Telegram Web Link
✔️Днямі ў Познані і ў Варшаве прайшла  канферэнцыя Without JustCause.

Юлія Юхно прадставіла дзейнасць асацыяцыі «Талака» і Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Гэтая сустрэча стала для нас магчымасцю расказаць аб працы беларускай супольнасці ў Італіі, падзяліцца досведам падтрымкі беларусаў і прадставіць наш уклад у агульную  справу, што тычыцца салідарнасці.

📢Чым больш такіх мерапрыемстваў, тым больш гучным будзе беларускі голас.
12👍6
🇸🇪 Сёння ў шведскім парламенце прайшоў семінар аб ролі Беларусі ў рэгіёне пасля падзей 2020, паглыбленню яе залежнасці ад Масквы, наступствам для грамадзянскай супольнасці і бяспекі ў Еўропе

Семінар адбыўся ў якасці працягу выставы «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў».

Асноўным дакладчыкам выступіла доктар Вікторыя Ляўковец з Сюдарторнскага ўніверсітэту, якая прадставіла агляд унутраных пераменаў у Беларусі і ўзрастаючай стратэгічнай значнасці краіны для Расіі.

У семінары таксама прыняў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зьміцер Васэрман. Ён распавёў пра актуальную сітуацыю ў краіне і ў беларускай дыяспары і асобна спыніўся на тэме Пашпарта Новае Беларусі як важнага інструмента падтрымкі грамадзян за мяжой і сімвала будучай дэмакратычнай дзяржавы.

Удзельнікі абмеркавалі, як Захад павінен будаваць сваю палітыку адносна Беларусі, каб падтрымліваць правы чалавека, умацоўваць рэгіянальную бяспеку і пазбягаць паўтарэння мінулых памылак.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍74👎1
🇹🇼 Зміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі, прыняў удзел у святкаванні Нацыянальнага дня Тайваня

Беларускія дэмакратычныя сілы разам з народам Тайваня падзяляюць ідэалы свабоды і дэмакратыі. Для нас Тайвань — гэта маяк свабоды ў Ціхаакіянскім рэгіёне, які паказвае, што нават перад вялікімі выклікамі можна заставацца вольнымі і вернымі дэмакратыі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
10👍6
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 1

Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?

*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
👍63
У Рыме адкрылася інфармацыйная выстава «Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Выставу падрыхтаваў Беларускі Дом у Варшаве ў партнёрстве з Амбасадай Польшчы ў Італіі і з ўдзелам нас, Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Пра што экспазіцыя? Пра салідарнасць і падтрымку, што Польшча аказвае беларускаму грамадзянскаму руху і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

🎙 Падчас адкрыцця Юлія Юхно расказала пра ініцыятыву Народных амбасад і нашу дзейнасць: пра гуманітарныя і сацыяльныя праекты, падтрымку беларусаў і сяброў Беларусі. Яна падкрэсліла як важна быць голасам Беларусі і трымаць павестку нашай краіны на парадку дня.

🙏 Дзякуй Рышарду Шнэпфу, Амбасадару Польшчы ў Італіі, камандзе амбасады, Беларускаму Дому і ўсім, хто ўзяў удзел у мерапрыемстве.

Мы працягваем працу ў сферы публічнай дыпламатыі, каб беларуская тэма заставалася ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці.
👍10
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн прыняла ўдзел у сустрэчы з дэпутатамі шатландскага парламенту

Падчас сустрэчы, арганізаванай Libereco і Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі, дэпутаты азнаёміліся з дасланым на гэтым тыдні ва УЕФА лістом, у якім гаворыцца аб тым, што Беларусь, таксама як і раней Расея, павінна быць адхілена ад удзелу ў міжнародных футбольных спаборніцтвах.

Таксама дэпутаты абмеркавалі пытанні транснацыянальных рэпрэсіяў, з якімі сутыкаюцца беларусы ва ўсім свеце, і сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, у тым ліку людзей, якія былі выдвараныя з краіны.

Напярэдадні футбольнага матчу паміж зборнымі Шатландыі і Беларусі дэпутаты падпісалі футболкі для братоў палітвязняў-антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Таксама падчас самой гульні на нацыянальным стадыёне Шатландыі прайшла акцыя пратэсту.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
8👍3
2025/10/21 13:22:15
Back to Top
HTML Embed Code: