Telegram Web Link
Ці здольныя дэмсілы ўплываць на палітыку Еўрасаюза? Стрым з Аляксандрай Мамаевай

Санкцыі, санкцыі... Апошнім часам толькі і размоваў пра тое, патрэбныя яны ці не, і ці не прыйшоў час адмяніць іх — калі дамовіцца з Лукашэнкам, каб у адказ ён выпусціў палітвязяў.

Але неяк за дужкамі застаецца, што гэта не дэмсілы ўводзілі санкцыі супраць Лукашэнкі. Дык ці могуць Ціханоўска і Латушка паўплываць на заходіх палітыкаў, каб абмежаванні былі адмененыя?

Ці атрымліваецца ў Народных амбасадаў дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі беларусам у сваіх краінах? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПРСЕ і ці ёсць практычная карысць ад яе працы? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі Новая Беларусь і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева: https://youtu.be/SPE-KjNZeKs
👍62
🎞️ Бліц-прэзентацыі: найлепшыя практыкі і інавацыі

Падчас гэтай сесіі на канферэнцыі Новая Беларусь, якая праходзіла ў Варшаве 9-10 жніўня, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова і прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васерман распявялі пра тое, што сабой ўяўляюць Народныя амбасады і чым яны займаюцца.

Вось коратка ключавыя тэзісы прэзентацыі:

Некалькі дзён таму спадар Астапенка сказаў:
"Мы працуем, каб у рэжымных пасольствах маўчалі тэлефоны."

Народныя амбасады — гэта не інстытуты, а людзі, што не маўчаць. Гэта з’яднаная супольнасць беларусаў за мяжой, якая прадстаўляе дэмакратычную Беларусь.

Адзін з нашых кірункаў — адвакацыя: дабівацца зменаў праз законы і палітыку. Калі беларусам адмаўляюць у замене пратэрмінаванага пашпарта, мы знаходзім альтэрнатывы: падаўжэнне відаў на жыхарства, выкарыстанне іншых дакументаў, а часам і атрыманне пашпарта замежніка па выключных працэдурах.

Другая сіла — гарызантальная сетка і хуткасць рэагавання. Калі сям’я з дзіцём была вымушана бегчы з Грузіі, мы каардынавалі дапамогу, і праз паўгода яны атрымалі статус уцекачоў у Францыі.

Мы таксама прадстаўляем Беларусь на міжнародных мерапрыемствах, дапамагаем сем’ям палітвязняў, арганізуем летнікі для дзяцей. Гэта не пратакольная, а дыпламатыя клопату.

Мы не прадстаўляем уладу — мы прадстаўляем свабодную і чалавечную Беларусь. Калі вы падзяляеце гэтыя каштоўнасці — вы ўжо частка народнай дыпламатыі.

Жыве Беларусь!"


Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍4
⚡️Вольга Зазулінская – пра падрыхтоўку да магчымага вызвалення палітзняволеных

«Навіна пра магчымы выхад яшчэ 1300 палітзняволеных – гэта важная нагода ўжо сёння задумацца пра заўтра. Мы ўсе хацелі б, каб гэтыя людзі змаглі выйсці на свабоду і мелі сапраўдны выбар – застацца ў Беларусі або пакінуць краіну выключна па ўласным рашэнні, а не праз прымусовую дэпартацыю.

Пры любым развіцці падзей мы павінны быць гатовыя прыняць любую колькасць беларусаў, нават калі гэта будзе 1300 чалавек адначасова. Заклікаем беларусаў за мяжой ужо цяпер рыхтавацца да такога сцэнарыя і аб’ядноўвацца, каб сустрэць гэтых людзей і падтрымаць іх.

Такое развіццё падзей стане рэальным пацвярджэннем выніковай і працяглай камунікацыі дэмакратычных сіл, уключаючы Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйную Раду, праваабарончы і гуманітарны сектар, прадстаўнікоў палітычных партый, беларусаў замежжа, Народных Амбасад і шматлікіх дыяспар беларусаў па ўсім свеце. А ўвогуле – усіх беларусаў, якія гатовыя дапамагаць адно аднаму.

Так, у нас ёсць Міжнародны гуманітарны фонд, але сродкаў у ім можа аказацца недастаткова для такой маштабнай дапамогі. У выпадку, калі гэта адбудзецца, мы абвесцім пра каналы камунікацыі для ўсіх, хто гатовы будзе далучыцца да гэтага кроку салідарнасці.

Мы шмат разоў даказвалі сабе і ўсяму свету, што беларусы заўсёды падтрымаюць беларусаў. І я веру, што і на гэты раз мы здолеем справіцца разам», – адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета.

@CabinetBelarus
👍83👎1
Forwarded from Наша Ніва
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Кацярына Баўрэ (гэта працоўны псеўданім) — юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі. Туды яна пераехала з Беларусі разам з сям’ёй яшчэ летам 2016 года. На радзіме ў іх з мужам была свая лесапілка ў Чэрвеньскім раёне, якую давялося закрыць праз ціск сілавых органаў.

У інтэрв’ю @nashaniva Кацярына расказала, як яе затрымліваў Інтэрпал і як недалёка ад Ніцы яна арганізавала адпачынак для дзяцей палітзняволеных.

https://nashaniva.com/374380

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374380
🔥8👍5👏1
🎉 Група беларусаў ужо ў Італіі!

Вітаем усіх, хто прыехаў на адпачынак!.. Дзеткі геройскі вытрымалі дарогу і былі ў выдатным настроі, а дарослых мы пабачылі натхнёнымі. Сустрэча была вельмі цёплай — сапраўдны момант яднання і салідарнасці.

Няхай гэтыя дні будуць поўныя спакою, добрага настрою і асалоды ад цудоўнай Італіі — гэта і ёсць мэтай праекта.

❤️Мы разам з асацыяцыяй "Талака" вельмі ўдзячныя  італьянскім партнёрам за неймаверную падтрымку і дапамогу ў арганізацыі праекта:

✔️Regione Toscana
✔️Terre Regionali Toscane
✔️ISCOS Toscana
✔️CISL FNP Toscana
✔️CISL Firenze Prato
✔️CISL Pisa
✔️CISL Grosseto
✔️CISL FISASCAT Firenze Prato
✔️CISL FNP Firenze Prato
✔️Tiemme Autolinee

🤍Шчыры дзякуй нашым надзейным партнёрам:

▫️ дабрачыннаму фонду "Краіна для Жыцця";
▫️ Ініцыятыве iNeedHelpBy.

Нечаканая калабарацыя і цудоўны вынік!
7👍5🔥2
🇸🇪 Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў»

Адбылося гэта акурат у першы дзень новай парламенцкай сесіі. Гэта сімвалічны момант: каралеўскае адкрыццё парламента – адно з найбольш урачыстых падзей у Швецыі, на якім прысутнічаюць дэпутаты, урад і дыпламаты. Той факт, што ў гэты дзень увазе заканадаўцаў была прадстаўлена выстава работ беларускіх палітвязняў, надае праекту асаблівую вагу.

Экспазіцыя паказвае малюнкі, створаныя палітвязнямі ў беларускіх турмах. Праект PrisonArt, які вядзе праваабарончы цэнтр «Вясна», збірае такія працы, захоўваючы іх ад знішчэння. Малюнкі, зробленыя простымі алоўкамі і ручкамі, дапамагаюць аўтарам утрымацца за сваю ідэнтычнасць. На выставе таксама ёсць куток, прысвечаны вядомаму мастаку-перформеру Алесю Пушкіну, які быў асуджаны за творчасць і памёр у зняволенні. Арганізатары адзначаюць, што гэта толькі частка творчасці, уратаванай сем’ямі, сябрамі і праваабаронцамі, бо адміністрацыі часта знішчаюць малюнкі.

На адкрыцці былі прадстаўлены некалькі аналітычных дакументаў міжнародных арганізацый і беларускіх дэмакратычных структур:
«Люксембурскія рашэнні: вынікі і перспектывы» падсумоўваюць канферэнцыю ПАСЕ і нацыянальных парламентаў па падтрымцы беларусаў у выгнанні і захаванні іх ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
• Даклад BelPol «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны» збірае факты пра дапамогу Мінска Маскве і можа быць выкарыстаны як доказная база для прыцягнення вінаватых. Поўны тэкст па спасылцы.
«Чырвоная кніга. Рамка бяспекі ЕС-Беларусь» паказвае, чаму сучасны аўтарытарны рэжым стаў небяспечным фактарам для Еўрасаюза і чаму падтрымка дэмакратычных сіл павінна быць часткай еўрапейскай стратэгіі. Поўны тэкст па спасылцы.
• Справаздача «Культурная дыпламатыя» апісвае, як беларуская дэмакратычная супольнасць выкарыстоўвае мастацтва і памяць для прасоўвання краіны і яе еўрапейскай ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.

Выстава была арганізавана беларуска-латвійскім таварыствам «Supolka» і праваабарончым цэнтрам «Вясна» для латвійскага сейма, а потым адаптавана Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі. У Стакгольме праект прадставіў шведскі парламентарый Б’ёрн Сёдэр разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дэпутаты, дыпламаты, а таксама валанцёры Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі. Выстава працягне працу ў шведскім парламенце да 19 верасня, нагадваючы пра каштоўнасць свабоды, чалавечнасць і салідарнасць з тымі, хто працягвае барацьбу нават за кратамі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
7👍7
🇦🇹 Насычаныя 2 дні ў Вене

4 верасня ў Dialogbüro Vienna адкрылася выстава работ Уладзіміра Цэслера. Мастацтва, якое трапна апісвае Беларусь пасля 2020 года, можна яшчэ ўбачыць цягам гэтага тыдня па адрасе Eßlinggasse 9/6, Vienna, Austria, 1010.

Пасля адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з аўстрыйскімі парламентарамі і парламентаркамі, на якой таксама прысутнічала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўніцы чатырох партый - Petra Bayr (SPÖ), Carina Reiter (ÖVP), Veit Dengler (NEOS) i Meri Disoski (die Grüne). Абмяркоўваліся такія пытанні, як падтрымка рэпрэсаваных, незалежных медыя і працу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у тым ліку ўдзел у сустрэчы Альянсу ў Парыжу (6-7 кастрычніка); магчымасці супольных мерапрыемстваў у падтрымку беларускай свабоды.

Увечары адбылася адкрытая дыскусія пра ролю Беларусі ў еўрапейскім рэгіёне, выклікі дыктатуры і магчымасці дэмакратычнай будучыні. А завяршыўся дзень цёплай сустрэчай Святланы Ціханоўскай з беларусамі і беларускамі. Гэта быў шчыры і нефармальны вечар, калі можна было задаць пытанні, абмеркаваць набалелае.

5 верасня быў прысвечаны Марыі Калеснікавай і пяцігоддзю яе зняволення. Amnesty International Austria зладзілі акцыю перад нелігітымнай амбасадай Беларусі ў Вене. Былы солафлейтыст Венскага філарманічнага аркестра Dieter Flury выканаў Баха для Марыі і ўсіх палітвязняў.

Падчас акцыі Анастасія Свіркова зачытала словы падтрымкі ад Святланы Ціханоўскай:
«Я часта згадваю Машу, яе мужнасць, шчырую ўсмешку, смелыя ідэі, якімі яна захапляла ўсіх нас падчас выбарчай кампаніі. Мы амаль не маем інфармацыі пра яе, пра яе здароўе. Галоўнае для мяне каб Маша выстаяла, дачакалася вызвалення, якое, я веру, у хуткім часе надыдзе. Толькі неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў разам са спыненнем рэпрэсій павінны стаць сігналам таго, што рэжым усур'ёз збіраецца ісці на дыялог з грамадствам».

Народная амбасада Беларycі ў Аўстрыі далучаецца да гэтых слоў і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і спынення рэпрэсій.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
10👍3👏2
2025/10/21 19:37:09
Back to Top
HTML Embed Code: