Telegram Web Link
#фотабсср
Святочныя мерапрыемствы на дзень гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1934 года ў Заслаўі з ўдзелам байцоў 15-га Заслаўскага памежнага атрада.
Чый партрэт замазаны на першым фота невядома, але хутчэй за ўсё гэта Генрых Ягода, які ў 1934 быў наркамам НКУС, якому таксама падпарадкоўваліся памежнікі ў той час, і які ў 1938 быў абвешчаны ворагам народа і растраляны.
🔥11😱8👍3
Менск_1933_ЦГА_СПб_ф_Р_5070_оп_1_д_72_л_11.JPG
20 MB
#картыбсср #публікуеццаўпершыню
Новы архіўны здабытак!
Атрымаў з Цэнтральнага Дзяржаўнага архіва Санкт-Пецярбургу копію "Адміністрацыйнага пляну гор.Менску" у маштабе 1:1600 меркавана 1933 года. Выява вядомая, але ў такой якасці яшчэ не выкладалася. Да таго ж, на ёй нанесены загадкавыя чырвоныя кружочкі з лічбамі, пра якія ў тлумачэннях да карты нічога не напісана.
Крыніца: ЦГА СПб ф.Р-5070 оп.1 д.72 л.11.
🔥18👍14
Forwarded from ВЫПУСК ШКОЛЫ
#Гомель I-ы Выпуск Гомельскага Аута-Дарожнага Тэхнікуму Дарожнага Аддзяленьня 1933
👍12🔥7😁4😢2
#рабочий
У лекцыі пра страчаны мінскі канструктывізм трохі памыліўся: у клуб харчавікоў на спаборніцтвы прыязджалі баксёры не з ЗША, а з Англіі. Адбываўся гэты сяброўскі матч 11 ліпеня 1932 года, пра што пісала газета "Рабочий" №164 1932.
👍22😢2
#фотабсср
Удзельнікі адкрыцця помніка Леніну ў Заслаўі, 1924 год.
Крыніца: фонды музея-запаведніка "Заслаўе".
👍14👎5😱5🔥4😢2
#маладыараты
Вокладка часопіса "Малады араты" №11 1926 года з малюнкам фінскага мастака Александэры Ахола-Вало (у 1919-1930 жыў і працаваў у БССР).
👍11🔥6😁3
#беларускаявёска
Перадавіца газеты "Беларуская вёска" ад 3 верасня 1930 года.
👍9😁6🔥3
#рэчыбсср
Значак "Ударник госкредита" НКФ СССР з дароўным надпісам па-беларуску на абароце: "т.Чарткову ад НКФ БССР". 3 лістапада 1931 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
👍14🔥4😁2
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Новая архіўная знаходка!
У Цэнтральным Дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі Санкт-Пецярбурга ўдалося адшукаць і заказаць копіі архітэктурнага праекта будынка клубу чыгуначнікаў у Гомелі, які быў распрацаваны архітэктарам М.Кірылавым у 1925-1928 гадах і пабудаваны ў 1928-1930 гадах. Будынак адносіцца да стылю канструктывізма і нават захаваўся да нашага часу, але ў 1950-я гады была праведзена яго рэканстркуцыя, якая амаль цалкам змяніла архітэктурны стыль будынка на неакласіцызм (у арыгінальным выглядзе застаўся толькі корпус з кіназалай).
Крыніца: ЦГАНТД СПБ, ф.Р-398, оп.3-22, д.184 (поўная версія справы даступная па спасылцы на яндэкс-дыску).
Заказ копій чарцяжоў аказаўся даволі дарагім, таму калі хто хоча дапамагчы справе, то глядзіце, як гэта зрабіць у апісанні канала.
🔥13👍9
#помнікібсср
Знак Саюза работнікаў і служачых народнай сувязі на помніку ўпаўнаважанага Наркамата Сувязі СССР пры СНК БССР Васіля Фёдаравіча Вярухіна (1900-1940) на Вайсковых могілках у Мінску.
Крыніца: фб-суполка "Вайсковыя могілкі".
👍8🔥5
2025/10/27 03:37:09
Back to Top
HTML Embed Code: