Telegram Web Link
#азярцо #sacral_museum
Завітаў у архітэктурны музей у Азярцы (што каля самога Менску). Падаецца, гэта адзіны прыклад так званага музею-скансэна (ад назвы першага падобнага музею ў Швецыі), дзе сабраныя аўтэнтычныя ўзоры народнай архітэктуры. Як і шмат гадоў назад, калі першы раз патрапіў сюды ўзімку, уражанні засталіся прыемнымі. Прыемная атмасфера, асабліва калі яшчэ не паспела набегчы іншых турыстаў. Зʼявіліся новыя абʼекты, нешта дабудоўваецца.
Але ёсць дзіўныя хібы, што псуюць уражанні і даволі відавочныя ў сваёй недарэчнасці. Напрыклад сінія біятуалеты, што могуць тырчаць амаль сярод сялянскага двара. Ці металічныя зялёныя сметніцы каля хат ХІХ стагоддзя.
Шмат абʼектаў зачыненыя на замок, а ў іншых гледачоў адсякае ад экспазіцыі кавалак аргшкла ў праходзе. Пры тым, што ў аналагічнай хаце можна хадзіць вольна, а ў вялізным свірне размясцілася экспазіцыя прысвечаная дрэваапрацоўцы ці іншаму рамяству.
Варта карыстацца нейкай мапай у смартфоне, бо тэрыторыя музея вялікая, а навігацыя на месцы даволі сціплая.
Карацей, ёсць над чым працаваць. Але музей варты. Калі не былі, то завітаць варта.

Нараблю яшчэ некалькі допісаў адсюль, бо ёсць файныя годныя абʼекты.
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity
Мабыць, ня схлушу, калі скажу, што дамінантай усяго комплексу можна назваць Пакроўскую царкву. Ня дзіўна, цэнтральная Беларусь увогуле найбольш багата ды шчыльна прадстаўлена ў музеі. Царкву прывезлі з вёскі Логнавічы, што на Клеччыне. Дайшла да нас з далёкага (асабліва для дрэва) XVIII стагоддзя і была ўніяцкай. Ва ўсякім разе да 1839 году.
Ну а лацінскі крыж як бы намякае, што аднавілі яе менавіта ў сваёй першапачатковай канфесіянальнай выяве.
Ня ведаю, калі дакладна, быў зроблены стары здымак, але царква была стомленай ужо ў 1930-х, а апошняе набажэнства адбылася ў 50-х. Рамонт ды рэстаўрацыя прайшлі ў 1985-86 гг.
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity?
Працягнем агляд душэўны агляд духоўных пабудоў архітэктурнага музея.
Кавалачак Падняпроўя. Царква Праабражэнская з вёскі Барань, Аршанскага раёну. 1704 год – узрост неабыякі! Канешне, перабудаваная ў ХІХ ст. і пазней рамантавалася, тым ня менш...
Дзейнічала да 1930 году. Потым унутры бальшавікі зладзілі клуб, у 60-я – склад калгасу «Авангард». Толькі ў 1989 годзе перавезена ў музей.
Толькі ў адным артыкуле з сеціва пазначана, што храм быў праваслаўны. Пры гэтым крыж усталяваны лацінскі. Верагодна, і гэтая царква першапачаткова была ўніяцкай. Шкада, нейкіх старых здымкаў не знайшлося.
А яшчэ пішуць, што квадратны драўляны зруб капіюе канструкцыю гарадской абарончай вежы, што робіць храм унікальным ня толькі ў межах Беларусі, але і для суседзяў.
Іканастас унутры толькі пачалі будаваць, але ўжо ўсталяваныя царская брама ды абраз Унебаўшэсце 1808 года. Ці яго копія, бо сеціва кажа, што гэты твор нейкага Фамы Сілініча захоўваўся ў нацыянальным мастацкім музеі.
2024/05/15 00:36:32
Back to Top
HTML Embed Code: