Telegram Web Link
10 гадоў таму, 2 кастрычніка 2015 года, у кіно выйшаў фільм «Марсіянін», які стаў адной з самых яскравых касмічных прэм’ер свайго часу. А сваю сусветную прэм’еру ён упершыню атрымаў крыху раней, 11 верасня 2015 года на кінафестывалі ў Таронта.

Фільм па матывах рамана Эндзі Уіра распавёў гісторыю выжывання Марка Уотні на Марсе, і за гэтыя дзесяць гадоў ён паспеў стаць класікай сучаснай навукова-фантастычнай кінаіндустрыі.

Глядзелі? Ці, можа, нават чыталі кнігу?
👍3710🔥4
🛰 Выпуск #97 — Падкаст «Праз космас».

У гэтым выпуску: SpaceX рыхтуецца да апошняга запуску Starship V2, NASA плануе першы палёт экіпажа ў рамках Artemis II, неверагодная маса міжзоркавага аб’екта 3I/ATLAS, навукоўцы плануюць знішчыць або адхіліць астэроід 2024 YR4, каб ён не ўдарыў па Месяцу, і пра падзеі наступных тыдняў.

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

#падкаст
22👍6🔥6
Full stack перад Flight 11.

І вы ведаеце, што гэта значыць. Запуск Starship запланаваны на 14 кастрычніка. 75-хвіліннае акно адкрыецца ў 02:15 ночы па беларускім часе.

Афіцыйная трансляцыя пачнецца за 30 хвілін да старту. Падрабязней пра палёт я распавёў у 97-м выпуску падкаста.

Магчымы перанос, сачыце за абнаўленнямі.

#падзея
👍23🔥12👀1
Астрафатограф Andrew McCarthy, вядомы сваімі неверагоднымі здымкамі Сонца, планет і галактык, аб’яднаў дзве рэчы, якія любяць людзі — катоў і космас. Ён зрабіў серыю здымкаў са сваім катом Грэгары, змясціўшы яго ў уласныя касмічныя фота.

На кадрах Грэгары гуляе з Сатурнам, купаецца ў святле Сонца і нават салодка спіць на Месяцы. Гэта не проста забава, бо Andrew ператварыў праект у каляндар, а ўсе сродкі ад продажу пералічвае ў прытулак, з якога ён узяў Грэгары.
29🥰11👍3👏3😍3😁2🤮2❤‍🔥1😨1🤪1
🛰 Выпуск #98 — Падкаст «Праз космас».

У выпуску: поспех Starship Flight 11 і канец эпохі блока V2, эксперымент з вырошчваннем гарбаты на Месяцы, новае адкрыццё пра тое, як удар астэроіда сфармаваў Месяц, пацвярджэнне таго, што на Марсе сапраўды быў акіян, і галоўныя каметы кастрычніка, адну з якіх магчыма, можна будзе ўбачыць голым вокам.

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

#падкаст
16🔥7👍3
Некалькі бязхмарных дзён — гэта выдатная нагода ўбачыць самую яркую камету сёлета.

Адразу скажу, што на жаль, камету года (званне, якое ўжо ніхто не адабярэ ў C/2025 A6 Lemmon) амаль немагчыма ўбачыць голым вокам. Гэта сапраўды не камета класа NEOWISE з 2020 года ці Tsuchinshan-ATLAS з мінулага кастрычніка.
Хоць і бляск каметы ўжо дасягнуў +4.5 зорнай велічыні, і працягвае расці, вам спатрэбіцца вельмі цёмнае неба, каб яе ўбачыць без аптычных прыбораў.

На ровары мне ўдалося ад'ехаць на 15 кіламетраў ад горада (5-ы клас на шкале Бортля, які паказвае светлавое забруджванне), каб убачыць камету на экране майго фотаапарата.
Думаю, што тэлефон (лепш на штатыве) таксама паможа вам з гэтым. А каб убачыць хвост ужывую вам спатрэбіцца бінокль ці тэлескоп.

Бліжэй за ўсё да Зямлі C/2025 A6 Lemmon будзе сёння, 21 кастрычніка. Камета бачная на вячэрнім небе з 19 да 21 гадзіны па мясцовым часе над паўночна-заходняй часткай гарызонту. І назіраць яе можна будзе да 1 лістапада.

Цудоўная нагода выбрацца з горада, паглядзець на неба і злавіць свой уласны кадр гэтай каметы.

#падзея
1🔥3112👍4
Будзьма раіць: тэлеграм-каналы, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца!

🪐 Праз космас — тут публікуюцца анонсы аднайменнага падкасту і малавядыя факты пра Сусвет, новыя адкрыцці, публікацыі і касмічныя праграмы. Космас простымі словамі па-беларуску і з сапраўдным натхненнем глядзець вышэй.

🗞 Bellit.info — канал пра беларускую літаратуру. Тут ёсць самая актуальная інфармацыя пра новыя кнігі, імпрэзы, літаратурныя прэміі і многае іншае.

🇵🇱MOST — канал для беларусаў у Польшчы. Ён публікуе зразумелыя гайды, распавядае гісторыі эмігрантаў і дзеліцца карыснымі парадамі. А яшчэ ўвесь час маніторыць сітуацыю на мяжы, збірае галоўныя навіны і сочыць за зменамі заканадаўства, важнымі для эмігрантаў.

❄️ Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.

📬🔍Філалабайкі беларускія — цікавосткі пра мовы, раскіданыя ў часе і прасторы: ад туюка да арчынскай, ад шумерскай да беларускай, ад жэставай мовы вёскі Адамаробэ да міжпланетнай мовы лінкос
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥6👍1
2025/10/31 08:21:16
Back to Top
HTML Embed Code: