Telegram Web Link
Югася Каляда на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця 😊

🍁 29 верасня
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Таксама трансляцыя будзе даступная
на канале Еўрарадыё.

Працягваем знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі прэміі Гедройця ў спецпраекце Еўрарадыё.

Сённяшняя госця – пісьменніца і паэтка Югася Каляда, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі з кнігай «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Таццяна
Ўласенка.
7❤‍🔥4
Трансляцыя пачалася! Югася Каляда на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця 😊

🍁 29 верасня
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Таксама трансляцыя даступная
на канале Еўрарадыё.

Працягваем знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі прэміі Гедройця ў спецпраекце Еўрарадыё.

Сённяшняя госця – пісьменніца і паэтка Югася Каляда, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі з кнігай «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
4👍2❤‍🔥1
🎊 Віншуем усіх перакладчыц і перакладчыкаў з прафесійным святам – Сусветным днём перакладчыка!

У гэты дзень нам прыемна нагадаць вам пра Перакладчыцкую майстэрню – за апошнія сезоны ў нас на сайце назбіралася процьма карыснай інфармацыі пра мастацкі пераклад: нататнікі, інтэрв'ю, парады, прыклады і разборы памылак. Раім туды зазіраць! 👀

Перакладчыцкая майстэрня – гэта творчая прастора, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца спробамі перакладу, абмяркоўваюць узніклыя праблемы і, знаходзячы рашэнні, набываюць неабходныя ў сваёй працы веды і навыкі. Праект існуе больш за дваццаць гадоў, яго кіраўнік-мадэратар – паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

А яшчэ на днях былі абвешчаныя поўныя спісы прэміі Шэрмана для перакладчыкаў за 2023 і 2024 год. Неўзабаве мы даведаемся імёны пераможцаў – сачыце за навінамі прэміі!
5
Кнігі «Слон» і «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі

Сёння мы хочам параіць вам пачытаць кнігі пісьменніка і сябра Беларускага ПЭНа Сашы Філіпенкі.

📚 «Слон»
«Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць...»
Купіць кнігу
Спампаваць бясплатна ў фармаце pdf

📚 «Чырвоны крыж»
Гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, і спатыкае тут жанчыну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.
Купіць кнігу

Учора стала вядома, што гэтыя дзве кнігі разам з яшчэ трыццаццю іншымі былі дададзеныя ў спіс друкаваных выданняў, якія «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Падтрымлівайце беларускія кнігі (калі для вас гэта бяспечна)!

👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на нашым адмысловым сайце.
5😱1
Кнігі Валянціна Акудовіча «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» 📚

Працягваем раіць кнігі беларускіх пісьменнікаў, гэтым разам – пераможцы прэміі Гедройця Валянціна Акудовіча.

📚 «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
У гэтым творы аўтар, адзін з самых уплывовых філосафаў Беларусі, разважае пра тых, хто добраахвотна ўзяў на сябе цяжар адказнасці за сваю краіну і працягвае несці гэты груз, нягледзячы на ўсе цяжкасці і няўдачы.
Купіць кнігу

📚 «Код адсутнасці»
Аўтар у пачатках паўстання беларускай нацыі шукае тыя ключавыя моманты, што паўплывалі на фармаванне беларускай ментальнасці ў сучасным выглядзе.
Чытаць кнігу

Учора стала вядома, што 26 верасня Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало туды дзве гэтыя кнігі Валянціна Акудовіча, а таксама кнігу Цімаці Снайдэра «Пра свабоду».

Падтрымлівайце беларускія кнігі (калі для вас гэта бяспечна)!

👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на нашым адмысловым сайце.
6😱1
⚠️ Kamunikat і яго сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». Быць падпісаным на іх, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, — небяспечна

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак. Такім чынам у Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі ўжо сотні інтэрнэт-сайтаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод дадзеных апошнім часам у спіс «экстрэмісцкіх» старонак ёсць і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, якая ў гэтым годзе адзначае 25-годдзе дзейнасці, а таксама яе сацыяльныя сеткі Facebook, X (ex-Twitter) і Telegram.

— Гэта было непазбежна, — лічыць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. — Пасля блакіроўкі нашага сайта міністэрствам прапаганды і дэзінфармацыі ў ліпені 2023 года чыноўнікі рэжыму вырашылі далей змагацца з беларускай літаратурай. Так, менавіта літаратурай, пра што сведчаць іншыя рэсурсы, якія разам з намі трапілі ў спіс.

Сярод іншага, у ім з’явіліся тры нумары часопіса «Беларусь і свет», кніга Цімаці Снайдэра «Пра свабоду», а таксама «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча.

Акрамя гэтага, у «экстрэмісцкі спіс» дадалі сайт «Беларускага нацыянальнага пашпарту», Instagram-старонку кавярні «Карчма ў Вільні», сацсеткі ініцыятывы «Фемгруппа Беларусь» і крамы сувеніраў у Вільні «KROPKA».

— Наш шлях да экстрэмізму закончыўся, — гаворыць з сарказмам Яраслаў Іванюк. І зусім сур’ёзна дадае: — Але наша праца не скончылася. Надалей будзем адлічбоўваць беларускую прэсу, запісваць аўдыёкнігі з сучаснай беларускай літаратуры, выдаваць папяровыя кнігі і папаўняць рэсурсы Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.
😡5😢2
Адкрыты прыём заявак у Школу маладога пісьменніка

Школа маладога пісьменніка – нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў ад Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч – літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.

Дэдлайн падачы заявак: 20 кастрычніка.
👉 Падаць заяўку.
8
Збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 2025 📝

Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.

🖍 Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы.
Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
👉 Усе дэталі, статут і рэгламент прэміі чытайце тут.

Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.
❤‍🔥6
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 30 верасня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 33, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 151.

📍 Вынесены прысуд журналісту і літаратару Ігару Ільяшу за каментары незалежным СМІ – 4 гады калоніі і 100 базавых велічынь штрафу;

📍Стала вядома пра арышт заснавальніка арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» Кірыла Краўцова;

📍 У дачыненні да журналіста і літаратара Андрэя Мялешкі заведзены тры крымінальныя справы;

📍 У аўтара турэмнай літаратуры Міколы Дзядка ў калоніі канфіскавалі рукапісы;

📍 Праваабаронцу і літаратару, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму зрабілі аперацыю ў турэмным шпіталі.

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
💔4
🎉 Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Сяргей Шупа!

Сяргей Шупа – перакладчык, рэдактар, журналіст і грамадскі дзеяч. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры. Заснавальнік нефармальнага аб'яднання перакладчыкаў «Бабілён». Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР». Рэдактар выдавецтва «Вясна» (Vesna Books).

Перакладаў творы Праспэра Мэрымэ, Гі дэ Мапасана, Эдгара По, Хорхэ Луіса Борхеса, Габрыэля Гарсія Маркеса, Бруна Шульца, Эдгара Керэта, Джэймса Джойса, Міленка Ергавіча, Мойшэ Кульбака і іншых.

Лаўрэат прэмій Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана, прэміі часопіса «Прайдзісвет», ушанаваны медалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Віншуем Сяргея з народзінамі! ❤️

🔵 Чытаць карысныя парады Сяргея Шупы для ўдзельнікаў Перакладчыцкай майстэрні;

🔵 Слухаць аўдыякнігу «Сабакі Эўропы», якую агучыў Сяргей;

🔵 Купіць якую-небудзь з кніг выдавецтва «Вясна».

📸 Фота: Юля Цімафеева.
🔥6🎉1
Сёння дзень народзінаў святкуе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай! ❤️

Таццяна Нядбай – паэтка, перакладчыца, праваабаронца і выдаўчыня. Нарадзілася ў Полацку, скончыла філалагічны факультэт БДУ ў Мінску, пасля аспірантуру ў Любліне.

Аўтарка кніг паэзіі «Сірэны спяваюць джаз» і «Там, за сцяной». Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Аўтарка манаграфіі, прысвечанай беларускім мясцовым хронікам XVII-XVIII стст., а таксама перакладаў з ангельскай і польскай моваў. Заснавальніца выдавецтва «Połackija Łabirynty».

Віншуем Таццяну з народзінамі! І радуемся, што Таня ёсць у Беларускага ПЭНа – праз свае вершы і сваю працу яна робіць гэты свет больш чалавечным.


🩷 Купіць кнігу выдавецтва «Połackija Łabirynty»;

🩷 Слухаць вершы ў выкананні аўтаркі ў Аўдыятэцы ПЭНа;

🩷 Слухаць падкаст «Вясна прыйдзе» з Таццянай (сезон «Жанчыны ў праваабароне»).

📸 Фота: Таццяна Ўласенка.
13❤‍🔥6🙈1
Навіны сябраў Беларускага ПЭНа 🐇

🥕 7 кастрычніка ва Ўроцлаве адбудзецца шостая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому». Пісьменнік раскажа пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст.

🥕 З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, у праграме якога ёсць літаратурныя імпрэзы, у тым ліку з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча.

🥕 10–12 кастрычніка ў Вільні пройдзе першая ў гэтым сезоне PRADMOVA. Там можна будзе сустрэцца са Змітром Бартосікам, Ціханам Чарнякевічам, Сцяпанам Стурэйкам, Таццянай Нядбай, Дзмітрыем Строцавым, Змітром Вішнёвым, Сяргеем Шупам, Максімам Жбанковым, Андрэем Янушкевічам, Сяргеем Дубаўцом і іншымі.

🥕 17 кастрычніка на Фестывалі моваў пад пагрозай знікнення ў Лондане Ганна Комар пачытае свае вершы на беларускай мове.
❤‍🔥52
Сёння народзіны ў сябра Беларускага ПЭНа Тараса Федзюка 🎉

Тарас Фядзюк – украінскі паэт. Прэзідэнт Асацыяцыі украінскіх пісьменнікаў (з 2000 года). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (2007). Заснавальнік паэтычнай серыі «Зона Авідзія». Скончыў украінскае аддзяленне філалагічнага факультэта Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І. І. Мечнікава. Аўтар пары дзясяткаў паэтычных зборнікаў. Яго вершы перакладаліся і публікаваліся ў газетах, часопісах і анталогіях многіх краін свету.

Тарас сябруе з беларускімі паэтамі. Ён дапамагаў у арганізацыі перакладаў з беларускай мовы на ўкраінскую, у тым ліку сам перакладаў на украінскую мову паэзію Уладзіміра Някляева.

Віншуем Тараса Федзюка з народзінамі!

🔵 Глядзець відэа з Тарасам на ютуб-канале «ЛітАкцэнт»;

🔵 Слухаць урывак з кнігі «Спогади» ў выкананні аўтара;

🔵 Слухаць вершы Тараса ў выкананні аўтара.
5
2025/10/21 00:45:44
Back to Top
HTML Embed Code: