Telegram Web Link
Forwarded from Новы Час
«О, Беларусь! Ці чуеш ты, ці чуеш?.. Твой лепшы сын распяты за цябе»‎. Памяці Валерыя Маракова
✍️ Станіслаў Менскі

Выбітны беларускі паэт, які аддаў сваю квітнеючую маладосць за Беларусь, нарадзіўся 27 сакавіка 1909 года. Валерый Маракоў прысвяціў сваё жыццё нашай дзяржаве, змагаўся за яе годнасць ды свабоду, а праз нянавісць да ўсяго беларускага савецкія каты забілі яго разам з 21 іншымі літаратарамі ў «чорную ноч» 29 кастрычніка 1937 года.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба
7💔3
Forwarded from Годна
Стваральнік бела-чырвона-белага сцяга – а хто ты без яго? Геній, архітэктар, педагог, дыпламат

27 сакавіка 1891 года нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі. І хаця вы ведаеце яго ў першую чаргу як аўтара бела-чырвона-белага сцяга, ён яшчэ вядомы дыпламат БНР, архітэктар і педагог. У часы абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ён быў актыўным дзеячам беларускага руху, уваходзіў у склад дыпламатычнай місіі БНР у краінах Балтыі, адстойваў інтарэсы Беларусі на міжнародным узроўні.

Яго роля ў нацыянальным адраджэнні Беларусі была надзвычай значнай, бо ён не толькі спрычыніўся да стварэння нацыянальнага сімвала, але і змагаўся за яго прызнанне. Па матчынай лініі Дуж-Душэўскі паходзіў са шляхецкага роду, звязанага з Полацкім паветам. Яго продкі былі ўдзельнікамі нацыянальна-вызваленчых паўстанняў: прадзед загінуў у барацьбе супраць расійскай улады ў 1831 годзе, а дзед – падчас паўстання 1863–1864 гадоў. Лёс яго маці таксама быў драматычным – першыя гады свайго жыцця яна правяла ў турме на віленскім Антокалі.

Акрамя палітычнай дзейнасці, Дуж-Душэўскі меў выдатную кар’еру як архітэктар. Ён працаваў у міжваеннай Літве, дзе спраектаваў шэраг будынкаў у Каўнасе – у 2023 годзе іх уключылі ў спіс гістарычнай спадчыны UNESCO. Аднак яго жыццё было поўнае выпрабаванняў. У 1940 годзе ён быў арыштаваны савецкімі ўладамі, але пазней вызвалены немцамі. У 1944 годзе яго зноў арыштавалі і даслалі ў канцлагер – гэтым разам нацысты за ўкрыццё габрэяў.

Пасля вайны Дуж-Душэўскага зноў схапілі саветы і адправілі ў лагеры. Тым не менш, нават у цяжкіх умовах ён працягваў заставацца адданым сваёй краіне і яе культурнай спадчыне. Сёння яго імя займае пачэснае месца ў гісторыі Беларусі, а бела-чырвона-белы сцяг застаецца сімвалам свабоды і незалежнасці.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
6👍1🔥1💔1
Forwarded from Новы Час
Марк Шагал: беларускі геній
✍️ Ігнат Кустаў

7 ліпеня 1887 года, калі Мошке (так звалі Марка Шагала ў сям'і) з'явіўся на свет, у Віцебску лютаваў вялікі пажар. Ложак, на якім ляжала Фейга з нованароджаным сынам, перацягвалі з месца на месца, каб выратаваць маці і немаўля. У будучыні на сваіх палотнах Шагал адлюстроўваў агонь, што пашкадаваў яго, у выглядзе чырвонага пеўня. Сёння — дзень памяці Марка Шагала.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба
5🔥2😢1
🐥 Дзе гукаць вясну, каб яна пачула

Акрамя песень, гуканне вясны мае іншыя істотныя аспекты. Напрыклад, месца правядзення абраду і пэўныя абрадавыя дзеянні.

🔴 Фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядае пра асаблівасці правядзення абраду «Гуканне вясны» ў розных рэгіёнах Беларусі і дзеліцца парадамі пра тое, як гукаць вясну ў сучасных умовах.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4🔥3
Прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву арыштавалі на 13 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»

Пра гэта паведаміў яе муж Аляксандр блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыне пад выглядам аднадумца Бондаравай, піша @belsat.

Адвакат Бондаравай сказаў, што яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле, распавядае Аляксандр.

«Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны [сілавікі] лавілі яе, кантралявалі».


Пісаць скаргі, з ягоных слоў, бессэнсоўна, бо «ўсіх шчэмяць».

«З Брэста вось хлопца трэці раз закрывалі. Таксама патрыёт нейкі — яна распавядала».
😁61😈1
​​А вось вам добры верш пра канец сакавіка і вясновую надзею.

Алесь Звонак - Сакавік

Сакавік на зыходзе.
Пазвоньваюць кроплі вясны.
І, падталыя, з дахаў жалезных ляцяць ледышы.
Разбіваюцца ў шкельцы
празрыстых драбочкаў яны,—
Воку бліскаўкі сонца
ў крышталіку кожным відны...
Гэта голас вясны —
неспакой і трывога ў душы,
Гэта песня вясны —
крыгаходы Дняпра і Дзвіны...
Сакавік на зыходзе.
Пагульваюць жвава вятры,
Маладыя вятры
маладой і нясмелай вясны.
Гэта чыстае-чыстае
мора блакіту ўгары,
Гэта сінія-сінія,
ў далечы дымнай, бары;
Гэта водар смалісты
ажыўшай пад сонцам вясны,
Аднаўленне
напоўненай таінствам вечным пары.
Сакавік на зыходзе.
Трымценнем залочаных струн
Дорыць сонца праменне
разбуджаным далям зямным.
Сотні сот ручаін
сакавік — журкатлівы пяюн —
Абудзіў да жыцця
і пагнаў іх струменьчыкі ўгрунь;
З плеч атрос цёмны снег,
як цяжкія зімовыя сны,
І шпачыную песню завёў
весялун-гаварун...
Сакавік!..
Прыкладаю руку да вачэй казырком
І ўглядаюся ў твар
вечна юнай нястомнай зямлі,
А над ёю плывуць
белабокія хмаркі гуськом,
І спрабуюць свае галасы берасцянкі крадком,
І асілкі-зубры —
беларускіх лясоў каралі —
Гучна трубяць,
працятыя шалам любоўным суздром.

Адчуваннем Радзімы напоўнены думкі мае,
Прадчуваннем грымот
навальніцы яе маладой;
Сваім цёплым дыханнем мне сэрца яна сагрэе;
Я вялікай сыноўскай любоўю
жыву для яе,
І ў яшчэ неапераным голлі
яе нерасцвіўшых садоў,
Салавей, што яшчэ не вярнуўся,
мне песню пяе...

Гэта я так спяшаюся жыць.
Абганяе ж мяне,
Нібы пешага коннік,
вялікага часу хада.
Веру я:
залатая дзянніца вясны
не міне,—
Праляціць,
прагрыміць
і ласкава плячо закране,
Скажа ціха:
«Стаміўся, стары?
Аддыхні — не бяда!
Дзён тваіх яшчэ шмат,
не растрачаных марна раней!»
Так і будзе:
зірні,
загаіўшы глыбокі свой шрам,
Каляіны вялікіх шляхоў
пракладае наўсцяж
Віцязь Працы,
што шчыт свой аздобіў адбіткам зубра;
Пурпуровы дыван
яму сцеле пад ногі зара,
І вядзе яго цвёрдай рукою
насупар вятрам
Майстра часу і шчасця —
Вялікі Садоўнік жыцця!

1966
❤‍🔥104
201.pdf
1.6 MB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
👍53
Forwarded from Новы Час
Палітзняволенага журналіста «Новага часу» Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах па новай крымінальнай справе

На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле.

Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года.
😢5🤬4
Forwarded from Historyja
2 красавіка 1996 года мітынг супраць “яднання” Беларусі і Расіі
❤‍🔥52🔥2👍1
Святлана Ціханоўская: «Ніводны саюз не варты таго, каб страціць сябе»

«За гады існавання дамовы аб Саюзнай дзяржаве мы зноў і зноў чуем пра новыя пагадненні паміж Расіяй і Беларуссю. Толькі за апошнія паўгода мы сутыкнуліся з размеркаваннем беларускіх выпускнікоў у Расію, дамовай аб гарантыях бяспекі і сумеснымі вайсковымі вучэннямі «брацкіх народаў». Адзін дыктатарскі рэжым трымаецца за іншы, як за адзіную апору сваёй улады. І расплачваецца за гэты саюз незалежнасцю, свабодай і чалавечымі жыццямі.

Пад маркай «брацкага народа» прапаганда хлусіць пра бяспеку, стабільнасць і агульную культуру – пакуль за акном працягваюцца вайна, рэпрэсіі і поўнае падпарадкаванне нашай краіны інтарэсам Крамля. Рэжым Лукашэнкі настроіў супраць сябе кожнага суседа, акрамя аднаго – і больш не мае выбару, акрамя як ісці за ім ва ўсім. Кожны крок, які рэжым робіць насустрач Пуціну, штурхае Беларусь да растварэння ў Расіі.

Але мы – беларусы – не выбіралі гэтага. Нам не патрэбныя саюзы, з-за якіх гінуць людзі і губляецца нашая нацыянальная самабытнасць. Мы ўжо не раз паказвалі, што можам ствараць мастацкія шэдэўры, што становяцца вядомымі на ўвесь свет. Будаваць эканоміку, якая не залежыць ад крэдытаў. Самастойна гадаваць і выхоўваць новых навукоўцаў і вынаходнікаў, што працуюць на блага міру і будучыні, а не вайны і прапаганды.

Перадавайце дзецям нашыя традыцыі і культуру. Падтрымлівайце беларускіх музыкаў, паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў. Ва ўсёй разнастайнасці беларускага – знайдзіце нешта блізкае душы. Паверце, ніводны саюз на свеце не варты таго, каб усё гэта страціць».
❤‍🔥7
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

💔 Вікторыю Кульшу ў пачатку гэтага тыдня перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 – гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле.

⭐️ Вікторыя Кульша была адміністратаркай чата "Кіроўцы 97%", за што была затрыманая 4 лістапада 2020. У выніку яе асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

🎉 Чарговы суд над жанчынай распачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год па 411 артыкуле. Да гэтага часу жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года. Але супраць Вікторыі ўзбудзілі чацвёртую крымінальную справу. Зараз блізкія да ейнай сям'і паведамляюць, што яна знаходзіцца ў СІЗА-3.

💧 Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

У сваіх інтэрв'ю былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк згадвала пра Вікторыю:
У Вікторыі Кульшы, напэўна, ужо адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі месяцамі, адмаўлялася ад вады і ежы. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі за гэта ў ШІЗА – і там яна зноў ускрывала сабе вены. Яна трымала галадоўкі ў ПКТ. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў.


Незалежныя эксперты па правах чалавека 26 сакавіка заклікалі беларускія ўлады зрабіць захады ў сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з жанчынамі, што ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях. У тым ліку, яны выказалі трывогу з нагоды небяспечнага для жыцця стану палітзняволенай Вікторыі Кульшы:

Г-жа Кульша ў цяперашні час утрымліваецца ў Зарэчанскай выпраўчай калоніі №24, і, згодна з атрыманымі паведамленнямі, яе фізічнае і псіхічнае здароўе сур'ёзна пагоршылася. Тым не менш, ёй адмаўляюць у неабходнай медыцынскай і псіхалагічнай дапамозе, і яна працягвае падвяргацца жорсткаму абыходжанню.

Артыкул 411 Крымінальнага кодэкса дазваляе бясконца падаўжаць тэрміны зняволення на падставе абвінавачанняў у «непадпарадкаванні», якія выстаўляюцца тымі самымі супрацоўнікамі калоній, што адказныя за жорсткае абыходжанне з вязнямі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7😢2
Forwarded from Годна
Законы мусяць стрымліваць магутных і абараняць слабых: як Леў Сапега заклаў асновы сучаснага права

4 красавіка 1557 года нарадзіўся Леў Сапега – адзін з самых славутых дзеячаў ВКЛ, канцлер, віленскі ваявода і вялікі гетман ВКЛ.

Ён не толькі заклаў асновы сучаснага права, але і ўсё жыццё прысвяціў захаванню незалежнасці сваёй дзяржавы. Леў Сапега нарадзіўся ў мястэчку Астроўна (цяпер Бешанковічскі раён, Віцебская вобласць). Калі хлопчыку споўнілася сем гадоў, яго аддалі на выхаванне да двара Мікалая Радзівіла Чорнага. Там ён атрымаў адукацыю ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, дзе вывучаў літаратуру, мовы і асновы філасофіі. У 1570 годзе малады Сапега адправіўся працягваць навучанне ў Лейпцыгскі ўніверсітэт, адзін з самых прэстыжных у Еўропе. Там ён вывучаў права, філасофію і рыторыку, што пазней дапамагло яму стаць адным з самых адукаванаўладных палітыкаў ВКЛ.

У 1572 годзе ён вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае і хутка распачаў кар’еру пры двары вялікага князя Стэфана Баторыя. Сапега хутка стаў сакратаром вялікага князя, а пазней атрымаў пасаду падканцлера ВКЛ. Але галоўная яго заслуга – падрыхтоўка і выданне Трэцяга Статута ВКЛ (1588), які лічыцца вяршыняй прававой думкі свайго часу. У гэтым дакуменце, напісаным на старабеларускай мове, Сапега замацаваў аўтаномію ВКЛ у межах Рэчы Паспалітай: законы ВКЛ мелі перавагу перад польскімі на тэрыторыі княства. Гэта быў адзін з самых дэталёвых і прагрэсіўных кодэксаў права ў Еўропе, які абмяжоўваў манархаў у іх уладарных правах і замацоўваў важнасць законаў.

Акрамя юрыдычнай дзейнасці, Сапега вызначыўся і як палітык, дыпламат і вайсковы дзеяч. Ён удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскай дзяржавы і быў адным з ініцыятараў паходу на Маскву ў 1609 годзе, калі ВКЛ і Рэч Паспалітая спрабавалі ўсталяваць свой уплыў у Масковіі. Ён падтрымліваў Лжэдзмітрыя I, бачыўшы ў ім магчымасць пашырэння ўплыву ВКЛ. За сваю службу Леў Сапега атрымаў найвышэйшыя пасады: быў канцлерам, вялікім гетманам літоўскім і віленскім ваяводам.

На старых гадах Сапега перайшоў на больш памяркоўныя пазіцыі, выступаючы за прымірэнне ўнутры дзяржавы і захаванне правоў шляхты. Ён памёр у 1633 годзе ў сваім маёнтку ў Вільні, пакінуўшы пасля сябе велізарную спадчыну.

У прадмове да Трэцяга Статута ён падкрэсліваў, што законы мусяць стрымліваць магутных і абараняць слабых:

«Тогды тот монштук або удило на погамованье кождого зуфальцу есть вынайдено, абы се боячы права от кождого гвалту и збытку погамовал, а над слабшим и худшим не паствилсе и утискати его не мог, бо для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити».


Гэтыя словы Сапегі застаюцца актуальнымі і сёння, нагадваючы пра тое, што закон павінен абараняць кожнага, а не быць інструментам прыгнёту.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
5🔥3
2025/07/14 09:53:36
Back to Top
HTML Embed Code: