Telegram Web Link
Forwarded from Белліт
​​«Радыяцыя — нябачны акупант», — ёмiста, трапна заўважыў Анатоль Грачанiкаў пра злавесную бяду.

34 гады таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Пасля столькіх гадоў гэтая тэма ўсё яшчэ пераасэнсоўваецца ў творах культуры, ды і ў чалавечых галовах. Тое, што тады замоўчвалася, цяпер гучыць поўным голасам на старонках кніг і нават у эпізодах серыялаў. Асаблівая падзяка HBO за «Чарнобыль».

Я прачытала няшмат кніг на гэтую тэму, але ўсё ж сабралася невялікая падборка.

Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

Той самы мастрыд, нават калі вы не цікавіцеся гэтай катастрофай. Кніга, якую трэба чытаць, каб пачуць голас трагедыі ў сваёй галаве. Галасы. Людзей, якія прайшлі праз гэта. Бо іх лёс для нас перасцярога.

Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»

Гэта з'едлівая сатыра на савецкую таталітарную сістэму, якая столькі бяды нарабіла чалавеку і прыродзе. Своеасаблівы міфалагічны рэквіем прыродзе Палесся, якая напакутавалася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргей Законнікаў «Беларускае сэрца»

Зборнік эсэ «Беларускае сэрца» аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Канкрэтна пра Чарнобыль у зборніку эсэ «Дэфіцыт праўды», дзе Законнікаў разглядае лісты чытачоў, водгукі на яго паэму «Чорная быль». Таксама пра Чарнобыль артыкул «Наш паратунак — Адраджэнне». Гэта тэкст выступлення Законнікава на стадыёне Дынама ў Мінску на мітынгу ў чацвёртыя ўгодкі чарнобыльскай трагедыі.

Іван Шамякін «Злая зорка»

Раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу. Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца. У гэтай кнізе гісторыя дзвюх сем’яў, аб’яднаных агульнай бядой — аварыяй на ЧАЭС.

Міхась Зізюк «Мурзікава дарога» (зборнік «Планктон»)

Мы часта бачым мастацкія тэксты, прысвечаныя людзям, пацярпелым ад Чарнобыля. Тут жа нетрывіяльны погляд на падзеі ад імя сабакі. Сабака, праўда, тут мае зусім не сабачыя думкі. Хаця адкуль нам ведаць, што насамрэч думаюць сабакі?

«След чорнага ветру»

Калі Святлана Алексіевіч сабрала ў сваёй «Чарнобыльскай малітве» пераважна галасы дарослых, то гэтая кніга — зборнік дзіцячых сачыненняў і малюнкаў на тэму Чарнобыля. Тэксты напісаны на рускай і беларускай мовах. Выхад кнігі быў прымеркаваны да 10-годдзя з дня трагедыі.
У кнізе дзеці спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Хтосьці добра памятае той дзень, для кагосьці ён застаўся смутнай кропкай на гарызонце успамінаў. Але гэта катастрофа, з якой ім давялося жыць. Ім, як нашчадкам тых, хто быў адказным за трагедыю.

Гудрун Паўзэванг «Хмара»

Хоць сюжэтна кніга і не мае дачынення да Чарнобыля, бо падзеі ў ёй разгортваюцца ў Германіі, але менавіта гэтая аварыя падштурхнула нямецкую пісьменніцу да стварэння кнігі. Па гарачых слядах, бо кніга выйшла праз год пасля чарнобыльскай катастрофы. Кніга жорсткая, таму што яе галоўныя героі (і ахвяры) — дзеці, якія спрабуюць змагацца за сваё жыццё. Кніга падлеткавая, але выказаныя ў ёй думкі варта нагадаць і дарослым.
Два гады таму рабіла гэтую падборку. Папаўняйце яе ў каментарыях: падзяліцеся самымі запамінальнымі творамі, якія вы чыталі на гэтую тэму.
🎲 Тест «Тэст на веданне псеўданімаў літаратараў»
Наколькі добра вы ведаеце сапраўдныя імёны беларускіх паэтаў і празаікаў?
🖊 10 вопросов · 5 мин
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 70.
Каханне падчас халеры

У новым выпуску дзялюся небанальнымі літаратурнымі гісторыямі кахання. Ад нясмелых юначых пачуццяў да сэксуальнай рэвалюцыі.

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
#моўная_хвілінка
Плеаназм — стылістычная памылка, шматслоўнае выказванне з сэнсава лішнімі словамі.

«Спускацца ўніз» — гэта плеаназм. Спускацца можна толькі ўніз, таму слова «ўніз» лішняе.

(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 70. Каханне падчас халеры У новым выпуску дзялюся небанальнымі літаратурнымі гісторыямі кахання. Ад нясмелых юначых пачуццяў да сэксуальнай рэвалюцыі. Дзе паслухаць? 🆕 Youtube 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox…»
​​Амаль кожны дзень у нас у кнігарні шукаюць раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Я заўсёды сумна адказваю, што кнігі, на жаль, ужо няма, наклад скончыўся.

У гэты ж час мой асобнік ляжыць на працы, і людзі нават не ўяўляюць, наколькі блізка яны да кнігі 😁
Белліт pinned «КНІЖНЫЯ НАВІНКІ. КРАСАВІК Пфляўмбаўм: 🔻 Таня Скарынкіна «Yesмамочка» Кнігазбор: 🔻Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака «Сцебуракаў лёс» Галіяфы: 🔻Мікола Адам «Дачка» 🔻Святлана Аўдзейчык «Кніга здольных 2. Нашчадкі агрыяў» Мастацкая літаратура: 🔻Мікола…»
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 71
. Падарожжа на край ночы і кніжныя навінкі красавіка

У новым выпуску выправімся ў падарожжа па розных кантынентах разам з французскім хлопцам, зазірнём унутр аднаго правальнага стартапа, пераплывём Балтыйскае мора, каб збегчы з ГДР, і паслухаем гісторыю легендарнага беларускага гурта.

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: https://www.patreon.com/bellit
#беларусьулітаратуры

Tomasz Siekielski «Zapach suszy».
Forwarded from Мода На Мову
🖌 Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!

💐 У гэты чацьвер 5 траўня (18:30) ў “Кавярні над Нямігай” адбудзецца вечар памяці жыццясцьвярджальнага паэта, драматурга, былога галоўнага рэдактара газэты “Літаратура і мастацтва”, публіцыста, крытыка, дэпутата Вярхоўнага Савету 12 склікання АНАТОЛЯ ВЯРЦІНСКАГА

📆 5 траўня

18:30

📫 Няміга 5, ГК "Метраполь", 3 паверх, "Кавярня над Нямігай"

🔗 крыніца

📡 Калі Вы лічыце гэты пост вартым увагі, зрабіце рэпост!
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 71. Падарожжа на край ночы і кніжныя навінкі красавіка У новым выпуску выправімся ў падарожжа па розных кантынентах разам з французскім хлопцам, зазірнём унутр аднаго правальнага стартапа, пераплывём Балтыйскае мора, каб…»
Актуальныя эпідэміялагічныя рэаліі пачынаюць з'яўляцца і ў беларускай літаратуры. Першым з беларускіх пісьменнікаў слова «каранавірус» ужыў у кнізе Альгерд Бахарэвіч («Апошняя кніга пана А.»). Цяпер сустрэла яго і ў Маргарыты Латышкевіч у кнізе «Уласны крыж».
Беларускамоўных падкастаў становіцца ўсё больш. Не магу не падзяліцца чарговай знаходкай — падкастам «Беларускія байкі». Так яго апісвае аўтар — Алесь Калбаска, прафесар ЕГУ і дзеда ўнукі сваёй:

«Ствараю байкі для ўнукі маёй далёкай і для вас. Тым, хто апынуўся за мяжой — дапамагаю не згубіць карані і повязь са сваю радзімаю. Тым, хто нарадзіўся далёка — адчуць гаману продкаў. Тым жа, хто зараз жыве на Беларусі... можа не дапаможа, але не пашкодзіць.

Беларускія байкі – падкаст, у якім знаёмлю з мясцінамі, асобамі і прадметамі ўнікальнымі.»


Далучайцеся да тэлеграм-каналу «Беларускія байкі» і слухайце аднайменны падкаст:

https://www.tg-me.com/belarusianfables
2024/05/17 22:56:52
Back to Top
HTML Embed Code: