Telegram Web Link
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 30 верасня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 33, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 151.

📍 Вынесены прысуд журналісту і літаратару Ігару Ільяшу за каментары незалежным СМІ – 4 гады калоніі і 100 базавых велічынь штрафу;

📍Стала вядома пра арышт заснавальніка арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» Кірыла Краўцова;

📍 У дачыненні да журналіста і літаратара Андрэя Мялешкі заведзены тры крымінальныя справы;

📍 У аўтара турэмнай літаратуры Міколы Дзядка ў калоніі канфіскавалі рукапісы;

📍 Праваабаронцу і літаратару, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму зрабілі аперацыю ў турэмным шпіталі.

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
💔4
🎉 Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Сяргей Шупа!

Сяргей Шупа – перакладчык, рэдактар, журналіст і грамадскі дзеяч. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры. Заснавальнік нефармальнага аб'яднання перакладчыкаў «Бабілён». Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР». Рэдактар выдавецтва «Вясна» (Vesna Books).

Перакладаў творы Праспэра Мэрымэ, Гі дэ Мапасана, Эдгара По, Хорхэ Луіса Борхеса, Габрыэля Гарсія Маркеса, Бруна Шульца, Эдгара Керэта, Джэймса Джойса, Міленка Ергавіча, Мойшэ Кульбака і іншых.

Лаўрэат прэмій Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана, прэміі часопіса «Прайдзісвет», ушанаваны медалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Віншуем Сяргея з народзінамі! ❤️

🔵 Чытаць карысныя парады Сяргея Шупы для ўдзельнікаў Перакладчыцкай майстэрні;

🔵 Слухаць аўдыякнігу «Сабакі Эўропы», якую агучыў Сяргей;

🔵 Купіць якую-небудзь з кніг выдавецтва «Вясна».

📸 Фота: Юля Цімафеева.
🔥6🎉1
Сёння дзень народзінаў святкуе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай! ❤️

Таццяна Нядбай – паэтка, перакладчыца, праваабаронца і выдаўчыня. Нарадзілася ў Полацку, скончыла філалагічны факультэт БДУ ў Мінску, пасля аспірантуру ў Любліне.

Аўтарка кніг паэзіі «Сірэны спяваюць джаз» і «Там, за сцяной». Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Аўтарка манаграфіі, прысвечанай беларускім мясцовым хронікам XVII-XVIII стст., а таксама перакладаў з ангельскай і польскай моваў. Заснавальніца выдавецтва «Połackija Łabirynty».

Віншуем Таццяну з народзінамі! І радуемся, што Таня ёсць у Беларускага ПЭНа – праз свае вершы і сваю працу яна робіць гэты свет больш чалавечным.


🩷 Купіць кнігу выдавецтва «Połackija Łabirynty»;

🩷 Слухаць вершы ў выкананні аўтаркі ў Аўдыятэцы ПЭНа;

🩷 Слухаць падкаст «Вясна прыйдзе» з Таццянай (сезон «Жанчыны ў праваабароне»).

📸 Фота: Таццяна Ўласенка.
13❤‍🔥6🙈1
Навіны сябраў Беларускага ПЭНа 🐇

🥕 7 кастрычніка ва Ўроцлаве адбудзецца шостая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому». Пісьменнік раскажа пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст.

🥕 З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, у праграме якога ёсць літаратурныя імпрэзы, у тым ліку з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча.

🥕 10–12 кастрычніка ў Вільні пройдзе першая ў гэтым сезоне PRADMOVA. Там можна будзе сустрэцца са Змітром Бартосікам, Ціханам Чарнякевічам, Сцяпанам Стурэйкам, Таццянай Нядбай, Дзмітрыем Строцавым, Змітром Вішнёвым, Сяргеем Шупам, Максімам Жбанковым, Андрэем Янушкевічам, Сяргеем Дубаўцом і іншымі.

🥕 17 кастрычніка на Фестывалі моваў пад пагрозай знікнення ў Лондане Ганна Комар пачытае свае вершы на беларускай мове.
❤‍🔥52
Сёння народзіны ў сябра Беларускага ПЭНа Тараса Федзюка 🎉

Тарас Фядзюк – украінскі паэт. Прэзідэнт Асацыяцыі украінскіх пісьменнікаў (з 2000 года). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (2007). Заснавальнік паэтычнай серыі «Зона Авідзія». Скончыў украінскае аддзяленне філалагічнага факультэта Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І. І. Мечнікава. Аўтар пары дзясяткаў паэтычных зборнікаў. Яго вершы перакладаліся і публікаваліся ў газетах, часопісах і анталогіях многіх краін свету.

Тарас сябруе з беларускімі паэтамі. Ён дапамагаў у арганізацыі перакладаў з беларускай мовы на ўкраінскую, у тым ліку сам перакладаў на украінскую мову паэзію Уладзіміра Някляева.

Віншуем Тараса Федзюка з народзінамі!

🔵 Глядзець відэа з Тарасам на ютуб-канале «ЛітАкцэнт»;

🔵 Слухаць урывак з кнігі «Спогади» ў выкананні аўтара;

🔵 Слухаць вершы Тараса ў выкананні аўтара.
5
Фіналісты прэміі Гедройця. Аляксандр Лукашук – пра кнігу «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

Партнёр прэміі Гедройця Reform.news пачынае серыю публікацый пра шорт-лістараў галоўнай літаратурнай узнагароды. У межах праекта плануецца шэсць тэкстаў пра кнігі з кароткага спісу.

Першы аўтар – Аляксандр Лукашук, які трапіў у шорт-ліст з кнігай, у якой апісвае сваю працу на Радыё Свабода. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» выйшла ў пражскім выдавецтве «Вясна».

👉 Чытайце публікацыю на сайце Reform.news.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
4🔥2❤‍🔥1
Аляксандр Лукашук на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧

🍁 6 кастрычніка
16:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – Аляксандр Лукашук, беларускі журналіст, публіцыст, перакладчык, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998-2023). У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» (выдавецтва «Вясна»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Радыё Свабода.
4
Трансляцыя пачалася! Аляксандр Лукашук на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧

🍁 6 кастрычніка
16:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – Аляксандр Лукашук, беларускі журналіст, публіцыст, перакладчык, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998-2023). У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» (выдавецтва «Вясна»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Радыё Свабода.
6🙈4🙊1
📢 ПЭН пра Беларусь: дакумэнт у ААН перад UPR-2025

Тры ПЭН-арганізацыі — Беларускі ПЭН, PEN International і PEN America — падалі ў ААН дакумэнт напярэдадні лістападаўскага Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (UPR) Радай правоў чалавека. У дакумэнце зафіксавана, як пасьля выбараў 2020 года ў Беларусі ўзмацніўся наступ на свабоду выказваньня, культурныя і моўныя правы, а дысыдэнцкія і культурніцкія ініцыятывы выціскаюцца рэпрэсіямі.

🎤 Прыйшоў час, каб міжнародная супольнасьць заняла выразную пазыцыю ў падтрымку беларускага народа, — Ма Тыда, старшыня камітэта PEN International «Пісьменьнікі ў зняволеньні».

Маштаб рэпрэсіяў уражвае:

🔴 больш за 5800 выпадкаў парушэньняў культурных і грамадзянскіх правоў у дачыненьні да дзеячаў культуры з жніўня 2020-га;
🔴 159 дзеячаў культуры пад вартай або хатнім арыштам; 5 памерлі ў зняволеньні;
🔴 прымусова ліквідавана >1192 НДА (найменей 250 — культурныя);
🔴 141 кніга забаронена як «патэнцыйна шкодная для нацыянальных інтарэсаў».

Падрабязьней
5❤‍🔥2😢2
Кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце» і «Вольнеры. Бясконцы дзень» 📚

Працягваем раіць кнігі беларускіх пісьменнікаў, гэтым разам – фіналіста прэміі Гедройця Валера Гапеева.

📚 «Вольнеры. Прадвесце»
Самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца.
Купіць кнігу

📚 «Вольнеры. Бясконцы дзень»
Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай.
Купіць кнігу

29 верасня Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало туды дзве гэтыя кнігі Валера Гапеева.

Падтрымлівайце беларускія кнігі (калі для вас гэта бяспечна)!

👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на нашым адмысловым сайце.
4💔3
Доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год

Журы прэміі Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. З 41 кнігі поўнага спіса далей прайшло 20 намінантаў.

👉 Увесь спіс гартайце тут.

Сябра журы, пераможца леташняй прэміі Святлана Дземідовіч адзначае:

«Усё гэта складаецца ў вобраз густоўнага і якаснага кніжнага дызайну. Бо кніга – не толькі сродак перадачы тэкставай інфармацыі, гэта яшчэ і прадмет дызайну, вынік працы ілюстратара, дызайнера, мастацкага кіраўніка праекту, друкара. Кніга – калектыўны мастацкі твор, праз які чытач робіцца таксама і гледачом, «расчытвае» візуальныя вобразы, кшталціць свой густ».


Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
4❤‍🔥3
2025/10/20 00:23:03
Back to Top
HTML Embed Code: