Сёння дзень народзінаў смелага, таленавітага і прыгожага Ігара Лосіка.
Апошні год быў надзвычай цяжкім для Ігара: "развод" пад прымусам з Дар'яй, арышт малодшага брата Мікіты. Мабыць, яго суцяшае тое, што Дар'я нарэшце на волі, і з Паўлінкай цяпер побач маці.
Вязні часам перажываюць за родных больш, чым за сябе, бо ведаюць, што чакае чалавека за кратамі. Сям'я робіцца для рэжыма сродкам шантажу і катаванняў. Але сям'я - гэта таксама нагода жыць і змагацца. Можа, не ўсім шанцуе з сем'ямі. Ігару пашанцавала.
У дзень народзінаў мы жадаем Ігару моцнага здароўя і сіл, і каб ён заўсёды - і ў зняволенні, і на волі - адчуваў любоў і падтрымку родных і блізкіх. Можна блакаваць лісты і забараняць спатканні, але нельга парваць сувязь паміж роднымі душамі. Любоў і падтрымка знойдуць свой шлях заўсёды. І няхай хутчэй прыйдзе воля. Няхай Ігар хутчэй абдыме тых, каго ён так моцна любіць і кім ганарыцца.
Свабоду Ігару Лосіку!
Жыве Беларусь!

Forwarded from Наша Ніва
❗️Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.
https://nashaniva.com/367709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367709

Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
❗️Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА» У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую,…
Не памёр, а забіты. Спачуванні родным і сябрам Валянціна.
Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
З нагоды Дня палітвязня прыводзім цалкам апошні верш забітага камуністамі Міхася Чарота «Прысяга»
Верш аб асабістай невінаватасці паэта. Гэты тэкст Чарот напісаў на сцяне менскай унутранай турмы НКВД. Там яго ўбачыў і запомніў другі паэт, асуджаны камуністамі ў 1940-м на 8 гадоў лагераў, а ў 1949-м паўторана арыштаваны і сасланы Мікалай Хведаровіч.
Вось, што ўзгадваў Хведаровіч: «У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзіночную камеру. Уважліва агледзеў сцены ў пошуках надпісаў - і вось у куце прачытаў тэкст верша, надрапаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім каханым паэтам і сябрам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы».
Прысяга
Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары,
Кажу вам — я не вінаваты!»
1937 год.

Чатыры гады таму быў забіты Вітольд Ашурак. Учора мы даведаліся пра забойства Валянціна Штэрмера. У той жа калоніі.
Мы дакладна ведаем пра 8 палітвязняў, што загінулі за кратамі. Колькі іх было рэальна - даведаемся ў будучыні. Чалавечыя трагедыі ператвараюцца ў статыстыку.
Кажуць, сёння трэба ўзгадваць людзей у турмах, але гэта дарэмная парада. Іх не ўзгадваюць час ад часу, яны заўсёды побач. Нават у самы сонечны дзень гэты цяжкі халодны цень побач з намі. Кожны дзень - гэта дзень палітвязня.
Але ўчора з'явілася яшчэ адна навіна: у архівах знайшлося імя чэкіста, які катаваў Міхася Чарота. Чэкіста потым таксама рэпрэсавалі. Не тое каб яго імя хацелася запомніць. Не тое каб яго лёс быў нечым незвычайным: усе дыктатуры трымаюцца на страху, і каты таксама павінны баяцца і чакаць, калі па іх прыйдуць новыя каты. Проста факт: мы ведаем яшчэ аднаго з іх. Папера добра гарыць, яна ўвогуле даволі далікатны матэрыял. Але адзін пэўны дакумент захаваўся. Каб мы ведалі.
Мы даведаемся імёны кожнага. Кожнага ката і кожнай ахвяры. Ахвяр мы будзем памятаць, катаў забудзем адразу пасля справядлівага суда і прысуду. Каты знікнуць з гісторыі, зліюцца з шэрымі сценамі камер. А людзі будуць жыць жыццё.
Сёння ўзгадвалі апошні верш Чарота, той, што ён пакінуў на сцяне камеры. А мы ўзгадаем верш Барадуліна. Не з тых вершаў, што дзеці вучаць у школе, але ў ім уся сённяшняя Беларусь.
Вязні — як вузялкі
На вяроўцы пакуты.
Не парвецца ў ратужнай вяроўкі
Цярпенне.
Будуць небам
Нявінныя стогны пачуты.
Душы праведных
Знойдуць сцяжыну збавення.
Шыю катаву,
Як маладая каханка,
Абаўе непаслабна
Вяроўка старая.
Стануць цені ахвяраў
Ля вечнага ганка.
Хто нявінных гняце,
Тога Бог пакарае.
Стогны вязняў
Да сэрца прымае цямніца.
Ды ў няволі каменнай
Каменная воля.
Стогну вязняў
I здрада, і ўлада баіцца.
Ў нетутэйшага дрэва
Згінаецца голле.
Свабоду вязням!

Forwarded from Новы Час
«Успрымаю яго як беларускага героя». Вольга Быкоўская — пра Вітольда Ашурка
21 траўня 2025 года — чацвёртая гадавіна смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Ён загінуў у зняволенні. Менавіта з гэтай сумнай нагоды Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў дату смерці Вітольда — 21 траўня — Днём палітвязняў Беларусі. Сёлета тэмай Дня стала салідарнасць. Журналістка і грамадская актывістка Вольга Быкоўская ўпэўнена, што тэма салідарнасці наўпрост звязана з Вітольдам — бо ён быў тым чалавекам, вакол якога гэтая салідарнасць гуртавалася.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

Беларусы Беластока на дне палітвязня. Дзякуй усім, хто падтрымлівае людзей за кратамі, і хто распавядае свету пра іх лёсы.
Свабоду вязням!
Жыве Беларусь!
(І дзякуй нашым актывістам за фота❤️)
Свабоду вязням!
Жыве Беларусь!
(І дзякуй нашым актывістам за фота❤️)
209.pdf
1.3 MB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
Forwarded from Новы Час
Паўстанне, якое не адбылося. Частка 2
Увесну 1877 года планы, падавалася, маргінальнай групы «Канфедэрацыя польскай нацыі» узняць новае паўстанне ў Польшчы нечакана сталі выглядаць не так ужо і фантастычна.
Працяг гісторыі пра спробу паўтарыць «студзеньскае паўстанне 1863-га» ў 1877 годзе.
(На фота Адам Сапега, які адыграў значную ролю ў паўстанні, што не адбылося)
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Увесну 1877 года планы, падавалася, маргінальнай групы «Канфедэрацыя польскай нацыі» узняць новае паўстанне ў Польшчы нечакана сталі выглядаць не так ужо і фантастычна.
Працяг гісторыі пра спробу паўтарыць «студзеньскае паўстанне 1863-га» ў 1877 годзе.
(На фота Адам Сапега, які адыграў значную ролю ў паўстанні, што не адбылося)
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Forwarded from Наша Ніва
Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй Чапюк
Кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што з Беларусі эвакуяваны былы палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які правёў за кратамі 4 з паловай гады.
https://nashaniva.com/368769
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368769

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан
Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску.
Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Сянько Мікалай.
Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».
Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах», піша «Наша Ніва».
Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказвалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.

🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў…
Спачуванні родным і сябрам Валерыя💔
Forwarded from Светлана Тихановская
«Дзень, які раздзяліў жыццё нашай сям’і на «да» і «пасля»
5 гадоў таму, 29 траўня 2020-га, Сяргея Ціханоўскага затрымалі падчас перадвыбарчага пікету ў Гродне. З таго дня ён знаходзіцца за кратамі. Яго асудзілі на 19,5 гадоў зняволення — за жаданне пабудаваць краіну для жыцця.
Сёння Святлана Ціханоўская шчыра дзеліцца асабістым. Пра каханне, якое вытрымала выпрабаванні. Пра боль, які не знікае. Пра надзею, якая жыве кожны дзень.

YouTube
5 гадоў з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага
29 траўня 2020 года — дзень, калі рэжым затрымаў Сяргея Ціханоўскага падчас мірнага пікета ў Гродне. Яго абвінавацілі па надуманых артыкулах, у тым ліку ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і «распальванні варожасці». Прысуд — 19 з паловай гадоў зняволення.…
Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
30 траўня 1999 у падземным пераходзе на Нямізе адбылася трагедыя - масавая цісканіна. У гэты дзень, на Тройцу, на беразе Свіслачы адбывалася свята піва і прымеркаваны да яго канцэрт гурту «Манга-Манга». Раптам пачалася навальніца з буйным градам. Каля двух з паловай тысяч маладых людзей паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе. У выніку цісканіны загінула 53 чалавекі, сярод якіх было 40 дзяўчат. Большасць загінулых - маладыя людзі ў веку ад 14 да 20 гадоў. Больш за 150 чалавек атрымалі розныя раненні.
У 2002-м годзе на месцы трагедыі быў усталяваны мэмарыял у выглядзе 53 руж, раскіданых па прыступках, а таксама маленькая капліца з металічнай плітой унутры, на якой высечаныя імёны загінулых. Уладзімір Жбанаў прысвяціў гэтай трагедыі сваю скульптуру «Дзяўчынка з парасонам», усталяваную ў Міхайлаўскім скверы. Той моцны лівень нібыта пашкодзіў і парасон бронзавай дзяўчынкі
«Трагедыя на Нямізе» — кніга, выдадзеная праз год. Яе аўтары — Таццяна Равяка і Паліна Сцепаненка. Цяпер набыць кнігу нельга, недаступная яна і ў інтэрнеце.
Сваякі загінулых вінавацяць улады і міліцыю, многія кажуць, што цісканіну справакавалі некалькі невядомых маладых людзей, якім удалося пазбегнуць пакарання. Улады настойваюць, што гэта збег акалічнасцяў.
Была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «халатнасць». Падазраванымі былі начальнік грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму В.Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў М.Кандрацін. Але ў 2002-м годзе старшыня суду Цэнтральнага раёну Пётр Кіркоўскі перакваліфікаваў абвінавачванне на артыкул, які не прадугледжвае адказнасці за гібель людзей і спыніў справу ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўніны.
Супраць гарадзкіх уладаў, радыёстанцыі «Мір» і прадусарскага цэнтру «Клас-клуб ДК» (яны адказвалі за арганізацыю і бяспеку на свяце піва) неаднаразова падаваліся судовыя пазовы. Усе яны былі адхіленыя.
ᅠ
@menskrazam_info

Telegram
Менск Разам | Media
Forwarded from Наша Ніва
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч
У вялікім інтэрв’ю @radiosvaboda Мацкевіч расказала пра тое, як Віктар Бабарыка пераносіў турму, што ён расказваў пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА, як успрыняў учынак Марыі Калеснікавай.
https://nashaniva.com/369119
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369119

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін
Яго моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, а значную частку пакарання ён адбываў у турэмным рэжыме, піша @viasnaHomel.
https://nashaniva.com/369188
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369188
Яго моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, а значную частку пакарання ён адбываў у турэмным рэжыме, піша @viasnaHomel.
https://nashaniva.com/369188
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369188
Forwarded from Светлана Тихановская
У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская дзеліцца гісторыяй пра Карнея і Агнію, і пра тое, як рэжым разбурае дзяцінства маленькіх беларусаў. А таксама заклікае не заставацца ўбаку, а змагацца за права дзяцей на свабоду, шчасце і сапраўднае дзяцінства.
Глядзіце зварот цалкам па спасылцы.
Глядзіце зварот цалкам па спасылцы.
YouTube
Зварот Святланы Ціханоўскай да Дня абароны дзяцей
1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў з важным пасланнем пра тое, як рэжым у Беларусі ўплывае на будучыню краіны і як мы ўсе можам абараніць дзяцей ад несправядлівасці, страху і прапаганды.
У звароце…
У звароце…