Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
⚡Сёння Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, выступіла на абласным кангрэсе прафсаюза FNP CISL Toscana.
Яна расказала пра актуальную сітуацыю ў Беларусі, пра дзейнасць асацыяцыі "Талака" і Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, а таксама пра рэалізаваныя праекты і новыя ініцыятывы.
У сваім выступе яна заклікала далучацца да падтрымкі беларусаў у іх змаганні за свабоду і правы чалавека.

🔥9👍3
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандра Мамаева з добрымі навінамі ад Народнай Амбасады ў Славеніі!
Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева паведаміла пра добрыя навіны для беларускай дыяспары:
1️⃣ Сталі вядомыя выпадкі, калі дзяржаўныя органы Славеніі не патрабавалі ад беларусаў апастылі, якія немагчыма атрымаць. Афіцыйная пазіцыя Міністэрства ўнутраных справаў рэкамендуе не патрабаваць ад беларусаў даведак аб несудзімасці і шлюбе, а заменіць іх старымі даведкамі і заявай аб немагчымасці атрымаць гэтыя дакументы бяспечным шляхам.
2️⃣ Часовы від на жыхарства пачалі выдаваць без неабходнасці падаваць даведку аб несудзімасці.
3️⃣ Трэці кейс атрымання пашпарта замежніка.
4️⃣ Стала вядома пра тое, што сваякам беларускіх актывістаў у Славеніі выдаюцца доўгатэрміновыя шэнгенскія візы.
Гэтыя змены адбыліся дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў Беларусі, якія актыўна супрацоўнічаюць з Народнай Амбасадай.
Падрабязней – у відэа!
Калі ў вас узнікаюць пытанні ў той ці іншай краіне, можна звярнуцца да Народных Амбасадаў:
➖ Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot
➖ E-Mail: [email protected]
Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева паведаміла пра добрыя навіны для беларускай дыяспары:
Гэтыя змены адбыліся дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў Беларусі, якія актыўна супрацоўнічаюць з Народнай Амбасадай.
Падрабязней – у відэа!
Калі ў вас узнікаюць пытанні ў той ці іншай краіне, можна звярнуцца да Народных Амбасадаў:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍4🔥2
Forwarded from Светлана Тихановская
23-25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету!
У Варшаве ў траўні адбудзецца ўжо чацвёртая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта магчымасць для прадстаўнікоў арганізацыяў, ініцыятываў і дыяспары, якія знаходзяцца за межамі краіны, сустрэцца афлайн, абмеркаваць актуальныя пытанні і разам будаваць будучыню.
Ваш голас важны! Каб улічыць вашыя патрэбы і прыярытэты, просім запоўніць анкету па фармаванні праграмы. Гэта зойме ўсяго 5 хвілінаў, але дапаможа зрабіць канферэнцыю максімальна карыснай і змястоўнай.
Хутка адкрыецца рэгістрацыя – сачыце за навінамі!

👍8
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
“Быць мужным, каб удзельнічаць”
Сёння Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі выступіла на абласным кангрэсе FAI CISL Toscana і CISL Venezia.
У сваім выступе яна расказала, як за тры гады ініцыятыва пераўтварылася ў шырокую сетку культурніцкіх, гуманітарных і грамадзянскіх праектаў. Яна падкрэсліла важнасць партнёрства з італьянскімі прафсаюзамі і мясцовымі супольнасцямі. Менавіта праз іх удалося рэалізаваць дзясяткі ініцыятыў.
Разам з тым яна падзялілася цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Юлія заклікала не раскапусціць крылы і ўдзельнічаць у актыўнасцях, падтрымліваць адно аднаго і заставацца бачнымі.

🥰6👍4
Forwarded from Каардынацыйная рада
Фолоўап удзелу дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ падчас сесіі 7-11 красавіка 2025г.
У сесіі прынялі удзел 5 прадстаўнікоў дэлегацыі: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава і Валеры Мацкевіч.
Падчас сесіі праца дэлегацыі вялася па некалькіх накірунках.
1. Камітэты і рэзалюцыі
• Удзел у працы над рэзалюцыяй “Russian war of aggression against Ukraine: the need for accountability, avoiding impunity” (Юрыдычны камітэт): ініцыявана папраўка пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі. Рэзалюцыя прынята 9 красавіка.
• Удзел у абмеркаванні рэзалюцыі “Fighting back against transnational repression”: інфармацыя аб сістэмным экстэрытарыяльным переследу грамадзян Беларусі ў краінах-членах Савета Еўропы, дамоўленасць з дакладчыкам аб прадстаўленні дакументаў і магчымасці ўдзелу ў слуханнях.
• Удзел у слуханнях па рэзалюцыі “Situation of human rights defenders and whistleblowers in Europe”, ініцыяванай Эмануэлісам Зінгарысам.
• Падрыхтоўка прапаноў да рэзалюцыі “The challenges and needs of public and private actors involved in migration management” (Міграцыйны камітэт).
• Дамоўленасць аб дасылцы матэрыялаў пра працу Народных амбасадаў і дыяспары ў рамках рэзалюцыі “The role of diasporas and migrants in building social cohesion and progress”.
• Брыфінг на паседжанні юрыдычнага камітэта пра семінар па адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і наступныя дзеянні дэмакратычных сіл.
2. Нацыянальныя дэлегацыі
• Сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі Нарвегіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Італіі, Ірландыі, Германіі і Украіны.
• Абмеркаванне супрацоўніцтва на палях ПАРЭ, сітуацыі ў Беларусі ў сферы правоў чалавека, медыя і адукацыі, неабходнасці ўзмацнення санкцыйнай палітыкі і прыцягнення рэжыму да адказнасці.
• Прадстаўленне інфармацыі аб ваенных злачынствах Лукашэнкі, агрэссіі супраць Украіны і незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзязей у Беларусь.
• Рассылка брыфа па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай.
• Узняццё пытанняў становішча беларусаў у гэтых краінах — праблемы з пашпартамі і дакумантамі, атрыманнем статусам уцекача. Заклік да нацыянальных дэлегацый садзейнічаць вырашэнню гэтых пытанняў у сваіх краінах, кантактаў з дыяспарай і рэалізацыі Люксембургскіх рашэнняў.
3. Спецдакладчыкі ПАРЭ
• Сустрэчы з Генеральнымі дакладчыкамі ПАРЭ: Джордж Папандрэу (пра дэмакратыі), Ээрык-Нійлес Крос (па расійскім дэмсілам), Рышард Петру (па Беларусі), Азадэ Рожган (па палітвязнях), Эмануэліс Зінгарыс (па праваабаронцах), Валянціна Грыппа (медыя).
• Дамоўленасць аб перадачы інфармацыі, прапаноў і матэрыялаў да дакладаў і рэзалюцый.
• Абмеркаванне магчымасці правядзення сумесных сайд-івэнтаў у рамках ПАРЭ.
4. Палітычныя групы
• Далучэнне чальцоў дэлегацыі да трох найбуйнейшых палітычных груп ПАРЭ: EPP/CD, ALDE і SOC у якасці пастаянных гасцей.
• Сустрэчы з кіраўнікамі груп.
• Дамоўленасць аб рэгулярных брыфінгах па Беларусі і магчымасці выступаў па тэматыцы павесткі ПАРЭ.

👍6❤1🔥1
🇨🇾 Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай трагедыі старшыня Камітэта замежных і еўрапейскіх справаў Парламента Кіпра Харыс Геаргіядэс і першы намеснік амбасадара Польшчы на Кіпры Аркадыюш Клэмбек па запрашэнні Народнай амбасады Беларусі на Кіпры наведалі тэатральную пастаноўку “Voices from Chernobyl”, створаную паводле кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч
Спектакль праходзіў на грэцкай мове, а ўстаўкі на беларускай, агучаныя Уладзімірам Цэслерам, надалі яму асаблівую атмасферу. Госці адзначылі, што гэта было вельмі кранальна і зачапіла на эмоцыях.
«Прысутнасць такіх гасцей — важны знак салідарнасці і падтрымкі беларусаў. Для нас вельмі важна адчуваць, што трагедыя Чарнобыля, як і лёсы беларусаў, не застаюцца без увагі. Шчыра дзякуем за ваш удзел, чалавечнасць і падтрымку», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

🔥4👍2
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
📢 Беларусы — не цяжар для Еўропы, а неймаверны рэсурс!
Сёння на кангрэсе CISL Firenze-Prato мы нагадалі: беларуская прысутнасць у Італіі расце, і гэта варта ўспрымаць як магчымасць для краіны.
Падчас кангрэсу ў Пізе шмат гаварылася пра fuga dei cervelli — “уцечку мазгоў”. Разумныя, перспектыўныя беларусы вымушаныя з’язджаць са сваёй краіны. Італія можа і мусіць бачыць у гэтым патэнцыял для свайго развіцця.
Беларусь — частка Еўропы.
І мы просім:
— дапамагаць беларусам інтэгравацца;
— падтрымліваць працу ініцыятыў;
— не забывацца на барацьбу беларускага народа за дэмакратыю.
Дзякуем Regione Toscana, Publiacqua, CISL, усім арганізацыям і людзям, хто побач.
Разам мы можам больш!

❤9👍3
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
Хрыстос Уваскрос!
Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір, надзею і радасць у вашы сэрцы і дамы.

❤5👍3👎1
Вы думаеце, што ад вас нічога не залежыць? Што палітыка - гэта толькі для «тых, хто ва ўладзе»? Мы пакажам, што нават адзін голас, адно меркаванне ці дзеянне маюць значэнне.
Прыходзьце на БЯСПЛАТНЫ анлайн-курс "Публічная палітыка для пачаткоўцаў" ад Нацыі Лідараў, на якім вы:
🔅 разбярэцеся, як уладкована дзяржаўная палітыка ў Беларусі і іншых краінах
🔅 навучыцеся аналізаваць дзеянні ўлады і іх наступствы
🔅 даведаецеся, хто яшчэ ўплывае на палітычныя працэсы, акрамя чыноўнікаў
🔅 зразумееце, як можна ўдзельнічаць у жыцці грамадства - і чаму гэта важна
🔅 убачыце, што палітыка - гэта не толькі пра выбары, але і пра паўсядзённую рэальнасць
🎯 Старт навучання: 28 красавіка
🕒 Працягласць: 5 тыдняў
Курс уключае відэалекцыі, вэбінары з экспертам, а таксама фінальнае эсэ.
👉 Рэгіструйцеся да 27 красавіка ўключна па спасылцы
❗️ Медыярэсурсы Нацыі Лідараў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
#НА_адукацыя

👍4
🧑🏫👨🏼🏫 Школа народнай дыпламатыі
Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У сераду, 30 красавіка, а 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.
Тэма лекцыі: «Гандлёвыя Войны».
Эксплуатацыя дзіцячай працы з найбедных краін, харчовая бяспека і, нарэшце, найбуйная гандлёвая вайна апошняга часу, ініцыяваная Дональдам Трампам. Пра тое навошта нам патрэбен міжнародны гандаль і ў якіх выпадках разумна яго абмяжоўваць.
Падчас лекцыі мы абмяркуем і паспрачаемся на такія тэмы як
1. Чым адрозніваецца міжнародны гандаль ад гандлю ўнутры краін;
2. Гісторыя і трэнды сусветнага гандлю;
3. Тарыфы, санкцыі і гандлёвыя войны — хто і навошта іх пачынае, выйграе і прайграе?
Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/85045125822?pwd=ef0Hl2dCiQCd9FomefVAxlYmG11z3a.1
Чакаем вас!

👍3
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
🎉Новы прэцэдэнт: яшчэ адзін беларус атрымаў пашпарт замежніка (documento di viaggio per stranieri)!
Мы таксама ўдзельнічалі ў гэтай справе — гэта былі кансультацыі і дакументальнае суправаджэнне.
Як атрымаць пашпарт замежніка ў Італіі?
Звычайна такі дакумент выдаецца толькі тым, хто мае статус уцекача або міжнародную абарону. Але мы раім звяртацца нават тым, хто не мае статусу: калі вы пацвярдзіце немагчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт і патрапіце на чалавека, які разумее сітуацыю, то гэты дакумент магчыма атрымаць.
Што трэба рабіць?
🔺 запісацца на прыём да квестара або кіраўніка іміграцыйнага офіса (capo ufficio Immigrazione);
🔺 расказаць пра сваю сітуацыю і становішча ў краіне, адзначыць немагчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт. Асноўны аргумент — указ Лукашэнкі, што забараняе выдачу пашпартоў беларусам за мяжой. Таксама асвятліць вядомыя выпадкі, калі людзі праз вяртанне ў Беларусь дзеля дакументаў траплялі пад рэпрэсіі;
🔺 выкарыстаць гатовыя матэрыялы: пераклад указа Лукашэнкі і дакумент пра рэпрэсаваных пасля вяртання ў Беларусь
‼️Гэтыя дакументы ўжо падрыхтаваныя да таго, каб вы іх выкарысталі. Пераходзьце па спасылцы. Мы гатовыя падзяліцца імі і падтрымаць вас.

❤8👍3👏1