Telegram Web Link
🎭 Культавы беларускі спектакль зноў на польскай сцэне!

Спектакль «Шэпт» паводле кнігі Сяргея Лескеця на гадзінку стане парталам да вясковай Беларусі, да сваіх бабуляў, да традыцый і голасу, якія ўсё часцей не чуваць праз гоман буйных гарадоў.

👉🏻 28 верасня, 19:00
– Gdański Teatr Szekspirowski
👉🏻 2 кастрычніка, 19:00 – Варшава, Terminal Kultury Gocław


🎟️ Квіткі па спасылцы

Ролі выконваюць:
Святлана Анікей
Міхась Зуй
Дзмітрый Л.

«Куды адыдуць тыя гісторыі, як павыміраюць апошнія вяскоўцы?.. Тут кожны куток лесу мае імя, а старое дрэва – легенду. Няўжо прырода проста возьме сваё, і ўсё на гэтым?».

Яшчэ больш мерапрыемстваў у тэлеграм-канале InexKult.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
8👍4
🇮🇹А якія вашыя актуальныя пытанні?

🔸легалізацыя?
🔸складанасць бюракратычных працэдур?
🔸атрыманне дакументаў?
🔸іншае?
🔸атрыманне пенсіі/сацыяльнай дапамогі?
🔸інтэграцыя?

Прымаем вашыя запросы, бо ў хуткім часе мы запланавалі вельмі важную сустрэчу.

Пішыце сюды: https://forms.gle/MR7rHNZoVLWie4Zy6
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇵🇱 Беларусы Беластоку віншуюць палітвязняў з Днём народзінаў

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
9👍2😢1
У Коўне зьбіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску

Збор грошай абвясьціла беларуская сябрына Коўны. Адкрыцьцё плянуецца 23 лістапада, на Дзень Літоўскіх ваяроў. Беларусы Коўны хочуць адкрыць шыльду на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месьціўся Беларускі Асобны Батальён — беларуская вайсковая адзінка ў складзе Літоўскай арміі.

Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзыдэнта Літвы Антанаса Смэтаны, 51 жаўнеры былі адзначаныя найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжам Віціса, пішуць арганізатары. Яны спадзяюцца прыцягнуць на зборы 3900 эўра.
👍92
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 17 чалавек:

Аліна Шаўцова
Ілля Ходас
Віталь Цынкель
Віктар Турчэнік
Людміла Шрубок
Алена Жукава
Вольга Пракопчык
Наталля Краўчук
Лілія Юруць
Ірына Дабрыновіч
Леанід Шпец
Іван Замяцін
Аляксандр Варабей
Кірыл Пазняк
Раман Сарока
Аляксей Друпаў
Надзея Ляшук


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
😢12🤬1
📊170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек. Адзначым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены і толькі частка з іх была «асуджана паводле экстрэмісцкіх артыкулаў»

За гэты час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.

«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, кажа аб працягу рэжымам практык дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці па вызначэнні Міжнароднага крымінальнага права»,казаў у чэрвені праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
🤬13😢21
📣 Шукаем герояў для дакументальнага фільма “Без рэтушы”

Беларусы, што жывуць у Італіі, далучайцеся да культурніцкага праекта!

Ягоны аўтар і рэжысёр — Аляксандр Гародка, вядучы — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч).

Серыя фільмаў праз гісторыі беларусаў розных узростаў і прафесій пакажа, як нашыя землякі жывуць у розных кутках свету. Што значыць для іх захоўваць ідэнтычнасць і заставацца беларусамі?

Здымкі ў Італіі стануць часткай гэтай міжнароднай серыі.

🎥 Хочаце стаць адным з герояў фільма альбо ведаеце цікавую беларускую гісторыю, звязаную з Італіяй? Калі ласка, пішыце сюды.

📩 @San_Maliavanych (кантакт у ТГ)
🔥7👍2
🎙️«Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі»

"Мы даўно марылі сабраць наш досвед у адным месцы — і вось нарэшце гэта здарылася!

Гэта просты і практычны дапаможнік, створаны на аснове вопыту фестывалю Tutaka. Ён будзе карысны ўсім, хто толькі думае пра свой першы фэст ці ўжо арганізоўваў падзеі і хоча зрабіць гэта яшчэ лепш.

У даведніку мы падзяліліся тым, як ператварыць ідэю ў праграму, прайсці праз тэхнічныя і бюракратычныя моманты, арганізаваць бяспеку і захаваць запал да справы. Так, мы апіраліся на польскае заканадаўства, але парады будуць карысныя нашмат шырэй.

Спампаваць можна тут:
Даведнік арганізатара фестывалю (PDF)

З павагай,
Каманда фестывалю Tutaka"

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🔥3👍21
У Варшаве пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў #67ВольныДзень

Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, анансуе падзею і запрашае далучыцца:

«27 верасня а 16-й гадзіне на беразе Віслы ў Варшаве мы збяромся на чарговы Вольны Дзень – у падтрымку палітзняволеных.

На сцэне выступяць беларускія музыкі Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Будуць і спецыяльныя госці з Польшчы – Szczupak i Kocur. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля. Вядучыя імпрэзы – музычная журналістка Марына Савіцкая і вольны купалавец Ігар Сігоў.

Гасцей будуць чакаць пачастункі – веганскія стравы, плоў, шашлык і традыцыйныя дранікі ад Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі!”.

Уваход вольны, але вітаюцца данаты ад 50 злотых: усе сродкі пойдуць на дапамогу палітвязням праз праекты аб’яднання “Да Волі!” – арганізатара фэсту.

Партнёрамі падзеі сталі Музей Вольнай Беларусі, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і асацыяцыя Razam.ch.

Запрашаю ўсіх далучыцца! Гэта не толькі канцэрт і сустрэча сяброў, але і напамін сабе і іншым, што нават у выгнанні беларусы здольныя трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго і ладзіць прастору свабоды».

📍 Варшава, бераг Віслы
📌 Рэгістрацыя

@CabinetBelarus
🔥52👍1
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 15 чалавек:

Дзмітрый Грышкевіч
Аляксандр Лыцін
Антон Ільін
Андрэй Хрышчановіч
Марыя Барысенка
Сяргей Тулінаў
Алег Слабуха
Дзмітрый Басько
Сяргей Цімошчанка
Андрэй Ярашэвіч
Гжэгаж Гавэл
Павел Кізюк
Святлана Мяцельская
Віктар Яскіч
Яўген Грук


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
😢51
‼️ Польшча адкрые мяжу зь Беларусьсю ў ноч на 25 верасьня

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы зь Беларусьсю будуць зноў адкрытыя апоўначы зь серады на чацвер.
👍4🔥1
Далучыцеся да добрай справы!

Ключы ад шэлтара для беларускіх уцекачоў — ужо ў асацыяцыі "Талака"!

Гэтая сітуацыя патрабуе ўвагі — збор на ўладкаванне шэлтара ідзе марудна, а засяляць людзей трэба хутка. Мы спадзяёмся на вашую падтрымку.

Ахвяраваць на абсталяванне шэлтара — тут!
👍5💔3
II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу

Гэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў і актывістаў. Мэта Кангрэсу — каардынацыя намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

Праграма:

📅 26 верасня, Варшава — абмеркаванне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новых тэндэнцый рэпрэсій і працы па падтрымцы і вызваленні палітзняволеных.

📅 27 верасня, Варшава — фестываль #67ВольныДзень. Паслухаць канцэрт на беразе Віслы можна бясплатна, але вітаюцца ахвяраванні на дапамогу палітзняволеных.

📅 28 верасня, Познань — кірмаш ініцыятыў, прэзентацыі арганізацый і адкрытыя дыскусіі.

❗️Фонд “Краіна для Жыцця” таксама бярэ ўдзел у Кангрэсе. Наш праектны дырэктар Вячаслаў Жукаў будзе спікерам на панэлі. Ён раскажа пра патрэбы і інструменты няўрадавага сектара, а таксама прэзентуе праект “Летнікі для дзяцей палітзняволеных”.

Такія сустрэчы даюць магчымасць каардынаваць агульныя намаганні, дзяліцца досведам і знаходзіць новыя спосабы дапамогі.

Падрабязная праграма — тут
Глядзіце трансляцыю —
тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍32
🇱🇹 "З нараджэннем, Алесь!" - беларусы Клайпеды павіншавалі Алеся Бяляцкага 25 верасня 2025

Свечкі, гарбузы, QR-коды для падтрымкі. Чакаем на волі!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
9💔2👍1
🎙️ Гурт ПСОТА выпусьціў свой першы сынгл “Сэрца сьпеў”

"Сёньня выйшаў наш першы сынгл, які называецца “Сэрца сьпеў”. На гэту песьню нас натхніла туга па родных мясьцінах і бацькам".

Паслухаць яго можна на стрымінгавых пляцоўках (Spotify, YouTube music, Apple Music, etc), на Bandcamp (тут яшчэ можна яго набыць за сымвалічны кошт). Усе спасылкі сабраныя тут: https://artists.landr.com/serca-spieu

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
👍4
2025/10/24 06:48:08
Back to Top
HTML Embed Code: