Telegram Web Link
💁🏻‍♂️ Школаў стала меней на 2 тысячы, дзіцячых садкоў – амаль на тысячу

Гэта вынікае з афіцыйных звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, які падлічыў колькасць установаў сярэдняй і дашкольнай адукацыі ў Беларусі за перыяд 1994-2024 гадоў.

У першы год кіравання Лукашэнкі ў Беларусі налічвалася 4973 школы, летась жа іх было ўсяго 2848. Дзіцячых садкоў у 1994-м было 4693 (амаль столькі ж, колькі школаў), цяпер жа іх стала меней на 21% (станам на 2024-ты ў Беларусі функцыянуе 3721 падобная ўстанова)

Эксперты адзначаюць, што дэмаграфічны крызіс не стаў адзіным фактарам, які паўплываў на такое рэзкае зніжэнне лічбы школаў і садкоў. Колькасць школаў усё яшчэ зніжаецца хутчэйшымі тэмпамі, чым колькасць дзяцей, якім неабходна ў іх вучыцца.

#лічбадня
😱17🤷‍♂4🎉3🤬21😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎂 Маргарыта Ляўчук падзялілася кранальным відэа ў дзень нараджэння свайго сына Максіма

Беларуская оперная спявачка цяпер жыве ў Харкаве.
78🔥4🤩2🤡2
📚 Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Размаўляем з пісьменніцай Югасяй Калядой

Раман «Перамена месцаў» стаў другім у творчай кар'еры Яўгеніі Парашчанкі (Югася Каляда – ейны псеўданім). Паводле сюжэту, суддзя Альбіна мяняецца месцамі ў вагоне цягніка з маладой гамяльчанкаю Маняй і ранкам прачынаецца ў ейным целе. А Маня – у целе суддзі...

Пра гэты раман, а таксама пра агульны погляд на цяперашнія беларускія рэаліі ды на вымушанае эмігранцкае жыццё, з Югасяй Калядою паразмаўляў наш журналіст.

📍Чытайце інтэрв'ю па спасылцы
20👌1🗿1
Белсат
🇱🇹 Літва закрывае пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» да апоўдня суботы Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэм'ер-міністарка краіны Інга Ругініене. Рашэнне аргументаванае тым, што з Беларусі ў Літву зноў прыляцелі метэазонды з кантрабандаю.…
📍КПП на беларуска-літоўскай мяжы зноў функцыянуюць

Пра гэта паведамляе літоўская Памежная служба, а таксама людзі ў Telegram-чатах.

Нагадаем: пра закрыццё пунктаў пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» учора паведаміла прэм'ер-міністарка Літвы Інга Ругініене. Яна адразу падкрэсліла, што рух на КПП спыняць часова, толькі да апоўдня 25 кастрычніка.
🤬105👌1🤡1🤪1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Бюджэтнікаў сёння загналі на суботнік (нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е)

🔻Праз новы інцыдэнт з метэазондамі Літва часова закрывала мяжу з Беларуссю

🔻КДБ памылкова заблакаваў у Беларусі «ВКонтакте»

🔻«Наша ніва»: Мельнікава ў свой час не прайшла паліграф з першай спробы

🔻Беларускіх мужчынаў сталі зноў выклікаць на дактыласкапію

🔻У Кітаі былы вайсковец рызыкнуў жыццём, каб выратаваць незнаёмца

Глядзіце ў
кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
221
Белсат
🇵🇱 Офіс Ціханоўскай можа пераехаць у Польшчу – «Белсат» даведаўся дэталі Як стала вядома «Белсату», у Офісе Святланы Ціханоўскай сапраўды абмяркоўваюць магчымы пераезд у іншую краіну, у першую чаргу – у Польшчу. Франак Вячорка і Стася Гліннік пацвердзілі…
💬 «Калі гэта перашкаджае дзейнасці, трэба пра гэта казаць, аднак дадзенае пытанне не звязанае з вонкавай палітыкай Літвы»

Літоўскі міністр замежных справаў Кястуціс Будрыс пракаментаваў праблемы, з якімі сутыкнуўся Офіс Святланы Ціханоўскай пасля змянення статусу аховы з боку літоўскіх службаў.

У прыватнасці, давялося скасаваць візіт Ціханоўскай у Арменію для ўдзелу ў Euronest – адной з асноўных пляцовак для супрацы паміж дэпутатамі Еўрапарламенту і празаходнімі прадстаўнікамі постсавецкіх дзяржаваў.

📍Чытайце падрабязней вось тут
🤡1153
Белсат
🤔 Кім быў беларус, які першым прыдумаў сабе тытул «Бацька»? 25 кастрычніка 1920 года 15-тысячнае войска на чале са Станіславам Булак-Балаховічам пачало паход з мэтаю адбіць частку Беларусі ад бальшавікоў. Хто ж такі Станіслаў Булак-Балаховіч? Чаму ён на…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆Ён лічыў сябе ліцвінам. Пакуль не пачуў, што ёсць беларусы, і што ён адзін з іх

У 1919 годзе генерал Станіслаў Булак-Балаховіч сустрэўся з прадстаўніком БНР Кастусём Езавітавым. Гэтая размова змяніла яго лёс, і, імаверна, лёс усёй Беларусі.

💪 А ўжо праз год, 25 кастрычніка 1920 года, генерал Булак-Балаховіч разам з 15 тысячамі жаўнераў перасёк часовую польска-савецкую мяжу, прыступіўшы да змагання з Чырвонай арміяй. Гісторыю гэтага выбітнага дзеяча распавядаем у нашай праграме «Вусы Скарыны» 🎬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥192🤡2👌1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🦀🦀🦀 На востраве Раства ў Аўстраліі пачалася адна з самых відовішчных міграцый на планеце

Паглядзіце!
23😁3🆒2👏1🤯1👌1
🌚 Яны зазірнулі на іншы бок... і вярнуліся. Гісторыі з памежнай зоны між жыццём і смерцю

Гэты стан прынята называць «клінічнай смерцю». І, у адрозненні ад смерці біялагічнай, яе можна «адкруціць» назад.

Хоць у некаторых выпадках здаецца, што «з таго свету» людзі вярнуліся насуперак логіцы і біялогіі.

📍Сабралі некалькі такіх гісторыяў
17🍌2
💬 «Чалавек можа сам не ўяўляць, што ён там знаходзіцца. КДБшнікі могуць зрабіць спіс, у якім усе актывісты будуць у ліку агентаў, каб іх ачарніць і дыскрэдытаваць»

«Кіберпартызаны» заявілі, што атрымалі доступ да дзвюх базаў: адна ўтрымлівае больш за 4 тысячы імёнаў супрацоўнікаў КДБ ды іншых сілавых структураў, а ў другой – спіс людзей, якія ў розных пытаннях супрацоўнічалі з «камітэтчыкамі».

Запыталіся ў кіраўніка фонду «BY_Help» Аляксея Лявончыка, чаму «кіберы» не раскрываюць змест другога спісу ды ці этычна ўвогуле даваць яму розгалас.

👀 Глядзіце каментар Лявончыка па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡128🤔3🤣2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙂 Як вам такі мілы 70-кілаграмовы гадаванец?

У Японіі ён стаў зоркай вуліц, а дзядуля-гаспадар зрабіў з яго сапраўднага модніка. Паглядзіце!
112🥰7👏1🆒1
🕷Павук паразмаўляў з адзіным лібералам у свеце, якому падабаецца дыктатура

Гаворка, вядома ж, пра Алега Гайдукевіча, які атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кіраўнічую пасаду ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

«Лібералізму» і «дэмакратыі» ў гэтай партыі столькі, што Гайдукевіч-малодшы нават не хавае, што ў яго адсутнічаюць якія-кольвек палітычныя амбіцыі, а партыя (і ён сам) дзейнічаюць выключна ў інтарэсах Лукашэнкі.

