Telegram Web Link
«Беларуская кніга пад прэсам рэпрэсій»: новы аналітычны матэрыял

👉 Беларускі ПЭН падрыхтаваў агляд рэпрэсій беларускай кнігі за апошнія пяць гадоў. Чытайце яго на сайце bannedbooks.penbelarus.org, прысвечаным забароненай літаратуры.

Гэты матэрыял адлюстроўвае сучасны стан беларускай літаратуры. Ён заснаваны на звестках маніторынгу Беларускага ПЭНа і на дзесяці інтэрв’ю, праведзеных са студзеня па жнівень 2025 года з літаратарамі і Людзьмі Слова – пісьменнікамі, паэтамі, перакладчыкамі, выкладчыкамі, выдаўцамі і даследчыкамі. У аглядзе адлюстраваны факты ціску і статыстыка пераследу беларускіх аўтараў і асноўныя цяжкасці і наступствы для літаратуры.

Беларуская кніга апынулася ва ўмовах інстытуцыйнага ціску, механізмы цэнзуры і адміністрацыйныя бар’еры ператварыліся ў сістэмны інструмент барацьбы супраць свабоды слова.

«Адчуваецца вялікі культурны голад, але рэалізаваць, як бы наталіць гэты культурны голад праз тыя сцяжынкі, якія зараз ёсць, па якіх паступаюць кніжкі, проста немагчыма».
4💔1
«Па вялікім рахунку, горад таксама ў закладніках. Але ён ёсць, і я вельмі спадзяюся – паволі аджыве. Помнік Міцкевіча на Гарадскім вале – стаіць, Язэп Драздовіч і маленькая Пагоня ў шатах дрэва каля Траецкага – ёсць. У дні памяці Багдановіча – заўсёдныя кветкі, і не толькі там. А за горадам – затканая рапсам і лубінам прастора. Кожнага разу выходжу ў любімы горад, нібы наведваю хворага. Шукаю, чым парадаваць. Часам знаходжу».


Працягваем публікаваць працы з цыкла рэфлексійных эсэ «Слова пад ціскам» – пра творчасць, што перажывае крах і адначасова стварае новыя формы жыцця. Хтосьці піша з выгнання, хтосьці знутры краіны, але ўсе яны сведчаць: літаратура жыве. І калі не ведаеш, з чаго пачаць – пачынаеш з сябе.

👉 Вера П.: Час на краі.
❤️ Запрашаем да чытання!
❤‍🔥5
Кароткі спіс прэміі Гедройця ☄️

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год:

1. «Гульні Цырцэі. Раман» – Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);
2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
3. «Перамена месцаў» – Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);
4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» – Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);
5. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» – Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);
6. «Забойства на вуліцы Макаёнка» – Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks.by» і выдавецтва «Янушкевіч»).

Мы ўжо адкрылі адну з таямніц: прэмія вернецца на бераг Балтыйскага мора, у Гданьск, дзе стануць вядомыя пераможца і ўладальнікі другога і трэцяга месца.

15 лістапада 2025 года (субота)
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)
👉
Усе дэталі тут.

Занатуйце дату, сачыце за нашымі навінамі – і рыхтуйцеся да сюрпрызаў!
❤‍🔥33
Вызвалены Уладзімір Мацкевіч!

Сёння стала вядома пра вызваленне 52 палітвязняў, сярод іх Уладзімір Мацкевіч — філосаф, метадолаг, эсэіст, публіцыст, грамадскі дзеяч і тэлевядоўца.

23 чэрвеня 2022 года ў Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме філосафа-метадолага Уладзімір Мацкевіча прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён быў сярод зняволеных Людзей Слова: https://penbelarus.org/2023/02/13/uladzimir-maczkevich.html

Фота: eurobelarus.info
6❤‍🔥3
❗️UPD 2: інфармацыя пацвердзілася – Мікола Дзядок вызвалены!

UPD: інфармацыя не пацверджаная.


На волі таксама Мікола Дзядок!


Мікола Дзядок — аўтар кнігі «Фарбы паралельнага свету», блогер, аўтар газеты «Новы час», актывіст анархічнага руху.

10 лістапада 2021 года ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд Мікалаю Дзядку. Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікалая асудзілі да пяці гадоў калоніі. Палітвязень не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Мікола Дзядок меўся выйсці на волю 4 красавіка 2025 года. У траўні 2025 года стала вядома, што палітвязню маглі выставіць новыя абвінавачанні паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці або разладу).

Ён таксама быў сярод зняволеных Людзей Слова: https://penbelarus.org/2025/03/31/mikola-dzyadok.html

Фота: з асабістага архіву.
❤‍🔥6
Вызвалены Зміцер Дашкевіч!

Зміцер Дашкевіч — публіцыст, пісьменнік, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк», за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.

14 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска Змітру Дашкевічу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

11 ліпеня 2023 года Зміцер павінен быў выйсці на волю, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК). 19 кастрычніка ў судзе Барысаўскага раёна яго асудзілі яшчэ на год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

18 верасня 2024 года ў судзе Першамайскага раёну Мінску адбыўся разгляд чарговай крымінальнай справы Змітра Дашкевіча, вынік суда: 1 год і 3 месяцы калоніі строгага рэжыму.

Больш пра Змітра Дашкевіча: https://penbelarus.org/2024/09/18/zmiczer-dashkevich.html

Фота: kyky.org
❤‍🔥6
Ларыса Шчыракова — сярод вызваленых Людзей Слова!

Ларыса Шчыракова — журналістка, краязнаўца, рэжысёрка-дакументалістка, папулярызатарка гісторыі і культуры.

31 жніўня 2023 года ў Гомельскім абласным судзе Ларысе Шчыраковай быў вынесены прысуд – 3,5 года калоніі і штраф 3500 рублёў (1386 долараў) паводле арт. 369.1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Больш пра Ларысу Шчыракову: https://penbelarus.org/2023/09/22/larysa-shchyrakova.html
❤‍🔥61
Павел Мажэйка таксама сярод вызваленых Людзей Слова!

Павел Мажэйка — кіраўнік культурніцкай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне, журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», што спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна, выдавец.

Паўла Мажэйку разам з Юліяй Юргілевіч судзілі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за “спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове”. Іх абвінавацілі ў перадачы звестак тэлеканалу «Белсат», які з 3 лістапада 2021 года ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». 26 ліпеня 2023 года Гродзенскі абласны суд вынес Паўлу Мажэйку прысуд: 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш пра Паўла Мажэйку: https://penbelarus.org/2022/09/05/pavel-mazhejka.html

Фота: baj.by
❤‍🔥4
Вызвалены Павел Вінаградаў!

Павел Вінаградаў — блогер, інтэрнэт-аўтар у жанры нон-фікшн, грамадскі актывіст. Пісаў у Facebook прозу пра штодзённасць горада Беразіно ў Мінскай вобласці, куды пераехаў жыць з Мінска. Вёў тэлеграм-канал «Бярэзінскія хронікі».

16 сакавіка 2022 года Мінскім абласным судом Паўла Вінаградава асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле трох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Больш пра Паўла Вінаградава: https://penbelarus.org/2022/03/08/pavel-vinagradau.html

Фота: 34mag.net
❤‍🔥4
Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Лявон Вольскі! 🎉

Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Заснавальнік гуртоў «Мроя», N.R.M. і «Крамбамбуля». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet».

Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п'есы «Народны альбом».

Як мастак Лявон Вольскі ілюструе кнігі. У мінулым годзе выйшла дзяцячая кніга «Ашуканкі» Яны Вольскай і прыгодніцкі раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба» з ілюстрацыямі Лявона.

Віншуем Лявона Вольскага з народзінамі! Няхай яго музыка і паэзія гучаць далёка, знаходзячы шлях да сэрцаў людзей!

🤍 Глядзець аўтарскую праграму «Нашы ў Польшчы з Лявонам Вольскім»;

❤️ Чытаць аўтарскую калонку Лявона на budzma.org «Мама, не журыся!»;

🤍 Глядзець кліп на песню Лявона «Чакай мяне» з альбому «Лісты палітвязням».

Фота: з сацсетак Лявона Вольскага.
❤‍🔥8🙈1
2025/10/21 11:50:53
Back to Top
HTML Embed Code: