Forwarded from Беларускі ПЭН
Трансляцыя пачалася! Аляксандр Лукашук на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 🎧
🍁 6 кастрычніка
⏰ 16:00 (па беларускім часе)
Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.
Трансляцыя на канале Еўрарадыё.
Сённяшні госць спецпраекта Еўрарадыё – Аляксандр Лукашук, беларускі журналіст, публіцыст, перакладчык, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998-2023). У шорт-ліст прэміі ўвайшла яго кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» (выдавецтва «Вясна»).
👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Фота: Радыё Свабода.
  
YouTube
  
  Аляксандр Лукашук на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця
  Працягваем знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Еўрарадыё, партнёр прэміі, запусціла спецпраект, у якім размаўляе з аўтарамі і аўтаркамі шорт-ліста пра кнігі-фіналісткі і літаратурную дзейнасць агулам.
…
…
❤6
  7 кастрычніка: літаратурная школа "Тэкст" (тэма — літаратурная крытыка) у Мінску 🍁
Цягам гэтай сустрэчы будуць разгледжаныя наступныя пытанні:
✔️літаратурная крытыка як від творчасці;
✔️крытыка як балючая кропка беларускага літаратурнага працэсу;
✔️рэцэнзія;
✔️водгук;
✔️агляд.
👤Мадэратар — Міхал Бараноўскі.
Далучыцца да школы можна на любым этапе. Каб атрымліваць рассылку, трэба запоўніць гугл-форму.
📍Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" (вул. М.Багдановіча, 7А). Пачатак а 19:00.
🎟 Уваходны квіток — 10р.

👍5
  Як розныя Караткевічы ўжываліся ў адной асобе? Дубавец чытае кнігу Глобуса 📓
Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса “Наш сусед Караткевіч”. Геній, легенда, п’яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя?
Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф “Уладзімір Караткевіч”.
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць ⬅️

💬 "Глёбус называе Караткевіча дзядзькам, а дзядзька ў сям’і — для дзіцёнка — як брусок, на якім той гострыць свае пачуцьці — усю гаму: ад захапленьня да грэблівасьці. Блізкае суіснаваньне з такім фэнамэнальным дзядзькам давала ўсе падставы для гэтага. Глёбус трапны назіральнік і ўсе яго сюжэты пра дачыненьні Караткевіча зь іншымі літаратарамі адгукаюцца праўдападабенствам".
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Слухаць і чытаць ⬅️
❤5
  Апавяданні польскага пісьменніка-бунтара — упершыню па-беларуску 🔥
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла з друку кніга выбраных апавяданняў польскага пісьменніка Марэка Гласка “Першы крок у аблоках”, перакладзеная на беларускую мову Марыяй Пушкінай.
✍️ Рэдактаркай выступіла перакладчыца і выкладчыца Марына Казлоўская.
Падрабязней 👈

❤8
  У Стакгольме адбудуцца перфарматыўныя чыткі паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" 📗
15-16 кастрычніка ў Каралеўскім драматычным тэатры Стакгольма ў межах праекта DRAMATEN.DOC пройдуць перфарматыўныя чыткі паводле "Плошчы Перамогі" Альгерда Бахарэвіча.
📖 Кніга была перакладзена колішнім амбасадарам Швецыі ў Беларусі Стэфанам Эрыксанам і выйшла ў выдавецтве Ersatz. Драматургічную апрацоўку твору зрабіў Дзмітрый Плакс.
✔️Беларусі былі прысвечаны спектаклі паводле апавядання Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага — "Бяляцкі, пішы прашэнне аб памілаванні!", зборніка апавяданняў "Зэкамерон" адваката Максіма Знака і "Часу сэканд хэнд" Святланы Алексіевіч.

DRAMATEN.DOC — гэта праект, ініцыяваны драматургам і рэжысёрам Дзмітрыем Плаксам, які ўяўляе сабой серыю перфарматыўных чытак пра бягучыя падзеі ў свеце. Слова даецца аўтарам з гарачых кропак, з рэгіёнаў, дзе адбываецца вайна ці іншыя формы гвалту.
✔️Беларусі былі прысвечаны спектаклі паводле апавядання Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага — "Бяляцкі, пішы прашэнне аб памілаванні!", зборніка апавяданняў "Зэкамерон" адваката Максіма Знака і "Часу сэканд хэнд" Святланы Алексіевіч.
❤7🤔1
  17 кастрычніка: Ганна Комар выступіць з вершамі на Фестывалі моў пад пагрозай знікнення (Voiced: The Festival for Endangered Languages) у Лондане 💜
Паэтка Ганна Комар будзе ўдзельнічаць у імпрэзе пад назвай "Global Poems for Home" разам з чатырма іншымі паэтамі, якія будуць прадстаўляць розныя краіны і чытаць вершы на мовах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
🔊Вершы будуць прачытаныя на мовах арыгіналу і на англійскай мове. Пасля выступаў паэты разам з куратарам фестывалю і мастаком Сэмам Уінстанам (Sam Winston) абмяркуюць сваю творчасць як форму актывізму.
Мерапрыемства будзе праходзіць у Barbican Centre (зал Pit Theatre).
✔️Пачатак імпрэзы а 19.00, уваход платны.
Праграма і квіткі 👈

Voiced: The Festival for Endangered Languages — фестываль, прысвечаны знікаючым глабальным і мясцовым мовам. Фестываль аб'яднае жывыя і старажытныя мовы праз паэзію, музыку, выяўленчае мастацтва, перформансы, лекцыі і майстар-класы.
✔️Пачатак імпрэзы а 19.00, уваход платны.
Праграма і квіткі 👈
❤5🔥5👏1
  Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль 📚
Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль.
📝 У кнігу “Радзіма” ўключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
Падрабязней ⬅️

❤10
  У Івацэвічах адкрылі дошку літаратару Піліпу Пестраку 📘
Напрыканцы верасня да 80-годдзя Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі адкрылі памятную беларускамоўную дошку паэту і празаіку Піліпу Пестраку, чыё імя носіць установа.
✔️Імем Піліпа Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне. У сталіцы на доме па вуліцы Леніна, 4, дзе ён жыў, пісьменніку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Піліп Сямёнавіч Пестрак (1903-1978) нарадзіўся ў вёсцы Сакоўцы (цяпер Івацэвіцкі раён). Пасля бежанства разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва, служыў у Войску Польскім. За падпольную дзейнасць у шэрагах КПЗБ быў зняволены польскімі ўладамі ў Гродзенскай турме.
Пасля вызвалення быў зноў арыштаваны, сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры БССР.
✔️Імем Піліпа Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне. У сталіцы на доме па вуліцы Леніна, 4, дзе ён жыў, пісьменніку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
❤5👍2
  Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі 🔥
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году.
Глядзець доўгі спіс 📖

У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў. З іх — больш за ўсё кніг выдавецтва Gutenberg Publisher.
Глядзець доўгі спіс 📖
❤🔥11
  "Новая зямля" Якуба Коласа з'явілася ў новай аўдыяверсіі 🔊
Праект "Беларуская літаратура", які стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыў паэму народнага паэта Беларусі.
"Новая зямля" — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах. Некаторыя раздзелы твора паэт пісаў у турме.
🖇 Падзеі ў паэме адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых.
Слухаць ⬅️

"Ёсць тры прычыны, якія зматывуюць вас паслухаць паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Першая: у ёй занатаваны генетычны код нашай нацыі, шыфр, якім вычэрпваецца любы беларускі план дзеянняў. Другая: там прапісаныя ўсе тыя сілы, якія шкодзяць кожнаму з нас на шляху да мэты. Трэцяя: мы мусім сваім жыццём перапісаць "Новую зямлю" наноў, бо у Коласа ўсё канчаецца блага, а трэба, каб скончылася добра. А як напісаць добры фінал беларускай мары, не ведаючы яе пачатак? Вось і скажам: ніяк".
"Новая зямля" — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах. Некаторыя раздзелы твора паэт пісаў у турме.
🖇 Падзеі ў паэме адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых.
Слухаць ⬅️
🔥10👍4
  Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады 🧸
Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
📚 На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацый. У 2024 – 13 і 11 кніг адпаведна.
Арганізатары прэміі: Дабрачынная ініцыятыва "Viartańnie", Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Якія кнігі ў поўным спісе ⬅️

❤7🏆4
  🏆 Абвесцілі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2025 года.
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, адной з самых прэстыжных культурных узнагарод у свеце, стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахоркай (László Krasznahorkai).
💬 Абгрунтаванне прэміі гучыць так: "за яго пераканаўчую і дальнабачную творчасць, якая сярод апакаліптычнага жаху пацвярджае сілу мастацтва".
📖 Сярод магчымых пераможцаў, якія ўзгадваліся букмекерамі, былі Джэральд Мурнан (Gerald Murnane) з Аўстраліі, Крысціна Рывера Гарса (Cristina Rivera Garza) з Мексікі, Харукі Муракамі (Haruki Murakami) з Японіі, Томас Пінчон (Thomas Pynchon) з Амерыкі, Мірча Кэртэрэску (Mircea Cărtărescu) з Румыніі, Кан Сюэ (Can Xue) з Кітая.

Ласла Краснахоркай — венгерскі пісьменнік і сцэнарыст, вядомы сваімі складанымі і патрабавальнымі раманамі, якія часта называюць постмадэрнісцкімі, з дыстапічнымі і меланхалічнымі тэмамі. Некалькі яго твораў былі экранізаваныя ў мастацкія фільмы. У 2015 годзе ён быў узнагароджаны Міжнароднай Букераўскай прэміяй.
💬 Абгрунтаванне прэміі гучыць так: "за яго пераканаўчую і дальнабачную творчасць, якая сярод апакаліптычнага жаху пацвярджае сілу мастацтва".
📖 Сярод магчымых пераможцаў, якія ўзгадваліся букмекерамі, былі Джэральд Мурнан (Gerald Murnane) з Аўстраліі, Крысціна Рывера Гарса (Cristina Rivera Garza) з Мексікі, Харукі Муракамі (Haruki Murakami) з Японіі, Томас Пінчон (Thomas Pynchon) з Амерыкі, Мірча Кэртэрэску (Mircea Cărtărescu) з Румыніі, Кан Сюэ (Can Xue) з Кітая.
👍9👏4❤2
  Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога 📗
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме.

"...Для закаханых, і хто яшчэ знаходзіць сцяжыну да кахання праз сусвет, часам самотны, але заўсёды натхнёны святлом. Спадзяюся, што кожны чытач знойдзе для сябе тое, што шукаў па жыцці, бо ў кожным з нас сусвет”, — кажа аўтар.
Падрабязней 👈
❤5
  Forwarded from Беларускі ПЭН
  
Анка Упала на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця ☄️
🍁 9 кастрычніка
⏰ 19:00 (па беларускім часе)
Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.
Трансляцыя на канале Еўрарадыё.
Сённяшняя госця – пісьменніца і перакладчыца Анка Упала. У шорт-ліст прэміі Гедройця ўвайшла кніга Анкі Упалы «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» (выдавецтва «Alena Kazlova»).
👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Фота: з сацсетак Анкі Упалы.

  Выйшаў зборнік дзіцячых вершаў Алега Мінкіна 📕
Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году.
🌌 Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна “Зарапад”.
🎨 Выданне праілюстравала Кацярына Мельнікава.

❤8🔥3
  Сёння распачынаецца фестываль інтелектуальнай кнігі PRADMOVA!🔥
У Вільні 10-12 кастрычніка адбудзецца фестываль PRADMOVA, які ў культурным дыялогу аб’яднае акрамя літоўскай сталіцы яшчэ Прагу, Познань і Варшаву.
📖 Віленская PRADMOVA будзе вельмі насычанай: запланавана больш за 40 імпрэз. Адбудуцца сустрэчы з удзелам беларускіх і літоўскіх аўтараў, прэзентацыі новых кніг і перакладаў, інтэлектуальныя дыскусіі і гутаркі.
У праграме таксама канцэрт клезмерскай музыкі, прэзентацыя рамана “Яблык у валізцы” з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), Ноч паэзіі, спектакль для сямейнага прагляду “Сумны суп” па творах Вольгі Гапеевай ад тэатра “Прыехалі”, прэзентацыя кніг Уладзіміра Мацкевіча і шмат што яшчэ.
📚 Праграма PRADMOVA ў Вільні
✔️ Інтэрв'ю з куратарамі пра фестываль

"PRADMOVA робіцца пэўным інтэлектуальным падагульненнем году, месцам для рэфлексіі і роздуму. Таму ў Вільні будзем гаварыць пра набалелае, праблемнае", — распавядае куратар віленскай часткі фестывалю Ціхан Чарнякевіч.
У праграме таксама канцэрт клезмерскай музыкі, прэзентацыя рамана “Яблык у валізцы” з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), Ноч паэзіі, спектакль для сямейнага прагляду “Сумны суп” па творах Вольгі Гапеевай ад тэатра “Прыехалі”, прэзентацыя кніг Уладзіміра Мацкевіча і шмат што яшчэ.
📚 Праграма PRADMOVA ў Вільні
✔️ Інтэрв'ю з куратарамі пра фестываль
❤6🔥3
  Серыя “Паэты планеты” папоўнілася кнігай Кастуся Цвіркі 📘
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай вершаванай творчасці.
📝 Серыя папоўнілася “Выбраным” паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі.

  12 кастрычніка: музычна-паэтычная праграма ў выкананні Міхала Бараноўскага ў Мінску.
“Нельга забыць…” уяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзіміра Караткевіча.
💔Аснова праграмы — гэта вершы лірычнага героя, 30-гадовага пісьменніка — узнёслая і трагічная гісторыя кахання, якая нікога не пакіне абыякавым.
Пачатак а 19:00.
📍"Літаратурны музей Максіма Багдановіча" (вул. М.Багдановіча, 7А). Квіток — 20 рублёў.

  Выйшла кніга з творамі антычнага паэта Гесіёда 📓
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры.
✍️ Гэта кніга твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага.

🔥9❤3