Telegram Web Link
Белсат
💔 Роўна 230 гадоў таму з мапы свету знікла Рэч Паспалітая Абодвух Народаў 24 кастрычніка 1795 года манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі ўзгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Гэта драма, якая закранула Польшчу, Літву і…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😱 Самая вялікая сіла ў Рэчы Паспалітай будавала свой уплыў на вельмі шчыльнай падтрымцы Пецярбурга

У XVIII ст. партыя Фамілія актыўна праводзіла рэформы, якія падтрымліваў і кароль Аўгуст ІІІ. Фамілія хацела мадэрнізаваць Рэч Паспалітую, аднак у выніку краіна стала залежнай.

📆 Гэтую, ды іншыя гісторыі, якія прывялі да знішчэння Рэчы Паспалітай, мы распавядзем 25 лістапада ў нашым новым дакументальным фільме «1795 – самая вялікая катастрофа нашай гісторыі».

Чаму гэтая падзея настолькі важная для нас сёння ды якія ўрокі мы мусім вынесці з мінулага, глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» у размове з папулярызатарам гісторыі Алесем Кіркевічам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👀31🆒1
💀 Серыйны забойца Беларусі: ён жыў і забіваў пад носам праваахоўнікаў

40 гадоў таму ў Віцебскай вобласці спынілі дзейнасць аднаго з самых небяспечных серыйных забойцаў у гісторыі краіны — Генадзя Міхасевіча. Ён прызнаўся ў 43 забойствах, а праз памылкі следства і сістэмы правасуддзя за яго «заслужылі» пакаранне 14 невінаватых людзей і адзін мужчына быў расстраляны.

Савецкія следчыя, якія нібыта «раскрывалі 100 % справаў», часта падкідвалі доказы і пагражалі абвінавачаным, а сам Міхасевіч працягваў забіваць, хаваючыся за ціхім сямейным жыццём. Ён не меў тыпажу — яго ахвярамі былі жанчыны розных узростаў і выгляду, а методыка была аднолькавай: згвалтаванне і ўдушэнне.

🔗 Як маньяка нарэшце затрымалі і якія трагічныя наступствы пакінулі яго злачынствы — чытайце ў матэрыяле
🤬16🤯52😁2😱2😢1🤡1
Белсат
🇱🇹 Наўседа: паветраныя шары з Беларусі — гібрыдная атака У суботу з тэрыторыі Беларусі ў Літву заляцелі паветраныя шары з кантрабандай, што прымусіла часова зачыніць рэйсы ў Віленскім аэрапорце і памежныя пераходы. Гэта ўжо трэці падобны інцыдэнт за некалькі…
💬 Паветраныя шары і шантаж: як Менск і Масква ціснуць на Еўропу

У эфіры «Раніцы з «Белсатам» галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка адзначыў, што палёты паветраных шароў з кантрабандай у Літву могуць быць часткай гібрыднай аперацыі Масквы, а Беларусь дзейнічае як выканаўца.

Паводле яго, шары ствараюць хаос, прыпыняюць палёты і зніжаюць эканамічны патэнцыял рэгіёну, што дазваляе Расеі ўплываць на грамадскую думку.

Мэта акцыі – ціск на Еўропу і магчымы палітычны шантаж:

Магчыма, калі гэты крызіс падыдзе да нейкага найвышэйшага пункту, той жа Лукашэнка разам з Расеяй прапануюць нейкую дамову: давайце вы нам дазволіце калійку адпраўляць праз літоўскія парты, а мы скончым гэтую гібрыдную агрэсію


🔗Падрабязнасці —
па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬9🤡91👏1🤔1🥱1
📸 Галоўныя фота тыдня

Успышка птушынага грыпу сярод жураўлёў, вызваленне закладнікаў «Хамасу» і блэкаўт ва Украіне — усё гэта ў нашай штотыднёвай падборцы
8😢21
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»

У сённяшнім выданні:

🔸Беларусь усё больш псуе стасункі з Літвой

🔸Сустрэчы Трампа і Пуціна не будзе. Як гэта паўплывае на вялікую ўгоду ЗША з Лукашэнкам?

🔸З КР уцякаюць дэлегаты. Паразмаўляем у эфіры са спікерам Арцёмам Бруханом пра скандалы, непаразуменні і функцыянальнасць палітычнае структуры

🔸Якая адукацыя патрэбная для кар'еры чыноўніка?

🔸Ці прайгралі мы ў 2020м? Што было зроблена не так, чаму, ці ёсць шанец выправіцца, як змянілася грамадства за гэтыя 5 гадоў: ад салідарнасці і бязмежнай любові да бясконцых сварак і разʼяднання. Усё гэта абмяркоўваем з філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/oIXI-LjNycI
61
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎭 Чаго толькі не зробіш, каб зрабіць тэатр яшчэ больш відовішчным

У Кітаі пабудавалі тэатральную залу, дзе рухаюцца не толькі сцэна, але і частка глядацкіх месцаў – усё для адзінай пастаноўкі.

Паглядзіце!
😱4🥱3🤡2😐1🆒1
🌿 Лось на працы і рэдкія птушкі ў гарадах: што прыемнага адбылося ў Беларусі

Гэты тыдзень прынёс нечаканыя радасці і кур’ёзы. У Магілёве лось зайшоў на склад прадпрыемства і паводзіў сябе як сапраўдны супрацоўнік, а ў Віцебску адзначылі белаваллёвага дразда — рэдкі від для Беларусі. Яе знаходка пацвердзіла пэўныя навуковыя гіпотэзы

🔗Нават у звычайным жыцці можна знайсці дзіўныя і радасныя моманты, вартыя ўвагіпра такія навіны чытайце ў нашым артыкуле
41
📚 Скульптуры герояў Янкі Купалы і Коласа з’явяцца каля Нацбібліятэкі

Алея народных паэтаў будзе ўключаць перасанажаў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Уладзіміра Карызны. Некаторыя скульптуры размясцяць на вадзе, а ў цэнтры парка з’явіцца антычны тэатр на 800 месцаў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔥5🤔32🤡1🤨1🆒1
🖼 У Парыжы затрымалі падазраваных у крадзяжы з Люўру

У Францыі затрымалі двух мужчын, падазраваных у «крадзяжы стагоддзя» з музею Люўр, які адбыўся 19 кастрычніка 2025 года. Абодвум каля 30 гадоў, адзін — грамадзянін Францыі, другі мае падвойнае франка-алжырскае грамадзянства.

Падазраваных знайшлі дзякуючы ДНК. Адзін з іх спрабаваў вылецець у Алжыр праз аэрапорт Шарля дэ Голя, другі быў затрыманы ў Парыжы. Іх узялі пад варту па абвінавачванні ў арганізаваным крадзяжы і ўдзеле ў злачынным аб'яднанні.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
👌101
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎞 Гэтая пара робіць цудоўную пакадравую анімацыю, але замест традыцыйных малюнкаў ці лялек – жывыя людзі і прадметы інтэр’еру.

Паглядзіце, напрыклад, гэлаўінскі ролік.
7🔥3👏3🤡1😐1
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка

✔️Доналд Трамп хоча абмеркаваць з Сі Цзінь Пінам скарачэнне імпарту расейскай нафты Кітаем

✔️ Расея атакавала Кіеў дронамі: ёсць ахвяры

✔️Аляксандр Кныровіч пакідае склад Каардынацыйнай рады. Услед выйшла яшчэ група дэлегатаў

✔️Чарнобыль і Палессе. Дзе шукалі мутантаў і што насамрэч
знайшлі навукоўцы

✔️Расея выпрабавала ядравую ракету «Буравеснік», якой «у свеце ні ў кога няма»

✔️ Віцебскі тэатр «Лялька» пачаў ставіць пастаноўкі па-расейску

✔️ Наўседа: паветраныя шары з Беларусі — гібрыдная атака

✔️Серыйны забойца Беларусі: ён жыў і забіваў пад носам праваахоўнікаў

✔️Стала вядома, персанажаў твораў якіх пісьменнікаў паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі
2025/10/27 03:28:35
Back to Top
HTML Embed Code: