Telegram Web Link
Адкрыты перадзаказ на дзіцячую кнігу “Забаўлянкі” 📕

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” выйдзе кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”).

“Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, каляровая і навучальна-забаўляльная кніга для дзяцей ад нараджэння да 3–4 гадоў.


Як замовіць 👈
👍8
Зміцер Дзядзенка на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧

🍁 13 кастрычніка
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Трансляцыя
на канале Еўрарадыё.

Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – пісьменнік і журналіст Зміцер Дзядзенка. У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Гульні Цырцэі» (фонд Kamunikat.org).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.
👀 Чытаць рэцэнзію сябры журы на кнігу «Гульні Цырцэі».

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
👍5
У Беларусі закрыўся музей паэткі Яўгеніі Янішчыц 😓

Музей месціўся ў вёсцы Парэчча на Піншчыне. Прычына — закрыццё базавай школы, у якой знаходзіўся музей.

Матэрыялы з экспазіцыі перадалі ў мясцовы дом культуры ў Парэччы і ў Пінскую раённую бібліятэку імя Яўгеніі Янішчыц. Памятная дошка з інфармацыяй аб тым, што ў школе вучылася паэтка, захавалася.


🖼 Экспазіцыя з перададзеных матэрыялаў пакуль не выстаўленая і ці будзе калі-небудзь — пакуль невядома.
🤬8😢5😨3
Як гэта было: 10-12 кастрычніка ў Вільні адбыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 📚

📖 "Чацьвёрты год запар «Прадмова» праходзіць у Вільні. На цырымоніі адкрыцьця выступоўцы з гонарам казалі, што за чарговы «прадмоўны» цыкль беларускіх кніг стала больш, хаця праблем, зьвязаных зь іх напісаньнем, друкам і продажам, не паменела. Прэс-сакратар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Ціхан Чарнякевіч назваў перамогай правядзеньне новай «Прадмовы», бо фэстываль стымулюе творчых беларусаў ствараць сваё".

Чытаць рэпартаж "Радыё Свабода"

📖 "Нам падалося, што вось гэты час вельмі блізкі фестывалю, таму што мы ўсе існуем, мы ёсць, але з гнёздамі ў многіх праблема. І таму цытата з Ларысы Геніюш ["Птушкі без гнёздаў"] досыць адпавядае сучаснай літаратурна-культурнай і ўвогуле ўсёй беларускай сітуацыі. Мы спрабуем дзесьці ўсталявацца, але гнёзды нашы засталіся ў Беларусі".

Чытаць рэпартаж "Радыё Рацыя"

Фота — Дар'і Роскач 📸 (болей здымкаў тут)
7👍3🔥2
Чарговая навінка ў серыі кніг для дзяцей “Ветрачок” 📗

Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю “Ветрачок”, запачаткаваную летам 2025 году, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — “Усмешка” ад Сержука Сокалава.

Кніга Сержука Сокалава “Усмешка” — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.


Падрабязней ⬅️
👍5
📖 Сяргей Кавалёў напісаў манаграфію пра белліт з 1985 па 2020.

У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”.

✍️ У кнігу ўвайшлі тэксты пра Анатоля Сыса, Алега Мінкіна, Ніну Ракіцкую, Альгерда Бахарэвчіа, Валянціна Акудовіча і іншых аўтараў.

Падрабязней 👈
6👍3
🔮 19 кастрычніка: паэтычны вечар "Кшталт Слова" ў Варшаве.

Два акты, восем паэтаў і паэтак, два музычныя выступы. Бадзёрая сумесь дасведчаных удзельнікаў белліт гульні і маладых авантурыстаў.

📚 Сярод выступоўцаў: Уладзь Клаўкін, Віталь Рыжкоў, Надзея, Дар’я Бялькевіч, Вашкевіч&Лянкевіч, Стась Бутрын, Ваня Дзёрн, Марыя Дзмітрусік.

На імпрэзе таксама выступяць гурты "Голая Манашка" і "Няміга".

📍19.10 (нядзеля), прастора "Prześwit" (Freta, 39). Дзверы: 18:00.
🧥Рэкамендаваны дрэс-код: паліто.
👍6🐳1🍓1
Застаўся тыдзень, каб падаць заяўку на Школу маладога пісьменніка ✍️

Пішаш вершы, апавяданні, эсэ альбо маеш ідэі для раману? Хочаш навучыцца пісаць лепш? Тады варта падаць заяўку ў Школу маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў.

На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.


✔️Арганізатар Школы — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

📝 Дэдлайн падачы заявак — 20 кастрычніка.

Падаць заяўку ⬅️
6
Незвычайныя адкрыцці Сяргея Дубаўца на Прэміі Шэрмана — у новым выпуску падкасту 🔊

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі.

📖 Развагі ў аўтарскім падкасце — суб'ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці.

"Асабіста мяне гэты твор, напісаны больш за 70 гадоў назад уражвае тым, што ён ня толькі не састарэў, а наадварот, стаў яшчэ больш адчувальна сучасным. Нават больш за тое, ён падаецца мне заўтрашнім".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️
5
📓Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”.

Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў.

✔️Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк.

Падрабязней 👈
10
На Франкфурцкім кніжным кірмашы адбудуцца імпрэзы з удзелам беларускіх літаратараў 🔥

🍁15 кастрычніка
18.30 Прэзентацыя нямецкага перакладу кнігі “Папяровы голем” Альгерда Бахарэвіча з удзелам перакладчыцы Магдалены Фогт. Мадэратарка — Дагмар Энгель.

📍Месца: Haus am Dom, Open Books, Domplatz 3, Франкфурт

🍁16 кастрычніка
12.30 Прэзентацыя нямецкага перакладу кнігі “Папяровы голем” Альгерда Бахарэвіча з удзелам перакладчыцы Магдалены Фогт. Мадэратар — Андрэас Ростэк.

📍Месца: Frankfurter Buchmesse 2025, Halle 3.1/C105

🍁19 кастрычніка
13.00 Прэзентацыя новай кнігі Юлі Цімафеевай "рэжу гісторыю сабой/Ich zerschneide die Geschichte". З удзелам перакладчыцы кнігі Ціны Вюншман.

📍Месца: Frankfurter Buchmesse 2025, Leseinsel der Unabhängigen.

На кірмашы прадстаўлены такія беларускія выдавецтвы, як "Скарына", "Czabor", "Мяне няма", "Gutenberg Publisher". Арганізатар стэнду — Інстытут беларускай кнігі.
8👍3
2025/10/28 06:45:50
Back to Top
HTML Embed Code: