Telegram Web Link
Застаўся тыдзень, каб падаць заяўку на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення ❤️‍🩹

Калі вы сумняецеся, ці можаце вы альбо вашыя блізкія падавацца – чытайце ў картках адказы на тыповыя пытанні пра прэмію. Ці можна ўдзельнічаць ананімна? Ці прымуць творы, напісаныя па-руску? А неапублікаваныя творы? Пра ўсё гэта – у нашым кароткім гайдзе.

👉 Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць google-форму і дадаць да яе творы.
Дэдлайн: 15 кастрычніка (23:59 беларускага часу).

Падрабязней тут.

Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада. Вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў скіраванае на адзначэнне не толькі літаратурнага майстэрства, але і непахіснасці духу, барацьбы за свабоду думкі і выказвання аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі.

Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнёра «Радыё Свабода». Даведацца больш пра прэмію можна на сайце Беларускага ПЭНа.
5
Журы прэміі Гедройця 🧐

Знаёмім вас з тымі людзьмі, хто будзе ламаць галаву над імёнамі пераможцаў прэміі, – з сябрамі журы.

Намінантаў і намінантак на прэмію сёлета ацэньваюць шасцёра літаратурных экспертаў і экспертак, з якіх трое пагадзіліся на публічны ўдзел:

〰️ Катажына Дрозд-Урбаньска;
〰️ Сяргей Кавалёў;
〰️ Андрэй Хадановіч.


Ужо неўзабаве мы з вамі даведаемся, які выбар зробяць гэтыя людзі 😊 Прыходзьце на цырымонію ўручэння прэміі ў Гданьску 15 лістапада.

Падрабязней пра прэмію тут.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
🔥7👍1
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава

Мы радыя пазнаёміць вас з публічнымі сябрамі журы прэміі Анемпадыстава. Сёлета абіраць найлепшыя вокладкі белаускіх кніг будуць:

〰️ Анатоль Лазар, дызайнер, экс-кіраўнік беларускай студыі "Адліга";
〰️ Святлана Дземідовіч, мастачка, ілюстратарка, пераможца леташняй прэміі Анемпадыстава;
〰️ Надзея Зелянкова, крэатыўная дырэктарка, працавала ў digital-агенцыi Red Graphic, была саўладальніцай Галерэі «Ў».

Абвяшчэнне пераможцы 2025 года адбудзецца ўжо 25 кастрычніка на фестывалі «Бардаўская восень». Сачыце за навінамі, наперадзе шмат цікавага!

Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
❤‍🔥33
Сябра Беларускага ПЭНа Зміцер Вішнёў у Берліне 📚

9 кастрычніка ў Берліне ў Музеі Рэчаў Зміцер Вішнёў прачытае новы тэкст – «са слоў высакашаноўнага каня», спецыяльна напісаны для гэтага праекта.

Падчас літаратурных інтэрвэнцый, што будуць адбывацца непасрэдна ў выставачнай зале, тэкст і аб’ект уступаюць у дыялог, змяняюць адно аднаго і паўстаюць у новым святле.

Аўтары і аўтаркі – Авадала (Егіпет), Зміцер Вішнёў (Беларусь) і Махтад Ягма (Іран) – перад літаратурнымі інтэрвэнцыямі азнаёміліся з калекцыяй Архіва Прамысловага саюза (Музея Рэчаў), атрымалі натхненне ад выбраных аб’ектаў і стварылі на іх аснове асабістыя, эсэістычныя і паэтычныя творы.

Тэксты будуць прачытаныя ў арыгінале і ў нямецкім перакладзе, пад музычнае суправаджэнне. Змітра Вішнёва пераклала Ірына Герасімовіч, а адрэдагавала Ніна Веллер.

👉 Падрабязней тут.
9👍1🙊1
❤️ Сёння народзіны святкуе сябра Беларускага ПЭНа Валярына Кустава!

Валярына Кустава – паэтка, літаратарка, сцэнарыстка, тэлевядучая і грамадская дзяячка. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла аспірантуру БДАМ па спецыяльнасці «Кіназнаўства». Працавала рэдактаркай выдавецтва «Мастацкая літаратура». На тэлеканале «Белсат» вяла праграмы «Чорным па белым», «Фітнес-шмітнес», «Прыват», «Лабірынты».

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Кроў Сусвету», «Каб неба сагрэць…» і «Тамсама». Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» і прэміі «Экслібрыс».

Шчыра віншуем Валярыну з народзінамі! ❤️

🟡 Чытаць вялікі матэрыял пра Валярыну для праекта «Артысты Перамогі»;

🟡 Глядзець аўтарскі праект Валярыны Куставай «Беларус беларусу» на Белсаце;

🟡 Слухаць вершы Валярыны ў аўтарскім выкананні.

📸 Фота: Кася Адамска.
5❤‍🔥3
Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады 🎈

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 – 13 і 11 кніг адпаведна.

👉 Чытайце спісы на нашым сайце.

У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна. Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава.

Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў».

Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie»,
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
4
Анка Упала на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця ☄️

🍁 9 кастрычніка
19:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшняя госця – пісьменніца і перакладчыца Анка Упала. У шорт-ліст прэміі Гедройця ўвайшла кніга Анкі Упалы «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» (выдавецтва «Alena Kazlova»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: з сацсетак Анкі Упалы.
4🤪1
2025/10/19 20:39:22
Back to Top
HTML Embed Code: