Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея 📖
Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы.
📘Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”.
Падрабязней ⬅️

"Ці думалі вы калі-небудзь пра сваё цела і пра тое, як яно працуе? Чалавечае цела незвычайнае і захапляльнае і, ну... даволі дзіўнае. Ваша дзіўнае, маё дзіўнае, а ў вашага настаўніка матэматыкі яшчэ больш дзіўнае. Гэтая кніга раскажа вам, што насамрэч адбываецца ўнутры, і адкажа на сапраўды важныя пытанні", — гаворыцца ў анатацыі.
Падрабязней ⬅️
😍5❤4
  Неўзабаве выйдзе зборнік вершаў Дар’і Кадамскай — адкрыты перадзаказ 📙
Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай “Букет стихов”.
Падрабязней 👈

У дэбютнай кнізе паэткі сабраныя вершы з розных перыядаў яе жыцця. У іх пошук Бога, кахання і свайго месца ў свеце.
Падрабязней 👈
❤6
  Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 📚
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі 2024 года.
У яго ўвайшлі шэсць кніг:
✔️Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)
✔️Маша Мароз, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)
✔️Артур Вакараў – вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)
✔️Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)
✔️Ігар Юхневіч, Маша Мароз – вокладка кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)
✔️Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт – вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)
Імя пераможцы будзе абвешчана падчас канцэрту фестывалю «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім 25 кастрычніка.

  Беларускі ПЭН атрымаў Хірасімскую прэмію міру (Hiroshima Peace Prize) 🕊
Учора ў Стакгольме Беларускаму ПЭНу была ўручана Хірасімская прэмія міру ад Фонду міру і культуры Эдзіты і Іры Морыс Хірасіма.
Беларускі ПЭН прадставілі старшыня арганізацыі Таццяна Нядбай і выканаўчая дырэктарка, сястра палітзняволенага Максіма Знака Ірына Козікава.
🎁 Прыз прэміі — 500.000 шведскіх крон (каля 45.000 еўра).

"...Прысуджаючы Хірасімскую прэмію PEN Belarus, мы хочам асвятліць куток Еўропы, лёс якога занадта часта замоўчваецца, і прыцягнуць міжнародную ўвагу да іх мужнай працы перад абліччам цэнзуры і пераследу. Нязменныя намаганні арганізацыі па абароне і прасоўванні беларускай мовы і культуры супрацьстаяць агрэсіўнай палітыцы русіфікацыі і аказваюць жыццёва важную падтрымку дыяспары, якая імкнецца заставацца звязанай са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі", — так гучыць матывіроўка прэміі.
🎁 Прыз прэміі — 500.000 шведскіх крон (каля 45.000 еўра).
❤🔥15❤2☃1👍1👏1
  Выйшлі апавяданні для дзяцей ад Уладзіміра Ягоўдзіка 📒
Выдавец Раман Цымбераў, які ўлетку запачаткаваў серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, выпусціў з друку навінку — “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка.

Паводле анатацыі, у кнізе “Атаман-барабан” чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі.
Падрабязней ⬅️
❤6👍3
  Новую кнігу вершаў Ганны Янкуты прэзентуюць у Празе 📓
Выдавецтва hochroth Minsk падзялілася навіной пра выхад зборніка паэзіі Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў”.
📖 Кнігу можна будзе купіць ўжо праз тыдзень на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе (24—26 кастрычніка).

❤7🔥3
  🔊Кніга "Зэкамерон. Вершы. Гутаркі" Максіма Знака выйшла ў аўдыяверсіі.
Гэта вынік супрацы праекту audiobooks.by і Незалежнай тэатральнай групы "Вольныя Купалаўцы". Доўгачаканая навінка выйшла ў аўдыяфармаце з дапамогай краўдфандынгу на платформе Gronka.org.
📖 У папяровай версіі кніга выходзіла ў выдавецтве "Полацкія лабірынты".
〰️ Пераклад тэксту на беларускую мову — Ігар Качуня.
〰️ Музыка — Уладзімір Пугач, саўнд-дызайн — Аляксандр Зелянеўскі.
🎧 Агучылі Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева і Уладзімір Пугач, а паслухаць бясплатна можна па спасылцы.
Кніга таксама дасяжная на большасці стрымінгавых пляцовак.

❤7
  Працягваецца Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве 💜
З 14 па 19 кастрычніка ва Уроцлаве праходзіць Фестываль незалежнай беларускай культуры. У межах праграмы ёсць і літаратурныя імпрэзы:
19 кастрычніка
11:00 - 12:30 "Абмен кнігамі і раслінамі". Буккросінг і планткросінг
15.00 - 16.30 "Хто мы, дзе мы і навошта?". Адкрытая дыскусія пра ідэнтычнасць у суправаджэнні паэзіі і спеваў з удзелам Андрэя Хадановіча, Ганны Шакель і Дар’і Бялькевіч.
З 11.00 па 18.00 на фестывалі будзе працаваць кніжны кірмаш з удзелам беларускіх выдавецтваў.
📍Centrum na Przedmieściu, Prądzyńskiego 39A
Цалкам праграму фестывалю можна паглядзець тут ⬅️

❤9
  Сёння — апошні дзень прыёму заявак на Школу маладога пісьменніка 📕
Пішаш вершы, апавяданні, эсэ альбо маеш ідэі для раману? Хочаш навучыцца пісаць лепш? Тады варта падаць заяўку ў Школу маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў.
✔️Арганізатар Школы — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
❗️ Дэдлайн падачы заявак — сёння, 20 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2025 году. Першыя заняткі — 1 лістапада.
Падаць заяўку ⬅️

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
✔️Арганізатар Школы — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
❗️ Дэдлайн падачы заявак — сёння, 20 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2025 году. Першыя заняткі — 1 лістапада.
Падаць заяўку ⬅️
❤6👍2
  💫 Новая кніга Макара выйшла з саўндтрэкам ад Анастасіі Рыдлеўскай.
У беларускага пісьменніка Макара, вядомага па кнізе “Апошняе пакаленне”, у выдавецтвае “Янушкевіч” выйшаў новы раман “Ніці”, продаж якога пачаўся 18 кастрычніка.

Для ўзбагачэння досведу чытання Анастасія Рыдлеўская стварыла песню-заклён Oj Da Nočy, адштурхнуўшыся ад радка з кнігі.
Падрабязней 👈
❤8🔥2
  Кнігі фэнтэзі Валера Гапеева ўнеслі ў “экстрэмісцкі” спіс 😲
“Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” папоўніўся дзвюма кнігамі Валера Гапеева “Вольнеры. Прадвесце” і “Вольнеры. Бясконцы дзень”.

“Вольнеры” — гэта серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з менскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі, якая выйшла з друку ў выдавецтве “Янушкевіч”.
Падрабязней ⬅️
😱8😢5😡4❤1
  Ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на прэстыжную еўрапейскую прэмію 🎉
Беларуская мастачка і ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн (швед. Litteraturpriset till Astrid Lindgrens minne) — міжнародную дзіцячую літаратурную прэмію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар шведскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.
Мэта прэміі — павысіць цікавасць да дзіцячай і моладзевай літаратуры і прасоўваць правы дзяцей на культуру на глабальным узроўні.
📚 Фонд прэміі складаепяць мільёнаў шведскіх крон (больш за 450 тысяч еўра) , што робіць яе самай багатай узнагародай у дзіцячай літаратуры і адной з самых шчодрых літаратурных прэмій у свеце.
Беларуская мастачка і ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн (швед. Litteraturpriset till Astrid Lindgrens minne) — міжнародную дзіцячую літаратурную прэмію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар шведскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.
Прэмія Ліндгрэн штогод адзначае аднаго або некалькіх творцаў за іх кар'ерны ўклад альбо ўстановы за іх доўгатэрміновую ўстойлівую працу. У прыватнасці, гэта павінны быць "аўтары, ілюстратары, вусныя апавядальнікі і папулярызатары чытання", чые "творы найвышэйшай якасці і адпавядаюць духу Астрыд Ліндгрэн".
Мэта прэміі — павысіць цікавасць да дзіцячай і моладзевай літаратуры і прасоўваць правы дзяцей на культуру на глабальным узроўні.
📚 Фонд прэміі складае
❤9🔥4🎉1
  Журы назвала лаўрэатаў прэміі “Голас пакалення свабоды” 🔊
Журы назвала лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі “Голас пакалення свабоды”, што была заснавана ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з “Вясной”, БАЖам, Прэс-клубам Беларусь і фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”.
Яна ўшаноўвае выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

❤7👍2
  Выйшла з друку аповесць Дзмітрыя Рубіна📘
У выдавецтве “Лысы чэрап” выйшла новая аповесць Дзмітрыя Рубіна “Это не я”. Кнігі маюць быць даступныя па розныя бакі мяжы.

“Гэта не я” — антыбіяграфія Дзмітрыя Рубіна. Галоўны герой адначасова жыве ў трох часовых і ментальных станах, спрабуе скласці сваё жыццё і прыняць яго ці сябе, адмовіцца ад яго ці сябе…
Падрабязней 👈
❤5👍3
  🎻 22 кастрычніка: батлеечны спектакль "Сымон-музыка" ў Мінску.
Паэма “Сымон-музыка” Якуба Коласа за сваю 100-гадовую гісторыю натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве і тэатры.
Як сумяшчаецца старажытнае тэатральнае мастацтва батлейкі з гісторыяй пра хлопчыка-творцы, можна будзе даведацца на спектаклі ад праекта "Дом з марамі".
⏰ 22 кастрычніка, 18:00
📌 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
❤️ Кошт: 15 рублёў
✔️Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

❤4
  Другая частка "Хвілінкі" Ігара Бабкова з'явілася ў аўдыяверсіі 🔊
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34.
✔️Кніга была запісана ў межах праекту "Кнігі бяз літар" Фонду Kamunikat.
Слухаць ⬅️

Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.
✔️Кніга была запісана ў межах праекту "Кнігі бяз літар" Фонду Kamunikat.
Слухаць ⬅️
❤6🤮1
  "Літаратурныя зацемкі": Сяргей Дубавец разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань 📘
У новым выпуску падкасту Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”, якая выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher у 2025 годзе.
Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?
✔️“Цягнік да Познаня”— пераможца конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць 🚂

"Цікаўнасьць — вось які рухавік павязе нас па старонках гэтай кнігі. Цікаўнасьць, якая ляжыць у аснове пазнаньня. Колішні амэрыканскі марсаход у выніку конкурсу атрымаў назву Curiosity (“Цікаўнасьць”). Гэта значыць, і нам для падарожжа ў Познань, магчыма, давядзецца перасесьці зь цягніка на марсаход, калі ўжо прагучала думка, што Нямеччына — іншаплянэтнае слова."
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць 🚂
❤8
  📖 Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — адкрыты перадзаказ.
Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020—2025 гадоў.
🖇 Фотаальбом з назвай “Belarus” можна перадзамовіць проста цяпер з дастаўкай у розныя краіны свету.

🔥7👍2❤1
  1 лістапада: прэзентацыя кнігі "Гвалт" Аляксандра Чарнухі ў Вільні 📕
Блогер і пісьменнік запрашае на прэзентацыю кнігі і размовы пра беларускую музыку. У праграме размовы, чытанне кнігі і бясконцыя цікавосткі.
Кніга выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч" у 2024 годзе.

"Гвалт" — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць.
Кніга выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч" у 2024 годзе.
👍4❤1
  🔥Беларускія пісьменніцы на літаратурным фестывалі ENDEMITY.
Ганна Янкута і Ева Вежнавец (Святлана Курс) прымуць удзел у літаратурным фестывалі ENDEMITY, які адбудзецца ў Познані і Гнезне 27-31 кастрычніка.
У праграме як аўтарскія прэзентацыі, так і дыскусіі, а таксама чытанні твораў рэпрэсаваных літаратараў.
Акрамя мерапрыемстваў з беларускімі аўтаркамі, на фестывалі запланаваныя сустрэчы з украінскімі творцамі — Іяй Ківай, Сяргеем Жаданом і Аляксандрам Міхедам.
Праграма тут 👈

❤12🥰1