Telegram Web Link
#профрухбеларусі
Фотакалаж з часопіса "Прафэсыянальны рух Беларусі" №21 1929 года, прысвечаны 12-й гадавіне Кастрычніцкай Рэвалюцыі, які паказвае новыя будынкі, узведзеныя да гэтага часу ў БССР.
👍13🔥8
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Нядаўна адмін канала "Красивое из Минска" знайшоў у архіве БДАНТД фотаздымак міжваеннага жылога дома, які стаяў на рагу цяперашніх вуліц Гарадскі Вал і Рэвалюцыйнай (сёння на гэтым месцы знаходзіцца сквер Адама Міцкевіча). Асаблівасцю гэтага…
#архітэктурабсср #профрухбеларусі
Знайшоўся нарэшце даваенны здымак з поўнай выявай дома, што стаяў на рагу цяперашніх вуліц Гарадскі Вал і Рэвалюцыйнай у Мінску. За адно і пацвердзілася дата пабудовы - фота "новапабудаванага дома Харчтрэсту" было апублікавана ў часопісе "Прафэсыянальны рух Беларусі" №22 1929 года.
👍19🔥8
#рэчыбсср
Значак "Асьвета шлях комунізму", БССР, 1920-я гады.
👍12🔥6😁4
#звязда
Рух эсперантыстаў (эсперанто - штучная мова, прыдуманая як агульная міжнародная мова напрыканцы ХІХ ст.) у БССР у 1920-я гады быў моцна развіты, настолькі, што галоўныя газеты краіны вылучалі на сваіх старонках асобную рубрыку, прысвечаную навінам эсперантыстаў.
Прыклад рубрыкі з газеты "Звезда" №151 1927 года.
🔥15👍8
#архітэктурабсср
Фотаздымкі 1930-х гадоў канструктывісцкага клубу чыгуначнікаў у Гомелі са збораў Музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве.
👍21🔥9
#рэчыбсср
Бланк Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б 1931 года з штампам на чатырох дзяржаўных мовах БССР: беларускай, рускай, ідыш і польскай.
З цікавостак:
- штамп для бланка не мяняўся з 1920-х гадоў і таму адрас, дзе была ўказана вуліца Троцкага, прыходзілася закрэсліваць;
- тэкст характарыстыкі набраны на машынцы ў якой у наборы былі літары як рускага так і беларускага (як мінімум "і" і "ў") алфавітаў, прычым літары "і", "и" і "ы" у тэксце, на першы погляд, растаўлены хаатычна.
👍16😁4🔥2
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Будаўніцтва дарогі Мінск - Ворша. 1932 год.
Асобна стаіць кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга БССР А.Майстрах

#Майстрах #будаўніцтва #дарога #ордэнПрацоўнагаЧырвонагаСцягаБССР
👍16🔥7
Новы здабытак па тэме міжваеннай архітэктуры з аўкцыёна, здзейснены сумесна з каналам "Красивое из Минска" - два выпускі ілюстраванага дадатку да "Архитектурной газеты" №22 і №55 за 1937 год (у №55 быў размешчаны праект медінстытута ў Мінску на вул.Броўкі 5, пра які я нядаўна пісаў на канале).
Забіраць тут: спасылка на сканы на Яндэкс-дыксу.
👍15
2025/10/28 05:08:40
Back to Top
HTML Embed Code: