Часта задаваныя пытанні пра прэмію «Голас пакалення свабоды»
Чаму крытэрыем стаў менавіта 2020 год, калі палітычная эміграцыя пачалася значна раней? Чаму прэмія распаўсюджваецца толькі на Польшчу, Чэхію і Літву? Ці ёсць фармальныя абавязкі для лаўрэатаў?
Адказваем на самыя часта задаваныя пытанні, якія мы атрымліваем цягам збору заявак – чытайце ў картках. Таксама мы дадалі адказы ў матэрыял пра прэмію на нашым сайце.
Чакаем вашых заявак! ❤️
⏳ Дэдлайн: 20 верасня 2025 года.
👉 Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў (кантакты тут).
👀 Усе дэталі і рэгламент прэміі чытайце на сайце.
Прэмія заснавана Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».

❤🔥2❤1
Тры новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚
Сёння стала вядома, што 10 верасня рашэннем суда Заводскага раёну г.Мінска ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» было дададзена тры новыя кнігі:
〰️ Райнер Цительманн, «Гитлер. Мировоззрение революционера»;
〰️ Герман Гот, «Крах операции “Барбаросса”»;
〰️ Вильгельм фон Лееб, Франц Гальдер «Ленинградский “Блицкриг” 1941-1942».
👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на нашым адмысловым сайце.
Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.
Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.

🗿2❤1🤔1
30 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў! 🎉
Беларускі ПЭН шчыра віншуе БАЖ з юбілеем! Беларуская асацыяцыя журналістаў – гэта тры дзесяцігоддзі прафесійнай працы, прынцыповасці і адданасці свабодзе слова.
БАЖ – гэта таксама моцная праваабарончая супольнасць, якая заўсёды выступала і выступае ў абарону сваіх калег-журналістаў, у тым ліку тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі.
Мы выказваем павагу і салідарнасць з калегамі і сябрамі, якія ў складаных умовах працягваюць сваю місію – адстойваць права грамадства на праўдзівую інфармацыю.
❤️ Разам мы мацнейшыя.

❤7
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.
На 15 верасня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 33, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 150.
📍 Яну Марозаву, аўтару артыкулаў для «Вікіпедыі», вынесены новы прысуд – 2,5 года пазбаўлення волі;
📍Стала вядома пра новы арышт экс-палітвязня, журналіста і краязнаўца Алеся Любенчука;
📍 Мікола Дзядок, аўтар турэмнай літаратуры, распавёў пра катаванні за кратамі;
📍 Культуролаг Вацлаў Арэшка страціў у калоніі зрок;
📍 Філосаф Уладзімір Мацкевіч і прафсаюзны дзеяч Генадзь Фядыніч паведамілі пра канфіскаваныя рукапісы, напісаныя за кратамі.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖

💔4
🎊 Сёння народзіны святкуе сябра Беларускага ПЭНа Сяргей Дубавец!
Сяргей Дубавец – літаратар і журналіст. Нарадзіўся ў Мазыры, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Масон (з 2019 года – Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі).
Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Быў рэдактарам аддзелу крытыкі часопіса «Нёман», галоўным рэдактарам газет «Наша Ніва» і «Свабода», радыё «Балтыйскія хвалі», аўтар перадач і калонак на Радыё Свабода.
Аўтар шэрагу кніг (з апошніх – «Занзібар» і «Стагодзьдзе НН»). Узнагароджаны медалём Літвы «За адвагу», лаўрэат прэмій Ежы Гедройця і Алеся Адамовіча, «Гліняны Вялес», «Залаты апостраф».
Шчыра віншуем Сяргея Дубаўца з народзінамі! ❤️
🔴 Слухаць падкаст Сяргея «Літаратурныя зацемкі» для сайта Bellit.info;
🟡 Чытаць анкету Сяргея для Беларускага ПЭНа «На спірытычным сеансе Купала дакладна адказаў нам, хто яго забіў. Гэта…»;
🔵 Купіць другое выданне кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду», прымеркаванае да 45-х угодак «Майстроўні».
📸 Фота: Наша Ніва

❤8🎉1
❤️ Навіны сябраў Беларускага ПЭНа
🍁 У суботу 20 верасня Андрэй Хадановіч выступіць на фэстывалі Znaczenia у польскім Валоміне. А яшчэ ў той дзень можна будзе патэлефанаваць спадару Андрэю на «паэзіяфон» і паслухаць ад яго верш.
🍁 У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, на якім выступяць розныя літаратары, у тым ліку Сцяпан Стурэйка.
🍁 27 верасня ў Берліне з удзелам Вольгі Шпарагі і Яраславы Ананкі адкрыецца выстава беларускай літаратуры.
🍁 У выдавецтве «Skaryna Press» выйшла п’еса Ганны Комар «Body in Progress / Целам сваім…» на англійскай і беларускай мовах.
🍁 Часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin» надрукаваў падборку перакладаў Ганны Янкуты «Пяць англійскіх паэтаў ХІХ стагоддзя».
🍁 У выдавецтве Palomar выйшаў пераклад кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча» («Hvad søger du, ulv?») на дацкую мову.
🍁 У берлінскім выдавецтве выйшла двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай «Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы».

❤10❤🔥1
У Людзей слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы...
Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв'ю, у якім закрануў важную тэму:
Усё часцей мы даведваемся, што ў Людзей Слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы. У тым ліку пра гэта паведамлялі былыя палітзняволеныя Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Ігар Карней і іншыя.
Гэта знішчае частку беларускай культуры. Мы страчваем кнігі, ідэі, словы, якія застануцца ў турмах і, магчыма, ніколі не трапяць да сваіх чытачоў. Гэта парушае права на свабоду слова і свабоду выказвання для людзей за кратамі. На волю павінны выйсці ўсе палітзняволеныя людзі і кнігі.
👉 Пра актуальны стан беларускай кнігі вы можаце даведацца тут.

«У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне. І мне здаецца, некаторыя старонкі, некаторыя сшыткі, якія я напісаў — адны з лепшых з таго, што я нарабіў у філасофіі, у сваіх даследаваннях. І, на жаль, гэта ўсё ў мяне забралі».

💔3❤2🥰1