📞 Чарговая порцыя размоваў Павука з ідэалагічнымі апанентамі – у свежым выданні «Шухер-шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍌10🥱42🤡2
🤩 У вольным доступе з'явіліся каштоўныя гістарычныя дакументы з «Літоўскай метрыкі»

Так называецца збор кніг канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIII стст., які складаецца з прывілеяў, дамоваў, пастановаў судоў, разбору справаў паміж шляхтай. Большая частка Літоўскай метрыкі да XVI стагоддзя напісана на старабеларускай мове, у пазнейшыя часы – па-польску і на латыні.

🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
224❤‍🔥21🎉1👌1🤡1🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐮🎶 Жывёлы таксама цэняць добрую музыку

Гэты музы́ка – для незвычайных слухачоў. Яго му́зыка і песні не пакідаюць абыякавымі сэрцы жывёлаў 🫶
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15🔥1👏1😍1🍌1
🔹Дэлегацыя МУС РБ на чале з Кубраковым наведала В'етнам

Там, у горадзе Ханой, прайшла канферэнцыя высокага ўзроўню ААН, дзе ўдзельнікаў віталі прэзідэнт краіны Лыёнг Кыёнг і генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш.

👀 Падрабязнасці знойдзеце на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡20😁42🗿2😡2🤬1
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Літва адкрыла два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю, але зрабіла заяву пра працяглае закрыццё мяжы, калі правакацыі працягнуцца. Чаго чакаць далей?

🔸Зніклая экс-спікерка Каардынацыйнае Рады Анжаліка Мельнікава не прайшла з першага разу паліграф

🔸Як праходзіў суботнік. Лукашэнка не зʼявіўся перад камерамі

🔸Жыхары Гомля скардзяцца на адсутнасць рамонту: «пад’езд як пасля вайны»

🔸Кардынал Гуджэроцці прыбыў у Беларусь. Ён выказаў спадзеў, што Папа Рымскі ў будучым зможа наведаць нашую краіну

🔸Суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час. Ці варта гэта рабіць Беларусі, якая застыла апошнія 14 гадоў у летнім часе?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://youtube.com/live/kiO2gkjZ7iY
421😐1
😨 Знік у 1976-м, знайшлі цела ў 1991-м... Пахавалі толькі ў 2025-м

У штаце Нью-Джэрзі адбылася цырымонія развітання з Міколам Цэлешам – беларускім пісьменнікам, смерць якога дагэтуль ахутаная таямніцаю.

📍Чытайце па спасылцы
💔24😢42🤡2🙏1
📕 Галоўны прыз прэміі Анемпадыстава ў гэтым годзе атрымалі Ігар Юхневіч і Маша Мароз

Цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння ў Бельску Падляшскім у Польшчы падчас фестывалю «Бардаўская восень».

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава была заснаваная ў 2019-м, у яе межах вызначаюць найлепшую вокладку сярод беларускіх кнігаў, выдадзеных цягам папярэдняга года.

👀 Падрабязнасці шукайце вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥144🔥1👌1🙈1
💬 «На маю думку, Польшча і Літва сёння – больш еўрапейскія краіны, чым рэшта Еўропы, як бы гэта парадаксальна ні гучала»

Крысціна Сабаляўскайце жыве ў Лондане, піша па-літоўску і мае ў сваім радаводзе польскіх продкаў, добра ведае польскую мову. Размова вядзецца без перакладчыка.

На жаль, у кантэксце доўгай, але вельмі далікатнай дыскусіі пра тоеснасць народаў Рэчы Паспалітай слова «Беларусь» гучыць толькі некалькі разоў.

📍Чытайце вялікі рэпартаж па спасылцы
🤡129
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Свята шпурляння 💩

Мы знайшлі фестываль, на які вам наўрад ці захацелася б выпадкова патрапіць 😬
🙈13😁5🤯21🤡1😨1🗿1
2025/10/28 04:04:55
Back to Top
HTML Embed Code: