Нельга маўчаць пакуль праўда за кратамі!
Народная амбасада Беларусі ў Аўстрыі зладзіла акцыю “Stop Business with Dictator“ каля мэблевай крамы XXXLutz у Вене.
Гэта быў перфоманс пра боль, страх, несправядлівасць – і надзею...
Беларусы і беларускі Аўстрыі распавялі мінакам, што ў Беларусі больш за 1200 палітвязняў. Сярод іх блогеры, прадпрымальнікі, члены агітацыйных груп, простыя людзі — іх «злачынствам» было выказваць сваё меркаванне і мірна пратэставаць. Гэтых людзей катуюць, ізалююць, адрываюць ад сем'яў. Іх прымушаюць працаваць пры мінусовай тэмпературы, без сродкаў абароны — за 5-7 еўра ў месяц. Гэтая праца ёсць не што іншае, як рабства.
А хто купляе прадукты гэтай прымусовай працы?
“Адной з такіх кампаній з'яўляецца XXXLutz. Такая мэбля можа стаяць у вашай кватэры. Вы сапраўды хочаце сядзець на крэсле, зробленым праз катаванні?“
Вядзенне бізнесу з рэжымам лукашэнкі азначае падтрымку дыктатуры, гвалту, вайны і смерці.
Але гэта яшчэ не ўсё: беларускія лясы высякаюцца пад выраб мэблі — у тым ліку ў запаведніках і нацыянальных парках. Гэта экалагічная катастрофа, якая закране ўсю Еўропу.
Сёння народ Беларусі ўжо не мае права голасу. Той, хто адкрывае рот, трапляе ў турму.
Таму мы аддаём ім свае галасы. Лісты з турмы, галасы за кратамі.

#палітвязні
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

❤4👍2💯1
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
☢️ Сёння — 26 красавіка — гадавіна са дня чарнобыльскай катастрофы.
39 гадоў таму выбух на Чарнобыльскай АЭС стаў адной з самых страшных трагедый XX стагоддзя. На Беларусь выпала 70% радыяцыйных ападкаў. Забрудзіліся лясы, рэкі, зямля. Тысячы людзей страцілі свае дамы, здароўе і жыццё. Цэлыя рэгіёны сталі зонай бяды.
І сёння беларусы ўсё яшчэ жывуць з наступствамі той катастрофы. Радыяцыя ўплывае на здароўе новых пакаленняў. А цяпер дадаўся яшчэ адзін выклік: праз размяшчэнне расійскіх войскаў і зброі на тэрыторыі Беларусі павялічылася рызыка новых экалагічных катастроф.
Разумець наступствы замоўчвання праблем, памятаць пра той страшны дзень, — значыць змагацца за жыццё, за чыстую зямлю, за свабодную і бяспечную Беларусь.

❤2
Народныя амбасады Беларусі
🧑🏫👨🏼🏫 Школа народнай дыпламатыі Паважаныя сябры і сяброўкі! Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У сераду, 30 красавіка, а 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю доктар эканамічных…
Нагадваем, што сёння ў нас лекцыя ў Школе народнай дыпламатыі. Далучайцеся а 20:00 па Менску!
👍1
🇨🇾 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме, арганізаваным амбасадай Польшчы з нагоды гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года — адной з першых канстытуцый у свеце
Падчас мерапрыемства адбыліся шэраг важных сустрэч з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу. Сярод суразмоўцаў былі амбасадары Швейцарыі, Украіны, Францыі і Польшчы. У цёплай і змястоўнай размове з Першым сакратаром амбасады Украіны прагучалі словы падтрымкі і павагі да мужнасці беларусаў і беларусак, якія працягваюць змаганне з аўтарытарным рэжымам, нягледзячы на ўсе перашкоды.
Асабліва важным было выказванне амбасадара Польшчы Марэка Шчэпаноўскага, які ў сваёй вітальнай прамове асобна адзначыў Беларусь як краіну, што працягвае супраціў супраць дыктатуры, і звярнуў увагу на становішча беларусаў і беларусак, якія, знаходзячыся ў уразлівай сітуацыі, захоўваюць годнасць і гатоўнасць супрацьстаяць рэпрэсіям.
«Выказваем падзяку амбасадзе Польшчы і асабіста спадару амбасадару за запрашэнне і салідарнасць, якая была адкрыта выказана падчас урачыстасці. Такія жэсты падтрымкі маюць асаблівае значэнне для беларускай дэмакратычнай супольнасці», — адзначыла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка.

❤6🔥3👍2
🏴 Студэнты з шасці краін выказалі салідарнасць з палітвязнямі Беларусі
На гэтым тыдні ў рамках ініцыятывы Scholars at Risk больш за 70 студэнтаў з Італіі, Швецыі, Аўстрыі, Германіі, ЗША і Шатландыі сабраліся ва Універсітэце Дандзі на двухдзённае мерапрыемства, прысвечанае пытанням акадэмічнай свабоды і пагрозам, якія зыходзяць ад дыктатарскіх і таталітарных рэжымаў.
Цэнтральнай тэмай сустрэчы, суарганізатарамі якой выступілі Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі і праваабарончая арганізацыя Libereco, стала падтрымка беларускіх палітвязняў, у прыватнасці Марфы Рабковай - праваабаронцы, якая была асуджаная за сваю дзейнасць. Удзельнікі абмяркоўвалі канкрэтныя крокі, якія моладзь можа зрабіць для змены сітуацыі ў свеце і абароны дэмакратычных каштоўнасцяў.
Таксама студэнты наведалі шатландскі парламент, сустрэліся з дэпутатамі і міністрамі, і на практыцы ўбачылі, як працуе шатландская дэмакратыя.
Ірына МакЛейн, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі разам з сакратаром Кабінета міністраў Шатландыі Ангусам Робертсанам, дзе расказала аб пераходзе ад грамадзянскага актывізму да палітычнага ўдзелу і звязаных з гэтым выкліках і магчымасцях.
Завяршылася мерапрыемства студэнцкім пратэстам каля ўніверсітэту Эдынбургу, падчас якога ў знак салідарнасці былі зачытаныя імёны 1200 палітвязняў Беларусі.

❤10👍3🔥2
🇸🇪 Больш за 2000 шведскіх крон сабрана падчас панядзелкавай акцыі падтрымкі Украіны ў Стакгольме
Стакгольм, 5 траўня 2025 — Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Фрэдрык Стольберг выступіў сёння на штотыднёвай панядзелкавай акцыі падтрымкі Украіны каля расейскай амбасады ў Стакгольме. У сваім звароце ён заклікаў да падтрымкі Палка Каліноўскага — беларусаў і беларусак, якія змагаюцца на баку Украіны за свабоду і супраць расейскай агрэсіі.
«Мы надзвычай удзячныя ўдзельнікам акцыі, якія толькі сёння ахвяравалі больш за 2000 шведскіх крон для падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў. Усе сродкі будуць перададзены ім без аніякіх адыманьняў.
Для нас было вялікім гонарам падзяліць сцэну з міністаркай у справах ЕС Джэсікай Росвал, віцэ-спікеркай Рыксдага Керстын Лундгрэн, паслом Украіны ў Швецыі Андрыем Плахотнюком, а таксама вядомымі палітыкамі Фрэдрыкам Мальмам і Гунэрам Хёкмаркам».

👍3👎1🔥1👏1
🇨🇾 Народная амбасада Беларусі на Кіпры прыняла ўдзел у нефармальным мерапрыемстве, арганізаваным амбасадай Польшчы з нагоды гадавіны Канстытуцыі 3 траўня 1791 года
Падчас мерапрыемства, у якім удзельнічалі прадстаўнікі польскай, украінскай і беларускай супольнасцяў, адбыліся цёплыя і ветлівыя размовы з амбасадарамі Польшчы і Украіны. Беларуская супольнасць была прадстаўленая асобным кутком, дзе гасцям прапаноўвалі традыцыйныя дранікі. Часткай праграмы стаў таксама выступ беларускага музыкі Піта Паўлава, які выканаў знакамітую песню «Тры чарапахі».
«Дзякуем амбасадзе Польшчы за запрашэнне і магчымасць узяць удзел у гэтым мерапрыемстве. Такія сустрэчы даюць прастору для жывых кантактаў і абмену досведам паміж супольнасцямі», — адзначыла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка.

👍3❤2🔥1
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
📢 Зварот Народнай амбасады Беларусі ў Італіі з нагоды 9 траўня
Аўтарытарныя рэжымы гэтую дату выкарыстоўваюць не дзеля ўшанавання памяці. Праз яго яны апраўдваюць новую вайну. Так званы «Бяссмертны полк» — гэта не пра смутак. Гэта інструмент расійскай прапаганды, перанесены ў Еўропу.
❗Мы накіравалі афіцыйныя звароты да Прэзідэнта Італіі, у Парламент і ва ўрад з заклікам:
📍 спыніць правядзенне падобных акцый у грамадскіх месцах;
📍 забараніць выкарыстанне сімволікі, звязанай з таталітарнымі і ваеннымі рэжымамі;
📍 абараніць гістарычную памяць ад скажэння і выкарыстання ў прапагандысцкіх мэтах.
Мы ведаем, што такое страта свабоды, таму гаворым: ніякага «бяссмяротнага палка» ў Еўропе быць не павінна.

👍8
🇱🇻 Выстава «Беларусь. Малюнкі з-за кратаў» у Рызе
У рамках мерапрыемств Канферэнцыi Балтыйскай асамблеі і Балтыйскага Савета міністраў, якая пройдзе ў Рызе 9 траўня, у будунку Сойма Латвіі (Jēkaba iela 11, Rīga) адбудзецца адкрыццё выставы мастацкіх прац палітзняволенных «Беларусь. Малюнкі з-за кратаў», арганізаванай Асацыяцыяй «Supolka» сумесна з праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Народнай амбасадай Беларусі ў Латвіі.
Ва ўрачыстым адкрыццi прымуць удзел спікер Сойма Латвіі Дайга Міеріня, лідарка дэмакратычных сіл Беларуси Святлана Ціханоўская і кіраўніца дэпутацкай группы падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі Лэйла Расіма.

👍8❤1
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
❤️Вялікая перамога для аднаго беларуса і для нас усіх!
‼️Адзін з нашых беларускіх уцекачоў атрымаў станоўчае рашэнне па апеляцыі супраць дэпартацыі паводле Дублінскага рэгламенту.
Пасля гадоў мытарстваў, дзясяткаў інстанцый, судоў, у пошуках прытулку ў розных краінах, ён нарэшце зможа застацца ў Італіі і жыць тут у бяспецы.
Гэта стала магчыма праз супольную і няспынную працу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і юрысткі «Прававой ініцыятывы» Крысціны Рыхтар.
Асобу, пра якую ідзе гаворка, маглі дэпартаваць у Літву, а адтуль — у Беларусь з адчыненымі дзвярыма ў турму. Цяпер гэтай пагрозы няма.
Наперадзе камісія, дзе трэба будзе адстойваць права на статус бежанца. Але вельмі важны крок у гэтым накірунку ўжо зроблены. Спадзяёмся, што хутка беларус атрымае доўгачаканы статус, які ён запрасіў яшчэ ў 2020 годзе.
📢 Калі вы ці вашыя блізкія сутыкаецеся з праблемамі легалізацыі, патрэбна дапамога, парада ці падтрымка — мы гатовыя вас падтрымаць. Сярод іншага мы прапануем:
— кансультацыі па легалізацыі і пытаннях прытулку;
— суправаджэнне юрыстаў і адвакатаў;
— напісанне рэкамендацыйных лістоў;
— зносіны з афіцыйнымі структурамі.
Не заставайцеся сам-насам са сваімі праблемамі!

❤5👍3
Forwarded from Светлана Тихановская
Што будзе чакаць удзельнікаў IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету? Апошнія навіны!
23–25 траўня ў Варшаве адбудзецца галоўная падзея для беларускай дыяспары — IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
Мы абнавілі праграму: цяпер падрабязнасці пра сайд-івэнты 23 траўня і асноўны дзень 24 траўня можна пабачыць па спасылцы.
У першы дзень:
➖ круглы стол пра культурную дыпламатыю;
➖ прэзентацыя даклада пра ўдзел рэжыму ў вайне ва Украіне;
➖ размова пра фінансаванне культурных ініцыятываў;
➖ сустрэча з Народнымі амбасадамі.
Усе падзеі адкрытыя для ўсіх жадаючых — рэгістрацыя не патрэбная!
У асноўны дзень, 24 траўня — адкрыццё Канферэнцыі з удзелам Святланы Ціханоўскай, праца ў групах, майстар-класы, фандрайзінг-сесія і Q&A з палітыкамі.
Калі вы хочаце паўдзельнічаць у канферэнцыі — зарэгіструйцеся праз гэтую спасылку.
Пакінуць свае прапановы і пытанні, каб разглядзець іх падчас Канферэнцыі можна тут.
Да сустрэчы ў Варшаве!
23–25 траўня ў Варшаве адбудзецца галоўная падзея для беларускай дыяспары — IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
Мы абнавілі праграму: цяпер падрабязнасці пра сайд-івэнты 23 траўня і асноўны дзень 24 траўня можна пабачыць па спасылцы.
У першы дзень:
Усе падзеі адкрытыя для ўсіх жадаючых — рэгістрацыя не патрэбная!
У асноўны дзень, 24 траўня — адкрыццё Канферэнцыі з удзелам Святланы Ціханоўскай, праца ў групах, майстар-класы, фандрайзінг-сесія і Q&A з палітыкамі.
Калі вы хочаце паўдзельнічаць у канферэнцыі — зарэгіструйцеся праз гэтую спасылку.
Пакінуць свае прапановы і пытанні, каб разглядзець іх падчас Канферэнцыі можна тут.
Да сустрэчы ў Варшаве!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5👏2❤1