Telegram Web Link
Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў

«Сёння я хачу ўзгадаць тых, чыё права на годнае жыццё патрабуе асаблівай увагі і абароны. Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю — гэта нагода, што нашая супольнасць мусіць быць справядлівай і роўнай для ўсіх, без выключэнняў.

У Беларусі жыве больш за 560 тысячаў людзей з інваліднасцю. Але праблемы гэтых людзей часта застаюцца нябачнымі. Бар’еры існуюць не толькі на вуліцах — яны прысутнічаюць у законах, у адукацыі, у медыцынскай сістэме, на рынку працы.

Людзям з СМА больш за два гады не ўсталёўваюць аўтаматычны пад’ёмнік у пад’ездзе. Бацькам, якія даглядаюць дарослага сына з інваліднасцю, адмяняюць пенсію, бо ён не можа падпісаць дакументы аб непрацаздольнасці. Рэабілітацыйных дзяржаўных праграмаў для людзей, старэйшых за 18 гадоў, амаль не існуе.

Асабліва балюча, калі людзі з інваліднасцю становяцца ахвярамі рэпрэсіяў. Асуджаным не аказваецца належная медычная дапамога. Адсутнасць элементарных умоваў утрымання для Ігара Ледніка і Мікалая Клімовіча прывяла да трагічных смерцяў. Гэта вынік існавання сістэмы, у якой чалавечае жыццё не мае каштоўнасці. Як і закрыццё Офіса па правах людзей з інваліднасцю — арганізацыі, якая дапамагала тым, каму не дапамагае дзяржава. Сённяшняя «ўлада» не бачыць у гэтых людзях роўных грамадзянаў.

Але я ведаю: Беларусь магчыма змяніць да лепшага. Мы імкнёмся да будучыні, дзе кожны чалавек будзе мець права і магчымасць вучыцца, працаваць, удзельнічаць у грамадскім жыцці і атрымліваць якасную дапамогу. Апошнія гады паказалі — мы не той народ, што заплюшчыць вочы на патрэбы іншых. Мы тыя, хто адчыняе дзверы, дапамагае з цяжкімі пакетамі, саступае месцы ў транспарце, стварае пляцоўкі падтрымкі, вучыць суперажываць і дзейнічаць. Мы ўжо разам будуем Беларусь, у якой ніхто не будзе забыты. Таму што сапраўдная каштоўнасць краіны — у яе людзях. Ва ўсіх людзях без выключэння».

Калі ў вас ёсць магчымасць і гэта для вас бяспечна — падтрымайце дабрачынны збор да Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў.
6
Forwarded from Наша Ніва
Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Легенду Мінска будуць судзіць за тое, што яна хадзіла з бел-чырвона-белым значком на адзенні.

https://nashaniva.com/367259

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367259
🤬9
Юрась Зянковіч пра Васіля Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць

Былы палітзняволены распавёў «Нашай Ніве», што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Верамейчыкам. Па яго словах, Васіль не зламаўся і трымаецца мужна.

«Тое, што ён гаварыў у «інтэрв’ю» — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго ўжывалі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва сэнсу не было, ён пад гвалтам сказаў тое, што сказаў.

Не верце таму, што паказвае прапаганда: гэтыя ўсе інтэрв’ю робяцца пад пагрозай гвалту. І самае галоўнае. Вязням — не толькі палітычным, але і іншым хто сядзіць без віны (напрыклад, бізнэсоўцы, у якіх патрабуюць грошы ў абмен на вызваленне) вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных».
🤬6😢2💔2
🥀Два гады таму ў калоніі памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч

7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў «Аднакласніках» на карыкатуру на Лукашэнку. Справу палітвязня разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ілля Гузарэвіч.

Мужчына меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта, пінскі суда прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў.

У зняволенні Мікалай Клімовіч вытрымаў крыху больш за два месяцы.

🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
😢8🤬2
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
😢8🤬2
⚡️Памілавалі яшчэ 42 палітвязняў

Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць.

У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤‍🔥9👍2
Forwarded from STRYZHAK
ДАНУТА ПЯРЭДНЯ ЭВАКУЯВАНАЯ

Дзякуючы працы каманды эвакуацыі фонда BYSOL, былая палітзняволеная змагла пакінуць Беларусь, дзе яе, пасля вызвалення, прэсавалі сілавікі.
Дапамагчы студэнтцы-выдатніцы, якую пасадзілі за антываенную пазіцыю можна па спасылцы.

Працуем далей! Баронім сваіх
8👍2
Forwarded from Historyja
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.

https://www.svaboda.org/a/32401788.html
🤬5😢21
​​8 мая людзі па ўсім свеце гавораць "ніколі зноў", але "зноў" паўтараецца і паўтараецца.

Ці пражыло чалавецтва хоць дзень без вайны за сваю гісторыю? Наўрад ці. Але другая сусветная была не такая, як іншыя войны. Мільёны загінулых, разбураныя ўшчэнт гарады. Упершыню была ўжыта ядзерная зброя - вялікае дасягненне навукі ператварылася ў вялікую пагрозу для ўсёй планеты.

Нацыстаў судзілі ў Нюрнбергу. Тых, хто збег, метадычна потым шукаў Масад. Германія афіцыйна пакаялася і панесла адказнасць, і зараз немцы - ці не самыя шчырыя з тых, хто паўтарае "ніколі зноў". Так было не заўсёды, пасля вайны дастаткова  паважаных грамадзян за півам згадвалі гітлера як добрага кіраўніка. Але на дзяржаўным узроўні такія погляды ганіліся, а новыя пакаленні ўжо гадаваліся з пагардай да нацызму.

Саветам не давялося каяцца, іх не судзілі, іх злачынствы працягваліся і пасля вайны, а доказы ўсё яшчэ схаваныя ў закрытых архівах. Так выйшла, што партнёры гітлера па падзелу Польшчы зрабіліся ў працэсе вайны спачатку яго праціўнікамі, а потым - аднымі з пераможцаў. А хто ж судзіць пераможцаў. Пераможцам - павага. Пераможцам - медалі. Пераможцам - парады, і дзеткі ў форме, і крымінальныя справы для тых, хто прыкурыў ад вечнага агню.

"Ніколі зноў" не каштуе нічога, калі гэта проста словы. Калі гісторыю не ведаюць і не памятаюць. Калі ганебныя старонкі яе проста не згадваюць, прыдумляюць герояў, якіх не было, а са злодзеяў таксама лепяць герояў. Гісторыя жорстка помсціць усяму чалавецтву, калі нехта імкнецца замкнуць яе ў архівах.

І сёння мы кажам не "ніколі зноў", а "трэба памятаць". Памятаць і подзвігі, і злачынствы, і ахвяр, і гарады, разбураныя "вызваліцелямі", і вёскі, спаленыя не нацыстамі. Памяць - добрая прышчэпка ад зла. І новы Нюрнберг, вядома ж.

Мы памятаем.
Жыве Беларусь!
💔76
Святлана Ціханоўская — з нагоды абрання Роберта Фрэнсіса Прэво новым Папам

«Вашая святасць, я шчыра віншую Вас з абраннем пантыфікам, з новым адказным заданнем і служэннем. Несумненна, Вашае прызначэнне з’яўляецца важнай падзеяй як для католікаў, так і для ўсіх хрысціян, і ўвогуле кожнага чалавека на нашай Зямлі. 

Ваш голас будуць чуць мільёны. І сярод іх — мы, беларусы. Народ, які мірна змагаецца за свае правы і свабоду. Народ, які верыць у сілу спачування і салідарнасці. Які ставіць чалавечнасць і дабрыню вышэй за ўсё іншае.

Мы верым, што Вашае слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў, для іх сем’яў. Голасам для ўсіх, хто не страціў веры нават у самых цяжкіх умовах нашай рэчаіснасці. 

Няхай Вашае служэнне стане праменем надзеі для ўсіх, хто змагаецца за праўду».
5😈1
«Другая сусветная вайна — гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў», — Ціханоўская да Дня Перамогі

Да 80-ай гадавіны Перамогі Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў і беларусак з важнымі словамі пра вайну, мір і адказнасць перад гісторыяй:

«Другая сусветная вайна – гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў.

Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.

Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «Не вайне». Але менавіта так — словамі «Не вайне!» — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага». 
❤‍🔥6
Затрымалі малодшага брата палітзняволенага Ігара Лосіка — Мікіту

Пра гэта паведамляе @stranafund.

Па непацверджанай інфармацыі, гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зняволенні.

Прычыны затрымання невядомыя, дзе менавіта ён знаходзіцца — таксама.
🤬6💔1
Forwarded from Наша Ніва
Мікіта Лосік арыштаваны па справе «Беларускага гаюна»

Як паведамляе @radiosvaboda, малодшы брат Ігара Лосіка адпраўляў у праект здымкі расійскай тэхнікі.

Цяпер хлопец знаходзіцца ў СІЗА Віцебска.
😢6🤬4
Forwarded from Наша Ніва
Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Фізіёлаг, кандыдат медыцынскіх навук Алена Іванаўна Мікалаева — сваячка палітзняволенай галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, прабабуля па лініі яе таты. Падчас вайны Алена Мікалаева ўзначальвала ў Мінску лякарню для сірот, хаваючы ад немцаў габрэйскіх дзяцей у туберкулёзным аддзяленні. Калі гэта ўскрылася, жанчына трапіла на Валадарку і цудам пазбегла расстрэлу. Праз 78 год у тых жа сценах турмы правяла некалькі год яе праўнучка Марына Золатава.

https://nashaniva.com/367532

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367532
🤬6💔21
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На парад у Гродне вывелі казу

Але з дысцыплінай у яе аказалася складаней, чым у людзей.
😁5🤯3🔥1🤬1
Forwarded from Новы Час
Незвычайны кароль: гісторыя Генрыха Валуа ў Вялікім Княстве Літоўскім

Еўрапейская гісторыя напоўнена аповедамі пра магутных манархаў, але мала хто пражыў такое нечаканае і захапляльнае жыццё, як Генрых Валуа. Генрых стаў вядомы сваім кароткім, але цікавым кіраваннем Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, перш чым узысці на трон Францыі.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🔥6
207.pdf
867.1 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
👍53
2025/07/13 01:47:24
Back to Top
HTML Embed Code: