Нашы актывісты далучыліся да Чарнобыльскага шляху ў Беластоку. Паглядзіце, якія моцныя там былі плакаты💔
Дзякуй, беларусы Беластока!
Жыве Беларусь!
Дзякуй, беларусы Беластока!
Жыве Беларусь!
❤🔥8❤5👍2🔥1👏1
А вось Чарнобыльскі шлях у Гданьску. Дзякуй усім беларусам, што далучыліся да акцый у гадавіну Чарнобыля. Свет не павінен забываць.
Жыве Беларусь!
(фота належаць суполцы беларусаў Труймяста Gdansk 23.34 і публікуюцца з іх дазволу)

❤🔥6❤6👍2👏1
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
На Радаўніцу беларусы ўзгадваюць сваіх памерлых. Давайце ж акрамя родных і сяброў, якія ўжо не з намі, узгадаем людзей, якіх забраў злачынны рэжым:
тых, хто назаўсёды знік у канцы ХХ ст;
тых, хто загінуў у тэракце ў метро і тых, хто быў пакараны за гэты тэракт;
тых, каго забілі "сілавікі" падчас пратэстаў і за кратамі.
Няхай іх сем'і атрымаюць адказы і справядлівасць.
Узгадаем тых, хто аддаў жыццё ў вайне з рашызмам, бо вызваленне Украіны дапаможа вызваліць Беларусь. Няхай перамога прыйдзе хутчэй.
І узгадаем тых, хто марыў убачыць Беларусь вольнай, але сышоў з жыцця раней. Няхай іх мара здзейсніцца, бо гэта і наша мара таксама.
Беларусь будзе вольнай!

❤7❤🔥3😢1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
«На Радуніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць»
Адной з адметнасцяў традыцыйнай беларускай культуры ёсць культ продкаў. У нашым афіцыйным календары ёсць вызвалены ад працы дзень, у які сем’і выпраўляюцца на месцы пахаванняў сваіх бацькоў і дзядоў, каб прыбраць магілку і ўшанаваць іх памяць.
У народным календары такіх дзён было болей — восеньскія, дзмітраўскія, троіцкія Дзяды, Асяніны і іншыя дні, калі людзі збіраліся на могілках і ўрачыста паміналі пачынальнікаў свайго роду. Найбольш вядомыя, паўсюдна адзначаныя сёння — Радуніца і восеньскія Дзяды.
➡️Адкуль паходзіць назва Радуніца і што азначае традыцыя, распавядаем у артыкуле. Без VPN чытаць можна тут.
Таксама чытайце па тэме:
▪️Як трансфармуецца беларуская практыка памінання памерлых. Вынікі даследавання
▪️Радаўніца: як ушанаваць продкаў у сучасных умовах
▪️Радаўніца — адметная беларуская традыцыя ўшанавання продкаў
▪️Гартэнзія, ружа, барвінак: выбіраем альтэрнатыву штучным кветкам на могілках

❤8👍2
Forwarded from Наша Ніва
Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення
30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў.
https://nashaniva.com/366966
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366966

🤬5🤯2😢1💔1
Forwarded from Светлана Тихановская
«Беларусь стаіць перад трагедыяй, якая можа стаць знакавай: палітзняволеная Вікторыя Кульша знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці»
Сёння стала вядома, што палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую будуць судзіць у пяты раз, абвясціла бестэрміновую галадоўку — шостую за час зняволення.
Дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў аператыўна праінфармаваў міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікоў краінаў ЕС аб сітуацыі і звярнуўся з просьбай аб тэрміновай дапамозе:
Цалкам — чытайце па спасылцы.

«Беларусь стаіць перад трагедыяй, якая можа стаць знакавай: палітзняволеная Вікторыя Кульша знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Паводле інфармацыі былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, яна распачала галадоўку на знак пратэсту супраць новых рэпрэсіяў, і сёння можа стаць першай жанчынай, якая загінула ў вязніцы па палітычных прычынах».
Цалкам — чытайце па спасылцы.
😢8🤬2
Forwarded from Наша Ніва
❗️Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў
Пра тое, што палітвязень выйшаў на свабоду, абвясціў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
https://nashaniva.com/359948
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/359948

👍4🔥1👏1🤔1
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская — пра вызваленне Юрася Зянковіча
«З вялікай радасцю даведалася пра вызваленне Юрася Зянковіча — беларускага палітвязня і грамадзяніна ЗША, несправядліва асуджанага рэжымам Лукашэнкі. Гэта вынік вялікіх намаганняў. Дзякуй Прэзідэнту ЗША, Дзярждэпартаменту і ўсім, хто працаваў дзеля яго вызвалення.
Але нам варта памятаць: у беларускіх турмах застаецца больш за 1200 палітвязняў. Іх трымаюць за кратамі толькі за тое, што яны хацелі праўды, справядлівасці і свабоды.
Вызваленне аднаго — гэта крок наперад. Але нашая мэта — свабода для ўсіх»

❤3👏2
Праваабаронцы паведамляюць: знікла сувязь с адміністратарамі беларускай Вікіпедыі Казімірам Ляхновічам і Вольгай Сітнік. Вы заўважылі, як прынята казаць пра знікненне людзей у Беларусі? Знікла сувязь з тым-та і тым-та. Сувязь. Знікла. Быццам беларусы ў Беларусі - нейкія агенты ў стане ворага. Можа, так яно і ёсць.
Гэта ўжо другая атака на беларускую Вікіпедыю, і прычын тут некалькі. Вядома ж, усё недзяржаўнае, свабоднае, створанае агульнымі сіламі і па-за кантролем уладаў, - хоць краўдфандынгавая платформа, хоць сайт з петыцыямі, хоць прыродаахоўная арганізацыя, - выклікае натуральную нянавісць у гэтых самых уладаў. Беларуская мова - таксама нібыта чырвоная ануча для пацукоў.
Але галоўная прычына не ў недзяржаўнасці і не ў мове. Любую інфармацыю, не правераную натоўпам ідэолагаў і міністэрствам адукацыі, лукашысты лічаць небяспечнай для сябе. Бо сёння паважаныя грамадзяне чытаюць (і пішуць) пра хімічныя рэакцыі, старажытную японскую літаратуру ці фаўну Аўстраліі, а заўтра - пра Кастуся Каліноўскага, сталінскія рэпрэсіі і знікненне Юрыя Захаранкі. А беларуская мова нясе дадатковае адценне: горача любімы лукашыстамі рускі свет гадамі прасоўваў ідэю, што руская мова выдатна пасуе розным навукам, а беларуская прыдатная хіба што для сумных вершаў стогадовай даўніны пра цяжкую сялянскую долю. І вось існуе рэсурс з артыкуламі на навуковую тэматыку на беларускай, і нешта мова аўтараў не абмяжоўвае.
Пацукі і далей будуць весці барацьбу з рознымі незалежнымі крыніцамі ведаў, гэта дакладна. Але ўсё, што трапіла ў інтэрнэт, застаецца ў інтэрнэце. Свабодная энцыклапедыя захавае свабоду. А для нас гэта знак: абіраць крыніцы інфармацыі, не падкантрольныя пацукам і рускаму свету. Веды - гэта зброя разумнага, адукаванага і свабоднага чалавека. Не складзем жа гэту зброю, сябры.
Свабоду Казіміру Ляхновічу і Вользе Сітнік!
Свабоду ведам!

❤🔥10🤯2😢2
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – з нагоды 1 траўня
«Сённяшняе «свята» прыйшло да нас з савецкіх часоў, калі пра працу казалі як пра гонар, пра рабочага — як пра героя. Але толькі на словах. На справе рабочы быў толькі рухавіком у вялікай сістэме, дзе чалавечае жыццё не каштавала нічога. На жаль, менавіта гэта пераняў і сучасны рэжым. Улада дагэтуль жыве ў тым свеце, дзе чалавек — не асоба, а рэсурс, які можна вычарпаць на сваю карысць.
Таму 12-гадзінныя змены, пасля якіх не застаецца ні сілаў, ні часу на сям’ю — гэта рэчаіснасць. Заробкі, што ледзь пакрываюць камуналку і харчаванне, сталі звычайнай з’явай. Медыкам адмяняюць абяцаныя выходныя, спасылаючыся на недахоп кадраў, а за фота з пратэстаў звальняюць чарговага работніка пасля доўгіх гадоў адданых працы.
І гэта — на фоне гучных прамоваў пра «стабільнасць» і «развіццё». Але цэны растуць, умовы не паляпшаюцца, а прадпрыемствы ператвараюцца ў руіны — без інвестыцыяў і стратэгіі.
І ўсё ж вы працягваеце працаваць, карміць сем’і, падтрымліваць адно аднаго. І вы заслугоўваеце іншага: прызнання, годнай аплаты, чалавечых умоваў працы. Вы маеце права патрабаваць павагі і чалавечага стаўлення. Маеце права планаваць жыццё без страху за пасаду, будучыню сваіх дзяцей і сваё здароўе.
Клопат пра чалавека і падтрымка — вось што павінна быць у цэнтры ўвагі дзяржавы. Бо людзі не вінцікі. Людзі — нашая найвышэйшая каштоўнасць. І гэты дзень не свята пустых лозунгаў, а даніна павагі ўсім, хто сваёй працай стварае лепшую Беларусь».

❤6
Forwarded from Годна
Кароль Рэчы Паспалітай з Трансільваніі, які нанёс паразу маскве і заснаваў Віленскі ўніверсітэт
Стэфан Баторый нарадзіўся ў 1533 годзе ў замку Шамлё ў шляхецкай сям’і. Баторый атрымаў добрую адукацыю і ў 1571 годзе стаў князем Трансільваніі, здолеўшы ўтрымаць яе незалежнасць паміж Асманскай імперыяй і Габсбургамі. Гэты поспех у балансаванні і прыцягнуў увагу шляхты Рэчы Паспалітай, якая шукала новага караля. Дарэчы, сярод кандыдатаў быў і маскоўскі цар Іван Жахлівы.
1 траўня 1576 года Баторый пабраўся шлюбам з Ганнай Ягелонкай і стаў каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім. Ад самага пачатку свайго кіравання Стэфан Баторый паказаў сябе актыўным манархам. Ён падтрымліваў судзебныя рэформы, умацоўваў войска і спрабаваў праводзіць унутраную палітыку так, каб яна змяншала супярэчнасці паміж каталікамі і пратэстантамі.
Асаблівую вядомасць Стэфан Баторый атрымаў дзякуючы сваім ваенным поспехам. Ён правёў некалькі паспяховых паходаў супраць масквы, што ўрэшце прывяло да падпісання Ям-Запольскага міру ў 1582 годзе, згодна з якім масква прызнала паражэнне ў 24-гадовай Лівонскай вайне. Гэтыя перамогі значна ўзмацнілі міжнародны аўтарытэт Рэчы Паспалітай і замацавалі яе ўплыў у Балтыцы, а таксама не дазволілі маскве выйсці да Балтыйскага мора.
Унутры краіны Стэфан Баторый імкнуўся праводзіць палітыку, якая б узмацніла каралеўскую ўладу без адкрытага канфлікту з магнатамі і шляхтай. Ён заснаваў Каронны Трыбунал у Польшчы і Літоўскі Трыбунал у ВКЛ – вышэйшую апеляцыйную інстанцыю для шляхты, што стала важным этапам у станаўленні прававой сістэмы дзяржавы. Таксама ён актыўна падтрымліваў развіццё адукацыі: пры ім быў заснаваны Віленскі ўніверсітэт.
Асаблівае месца ў жыцці Баторыя займала Горадня, якую ён абраў сваёй фактычнай рэзідэнцыяй. Баторый любіў Горадню за яе стратэгічнае становішча і спакой у параўнанні з Варшавай. Менавіта тут ён часта збіраў свой двор, тут жа і памёр у 1586 годзе. Горадня пры ім стала адным з галоўных каралеўскіх гарадоў, атрымаўшы асаблівую ўвагу і архітэктурную спадчыну.
Кіраванне Стэфана Баторыя стала перыядам уздыму дзяржавы як у ваенным, так і ў палітычным плане. Ягоныя поспехі на ўсходзе забяспечылі краіне доўгі мірны перыяд, а ўнутраныя рэформы заклалі аснову для далейшага развіцця шляхецкай дэмакратыі. Таму Стэфан Баторый займае пачэснае месца ў гісторыі ВКЛ і ўсёй Рэчы Паспалітай як моцны і здольны кіраўнік.
💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee

🔥7👏2👍1
Адно з самых недарэчных сучасных свят: ну што значыць у дзень працы ніхто не працуе?! Зараз 1 мая - дзень шашлыкоў, а ў часы СССР (нават падчас Чарнобыля) у праграмму "святкавання" уваходзіла яшчэ і першамайская дэманстрацыя з абавязковымі "мир! труд! май!"
"Мир" знік першым. Неяк пачаў згасаць яшчэ ў 2020 г, а ў лютым 2022 г абрынуліся рэшткі, са ўсімі галубамі, выявамі Зямлі і сябруючымі дзеткамі на плакатах.
"Труд" - што ж сталася з трудом, а дакладней з працай? Частка працаўнікоў з'ехала, ратуючыся ад недазаконня, іншая не можа ўладкавацца, бо "неблаганадзейныя". Галоўны пацук абяцае завезці на іх месцы пакістанцаў, але нешта нам падказвае, што пакістанцы, калі і прыедуць, то праз тыдзень пабягуць ад нашай стабільнасці штурмаваць беларуска-польскую мяжу.
Ну май, здаецца, ніхто не атруціць? Але вось вам навіна: лука і братэрскі пуцін збіраюцца пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў.
Пацукі і сяк і так імкнуцца запэцкаць беларусаў крывёй і зрабіць краіну законнай ваеннай цэллю. І ў пэўнай ступені гэта атрымалася: нашай тэрыторыяй скарысталіся для нападу на суседзяў, частка прадпрыемстваў супрацоўнічае з Расіяй, мянты вешаюць у кабінетах зэткі і партрэты пуціна, і яшчэ ядзерныя ракеты гэтыя, якія ці ёсць, ці не, незразумела.
Але новае прадпрыемства, што вырабляе зброю? Хто згадзіцца працаваць там, спадары пацукі? Пакістанцы? Паўночнакарэйцы? Хто такі мярзотнік і такі дурань адначасова? Можа, красаўцаў туды? Яны падыходзяць! Вось толькі наўрад ці беспілотнікі, сабраныя красаўцамі, паляцяць.
Так што ўдалага вам марнавання грошай, непаважаныя спадары пацукі. У рэшце рэшт кожная змарнаваная капейка аслабляе злачынную ўладу.
Беларусы - за мірную працу на сваёй зямлі (і без пацукоў).

🔥7❤🔥2👍2🤬2
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – да Дня свабоды прэсы
«Пачала сённяшнюю раніцу, як і многія іншыя, з «Обычное утро». Прабеглася па навінах, праверыла апошнія звесткі пра рэпрэсіі. Гэта ўжо стала звычкай — нават у дні візітаў, калі графік напоўнены сустрэчамі і выступамі. Але ў тым ліку дзякуючы працы незалежных медыя я магу распавядаць пра Беларусь на самым высокім узроўні.
Рэжым у Беларусі помсціць журналістам. Ён пазбавіў волі дзясяткі прафесіяналаў: Ларысу Шчыракову, Ігара Лосіка, Марыну Золатаву, Кацярыну Андрэеву і многіх іншых. Іх асудзілі не за злачынствы, а за тое, што яны выкрывалі карупцыю, дакументавалі гвалт, паказвалі тое, што ўлада хацела схаваць.
Свабода прэсы — гэта не толькі пра журналістаў. Гэта пра тое, што важна ведаць нам з вамі. Пра тое, што адбываецца ў нашых гарадах і вёсках, школах і шпіталях. Гарантыя таго, што праблемы не знікнуць у цішыні — і будуць мець шанец на вырашэнне.
Журналістыка павінна служыць людзям. Яна павінна ставіць нязручныя пытанні і патрабаваць адказаў ад тых, хто прымае рашэнні. Чаму ў школе няма ацяплення? Чаму хуткая не прыехала? Чаму ў шпіталі бракуе лекаў?
Сотні беларускіх журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу — насуперак ціску, рэпрэсіям, «экстрэмісцкім» штампам. Я захапляюся тым, як яны працягваюць шукаць, разбірацца, тлумачыць: чаму растуць кошты? Чаму чэргі ў паліклініках? Як і дзе Расія ўмацоўвае сваю прысутнасць у Беларусі? Яны расказваюць пра тое, пра што дзяржаўныя СМІ або маўчаць, або скажуць толькі тое, што «спусцілі зверху».
І мы можам падтрымаць незалежных журналістаў: чытаць, а калі бяспечна — каментаваць, падпісвацца, распавядаць іншым, данаціць. Бо пакуль жыве незалежная журналістыка — жыве сувязь паміж намі. Мы ведаем, што адбываецца ў Лепелі, Івацэвічах, Чавусах. І гэта робіць нас трошкі бліжэйшымі адно да аднаго».

❤🔥4👍1
Forwarded from Новы Час
Забяспечыла свабоду, незалежнасць, дабрабыт: як прымалася легендарная Канстытуцыя 3 мая
✍️Барыс Палута
3 мая 1791 года быў зроблены важны палітычны крок у гісторыі Рэчы Паспалітай — прынята Канстытуцыя, якая «перазапускала» дзяржаву, каб яе выратаваць. Вакол гэтага акта і па сёння віюцца спрэчкі. Як прымаўся важны дакумент? Аб гэтым пакінуў бліскучыя ўспаміны Міхал Клеафас Агінскі.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрябазней без VPN

🔥4👍2❤1