Telegram Web Link
#кнігібсср
Загадка ад канала "Батискаф историка" - які будынак выяўлены на вокладцы кнігі "Як савецкая ўлада будуе новае жыцьцё" 1930 года - разгадалася даволі хутка. Дапамагла, так званая, "нагледжанасць".
Некалі праглядаў падшыўку часопіса "Жилищная кооперация" за другую палову 1920-х і тады вока зачапілася за выразны канструктывісцкі будынак з кантрастнай афарбоўкай фасадаў - жылы дом кааператыва "Дукстрой", пабудаваны на Ленінградскім праспекце ў Маскве ў 1928 годзе. Яго здымак яшчэ трапляў на вокладку гэта ж часопіса №21 за 1928 год (фота 2). Дык вось, для вокладкі беларускай кнігі было выкарыстана фота крыла гэтага дома з іншага ракурсу (фота 3 узята з Pastvu).
На жаль зараз арыгінальны канструктывісцкі фасад гэтага дома схаваны за пасляваеннымі неакласічнымі прыбудовамі (фота 4).
🔥13👍8
#звязда #беларускаявёска
10 жніўня 1930 года, роўна 95 гадоў таму, у Менску пачала работу 1-я Усебеларуская выстаўка сельскай-гаспадаркі і прамысловасці. Праходзіла яна на тэрыторыі дзе цяпер знаходзіцца бульвар Талбухіна, для яе правядзення быў пабудаваны цэлы гарадок з дзясяткаў павільёнаў (большасць былі драўлянымі, але адзін каменны павільён электрыфікацыі захаваўся да нашых дзён па адрасе Кнорына 1А), а для зручнасці наведвальнікаў да тэрыторыі выстаўкі правялі новую галіну трамвая.
Над афармленнем павільёнаў працавалі знакамітыя архітэктары (І.Валадзько, А.Дзянісаў, С.Гайдукевіч) і мастакі таго часу (А.Грубэ, А.Ахола-Вало, А.Лабас).
На ілюстрацыях: перадавіцы газет "Зьвязда" і "Беларуская вёска", прысвечаныя адкрыццю выстаўкі.
👍11🔥4
Першая выстаўка 1930 тнет.jpg
5.2 MB
#плакатыбсср
Плакат 1-й Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці з пералікам усіх павільёнаў выставы (файл высокай якасці).
👍13
Forwarded from Мінскія рэчы
16 жніўня 2025 года ў 15.00 запрашаем у Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага на лекцыю «Страчаны канструктывізм Мінска» краязнаўца і даследычка міжваеннай архітэктуры Уладзіміра Садоўскага @belaruskipioner.

Канструктывізм у 1920-я гады актыўна мяняў архітэктурнае аблічча Мінска, але не ўсё з пабудаванага тады дайшло да нашага часу.

На лекцыі вы ўбачыце характэрныя для стылю канструктывізма будынкі сталіцы, якія не перажылі ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб'екты, якія моцна змяніліся падчас пасляваеннага аднаўлення Мінска і страцілі свае канструктывісцкія рысы.
🔥17👍7
Кожная старая фатаграфія — гэта партал у мінулае. Але што, калі дадаць колеру?
Калярызацыя ператварае чорна-белыя здымкі ў яскравыя кадры, поўныя жыцця. Раптам людзі з мінулага становяцца бліжэйшымі: іх эмоцыі, вопратка, нават атмасфера моманту — усё здаецца рэальным, быццам гэта было ўчора.
Перад вамі прыклад каларызацыі — погляд скрозь час. Цяпер гэтыя твары — не проста археолагі мінулага, а жывыя людзі са сваімі гісторыямі і характарамі.

На фотаздымку ўдзельнікі раскопак Бердыжскай палеалітычнай стаянкі 1928 г. К. Палікарповіч, І. Рытар, А. Ляўданскі, С. Шутаў, С. Дубінсікі, А. Каваленя.
фотаздымак апублікаваны тут:
"АСОБА І ПОМНІК” Беларуская археалогія ў фотаздымках 1920–1930-х гг. Мінск. 2021 г.
👍24🔥5
#беларускаявёска
Рубрыка "Адмаўляемся ад рэлігіі" на старонках газеты "Беларуская вёска" №11 1930 года.
😢12👍7🔥2😁1
#беларускаявёска
Усе ў Аўтадор! Дарогу машыне!
Вялікі рэпартаж з 1-га Усебеларускага аўтапрабега, які публікаваўся у трох нумарах газеты "Беларуская вёска" (№97,99,100) за 1930 год.
Аўтапрабег, які адбываўся роўна 95 гадоў таму ў жніўні 1930 года, прайшоў 2000 кіламетраў па маршруце Менск-Мазыр-Гомель-Магілёў-Віцебск-Полацк-Барысаў-Менск. У дарогу выехалі 23 чалавекі на легкавых (узгадваецца "Бьюік") і грузавых (узгадваецца "Штэйр") аўтамабілях, а таксама на матацыклах. Сярод шафёраў было 2 жанчыны - Ладыгіна і Несцяровіч. Рэпартаж вёў уласны карэспандэнт "Беларускай вёскі" Матусевіч.
👍12
#беларускаявёска
Пасаж з рэпартажа пра 1-шы Усебеларускі аўтапрабег у газеце "Беларуская вёска", які кажа, што выкарыстоўваць выразы кшталту "беларуская Швейцарыя/Венецыя/Мальдзівы" і т.д. журналісты любілі і ў 1930-я гады.
👍14😁3🔥2
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська напісаў артыкул пра другі чэмпіянат Беларусі па шашках, які праходзіў у кастрычніку 1928 года:
https://shashkibelarusi.blogspot.com/2025/08/1928-1925.html
👍9🔥7
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Знак "Белдзяржкіно" (Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі).
Другая палова 1920-х - 1930-е гг.
#белдзяржкіно
#кіно
🔥12👍8😁2😱1
#архітэктурабсср
Павільён Белдзяржкіно, спраектаваны архітэктарам Іванам Валадзько для 1-й Усебеларускай сельскагаспадарчай выстаўкі, якая праходзіла ў Менску ў жніўні 1930 года.
👍18🔥10😱3
Forwarded from ВЫПУСК ШКОЛЫ
#Уваровичи #БудаКошелёвский 4-ый выпуск 7-ой групы Уваравіцкай Ш.К.М. Атрымаўшай прэмі па конкурсу у 1932 годзе
👍12
#чырвонаязьмена
Перадавіца камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" з нагоды 5-й гадавіны з дня смерці Уладзімера Леніна (імя "Уладзімер" напісана ў дарэформенай арфаграфіі беларускай мовы) №16 1929 года.
👍11🔥6😱3
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №8 за жнівень 1925 года.
😁20😱11
#картыбсср
У міжваенныя гады адміністрацыйны падзел БССР часта мяняўся: у 1920-я гады Беларусь падзялялася на акругі, якія складаліся з раёнаў, якія ў сваю чаргу складаліся з сельсаветаў. Межы і колькасць акругаў пастаянна мяняліся. Прыклад такіх зменаў адлюстраваны ў артыкуле з газеты "Звезда" №152 за ліпень 1927 года.
У 1930 годзе акругі былі ліквідаваныя і падзел рэспублікі пайшоў на раёны і сельсаветы. У 1935 годзе некалькі акругаў у памежнай зоне было адноўлена (Полацкая, Лепельская, Слуцкая і Мазырская), але большая частка краіны працягвала складацца з раёнаў, падпарадкаваных непасрэдна сталіцы. У 1938 годзе былі ўведзены вобласці, якія з'яўляліся па сутнасці адроджанымі акругамі і якія са зменамі існуюць і дагэтуль.
👍19
2025/10/27 15:20:13
Back to Top
HTML Embed Code: