🇦🇹 80-годдзе вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Маўтхаўзен
Вельмі важна памятаць трагедыі мінулага, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася. Канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен — гэта сімвал нечалавечых пакут і жорсткасці, але таксама і напамін пра мужнасць тых, хто змагаўся і выжыў.
11 траўня 2025 года дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі на чале з Паўлам Латушка, намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ, прыняла ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення лагера.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнка не былі запрошаны да ўдзелу — Еўропа выразна аддзяляе тых, хто змагаецца за свабоду, ад тых, хто парушае асноўныя правы чалавека.
Беларуская дэлегацыя ўсклала вянкі ў памяць ахвярам нацызму, а таксама каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай загінулым дачкам і сынам Беларусі — тым, хто быў знішчаны за сваю годнасць, ідэнтычнасць і волю да супраціву. Гэта быў жэст шанавання і сведчанне нашай прыхільнасці праўдзе і справядлівасці.
Як паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова, якая таксама ўваходзіла ў склад дэлегацыі: "Памяць — гэта адказнасць, а яе захаванне — гэта крок да свабоднай будучыні".
Падчас мерапрыемства таксама адбыліся размовы з прадстаўнікамі Украіны, падцвердзіўшы важнасць сумеснага супраціву сучасным агрэсарам.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

❤3👍2
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
✔️Гэта была важная сустрэча з прэзідэнтам Рэгіянальнага савета П’емонта
Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, расказала Davide Nicco пра сітуацыю ў Беларусі, пра рэпрэсіі, якія працягваюцца, і пра неабходнасць падтрымліваць беларусаў у выгнанні.
Абмеркавалі тое, як важна звяртаць увагу на тое, што адбываецца зусім недалёка ад Італіі, не забывацца на гэта, і наколькі важліва гаварыць пра Беларусь — пра змаганне за дэмакратыю і правы чалавека.
Падчас размовы абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і вызначылі бліжэйшыя мэты сумеснай дзейнасці. Дзякуем за адкрытасць і гатоўнасць падтрымліваць беларусаў.
Беларусь будзе вольнай!

👍11❤2🔥2
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
❤️ З глыбокай удзячнасцю!
11 мая ў Эдынбургу прайшоў паказ фільма «7 сімптомаў Беларускасці». Гэта фантасмагарычная гісторыя пра тое, што Беларусь — краіна вялікай глыбіні, прыгажосці, смеласці і каштоўная частка Еўропы. У якасці спецыяльнага госця на мерапрыемстве быў Джордж Фокс, "хросны" палітвязня Сцяпана Латыпава.
Выказваем асаблівую падзяку арганізатарам мерапрыемства — Libereco на чале з Кенам МакБейнам і Народнаму консульству Беларусі ў Шатландыі на чале з Ірынай МакЛейн. Ваша адданасць і падтрымка беларускай справы натхняе і дае надзею!
Усе сабраныя сродкі пераведзены на збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, што ладзіць наш фонд. Вы таксама можаце далучыцца!
Такія падзеі — яскравы доказ таго, што салідарнасць беларусаў і нашых сяброў не мае межаў. Мы бачым, як у розных краінах людзі яднаюцца, каб падтрымаць Беларусь і яе грамадзян. Кожны з вас можа стаць часткай гэтай важнай справы — далучайцеся да нашых ініцыятыў, не заставайцеся ўбаку!
Разам мы зможам зрабіць больш.

❤4👍2😁1
🇦🇹 Добрыя навіны з Ціролю
"Часам здаецца, што ўвесь свет ужо ведае пра Беларусь, пра 2020 год, пра нашы выклікі і барацьбу, пра складанасці ў эміграцыі. Мы самі круцімся ў гэтым штодня — і забываем, што па-за межамі нашай бурбалкі інфармацыя не распаўсюджваецца сама сабой. Заўсёды ёсць нейкія чыноўнікі, якія ніколі пра гэта не чулі, або тыя, хто ўжо забыў, а камусьці падаецца, што "ўсё ўжо даўно заціхла".
Менавіта таму прыходзіцца заўсёды працаваць з інфармаваннем. Амаль кожны новы запыт па легалізацыі да Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі — новы, унікальны кейс. Часам дастаткова проста разабрацца ў заканадаўчых нюансах, паказаць магчымыя шляхі — і адразу становіцца зразумела, як рухацца далей. А бывае, што патрэбна сабраць цэлае дасье, падрыхтаваць звароты, інфармацыйнае суправаджэнне.
І кожны вырашаны запыт гэта прэцэдэнт, на які можна апірацца ў наступных выпадках. І вось цяпер яшчэ адзін рэгіён Аўстрыі — Ціроль стаў крышачку бліжэй да разумення беларускай сітуацыі. Гэтым разам справу атрымалася вырашыць амаль бяз болю, але ж гэта толькі першы крок. Цяпер і там ведаюць пра нас. Ведаюць, што бываюць нестандартныя сітуацыі, і што для іх таксама існуюць рашэнні.
І кожны раз я захапляюся: беларусы амаль не чакаюць цудаў, яны гатовыя да канца вырашаць свае пытанні самастойна, паслядоўна і ўпарта. Менавіта з такімі людзьмі мы абавязкова пераможам🤍❤️🤍"
Анастасія Свіркова, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.

👍5❤4
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
Монтекасіна. Памяць, што аб’ядноўвае нас.
Сёння Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, ўсклала вянок на польскіх вайсковых могілках у Монтекасіна. Як прадстаўніцу дэмакратычнай супольнасці Беларусі яе запрасіла Амбасада Польшчы ў Італіі .
Разам з амбасадарам Польшчы мы ўшанавалі памяць жаўнераў 2-га Польскага корпуса, якія загінулі падчас вызвалення Італіі ад нацысцкай акупацыі. У шэрагах гэтага корпуса змагаліся і беларусы — многія трапілі туды пасля савецкіх рэпрэсій і высылак.
Удзельнічаць у гэтай цырымоніі — значыць, засведчыць, што Беларусь была і застаецца часткай еўрапейскай гісторыі. Сёння, як і тады, беларусы змагаюцца за сваю свабоду — на баку праўды, справядлівасці і чалавечай годнасці.

👍4🔥1
🇸🇪 У самым сэрцы Стакгольма ўшанавалі памяць палітвязняў Беларусі
21 траўня Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з беларускай дыяспарай правяла акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Месцам для акцыі быў абраны мост паміж будынкам Рыксдага (парламента Швецыі) і каралеўскім палацам — адзін з самых сімвалічных і праходных пунктаў у цэнтры шведскай сталіцы.
На агароджы моста былі развешаныя мяккія цацкі — кожная з іх уяўляла асобу, якая сёння знаходзіцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах. На кожным мішцы — інфармацыя пра канкрэтнага палітвязня: ягонае імя, фота і кароткае апісанне справы.
Асаблівая ўвага была нададзена Вітольду Ашурку, які загінуў у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі. Менавіта дата яго смерці — 21 траўня — і стала Днём салідарнасці з палітвязнямі, абвешчаным Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Вітольд стаў першым палітвязнем новай хвалі рэпрэсій, які памёр у зняволенні. З таго часу, паводле звестак праваабаронцаў, у турмах Беларусі загінулі яшчэ як мінімум сямёра чалавек.
Шматлікія шведскія палітыкі, якія праходзілі побач на шляху з парламента, падыходзілі да нас, чыталі гісторыі пра беларускіх вязняў і выказвалі словы падтрымкі і салідарнасці.
Арганізатары дзякуюць усім, хто далучыўся, і заклікаюць міжнародную супольнасць працягваць ціск на рэжым у Беларусі дзеля вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
#палітвязні

❤11👍2😢1
Forwarded from Канал народного посольства Беларуси в Черногории
Дзень салідарнасьці з палітзняволенымі
Мы і ня ведалі, што нам спатрэбіцца такі адмысловы дзень.
21 траўня
Ніхто з нашых добрых і сумленных палітзняволеных не плянаваў губляць свабоду. Кожны вінны толькі ў тым, што жадаў палепшыць жыццё беларусаў у Беларусі. І толькі праз гэта кінуты за краты.
Іх ня чутна і ня бачна цяпер. Але ж мы на свабодзе. Гэта наша справа распавесьці на ўвесь сьвет, аб іх і аб тым, што адбываецца з імі за кратамі. Бо калі моўчкі чакаць, то такая брыдота будзе заўжды. Бо калі даруем, забудзем - ахвяраў стане больш.
Пішыце лісты палітзняволеным, ахвяруйце па магчымасьцям на падтрымку сямей і для дзетак, што зараз без бацькоў праз здзекі ўладаў. Падтрымлівайце адно аднаго.
Беражыце сябе
Жыве Беларусь!

💔5❤1😢1🙏1
Forwarded from Светлана Тихановская
Што вас чакае на канферэнцыі дыяспараў у Варшаве?
З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.
У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.
📌 23 траўня вас чакае шэраг адкрытых да наведвання падзеяў:
➖ Прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны — яго прэзентуюць прадстаўнікі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар.
➖ Круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю з Лізаветай Дубінка-Гушчай, Ірынай МакЛейн, Сяргеем Будкіным, Франакам Вячоркам; мадэратарка — Аліна Герашчанка.
➖ Дыскусія пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў пры ўдзеле Цімоха Акудовіча, Сяргея Будкіна.
➖ Сустрэча з Народнымі амбасадамі, дзе выступяць Міхаіл Рубін, Аляксандра Мамаева, Юлія Юхно, Дзмітрый Васерман, Ірына МакЛейн.
➖ Сайд-івэнт «Масты без межаў» — воркшоп для супрацоўніцтва паміж беларускай моладдзю, дыяспарай і краінамі ЕС.
📌 24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару:
➖ Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць і падтрымка палітвязняў і сем’яў загінулых добраахвотнікаў;
➖ Праца ў групах: легалізацыя, культура, развіццё дыяспары;
➖ Фандрайзінг-сесія;
➖ Пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак;
➖ Бліц-пытанні палітыкам.
Сярод удзельнікаў — Міхаіл Рубін, Вольга Зазулінская, Арцём Ледоўскі, Ірына МакЛейн, Аляксандра Мамаева, Насця Свіркова, Марыя Яфімава, Юлія Юхно, Віталь Гаўрук, Алесь Маісеенка, Алег Кулеша, Антоніна Канавалава, Андрэй Стрыжак, спікер ад беларускіх добраахвотнікаў.
⭕️ У канферэнцыі возьме ўдзел і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, якая адкрые мерапрыемства, а таксама будзе прысутнічаць на шэрагу дыскусіяў.
Да дыяспаральнай канферэнцыі 24 траўня будзе магчымасць падключыцца з любой кропкі свету праз Zoom. Калі ласка, калі вы жадаеце далучыцца да івэнту анлайн — зарэгіструйцеся праз нашу форму для ўдзелу.
Чакаем вас 23–25 траўня!
З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.
У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.
Сярод удзельнікаў — Міхаіл Рубін, Вольга Зазулінская, Арцём Ледоўскі, Ірына МакЛейн, Аляксандра Мамаева, Насця Свіркова, Марыя Яфімава, Юлія Юхно, Віталь Гаўрук, Алесь Маісеенка, Алег Кулеша, Антоніна Канавалава, Андрэй Стрыжак, спікер ад беларускіх добраахвотнікаў.
Да дыяспаральнай канферэнцыі 24 траўня будзе магчымасць падключыцца з любой кропкі свету праз Zoom. Калі ласка, калі вы жадаеце далучыцца да івэнту анлайн — зарэгіструйцеся праз нашу форму для ўдзелу.
Чакаем вас 23–25 траўня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
У межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе с 23 па 25 траўня у Варшаве, адбудзецца нефармальная сустрэча з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі Народных амбасадаў Беларусі.
Падчас сустрэчы мы раскажам больш падрабязна пра нашу дзейнасць, падзелімся асабістым досведам па вырашэнню праблем беларусаў і беларусак у розных краінах, а таксама распавядзем і пра магчымасці супрацы.
Далучыцца, паслухаць ці паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі.
Запрашаем на сустрэчу з намі!
📆 23 траўня
🕒 15:00
📍 Канферэнц-зала Sala Lustrzana, 1 паверх, Pałac Staszica, Nowy Świat 72, Warszawa
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
23 траўня ў Варшаве распачалася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
А сёння падчас сустрэч ўздымаюцца ключавыя тэмы, што сёння хвалююць дыяспару.
Пачытайце ў артыкуле "Белсата", навошта Юліі Юхно (прадстаўніцтва ў Італіі) пашпарт Новай Беларусі, што расказала Ірына МакЛейн (шатландскае прадстаўніцтва) пра падтрымку ад мясцовых футбольных заўзятараў, чаму Аляксандра Мамаева (Славенія) выступае за маўчанне тэлефонаў афіцыйных беларускіх амбасад.
Пра іншыя дыяспары чытайце таксама тут.

belsat.eu
Народныя амбасады Беларусі будуць прасоўваць праект пашпарту Новай Беларусі. Што яшчэ яны робяць?
Народныя амбасады Беларусі паўсталі ў розных краінах свету пасля пачатку масавых рэпрэсіяў у нашай краіне ў 2020 годзе, калі стала зразумела, што афіцыйныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы не...
❤7👍4🤡2
🇨🇾 24 траўня ў Лімасоле адбылася імпрэза, арганізаваная Народнай амбасадай Беларусі на Кіпры. Падчас сустрэчы журналіст Зьміцер Лукашук прадставіў праект «Нацыянальная Ідэя», пасля чаго адбыўся канцэрт Лявона Вольскага
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 200 чалавек — беларусы з розных гарадоў Кіпра, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Сярод ганаровых гасцей прысутнічаў першы намеснік амбасадара Польшчы на Кіпры, што стала важным знакам міжнароднай салідарнасці.
У зале панавала ўтульная і поўная салідарнасці атмасфера — сустрэча стала не толькі культурнай падзеяй, але і прасторай для яднання беларускай супольнасці. У межах імпрэзы наведвальнікі зрабілі ахвяраванні на фінансавую дапамогу для былой беларускай палітзняволенай.
Асобная падзяка — мастаку Уладзіміру Цэслеру, які таксама наведаў сустрэчу.
«Дзякуем усім, хто далучыўся да гэтай падзеі, стварыў атмасферу супольнасці і падтрымкі, і надалей застаецца разам з Беларуссю — нават далёка ад дому», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры.

❤12👍5🔥2🥰1🤡1