
Шорт-ліст прэміі Гедройця: Зміцер Дзядзенка

Да фіналу прэміі засталося трохі больш за месяц – самы час бліжэй пазнаёміцца з прэтэндэнтамі і прэтэндэнткамі на перамогу!

Зміцер Дзядзенка – пісьменнік і журналіст, аўтар кнігі «Гульні Цырцэі». Падрабязней пра кнігу і аўтара чытайце ў картках👆

15 лістапада ў Гданьску адбудзецца аўтарская сустрэча са Змітром Дзядзенкам. Калі ў вас ёсць пытанні пра кнігі, творчы працэс, літаратурныя тэмы да Змітра ці іншых шорт-лістараў – пакіньце іх у гугл-форме. Мы агучым іх падчас размоў.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
6
Трансляцыя пачалася! Далучайцеся 😊

Анка Упала на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця
☄️

🍁 9 кастрычніка
19:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшняя госця – пісьменніца і перакладчыца Анка Упала. У шорт-ліст прэміі Гедройця ўвайшла кніга Анкі Упалы «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» (выдавецтва «Alena Kazlova»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: з сацсетак Анкі Упалы.
4
Вакансія. Беларускі ПЭН шукае каардынатара ці каардынатарку творчага кірунку 🧶

Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час. Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе авалодаць шматлікімі працэсамі ў творчым кірунку дзейнасці, а наша мара – каб вы засталіся з намі надоўга.

Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlecenia або B2B).
Увядзенне і прыём спраў – лістапад 2025.
Пачатак паўнавартаснай працы – снежань 2025.
Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).

Мы абяцаем:
〰️ утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
〰️ незвычайныя праекты;
〰️ творчы калектыў;
〰️ цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).

👉 Усе падрабязнасці, чаканні, абавязкі і поўнае апісанне вакансіі чытайце тут.

Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025. Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.

Чакаем вас! 😊
👍63🔥3
Рэцэнзіі на шорт-ліст: Прывет з Пацыянаўскай, альбо людзі ператвараюцца ў свіней.

Сябры журы прэміі Гедройця напісалі рэцэнзіі на ўсе кнігі з шорт-ліста.

Пачынаем іх публікацыю з рэцэнзіі на кнігу «Гульні Цырцэі. Раман» Змітра Дзядзенкі (фонд Kamunikat.org).

"У сеціве можна сустрэць самыя розныя жанравыя азначэнні рамана «Гульні Цырцэі»: «рэтра-дэтэктыў», «гістарычны нуар», «гістарычны крымінал», «беларускі нуар» – так, гэта ўсё характарызуе, але не вычэрпвае".


👉 Чытаць рэцэнзію тут.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
5👍1🙈1
«Увогуле, мы цяпер, па маім адчуванні, жывём у казцы Андэрсэна пра буру, што перавесіла шыльды. Цалкам дэзарыентаваныя ў культурнай прасторы – але ў нечым новы расклад больш адпавядае сутнасці рэчаў.

Думаю, гэта датычыць і сітуацыі па-за Беларуссю. Там прайшлася такая ж бура. У мае нячастыя, але рэгулярныя прыезды за мяжу я сустракаю шмат разгубленых творцаў».


Працягваем публікаваць працы з цыкла рэфлексійных эсэ «Слова пад ціскам» – пра творчасць, што перажывае крах і адначасова стварае новыя формы жыцця. Хтосьці піша з выгнання, хтосьці знутры краіны, але ўсе яны сведчаць: літаратура жыве. І калі не ведаеш, з чаго пачаць – пачынаеш з сябе.

👉 Аўтарка з Беларусі: Бура, што перавесіла шыльды.
❤️ Запрашаем да чытання!
4💔3
🎉 Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Сцяпан Стурэйка!

Сцяпан Стурэйка – гісторык, культурны антраполаг і пісьменнік. Нарадзіўся і вырас у Гродне. Доктар гуманiтарных навук у галіне этналогіі (Ягелонскі ўніверсітэт), дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, былы старшыня ліквідаванага ў 2021 годзе Беларускага камітэта ІКАМОС. Займаецца даследаваннямі тэорыі і практыкі аховы, аднаўлення і актуалізацыі культурнай спадчыны. Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-папулярных публікацый, некалькі даследчых праектаў, вынікі якіх атрымалі грамадскі рэзананс.

Першая мастацкая кніга «Пасажыры карабля Тэсэя» выйшла ў 2022 годзе. Творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Кніга атрымала 2 месца на прэміі Гедройця ў 2023 годзе.

Віншуем Сцяпана з народзінамі! ❤️

🔵 Слухаць падкаст са Сцяпанам на Litradio;

🔵 Слухаць падкаст «Адукацыя і культурная спадчына» са Сцяпанам;

🔵 Слухаць аўдыякнігу «Пасажыры карабля Тэсея» на audiobooks.by.
4🔥3
Культура пад ударам: Беларускі ПЭН на Warsaw Human Dimension Conference 2025

13 кастрычніка ў Варшаве на сайд-івэнце, прысвечаным сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай распавяла пра маштабныя парушэнні ў сферы культуры, пра становішча беларускай мовы, зняволеных пісьменнікаў і забароненыя кнігі.

Таццяна прадставіла маніторынг Беларускага ПЭНа і асобную справаздачу да UPR (Універсальнага перыядычнага агляду ААН), падрыхтаваную разам з PEN America і PEN International.

📚 Паводле даследавання, з 2020 года зафіксавана больш за 6000 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры, каля 1900 чалавек пацярпелі ад рэпрэсій, а 151 прадстаўнік культуры цяпер знаходзяцца ў зняволенні. Больш за 250 культурных арганізацый ліквідаваныя. У спісы забароненых кніг унесеныя прынамсі 258 кніг і 208 аўтараў.

На сайд-івэнце таксама выступілі:
Дзмітрый Глотаў (Legal Initiative)
Кацярына Дзяйкала (Belarusian Helsinki Committee)
Наталля Сацункевіч (Вясна)
7👍1
Зміцер Дзядзенка на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧

🍁 13 кастрычніка
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – пісьменнік і журналіст Зміцер Дзядзенка. У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Гульні Цырцэі» (фонд Kamunikat.org).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.
👀 Чытаць рэцэнзію сябры журы на кнігу «Гульні Цырцэі».

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
1
Трансляцыя пачалася! Зміцер Дзядзенка на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧

🍁 13 кастрычніка
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – пісьменнік і журналіст Зміцер Дзядзенка. У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Гульні Цырцэі» (фонд Kamunikat.org).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.
👀 Чытаць рэцэнзію сябры журы на кнігу «Гульні Цырцэі».

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
1🔥1
2025/10/18 23:30:46
Back to Top
HTML Embed Code: