💱 Курсы валютаў 27 кастрычніка
Долар заўважна аслабеў, страціўшы 5.3 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 2.6 капейкі за 100 рублёў.
#курсывалютаў

🤔3❤2😁2🤯2
Белсат
🇻🇦Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці наведаў Берасце і перадаў беларусам добраслаўленне ад імя Папы Льва XIV. Падчас святой імшы ён звярнуўся да моладзі са словамі…
🇻🇦Гуджэроцці пра санкцыі: «Гэта не спрыяе ні дыялогу, ні развіццю»
Спецпасланнік папы Рымскага, кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці, сустрэўся з Лукашэнкам і абмеркаваў бяспеку ў рэгіёне і санкцыі. Ён заявіў, што ізаляцыя краін вядзе да шкоды і падкрэсліў неабходнасць супрацы дзеля спынення вайны:
🔗Што яшчэ сказаў Ватыканскі пасланнік пра сітуацыю ў Беларусі і ў рэгіёне, а таксама пра санкцыі — чытайце па спасылцы

Для нас непрымальная ізаляцыя – ізаляваць народы, краіны. Гэта палітыка, якая насамрэч прыносіць толькі шкоду. Гэта самазабойчая палітыка. Усе народы добрай волі павінны працаваць разам, супрацоўнічаць, каб завяршыць вайну
🔗Што яшчэ сказаў Ватыканскі пасланнік пра сітуацыю ў Беларусі і ў рэгіёне, а таксама пра санкцыі — чытайце па спасылцы
🤡28🤬7❤3
🕊 Выйшла на волю палітзняволеная Юлія Лаптановіч
Палітзняволеная Юлія Лаптановіч выйшла на свабоду і ўжо пакінула Беларусь – піша «Наша Ніва». Яе блізкія пацвердзілі, што жанчына цяпер разам з сям’ёй за мяжой.
Юлію ўпершыню асудзілі ў 2021 годзе па «справе карагодаў» – яна атрымала тры гады «хатняй хіміі», а яе муж Ігар Лаптановіч трапіў у калонію на 2,5 года.
Праз некалькі месяцаў пасля прысуду Юлію зноў затрымалі і абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Суд прысудзіў ёй 4 гады і 9 месяцаў калоніі. У пачатку 2025-га яе зноў судзілі па падобным артыкуле.
Цяпер стала вядома, што Юлія на волі.

❤33🙏7🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚛️ У Баварыі ўзарвалі дзве градзірні выведзенай з эксплуатацыі найбуйнейшай АЭС Германіі «Гундрэмінген»
Знос градзірняў з'яўляецца часткай запланаванага дэмантажу АЭС.

🤡17🔥10😐4😢2❤1
Белсат
🇱🇹🚧 Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў нядзелю, 26 кастрычніка, каля 23:10 па беларускім часе. Гэта адбылося праз чарговую партыю кантрабанды, якая прыляцела з Беларусі ў Літву, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы…
🧱 Літва пакінула «Шальчынінкай» зачыненым, а праз «Мядзінінкай» прапускае выбарачна
Пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») застаецца закрытым на нявызначаны тэрмін, Праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог») рух дазволены толькі асобным катэгорыям людзей:
- дыпламатам;
- транзітным пасажырам у Калінінград;
- грамадзянам Літвы і ЕЗ і іх сем’ям;
- уладальнікам ВНЖ Літвы.
Абодва пункты закрылі яшчэ ўвечары нядзелі пасля запуску паветраных шароў з тэрыторыі Беларусі.

🤡11❤5✍4🥴1
✈️ Ціханоўская выступіла за адкрытыя межы для пасажырскіх паездак
Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская асудзіла апошнія правакацыі рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы, аднак заклікала захаваць адкрытыя межы для пасажырскіх паездак. Паводле яе, гібрыдныя атакі, падобныя да мігранцкага крызісу, накіраваныя на праверку бяспекі NATO і шкоду эканоміцы Літвы і Еўразвязу.
Раней у Вільні трэці дзень запар праца аэрапортаў была парушаная праз метэаралагічныя паветраныя шары з Беларусі, а наземныя пункты пропуску на мяжы былі закрытыя.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

❤25🤡7❤🔥2🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👷 Рабаўнікі Луўру выкарысталі нямецкі пад'ёмнік, каб збегчы
А кампанія, што вырабляе гэтую тэхніку, не разгубілася 🙊
Паглядзіце, што яны прыдумалі!

😁15❤3🥰1🤯1
🇨🇲 92-гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія набраў на выбарах 53,66%
Бія, пераабраны на новы сямігадовы тэрмін. Паводле вынікаў, абвешчаных Канстытуцыйным судом, Бія набраў 53,66% галасоў. Гэта ўжо восьмы тэрмін запар, і ён кіруе краінай з 1982 года.
Выбары прайшлі 12 кастрычніка, але іх вынікі афіцыйна зацверджаныя толькі цяпер; падчас кампаніі Бія правёў толькі адзін мітынг і частку часу знаходзіўся ў Еўропе. Галоўны апазіцыйны лідар Морыс Камто, якому 71 год, да выбараў не дапусцілі, што выклікала крытыку. Пасля абвяшчэння вынікаў у Дуале пачаліся пратэсты, у якіх загінулі як мінімум чатыры чалавекі, а некалькі лідараў апазіцыі былі арыштаваныя.

🤡27🤬7🗿3🍌2❤1🆒1😡1
Белсат
🧱 Літва пакінула «Шальчынінкай» зачыненым, а праз «Мядзінінкай» прапускае выбарачна Пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») застаецца закрытым на нявызначаны тэрмін, Праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог») рух дазволены толькі асобным катэгорыям людзей: -…
🚌 Рэйсы ў Літву скасаваныя: пасажырам вяртаюць грошы
Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, і аўтобусныя перавозчыкі ўжо адмяняюць рэйсы ў Вільню, Каўнас і Рыгу. Пасажырам прапануюць вяртанне грошай або перанос паездак на больш позні тэрмін, а некаторыя маршруты нават разгарнуліся назад у пункты адпраўлення. Пункты пропуску будуць закрытыя мінімум да 29 кастрычніка,
🔗 Падрабязнасці пра працу перавознікаў — па спасылцы

😢14👏5❤3🤡2🆒2✍1😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Уявіце сабе краіну, дзе няма падаткаў і злачыннасці
Але ўжо ёсць сцяг, герб, канстытуцыя, кабінет міністраў і каля 400 анлайн-грамадзян з пашпартамі.
Праўда,ні адна дзяржава пакуль не прызнала гэтую мікракраіну ☝️
Але ўжо ёсць сцяг, герб, канстытуцыя, кабінет міністраў і каля 400 анлайн-грамадзян з пашпартамі.
Праўда,
❤19🤡4😁2
🇱🇹 У Літве на гэта адказалі на абвінавачванні Беларускага МЗС пасля закрыцця мяжы
МЗС Беларусі назвала закрыццё мяжы з Літвой «правакацыяй і інструментам запалохвання». У Вільні адказалі, што Беларусь спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве, хаця гэта можа быць толькі адна з магчымых мэтаў.
💬 Як абедзве краіны каментуюць канфлікт і якія наступствы гэта можа мець для перасячэння мяжы — чытайце ў артыкуле
МЗС Беларусі назвала закрыццё мяжы з Літвой «правакацыяй і інструментам запалохвання». У Вільні адказалі, што Беларусь спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве, хаця гэта можа быць толькі адна з магчымых мэтаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡11💯5❤1🗿1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэта моцна 💪
Цяпер можа трэнаваць перадплечча і зменшыць залежнасць ад сацсетак. Галоўнае не ўпусціць такую штуку сабе на твар 🏋️♀️

❤6🤡5
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Літва закрыла мяжу. Надоўга? Што цяпер? Як дабірацца?
🔸 Долар патаннеў амаль на 6 капеек
🔸 Візіт кардынала Гуджэроці, сустрэча з Лукашэнкам: дыялог з Захадам?
🔸 Жыхарка Віцебску запісала «крык душы»: сын вярнуўся са школы траўмаваным, пазваніць дадому не мог, бо мабільнікі цяпер забіраюць настаўнікі
🔸 Сыход дэлегатаў з Каардынацыйнай рады: што адбываецца?
🔸 У Смалявіцкім раёне «моцныя гаспадарнікі» загубілі велізарнае поле сланечніку
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
🔴Літва закрыла мяжу з Беларуссю: што рабіць? Затрыманні топ-менеджараў ІТ. Асабістая армія Лукашэнкі
У сённяшнім выпуску: Літва закрыла мяжу — што гэта значыць для беларусаў і як цяпер дабірацца за мяжу? Рэакцыі і прагнозы. Долар падае: што будзе з курсам далей? Візіт кардынала Гуджэроцці і сустрэча з Лукашэнкам — ці магчымы дыялог з Захадам і вызваленне…
❤3⚡2🤡1
🎈Былы кантрабандыст распавёў пра метэазонды якія залятаюць у Літву
На адзін шар ідзе тры балоны газу, а запускаюць іх за 15–20 кіламетраў ад мяжы, а прызямляцца яны могуць у выпадковых месцах.
— тлумачыць ананімны суразмоўца.Кошт аднаго зонда — каля $350, затое прыбытак можа дасягаць тысяч еўраў.
Кожны шар здольны падняць да 2 тысяч пачкаў цыгарэтаў — каля 50 кілаграмаў.
🤚А як пракаментаваў запускі былы памежнік — чытайце па спасылцы

«З аднаго пункту можна запусціць дзесяць шароў, і ўсе яны прызямляюцца ў розных месцах»
— тлумачыць ананімны суразмоўца.Кошт аднаго зонда — каля $350, затое прыбытак можа дасягаць тысяч еўраў.
Кожны шар здольны падняць да 2 тысяч пачкаў цыгарэтаў — каля 50 кілаграмаў.
🤚А як пракаментаваў запускі былы памежнік — чытайце па спасылцы
❤4😁3🤝2🤬1🤡1🤣1👀1
Белсат
🇱🇹 У Літве на гэта адказалі на абвінавачванні Беларускага МЗС пасля закрыцця мяжы МЗС Беларусі назвала закрыццё мяжы з Літвой «правакацыяй і інструментам запалохвання». У Вільні адказалі, што Беларусь спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве, хаця гэта можа…
🎵МЗС Беларусі выклікаў літоўскага дыпламата і ўручыў ноту пратэсту праз закрыццё мяжы
Менск назваў дзеянні Вільні «парушэннем прынцыпаў свабоды перамяшчэння і каштоўнасцяў ЕС».🤦♂️
У МЗС заявілі, што «звычайныя людзі становяцца закладнікамі палітычнай кан'юнктуры». Літоўскі ўрад тлумачыць рашэнне бяспекай і рыхтуецца зацвердзіць бестэрміновае закрыццё з некаторымі выключэннямі. Канфлікт паміж дзвюма краінамі вакол мяжы паглыбляецца.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Менск назваў дзеянні Вільні «парушэннем прынцыпаў свабоды перамяшчэння і каштоўнасцяў ЕС».
У МЗС заявілі, што «звычайныя людзі становяцца закладнікамі палітычнай кан'юнктуры». Літоўскі ўрад тлумачыць рашэнне бяспекай і рыхтуецца зацвердзіць бестэрміновае закрыццё з некаторымі выключэннямі. Канфлікт паміж дзвюма краінамі вакол мяжы паглыбляецца.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡19🎃3❤1😁1💯1🗿1
🎧 Гурт СОЮЗ выдаў новы альбом «Крок»
У свежы альбом гурта ўвайшлі песні на беларускай, партугальскай і нават японскай мовах. Частку матэрыялу музыкі рэпетавалі яшчэ ў 2022 годзе, але запіс адклалі праз пераезд і цяжкасці з працай у студыі. У выніку «Крок» быў запісаны ў Бразіліі разам з мясцовымі музыкамі. Аднак гурт плануе выконваць песні ў сваім арыгінальным складзе і спадзяецца, што наступны альбом ужо створыць разам.
СОЮЗ (SOYUZ) — беларуска-польскі гурт, заснаваны Аляксеем Чумаком у Менску. Іх музыка аб’ядноўвае джаз, фолк і эксперыментальны поп, прасякнуты лірычнай меланхоліяй і адчуваннем надзеі. Пасля падзеяў 2020 года ўдзельнікі пераехалі ў Варшаву, дзе гурт адкрыў для сябе новае гучанне і атрымаў міжнароднае прызнанне.
🎹Паслухаць новы альбом
#штопаслухаць

❤11😐1
😎 Хто запускае паветраныя шары – «сям'я» ці «кантрабасы»?
Масіраваную атаку Літвы паветранымі шарамі з цыгарэтамі міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў называе звыклай кантрабандай з Беларусі.
Запуск метэазондаў Літва назвала «гібрыднай атакай» і ўручыла ноту беларускаму дыпламату.
Паводле былога беларускага памежніка, такая вялікая колькасць зондаў «ніяк не падобная да шараговых кантрабасаў». Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман не выключае, што за гэтымі правакацыямі можа стаяць Расея. Больш чытайце па спасылцы. 👈

«Каб апраўдаць нейкія дзеянні (супраць Беларусі, супраць Расеі), то і шукаюцца такія падставы. Тое, што лёталі калісьці гэтыя шары з кантрабандай нейкіх цыгарэт, – яны ж усё жыццё лёталі».
Запуск метэазондаў Літва назвала «гібрыднай атакай» і ўручыла ноту беларускаму дыпламату.
«Пры такім вялікім маштабе, пры такой інтэнсіўнасці было б вельмі наіўна думаць, што беларускі рэжым пра гэта не ведаў» – заявіў старшыня Нацыянальнага цэнтру антыкрызіснага кіравання Літвы Вілмантас Віткаўскас.
Паводле былога беларускага памежніка, такая вялікая колькасць зондаў «ніяк не падобная да шараговых кантрабасаў». Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман не выключае, што за гэтымі правакацыямі можа стаяць Расея. Больш чытайце па спасылцы. 👈
🤬7❤2🗿1🆒1
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін
✔️У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву
✔️ «ПВТ становіцца такім жа закрытым, як беларуская нафтаперапрацоўка ці калійныя ўгнаенні»
✔️Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай»
✔️У Віцебску хлопчык з пераломам бегаў па школе і шукаў, хто патэлефануе маці
✔️Гуджэроцці пра санкцыі: «Гэта не спрыяе ні дыялогу, ні развіццю»
✔️Выйшла на волю палітзняволеная Юлія Лаптановіч
✔️ 92-гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія набраў на выбарах 53,66%
✔️Рэйсы ў Літву скасаваныя: пасажырам вяртаюць грошы
✔️МЗС Беларусі выклікаў літоўскага дыпламата і ўручыў ноту пратэсту праз закрыццё мяжы
✔️Зяленскі заявіў пра пашырэнне геаграфіі далёкабойных удараў па Расеі

❤2👌1
🤷♂️ Хто, адкуль і чаму: што адбываецца ў Кардынацыйнай радзе?
КР за мінулы тыдзень пакінулі сямёра дэлегатаў: «камянём спатыкання» стала ідэя абавязковых правяранняў дэлегатаў на паліграфе – «дэтэктары хлусні». Галасаванне не набрала кворуму: узялі ўдзел толькі 21 з 77 дэлегатаў. Праз гэта з КР адышоў дэлегат Аляксандр Кабанаў.
Агулам за мінулы тыдзень Кардынацыйную раду пакінулі сямёра дэлегатаў, засталіся 70. Наступныя выбары – увесну 2026 года. Колькі беларусаў на іх прагаласуе?
Адказы на пытанні шукалі журналісты «Белсату». Чытайце на інтэрнэт-старонцы. 👈

❤6🥱6😐2👀2
☝️ Метэазонды ў Літве: «Лукашэнкі эскалуе сітуацыю і пераследуе тры мэты»
- палітычную – аказаць ціск на Літву, кшталту, «калі вы не будзеце са мной размаўляць, працягнеце ўсё больш ціснуць, мы будзем усё больш шароў запускаць»;
- ваенную – праверыць сістэмы бяспекі, як Літва рэагуе, як хуткая, якія сістэмы абароны мае;
- эканамічную – праз гэтую кантрабанду Літва губляе мільёны еўраў.
Так мяркуе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Франак Вячорка лічыць, што калі правакацыі з метэазондамі спыняцца, Літва адкрые мяжу. Калі не – мяжа можа застацца закрытай на дні і тыдні. 👈

«Моцны адказ Літвы – закрыццё мяжы. І мы казалі, што ў такім выпадку нам важна, каб было захаванае пасажырскае злучэнне, а як мінімум – гуманітарныя калідоры. І гэта выконваецца«.

👌8🤡7❤2💯1