Гісторык Цімафей Акудовіч - сябра нашага Інстытута - у стрыме Еўрарадыё разважае пра тое, як улада інтэрпрэтуе 17 верасня 1939 года і чаму гэты дзень падаецца як “свята адзінства”. Абмяркоўваюцца наступствы савецкага “аб’яднання”, пытанне, ці існавала б Беларусь без 1939 года, а таксама сімволіка 1991-га — прызнанне "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга.
YouTube
Горькая правда про "День народного единства" / История Беларуси // Акудович
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
❗️ Беларускія магістраты: https://www.instagram.com/bielmahistrat
❗️ Вусы Скарыны на Ютубе: https://www.youtube.com/playlist?list=PLCZLJLaNHoJKINbdRXyT6xr5KlVHKCNqW…

🔥13👍5❤🔥1
Пад Гродна перапахавалі воінаў Першай сусветнай. Пра лёс астанкаў нямецкіх салдат не паведамляецца
Некалькі тыдняў таму паблізу аграгарадка Рацічы ў Гродзенскім раёне ўрачыста перапахавалі астанкі 25 салдат і афіцэраў расійскай арміі. На брацкай магіле, заснаванай у 2010 годзе, пазначана: «Воинам Российской императорской армии, погибшей в годы Первой Мировой войны».
Астанкі выявілі вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага батальёна каля вёскі Абуховічы. Пры гэтым, як паведамляецца ў рэпартажы АНТ, «знайшлі астанкі зусім выпадкова ў ходзе зусім іншай пошукавай аперацыі», «спецыялісты эксгумавалі пахаванні нямецкіх салдат, а наткнуліся на не абазначаную магілу».
Што зрабілі з астанкамі немцаў? Не паведамляецца. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, апошні публічны выпадак перапахавання нямецкіх салдат Першай сусветнай адбыўся ў 2018-м у вёсцы Навасёлкі Бярозаўскага раёна – гэта былі астанкі 55 чалавек. Усяго ў Беларусі каля ста сумесных магілак, дзе пахаваныя салдаты з нямецкай, аўстра-венгерскай і расійскай армій.

🤬12🤔4🕊2🔥1🤨1😐1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎥Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы»
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі.
Кім былі дысыдэнты ў БССР у 1950-80-х гадах. Хто гэта? Якія тактыкі супраціву яны абіралі ды — як складаліся іхныя лёсы?
Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы.
https://youtu.be/Ars90umhQqQ

Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта Прававыя летапісы
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе серыю відэа «Прававыя летапісы», дзе мы разбіраемся, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя гістарычныя часы.
Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А…

👍11
Новая памятная дошка лекару – на гэты раз у Полацку
Месяц таму на тэрыторыі Полацкай гарадской бальніцы №1 адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Івана Храімянкова, які ўзначальваў Полацкую чыгуначную бальніцу з 1961 па 1985 гады. Ураджэнец Смаленшчыны шмат гадоў працаваў у якасці хірурга.
Гэта чарговая памятная дошка лекару ў Беларусі. У 2020-м на Касцюковіцкай раённай бальніцы з’явілася дошка ў гонар заслужанага ўрача, першага міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Казакова. У 2022-м на Рэспубліканскім НПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ўстанавілі дошку ў гонар акадэміка, нейрахірурга Арнольда Смеяновіча. У 2023-м на будынку Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы з'явілася дошка ў гонар Людмілы Пастаялкі, заслужанага ўрача Беларусі, міністаркі ў 2002 - 2005 гадах.
Акрамя таго, у апошнія гады з’явіліся помнікі ваенным медыкам: у мемарыяльным комплексе «Азарычы» на Гомельшчыне і на тэрыторыі 1134-га ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра ў Гродна.

👍5🤔4🤮4🤨1
Лукашэнку прапанавалі стварыць на месцы канцлагера «Бяроза-Картузская» музей «нацыянальнага маштабу». Што там ужо зроблена?
На нядаўняй сустрэчы ідэолагаў дэпутат Марзалюк прапанаваў стварыць музей «нацыянальнага маштабу» пра перыяд «польскай акупацыі». І мемарыял, аналагічны «Хатыні», на месцы «адной з вёсак, знішчаных пад выглядам умацавання польскасці». Прапагандыст Гігін дадаў: ёсць грамадскі запыт на стварэнне музея. Лукашэнка адказаў, што «трэба падумаць», бо ён «не хоча даць нейкую нагоду (Польшчы для абвастрэння сітуацыі – заўв.)».
Але і без гэтага ў Бярозе фактычна ўжо дзейнічае музей. У 2021-м на фоне антызаходняй рыторыкі на месцы канцлагера рэканструявалі абеліск і адкрылі часовую экспазіцыю. У 2022-м экспазіцыя займела статус пастаяннай (на здымку). У трох залях – карцар, камеры, фатаграфіі і ўспаміны вязняў.
Адзначым, што па дадзеных даследніка Сяргея Кнырэвіча асноўнай група зняволеных у лагеры былі ўкраінскія нацыяналісты, а беларусы складалі 2-3% – прыблізна 150–200 чалавек за ўсе гады.

🤮12😁6🤡5👍4🙉2🔥1🤔1
Апытанне: пасля 2022 года сярод студэнтаў БДУ стала менш абыякавых да беларускай мовы
У апошнім нумары Acta Albaruthenica, часопіса кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, выйшла даследаванне Веранікі Бандаровіч пра самаідэнтыфікацыю моладзі. Ананімнае анкетаванне праводзілася ў лютым 2023-га сярод студэнтаў геаграфічнага факультэта БДУ, а таксама студэнтаў ваеннага факультэта, якія разам наведвалі заняткі па беларускай мове.
Было апрацавана 85 анкет. На адно з пытанняў – «Ці важная беларуская мова ў навакольным жыцці?» – у параўнанні з вынікамі папярэдніх апытанняў вырасла колькасць адказаў «важная» (26 адказаў) і «вельмі важная» (33) – яны лідзіруюць з вялікім адрывам. Папярэднія два апытанні паводзіліся ў лютым-траўні і ў верасні 2022-га.
Сярод высноваў Веранікі Бандаровіч: «усведамляецца ўсё большае значэнне беларускай мовы як атрыбута асобнай дзяржавы», «па-ранейшаму самы папулярны адказ на пытанне пра лёс беларускай мовы «залежыць ад кожнага з нас».

👍27❤8👏5💋1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
На вайсковых могілках Варшавы 29 верасня перапахаюць парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, шпіёна, кантрабандыста, аўтара культавага рамана «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»
Сяргей Пясецкі нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і вайну і жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы.
Пісьменнік памёр у 1964 годзе і быў пахаваны ў Вялікабрытаніі, на могілках Бора ў Гасцінгсе, на яго надмагільным камяні высечаная сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якім карысталіся кантрабандысты, пераходзячы савецка-польскую мяжу пад Ракавам. Інстытут нацыянальнай памяці, узгадніўшы з сям'ёй Пясецкага, узяў на сябе абавязацельства эксгумаваць парэшткі пісьменніка і даставіць іх у Варшаву. Чытаць на сайце або без VPN.

❤22👍6🙏5🤔1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у каментары Филину — пра гісторыкаў на службе ідэалогіі і чаму «рускі свет» у Беларусі яшчэ не перамог.
25 верасня ў Мінску адбылося чарговае паседжанне Рады па гістарычнай палітыцы. Кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Крутой абазначыў яе ўдзельнікам цэлы шэраг задач: ад складання пантэону нацыянальных герояў да актуальнага пераліку манументаў, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і шырокай інфармацыйнай барацьбы «за наш пункт гледжання і праўду».
Размова цалкам тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🙏6❤4🤡2🥴1😨1
Чарговая памятная дошка ў гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці з расійскіх рэгіёнаў
Некалькі тыдняў таму на Гарнізонных могілках Брэста, на Алеі памяці, з удзелам расійскай дэлегацыі адкрылі памятную дошку абаронцам Брэсцкай крэпасці з ліку ўраджэнцаў Уладзімірскай вобласці РФ. Гэта ўжо 12-я дошка, размешчаная там.
Дзіўная традыцыя ўзнікла ў 2023 годзе, калі пасля звароту ўладаў Чачні і Інгушэціі на Гарнізонных могілках, размешчаных недалёка ад Брэсцкай крэпасці, адкрылі Алею памяці. З таго часу там з'явіліся памятныя дошкі ў гонар ураджэнцаў Санкт-Пецярбурга, Удмуртыі, Чачні, Інгушэціі, Пензенскай вобласці і іншых рэгіёнаў РФ. У чэрвені гэтага года на Алеі з'явіліся дошкі ў гонар ураджэнцаў Масквы і Казахстана.
З улікам цікавасці ўладаў расійскіх рэгіёнаў, якія распаўсюджваюць справаздачы аб сваім удзеле ў цырымоніях, і магчымасцяў па пашырэнні Алеі памяці (на здымку) можна меркаваць, што адкрыццё памятных дошак там працягнецца.

👎14🤮5😁4👍2🤔2🤣1😨1🤪1
Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУ
У апошнім нумары часопіса Rocznik Centrum Studiów Białoruskich гісторык Андрэй Калядка апублікаваў рэцэнзію на дапаможнік «История белорусских земель и белорусского государства. Краткий очерк (Под ред. В. В. Даниловича, О. В. Солоповой, Санкт-Петербург 2023, 102 с.)». Гэта першы з 1991-га сумесны расійска-беларускі дапаможнік для вну, які створаны для студэнтаў гістарычнага факультэта МГУ.
«Першае знаёмства са зместам навучальнага дапаможніка выклікае лёгкі шок. Уся гісторыя Беларусі да 1991 г. увайшла ў раздзел з назвай Гісторыка-геаграфічная даведка», – піша аўтар. У апошняй канфліктныя тэмы хаваюцца.
Напрыклад, няма аніводнага слова аб вайне паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. Прапушчаны сюжэт пра гвалтоўнае масавае перасяленне «вызваленага» праваслаўнага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву і пра тое, як праз беларускіх майстроў і кніжнікаў у Расію пранікаў еўрапейскі ўплыў.
Працяг ніжэй

🤬11👍4😁4🤷♂2💩2🤪2😢1
Пачатак вышэй
У раздзеле пра сучаснасць (ён амаль цалкам пра развіццё Беларусі на чале з «мудрым» кіраўніком) не знайшлося месца Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Увогуле тэкст падручніка мае безаблічны характар. «Атрымалася гісторыя без герояў, прадказальна нудная і шэрая», – адзначае Калядка.
Падручнік фактычна не адпавядае патрабаванням вучэбных дапаможнікаў для вну: адсутнічае зразумелы метадалагічны падыход, матэрыял мае фрагментарны характар, не раскрыты генезіс ключавых праблем.
Нягледзячы на нізкі ўзровень першага расійска-беларускага падручніка па гісторыі, аўтар рэцэнзіі заклікае не ставіцца легкадумна да выданняў падобнага роду: «Іх сіла не ў якасці, а ў колькасці і абавязковасці выкарыстання». «У якасці процівагі русіфікатарскім тэндэнцыям у адукацыйнай прасторы закон балансу патрабуе фарміравання ўласнага плана па захаванні дасягненняў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі. Нават маленькія крокі могуць мець значныя вынікі, калі яны з’яўляюцца частка адзінага плана».

👍9💯4😢2🤪2🤷♂1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Ідэалагічна вывераны пантэон нацыянальных герояў будзе размешчаны на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея
Шэсць барэльефаў з выявамі людзей, якія сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў Беларусі, будуць размешчаны над уваходам у музей.
Цяпер на скульптурным камбінаце пятнаццаць майстроў працуюць над барэльефамі. У распрацоўцы першы перыяд – дадзяржаўны. На першым барэльефе размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — крывічоў, радзімічыаў і дрыгавічоў.
Другі барэльеф — ранняе сярэднявечча – будзе ўтрымліваць вобразы прадстаўнікоў Полацкага і Тураўскага княстваў, гэта Вячаслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Юрый Яраславіч. Чытаць на сайце або без VPN.

🥴12❤4🤔4🤮3👍2🥰1😨1
Forwarded from Культурная спадчына.Беларусь
29 верасня 1529 года(496 гадоў таму) у знамянальны дзень для гісторыі Вялікага княства Літоўскага, быў зацверджаны 1-ы Статут ВКЛ — выбітны заканадаўчы акт, які стаў найважнейшым крокам у развіцці прававой сістэмы рэгіёна. Гэты дакумент не толькі замацаваў існуючыя нормы і звычаі, але і ўкараніў новыя правілы, адлюстроўваючы імкненне да цэнтралізацыі ўлады і уніфікацыі заканадаўства. Статут стаў асновай для наступных прававых кодэксаў, надаючы асаблівую значнасць правам і абавязкам грамадзян. Такім чынам, ён сведчыў аб росце эвалюцыі юрыдычнай думкі і грамадскага парадку ва ўмовах складаных сацыяльна-палітычных рэалій таго часу. Статут 1529 года набыў сімвалічнае значэнне, увасабляючы сувязь паміж традыцыяй і прагрэсам, а таксама ўмацоўваючы самасвядомасць народа.
❤19👍5👏1🙏1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
На перапахаваньні Сяргея Пясэцкага выступіў прэзыдэнт Польшчы
https://smarturl.click/AxMEg
Сёньня ў Варшаве перапахавалі прах Сяргея Пясэцкага — удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выбітнага пісьменьніка з пакручастым лёсам. Ён меў беларускае паходжаньне, шматгадовую повязь зь Беларусьсю і напісаў раманы пра бандыцкі міжваенны Менск.
Пасьля жалобнай імшы ў Катэдральны касьцёле Войска Польскага труну з прахам пісьменьніка перанесьлі на вайсковыя могілкі ў цэнтры Варшавы.
На жалобнай цырымоніі выступіў прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

«Сёньня больш, чым калі-небудзь нам патрэбныя гісторыя жыцьця і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, пра камуністычную сыстэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Эўропы ёсьць посткамуністычная, нэаімпэрская Расея, — сказаў Наўроцкі.
❤15🔥4👍1🤔1
Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941 - 1945»
У гэтым годзе Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД прысвоіў званне «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» шэрагу населеных пунктаў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу. У спісе ў асноўным гарады Казахстана і Узбекістана, але аказаліся там таксама Баранавічы (стэлу там ужо адкрылі) і Орша, дзе ў дадзены момант ствараюць Парк працоўнай славы.
Сквер з'явіцца па вуліцы Грыцаўца на ўездзе ў горад. У траўні пры закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка так патлумачыў прысваенне звання Оршы, якая ў вайну знаходзілася пад акупацыяй: «Нашы бацькі і дзяды змаглі ў найкароткія тэрміны аднавіць працу чыгуначнага вузла, шэрагу прадпрыемстваў. Да канца 1945 года запрацаваў Аршанскі льнокамбінат».
У парку будзе ўсталявана стэла «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гады». Пакуль жа мясцовыя жыхары скардзяцца, што з-за будаўнічых работ і адсутнасці тратуараў ім даводзіцца хадзіць па гразі.

😁14🤪4🤔2😐1👀1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.»
Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратуразнавец і гісторык Іван Саверчанка. У нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I - XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі.
Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, умацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 439 старонак.

👍18🤔8❤3👏2
Памяць без герояў — гэта ўжо не памяць
Беларускія ўлады прэзентавалі «пантэон», дзе няма Вітаўта і Быкава. Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар нашага Інстытута, у каментары Belsat адзначае: такім чынам у грамадства свядома забіраюць частку гісторыі. А значыць, гаворка ідзе не пра ўшанаванне, а пра маніпуляцыю памяццю.

belsat.eu
Не пантэон, а парэзаная гісторыя Беларусі? Чаму ўлады адкінулі Вітаўта і Быкава
Улады Беларусі прэзентавалі спіс таго, хто мае ўвайсці ў «пантэон нацыянальных герояў». І хоць у ім сапраўды шмат знакавых для краіны асобаў, у незалежных экспертаў выклікае...
👍12🤪1