Telegram Web Link
Forwarded from Новы Час
Цікавыя факты пра Льва Сапегу

👉Павел Хадзінскі

Адзін з галоўных людзей у гісторыі Беларусі нарадзіўся 4 красавіка 1557 года. Прыгадаем некаторыя цікавосткі з яго біяграфіі. Там не толькі Статут 1588 года, які мы паспелі вывучыць у школе.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
5👍2
​​Мікола Дзядок і Вікторыя Кульша мусілі выйсці на волю ў красавіку, але не выйдуць: супраць абодвух распачатыя справы па артыкулу 411 - непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Менавіта гэтым артыкулам пацукі карыстаюцца, каб арганізаваць "каруселі" з крымінальных спраў.

Мікола - актывіст анархісцкага руху, двойчы палітзняволены. Яго ўжо арыштоўвалі ў 2010 г, і, дарэчы, пазней дадалі яшчэ год. Потым на волі ён напісаў шэраг тэкстаў пра турэмны быт. Мікола распавядае пра гады за кратамі без болю і горычы, а проста як пра частку жыцця. Тады яго досвед мала цікавіў краіну, турма здавалася нечым далёкім і немагчымым. Цяпер людзі, што былі раней па-за палітыкай, чытаюць тыя старыя тэксты, каб уявіць, як жывуць за кратамі іх родныя і сябры.

Пра Вікторыю мала што вядома, яна ніколі не была публічнай асобай. Яе арыштавалі і асудзілі за адміністраванне апазіцыйнага чата, а потым накідвалі тэрміны (новая справа - ужо чацвёртая па артыкулу 411). Вядома толькі, што ўвесь гэты час яе катуюць і спрабуюць зламаць, як і Міколу.

Мікола Дзядок стаў ворагам для рэжыму шмат гадоў таму, і новая крымінальная справа супраць яго, на жаль, не здзіўляе. Адкуль у пацукоў такая нянавісць да Вікторыі Кульшы, пакуль невядома. Гэта можа распавесці толькі яна сама.

Увогуле, некаторыя гісторыі толькі сам чалавек можа расказаць, як калісьці расказаў іх Мікола. Як ён, мабыць, раскажа зноў. Магчыма, раскажа і Вікторыя. І гэтым разам наш абавязак - слухаць. І апублікаваць, і перакласці на шмат моў. Злачынствы рэжыму нельга забываць. І гераізм звычайных беларусаў - таксама.

Свабоду Вікторыі Кульшы!
Свабоду Міколе Дзядку!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥93😢1
Беларус касмічнага маштабу. Да 115-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта

Ён быў знаёмы з Драздовічам, Тарашкевічам, Станкевічам і Быкавым, а яго ўласнае імя адзначанае ў амерыканскім Капітоліі. Ён быў сведкам Лютаўскай рэвалюцыі і ўдзельнікам праекта палёту чалавека на Месяц.

Дзяцінства і юнацтва правёў на Наваградчыне. Скончыў народную школу ў Карэлічах, Навагрудскую беларускую гімназію, фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1949-м перабраўся ў ЗША. Спачатку працаваў хімікам для прыватных фірмаў, пазней – далучыўся да касмічных праграмаў. Ён праводзіў фундаментальныя даследванні ракетнага паліва, што спатрэбілася і для палёту чалавека на Месяц, і для далейшых касмічных даследванняў. Касмічным праграмам Кіт прысвяціў 25 гадоў свайго жыцця.

Жывучы на чужыне, Кіт не губляў сувязі з беларускай дыяспарай. Сярод сямі моваў, якімі валодаў, беларуская займала пачэснае першае месца.

👉Пра неверагодны лёс Барыса Кіта чытайце па спасылцы.
🔹Тут без VPN
❤‍🔥63
202.pdf
547.1 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
👍73
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥11😢1
Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
Сёння - дзень памяці Ларысы Геніюш.

7 красавіка 1983 года спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

Куды б ні закідваў лёс паэтку - ці ў далёкую Прагу ўслед за мужам-медыкам, ці ў Комі і Мардву - па цяжкіх лагерных этапах, Ларыса Геніюш заўсёды была душой і думкамі дома, на роднай зямлі, у Беларусі. Як пазней напіша яна ў сваіх успамінах, менавіта гэтыя думкі дапамаглі прайсці праз усе жыццёвыя выпрабаванні, не зламацца і застацца самой сабой, Чалавекам з вялікай літары. Пражыўшы 36 цяжкіх гадоў у СССР, яна так і засталася грамадзянкай БНР, адмовіўшыся прымаць пашпарт Краіны Саветаў.

Такія людзі, як Геніюшы, асабліва Ларыса, якая стала сымбалем любові да Беларусі, былі для савецкай улады злейшымі ворагамі. У 1947 годзе Янку і Ларысу арыштавалі, пазбавілі чэхаславацкага грамадзянства і выслалі ў Савецкі Саюз.

У мінскіх турмах таленавітую паэтку дапытваў асабіста міністр дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава. А потым былі 8 гадоў лагераў у Комі і Мардовіі. Вядома, першапачатковы тэрмін быў нашмат большым: муж і жонка Геніюш павінны былі правесці ў лагерах 25 гадоў, але пасля 1956 года ў краіне пачалася «адліга». У 1956 годзе Ларыса разам з мужам вярнуліся ў Зэльву. Тут яны пражылі да самай смерці.

Днямі стала вядома, што пасля патрабаванняў прарасійсіх актывістаў і прапагандыстаў помнік Ларысе Геніюш тайна ўночы знік з тэрыторыі праваслаўнай Свята-Траецкай царквы ў Зэльве.

Не згінай мяне, я не сагнуся

Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я з зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.

Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,
Мудрасць продкаў у гарачай крыві,
Ні прад кім не схіляю паспешна
Крыху гордай сваёй галавы.

Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!

©Ларыса Геніюш
9👍1
Forwarded from Новы Час
Ларыса Геніюш: змаганне пры жыцці і пасля яго

👉Яўгенія Бурштын

Усё яе жыццё было прыкладам служэння Айчыне і змагання, у якім яе так і не змаглі перамагчы. Нават праз 40 гадоў пасля спачыну паэткі некаторым адэптам руска-савецкага імперыялізму не дае спакою яе імя. Настолькі, што яны запатрабавалі знішчыць помнік Ларысе Геніюш, усталяваны на падворку праваслаўнай царквы ў Зэльве, дзе яна жыла.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
6❤‍🔥2👍1
У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадаем вось такі яе верш.

Йду сьлядамі дзядоў,
ў сіні Край закаханая,
сьніцца веліч Пагоні,
гатовай на бой,
і здрадлівыя петлі,
лавушкі, капканы,
як на дзікага зьвера,
кругом прада мной.

Абмінаю віры
і дарог небясьпеку,
ўсе задумы варожыя,
попел і дым.
Адчуваю ў бяздольлі
сьвятую апеку,
а мо' гэта апека
над Краем маім?

На зьдзічэлы дзірван
з сэрца падаюць словы:
быць нам трэба сабою,
людзьмі, землякі.
Шмат хто звучаны –
каменем кінуць гатовы,
але камень чамусьці
выпадае з рукі.


Жыве Беларусь!
❤‍🔥13👎2
​​11 красавіка 2011 г тэракт у мінскім метро забраў жыцці 15 чалавек. Праз год да спісу ахвяр дадаліся яшчэ два прозвішчы: Уладзіслаў Кавалёў і Уладзімір Канавалаў былі расстраляныя як тэрарысты.

Курс даляра ірваўся ўверх, і крывавае забойства пятнаццаці чалавек вельмі трапна адцягнула ўвагу грамадства ад праблем у эканоміцы. Калі адразу пасля тэракта галоўны пацук спусціўся пад зямлю разам з маленькім сынам, у беларусаў пачалі з'яўляцца страшныя падазрэнні.

Было, аднак, шмат тых, хто казаў: "Не, дзяржава не магла. Не магла забіць 15 мінакоў, а потым адправіць на смерць двух невінаватых хлопцаў. Лука хлусіў, лука знішчаў апанентаў, але забіць 17 выпадковых людзей - не!"

Прайшлі гады. Сёння мы разумеем: усё ён мог. Ён і яго пачвары. Ён не толькі Беларусь - увесь свет патапіў бы ў крыві дзеля захавання ўлады. І зараз, калі лукашысты запісваюць у тэрарысты дзяўчынак і бабуль, даюць па 18 гадоў палітыкам і блогерам, судзяць адміністратараў чатаў як забойц, вымушаюць моцных і смелых людзей прыніжацца і чытаць прызнанні з аркуша паперы... Апасля бомбы ў сметніцы, апасля замаху на язык азаронка... Ці можа хто зараз сказаць "яны не маглі"?!

Маглі. Ці зрабілі? Сапраўднае расследаванне дасць адказ. Мы ведаем адно: прыйдзе час, калі сем'і ўсіх сямнаццаці ахвяр і ўсе пацярпелыя атрымаюць праўду, а забойцы адкажуць.

Жыве Беларусь!
😢7💔5💯1
Сёння дзень народзінаў героя Плошчы Перамен і проста добрага чалавека Сцяпана Латыпава.

Віншуем! Жадаем сіл і моцнага здароўя. Усе дрэвы, вожыкі і беларусы чакаюць Сцяпана на волі💔

Падтрымаць Сцяпана лістамі ды паштоўкамі можна па адрасе: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20.

Жыве Беларусь!
8💔2👍1👏1
Зварот Святланы Ціханоўскай да гадавіны тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая»

«11 красавіка 2011 года. Дзень, які адзываецца трывогай і болем у сэрцах кожнага беларуса. 14 гадоў таму ў мінскім метро на адной з найбольш людных станцыяў падчас «гадзіны пік» прагрымеў выбух. Загінулі 15 чалавек, сотні атрымалі раненні, многія – цяжкія.

Мы так і не даведаліся, што насамрэч адбылося. Улады пазбавілі нас магчымасці зразумець, хто вінаваты праз закрытасць і паспешлівасць следчых дзеянняў, а сваякоў ахвяраў – шансу на справядлівае расследаванне.

Рэжым, які хавае праўду, расстрэльвае людзей без празрыстага судовага працэсу і ператварае смерць у інструмент кіравання, не можа быць гарантам бяспекі для грамадзянаў. Гэта тэрарызм з боку ўлады. Менавіта жыццё з’яўляецца галоўнай і бясспрэчнай каштоўнасцю кожнага чалавека.

Гэта трагедыя не пра мінулае. Гэта пра тое, што адбываецца з намі і сёння. Бо рэжым працягвае пазбаўляць людзей самага галоўнага – жыцця. Яны хочуць, каб мы забыліся. Каб жах стаў руцінай. Каб трагедыі выцвіталі, як старыя фатаграфіі.

За апошнія 30 гадоў каля 350 чалавек у Беларусі былі расстраляныя. Раней смяротнае пакаранне здавалася чымсьці далёкім, амаль немагчымым для звычайнага чалавека. Аднак з часам рэжым Лукашэнкі моцна пашырыў тлумачэнне тэрарызму і экстрэмізму. Цяпер у спіс тэрарыстаў можна трапіць нават за крытыку ўлады, данат ці каментар у інтэрнэце. Дзяржава, па сутнасці, мае юрыдычнае права вырашаць, хто заслугоўвае жыцця, а хто – не.

Кожны з нас можа зрабіць крок, каб злачынствы не заставаліся проста старонкамі ў гісторыі. Падтрымаць палітвязняў. Падтрымаць тых, хто выйшаў і працягвае змагацца. Нагадваць пра права быць пачутымі – нават у дробязях. Крытыкаваць улады, якія маўчаць, калі трэба гаварыць. Патрабаваць адказнасці. Не згаджацца на меншае.

Бо толькі калі мы ўсе разам пачнём гэты рух – крок за крокам, справа за справай – мы здолеем разбурыць гэты рэжым. І вярнуць у Беларусь тое, што важней за ўсё: праўду, справядлівасць і каштоўнасць жыцця чалавека».
💔81👍1👏1
Forwarded from Historyja
13 красавіка адзначаецца Дзень Памяці Ахвяр Катынскага Злачынства. Злачынства, у якім НКУС (НКВД) былі расстраляныя 22 тыс. грамадзян тагачаснай польскай дзяржавы, сярод якіх многія былі прадстаўнікамі эліт (інтэлектуалісты, афіцэры і іншыя). Многімі ахвярамі гэтага злачынства сталі беларусы ды ўраджэнцы Беларусі. Саветы прызналіся да злачынства толькі ў 1990 годзе.
💔6😢5
​​Сёння ва ўсіх хрысціянскіх канфесій вялікае свята, Вербная нядзеля. А давайце ўзгадаем шчырага верніка, які адзначае гэты дзень за кратамі.

Ксёндз Генрых Акалатовіч быў асуджаны закрытым "судом" да 11 гадоў за "здраду дзяржаве". Спадар Генрых - немалады (8 красавіка яму споўнілася 65 гадоў) і моцна хворы чалавек. Гэта не перашкодзіла пацукам пратрымаць яго за кратамі амаль паўтара гады і зараз накіраваць у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Інфармацыя пра справу Генрыха Акалатовіча вернікі збіраюць урыўкамі. Вядома, што ў святара скралі грошы і іконы, якія належалі касцёлу, і зараз патрабуюць вялізны штраф. Таксама яго схілялі да правакацый супраць некаторых каталіцкіх іерархаў - спадар Генрых адмовіўся.  І вось з-за кратаў дайшла новая вестачка: сярод абвінавачванняў ёсць "шпіянаж на карысць Ватыкана". Гучыць абсурдна, смешна? Але чалавек па гэтаму абвінавачанню сядзіць.

Таварыш маёр мог бы ўпісаць у справу шпіянаж на карысць Нарніі, ці Ваканды, і абавязкова знайшліся б "эксперты", якія б пацвердзілі ў "судзе" і існаванне гэтых краін, і факт шпіянажу. Таму што могуць, таму што над гэтым можна потым добра парагатаць у лазні, і таму, што ніякіх падстаў, каб абрабаваць і катаваць пажылога чалавека з інваліднасцю, дзяржаве не трэба.

Сам спадар Генрых казаў: усё гэта - каб "заткнуць роты Каталіцкай царкве", і мабыць пацукі вераць, што ў іх атрымалася. Бо Ватыкан маўчыць. Праглынулі і страту Чырвонага Касцёла, і пераслед святароў. Але любая царква - гэта, перш за ўсё, парафіяне. І вось яны працягваюць падтрымліваць спадара Генрыха, і менавіта дзякуючы ім факты, якія ўлады імкнуліся схаваць пра справу і прысуд, робяцца вядомымі. Спадар Генрых хвалюецца, што нехта паверыць у хлусню супраць яго, - дарэмна. Ніхто не паверыць, ні каталікі, ні іншыя беларусы. Усе мы маем ужо імунітэт супраць пацучынай хлусні.

За кратамі  Генрых Акалатовіч моліцца, каб годна прайсці шлях пакутніка, а на сваіх катаў не трымае зла, бо іх чакае божы суд. І нам здаецца, што перад тварам бясконцага тэрору застацца верным сабе і сваім ідэалам - гэта вялікі гераізм і вялікае дасягненне для чалавека.

Няхай вера і падтрымка парафіян дапаможа спадару Генрыху пераадолець усе выпрабаванні, і ўбачыць зямны суд над катамі сваёй краіны. Бо божы суд - гэта, канешне, добра, але ўсе людзі заслугоўваюць справядлівасці пры жыцці.

Свабоду Генрыху Акалатовічу!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥8😢3🤬1
203.pdf
693.3 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
5👍4
​​Усе мы ведаем Хатынь. Ведаем таксама, што больш за 9000 беларускіх вёсак было спалена падчас Другой сусветнай. Але сёння гадавіна трагедыі вёскі, пра якую дакладна не раскажуць на ўроках лукашэнкаўскай "гісторыі".

15 красавіка 1943 года, на Вялікдзень, савецкімі партызанамі пад кіраўніцтвам НКУС была спаленая вёска Дражна. У мясцовай школе знаходзілася база паліцэйскага гарнізона. Разам з гарнізонам чырвоныя "вызваліцелі" знішчылі і саму вёску разам з жыхарамі.

Ці быў гэта адзіны выпадак, калі карнікі насілі чырвоныя зорачкі? Вядома ж, не.

8 мая 1943 г пад выглядам барацьбы з Арміяй Краёвай савецкія партызаны забілі 128 чалавек у вёсцы Налібакі і спалілі касцёл.

23 лютага 1945 г, на дзень савецкай арміі, вайскоўцы НКУС акружылі вёску Лаўжы, дзе таксама хаваліся байцы АК. Спалілі ўсіх: і польскіх партызан, і сялян, і мінакоў, якія выпадкова апынуліся на дарозе. На мемарыяльным знаку, што зараз нагадвае пра Лаўжы, напісана: "Жыхарам вёскі Лаўжы, загінуўшым падчас баявых дзеянняў 23 лютага 1945 года". Баявыя дзеянні, як цудоўна.

А былі яшчэ Конюхі, Лугамавічы, Ізабелін, Качанава, Бабінск, Праўжалы, Шчэпкi, Неванянцы, Камень, Якімавічы, Кула, Кульчыцы. Бог ведае, колькі іх было.

Пракурор швед, як справы, што там па генацыду беларускага народа? Колькі нацыстаў выкапалі з магіл? Нацысты нацыстамі, але мо ў іншым напрамку таксама пашукаць трэба? Што ні дзень у гісторыі, то гадавіна нейкага жахлівага злачынства чырвоных карнікаў, але ім пацукі ставяць помнікі, лепяць іх пысы ў падручнікі "гісторыі", сарамліва хаваюць іх "подзвігі" пад словамі "баявыя дзеянні".

Саветам даравалі ўсё, перагарнулі старонку. Назвы спаленых вёсак згубіліся ў архівах, якія нашчадкі забойц не спяшаюцца адкрыць. І цяпер маем што маем: новую вайну, новыя рэпрэсіі і дзвух старых дыктатараў, пагражаючых чалавецтву.

Дык вось. Некаторыя старонкі нельга перагарнуць, пакуль іх не зачытаюць падчас трыбунала, пакуль людзі не вывучаць іх на памяць. Беларусы ўжо зрабілі гэтыя простыя высновы. А мы спадзяемся, што хутка зробіць і ўвесь свет. Толькі асуджэнне злачынных рэжымаў, толькі справядлівы адкрыты суд над забойцамі выратуюць ад паўтарэння самых крывавых старонак гісторыі.

Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!
💔7😢3
Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско распачалі яшчэ адну крымінальную справу

@MAYDAYMog стала вядома, што дзяўчыну перавялі ў Следчы ізалятар у Баранавічах.

Нагадаем, жыхарка Ваўкавыска Аляксандра Каско была затрымана 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. Яе абвінавацілі па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

У мінулым траўні Аляксандру судзілі ў другі раз — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу суддзі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬7😢2
Forwarded from Годна
Ашмянская разня: трагічны эпізод паўстання 1830-1831 гадоў, пра які не згадвае сучасная ўлада

15 красавіка 1831 года ў горадзе Ашмяны адбылася адна з найтрагічнейшых падзеяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстання 1830-1831 гадоў. Паўстанне, арганізаванае беларускімі, польскімі і літоўскімі шляхецкімі коламі, мела на мэце аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, страчанай у выніку яе падзелаў паміж расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У ім актыўны ўдзел прымала і частка жыхароў беларускіх земляў, асабліва шляхта і студэнцтва. У красавіку 1831 года паўстанне актывізавалася на Віленшчыне, дзе з пачатку месяца фармаваліся мясцовыя атрады.

Ашмяны сталі адным з цэнтраў паўстання ў рэгіёне. Кароль Дамінік Пшаздзецкі быў абраны камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павета. Ён першым падпісаў Акт аб павятовым паўстанні. Аднак спакой у горадзе доўжыўся нядоўга. 14 красавіка на подступах да Ашмянаў з’явіліся расійскія карныя войскі пад камандаваннем палкоўніка Вяршыліна.

15 красавіка 1831 года расійскія войскі ўвайшлі ў горад і ўчынілі жорсткую расправу над жыхарамі. Ашмяны былі часткова спаленыя. Паводле сведчанняў і ацэнак, загінула каля 500 чалавек, што складала прыкладна палову насельніцтва горада. Асабліва жахлівы эпізод адбыўся ў дамініканскім касцёле, дзе хаваліся жыхары – у тым ліку жанчыны і дзеці. Расійскія салдаты ўварваліся ў святыню і ўчынілі там расправу, не зважаючы на святасць месца. Каб схаваць сваё злачынства, маскалі знеслі касцёл і пабудавалі на гэтым месцы праваслаўную царкву.

Расійскія ўлады выкарыстоўвалі Ашмянскую разню як сродак запалохвання і прыклад таго, што чакае ўсіх, хто падтрымлівае паўстанне. Разня ў Ашмянах стала не проста актам помсты, але элементам сістэмнага тэрору супраць беларускага і літоўскага насельніцтва.

Расійская і сучасная беларуская ўлада намагаюцца выкрасліць Ашмянскую разню з памяці – пра яе не пішуць і не гавораць, яе не згадваюць на афіцыйных рэсурсах Ашмянаў. Але гэтая трагедыя зʼяўляецца важным гістарычным сведчаннем гвалту з боку імперыі і ахвярнасці беларусаў у барацьбе за самавызначэнне. Ашмянская разня застаецца малавядомай шырокай публіцы, аднак яна заслугоўвае месца ў нацыянальнай памяці.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
🤬6😢2😱1
2025/07/14 13:42:31
Back to Top
HTML Embed Code: