😸 Гэтыя кадры дакладна выклічуць вашую ўсмешку
Абвешчаныя сёлетнія фіналісты прэміі Nikon Comedy Wildlife Awards, прысвечанай гумарыстычнай фатаграфіі дзікай прыроды. Гэтым разам журы атрымала рэкордную колькасць здымкаў: амаль 10 000 фота са 108 краінаў.
Паглядзіце на найлепшыя з іх 📷

❤18
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7
💥 #галоўнае за 25 кастрычніка
✔️Літва аднавіла пропуск транспарту праз «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай». Як і планавалася, гэта адбылося сёння а 12-й гадзіне
✔️Міністр замежных справаў Літвы пракаментаваў праблемы, з якімі сутыкнуўся Офіс Ціханоўскай пасля змянення статусу аховы з боку літоўскіх службаў
✔️Запыталіся ў кіраўніка «BY_Help» Аляксея Лявончыка, чаму «Кіберпартызаны» не раскрываюць змест спісу «агентаў КДБ», да якога яны атрымалі доступ
✔️Сталі вядомыя імёны сёлетніх пераможцаў прэміі Анемпадыстава
✔️Літоўскі дзяржаўны архіў алічбаваў 115 старажытных кніг ВКЛ
✔️Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Размаўляем з пісьменніцай Югасяй Калядой
✔️Маргарыта Ляўчук падзялілася кранальным відэа ў дзень нараджэння свайго сына Максіма
✔️У ЗША пахавалі беларускага пісьменніка, які таямніча знік 50 гадоў таму
✔️Кубракоў у В'етнаме падпісаў Канвенцыю ААН па барацьбе з кіберзлачыннасцю
✔️Пабывалі на сустрэчы з літоўскай пісьменніцай Крысцінай Сабаляўскайце ў Варшаве
✔️Яны зазірнулі на іншы бок... і вярнуліся. Гісторыі з памежнай зоны між жыццём і смерцю
✔️Прыгадваем трагедыю на «Пінскдрэве», якая здарылася роўна 15 гадоў таму
#рэпрэсіі:
▫️На спатканнях у гомельскай жаночай калоніі даводзіцца крычаць праз шкло, бо не працуюць слухаўкі для размоваў

❤5🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Пры яго жыцці выйшлі толькі 3 зборнікі, але творчасць гэтага паэта значна паўплывала на іншых паэтаў таго часу.
26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся паэт Анатоль Сыс. Ён пачаў пісаць яшчэ ў школе, а першы наклад аднаго са зборнікаў ягоных вершаў быў раскуплены ўсяго за некалькі тыдняў.
🎞 Расказваем пра лёс нашага выбітнага земляка, паглядзіце!

❤29👏1🫡1
🇺🇸🇨🇳 Доналд Трамп хоча абмеркаваць з Сі Цзінь Пінам скарачэнне імпарту расейскай нафты Кітаем
Сустрэча прэзідэнта ЗША з кіраўніком КНР павінна адбыцца на наступным тыдні ў Паўднёвай Карэі.
📍 Чытайце пад спасылкай
«Я буду з ім гаварыць пра тое, як нам спыніць вайну з Расеяй і Украінай, няхай гэта будзе праз нафту, энергію ці што-небудзь яшчэ. І я думаю, што ён будзе вельмі ўспрымальны. Я думаю, што ён можа аказаць вялікі ўплыў на Пуціна».
Сустрэча прэзідэнта ЗША з кіраўніком КНР павінна адбыцца на наступным тыдні ў Паўднёвай Карэі.
📍 Чытайце пад спасылкай
🤔9👌4🥱3🤡2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚨 Расея атакавала Кіеў дронамі: ёсць ахвяры
Ратавальныя службы паведамляюць пра сама меней 3 загінулых, яшчэ 29 пацярпелі, з іх 7 – дзеці.
Гэта другая атака ўкраінскай сталіцы за апошнія 24 гадзіны.

🤬28😢4🆒1
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Навошта сілавікі Лукашэнкі кашмараць Літву? Суботнікі ў Беларусі – рабства? Ці можна займацца спортам у сталым узросце? У чым карысць бокса і чаму ён папулярны сярод жанчын? Ноч расстраляных паэтаў: дзе пройдуць прысвечаныя ёй імпрэзы і чаму варта пра гэта памятаць?
Далучайцеся да нашага эфіру!

YouTube
😱 ПАЎЛЮЧЭНКА: навошта сілавікі Лукашэнкі кашмараць Літву? ЛОЙКА: суботнікі ў Беларусі – рабства?
Навошта сілавікі Лукашэнкі кашмараць Літву? Суботнікі ў Беларусі – рабства? Ці можна займацца спортам у сталым узросце? У чым карысць бокса і чаму ён папулярны сярод жанчын? Ноч расстраляных паэтаў: дзе пройдуць прысвечаныя ёй імпрэзы і чаму варта пра гэта…
😐6❤3
💼 Беларускі бізнесоўца, блогер Аляксандр Кныровіч пакідае склад Каардынацыйнай рады
Кныровіч адзначыў, што ў ягонага рашэння асабістыя прычыны, але сваё рашэнне суправадзіў жорсткай крытыкай у адрас кіраўніцтва і працы Каардынацыйнай рады.
Ён заявіў, што за паўтара года існавання КР стала «пустазеллем».

🤣12🤡6😐6🗿3😢2🍌2🫡2❤1🙉1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Такому ўзроўню падтрымкі могуць пазайздросціць многія футбольныя каманды
Клуб «М'ельбю» з шведскай вёскі Гэллевік, дзе жыве 1500 жыхароў, заваяваў тытул чэмпіёна Швецыі.
Яны маюць самы сціплы бюджэт у лізе, а трэнуе каманду 59-гадовы былы дырэктар школы Андэш Тоштэнсан.
Паглядзіце, як іх сустрэлі мясцовыя жыхары.

❤🔥17🔥6👏4❤3
☢️ «Адразу пасля катастрофы з'явіліся чуткі пра мутантаў і пачвараў, якія быццам бы апанавалі зону»
Даследаванні паказваюць, што катастрофа стварыла новы тып экасістэмы – без чалавека, але з жыццём, якое навучылася прыстасоўвацца. Навукоўцы кажуць пра натуральны адбор, а не пра мутацыі: выжылі наймацнейшыя, і цяпер Чарнобыль – гэта жывое сведчанне таго, як прырода сама здольная аднавіцца пасля трагедыі.
🔗Адкуль з’явіліся «цёмныя жабы», што навукоўцы знайшлі ў генах ваўкоў і сабак, і як на беларускім Палессі зноў завяліся зубры, шакалы і рысі – чытайце ў матэрыяле

❤18😢2🍌1
Расея выпрабавала ядравую ракету «Буравеснік», якой «у свеце ні ў кога няма»
Пуцін паведаміў пра новае выпрабаванне ракеты «Буравеснік» з ядравым рухавіком. Паводле яго слоў, яна здольная лётаць на любую адлегласць і паражаць любую цэль. Начальнік Генштаба Расеі Герасімаў дадаў, што ракета праляцела каля 14 тысяч кіламетраў і была ў паветры 15 гадзін.
Пуцін назваў «Буравеснік» «унікальнай зброяй, якой ні ў кога няма». Але раней падчас тэстаў гэтай ракеты ўжо адбываліся смяротныя выбухі.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы

🤡43🥱3❤1👏1🤬1🥴1🆒1
Белсат
💼 Беларускі бізнесоўца, блогер Аляксандр Кныровіч пакідае склад Каардынацыйнай рады Кныровіч адзначыў, што ў ягонага рашэння асабістыя прычыны, але сваё рашэнне суправадзіў жорсткай крытыкай у адрас кіраўніцтва і працы Каардынацыйнай рады. Ён заявіў, што…
Услед за Кныровічам з КР выйшла яшчэ група дэлегатаў
Фракцыя «Воля» зноў пакінула Каардынацыйную раду. Раней яны ўжо рабілі гэта ў ліпені 2025 года, але потым вярнуліся.
У склад «Волі» ўваходзяць Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько і Аляксандр Клачко. Раней з імі працаваў Сяргей Пятрухін
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

🤡18🤷♂12😢3❤2✍1👌1😐1
💬 Міністр замежных спраў КНДР наведае Беларусь
Міністр замежных спраў КНДР Чхве Сон Хі наведае Беларусь і Расею па запрашэнні знешнепалітычных ведамстваў. Падрабязнасці візіту пакуль не раскрываюцца.
Раней лідары краін абмяркоўвалі супрацоўніцтва на высокім узроўні, а ў траўні ў Пхеньяне прайшло пасяджэнне двухбаковай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Беларусь і КНДР працягваюць дыялог праз рэгулярныя палітычныя і дыпламатычныя кантакты.

🙈21🤡10🤬3🥴3❤2😡2🗿1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 8 хвілін
⬆️ ЗША гатовыя павялічыць ціск на Пуціна
А яшчэ:
🔻Літва зачыняла мяжу з Беларуссю
🔻Вынікі суботніку
🔻 Двое загінулых у ДТЗ пад Лепелем
🔻Менскія "Багамы" затапіла
🔻Еўропа перайшла на зімовы час
🔻Атака расейскіх БПЛА на Кіеў
🔻Прэмія Анемпадыстава – у кнігі пра Палессе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

⚡4❤1
🕒 Праграмы «Белсат» для Беларусі будуць выходзіць пазней
З 26 кастрычніка «Белсат» змяняе расклад — для гледачоў у Беларусі эфір будзе выходзіць на гадзіну пазней. Гэта адбываецца таму, што краіны Еўразвязу, у тым ліку Польшча, перавялі гадзіннікі на зімовы час, а Беларусь засталася ў летнім
🗓 Поўны расклад нашых перадачаў — глядзіце па спасылцы

✍3❤2🍌2
🎭 Віцебскі тэатр «Лялька» пачаў ставіць пастаноўкі па-расейску
Дагэтуль тэатр працаваў выключна па-беларуску, але цяпер паставіў першы расейскамоўны спектакль. Прэм’ера пастаноўкі «Девочка и медведь» адбылася 25 кастрычніка.
Рэжысёркай стала акторка Дар’я Зімніцкая, якая нядаўна заняла пасаду мастацкай кіраўніцы тэатру. Да гэтага на гэтай пасадзе з 1986 года працаваў Віктар Клімчук – пры ім усе спектаклі ішлі толькі па-беларуску. У 2024-м ён быў вымушаны пакінуць пасаду пасля вымовы, хоць, паводле крыніцаў, прэтэнзіі не датычылі сферы ягоных абавязкаў.
Да гэтай прэм’еры толькі чатыры прафесійныя тэатры ў Беларусі засталіся выключна беларускамоўнымі: Купалаўскі, РТБД, Коласаўскі і «Лялька». Цяпер іх засталося тры. Больш за тое, у РТБД таксама абвясцілі пра намер уключыць расейскамоўныя пастаноўкі, таму беларускіх тэатраў, што працуюць толькі на роднай мове, можа стаць яшчэ менш😢

🤬41😢6😡4❤🔥1🎉1💔1
👻 Гэлаўін у Беларусі? На свой страх і рызыку
У апошнія гады беларуская ўлада абмяжоўвала свята Гэлаўін, называючы яго «замежным уплывам». Забарона была ў школах і дзяржаўных установах, а прыватныя кавярні рызыкавалі штрафамі. Аднак у 2025 годзе сітуацыя змянілася: чыноўнікаў пакуль не чуваць, а ў інтэрнэце і гарадскіх кавярнях з’явіліся тэматычныя імпрэзы і ўпрыгожванні.
🎃Падрабязней пра тое, якое стаўленне ў Беларусі да Гэлаўіну – чытайце ў артыкуле

🎃18❤2🗿2
🇱🇹 Наўседа: паветраныя шары з Беларусі — гібрыдная атака
У суботу з тэрыторыі Беларусі ў Літву заляцелі паветраныя шары з кантрабандай, што прымусіла часова зачыніць рэйсы ў Віленскім аэрапорце і памежныя пераходы. Гэта ўжо трэці падобны інцыдэнт за некалькі дзён.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа назваў дзеянні беларускага боку «гібрыднай атакай супраць Літвы» і прапануе працяглае закрыццё мяжы з Беларуссю і абмежаванне транзіту ў Калінінград. Ён склікае міжведамаснае паседжанне 28 кастрычніка для абмеркавання захадаў у адказ.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы

💯14🤡10❤4😡2⚡1❤🔥1👏1🥴1🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Тарашкевіцу спрабавалі адмяніць, але яна выжыла
Бо мова – гэта не дакумент, а памяць. Як тарашкевіца прайшла праз рэформы, забароны і ўсё яшчэ ўплывае на сучасную беларускую мову распавядаем у нашым відэа.
Паглядзіце!
Даведацца больш пра гісторыю беларускай мовы можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

💯17❤12🤡5🙏2