Telegram Web Link
Forwarded from Годна
У гэты дзень 101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў – класік беларускай літаратуры, чыя творчасць стала сумленнем і голасам беларускай нацыі.

Ён ваяваў у Другой сусветнай вайне – і гэта моцна паўплывала на яго творчасць. Яго творчасць вылучаецца псіхалагічнай глыбінёй, лаканічным стылем і высокай мастацкай праўдай. У сваіх творах «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», Быкаў паказваў трагізм вайны і складанасць маральных выбараў у экстрэмальных умовах.

Быкаў стаў голасам сумлення беларускай нацыі, ён выступаў з грамадзянскай пазіцыяй, асабліва ў 1980-1990-я гады, калі актыўна абараняў дэмакратычныя каштоўнасці і нацыянальны выбар беларусаў. Васіль Быкаў быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, прэзідэнтам беларускага ПЭН-цэнтра, адным з арганізатараў «Мінскай вясны».

З 1998 года Васіль Быкаў жыў у палітычнай эміграцыі, але напрыканцы жыцця вярнуўся ў Беларусь. Спадчына Васіля Быкава займае цэнтральнае месца ў беларускай літаратуры і культуры, але дзяржава не шануе ягоную памяць – напрыклад, летась быў фактычна праігнараваны ягоны стогадовы юбілей. А яшчэ дагэтуль у гонар Быкава няма вуліцы ў Мінску. Але мы верым, што яна абавязкова з'явіцца.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Forwarded from Новы Час
«Творца асуджаны на сталае супрацьстаянне з уладай». Легендарныя выказванні Васіля Быкава

👉 Ганна Ермаковіч

Сёння дзень народзінаў Васіля Быкава. Верагодна, ён мог бы шмат чаго сказаць наконт таго, што адбываецца цяпер. Але і ў тым, што Быкаў паспеў прамовіць, беларусы знойдуць для сябе адказы, супакаенне і «кволую свечку надзеі».

Чытаць далей

Чытаць без VPN
Forwarded from dissidentby
✉️ Пісаць палітвязням трэба! І вось чаму:

👉 1. Не ўсе лісты губляюцца.
У СІЗА (да суда) час ад часу нават лісты ад незнаёмых людзей прарываюцца. Бываюць перыяды, калі «блакуюць» усё, але бывае і «адліга» і тады людзі атрымліваюць лісты. Такія перыяды былі нават у гэтым годзе.

👉 2. У калоніі складаней, але і тут здараюцца выключэнні.
У калоніі амаль заўсёды перадаюць толькі лісты ад блізкіх, але часам і ад сяброў нешта даходзіць. Каб павысіць шанец, лепш захоўваць фота ліста ў «Банк лістоў» на нашым сайце stayrebel.fun (даступны без ВПН) - пасля вызвалення чалавек зможа прачытаць усё, што яму пісалі.

👉 3. Лісты паказваюць, што чалавек важны і яго не забылі.
Кожны ліст - гэта сігнал цэнзарам і адміністрацыі, што за лёсам гэтага чалавека сочаць, за ім стаіць супольнасць. Гэта можа абараніць яго ад дадатковага ціску і самавольства з боку адміністрацыі. Памятаем, што катаванні любяць цішыню.

👉 4. Паток лістоў сёння вельмі малы.
Знутры Беларусі людзі баяцца пісаць шмат, таму застаюцца толькі лісты ад родных і ад сяброў або замежжа. Таму міф пра тое, што «лісты ад іншых замінаюць родным» - перабольшаны.

👉 5. Правілы пастаянна змяняюцца.
У розных СІЗА, калоніях, нават у адным і тым жа месцы ў розны час і пры рознай адміністрацыі свае парадкі. Сёння 2025 год і есць пацверджанні таму, што зняволеныя атрымоўваюць лісты не ад родных. Таму спыняцца іх пісаць - горшы варыянт.

🐈 Пішыце, захоўвайце копіі, падтрымлівайце сем’і і не пакідайце людзей сам-насам з сістэмай. Пакуль ёсць лісты і салідарнасць - ёсць і памяць пра чалавека!

🌼 Банк лістоў - тут вы можаце захаваць лісты для палітзняволеных.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎂 101 год з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Падрыхтавалі для вас падборку, што пачытаць/паслухаць/паглядзець пра сумленне беларускай нацыі, як Быкава называлі сучаснікі:

🔵«Афганец» - гісторыя кілера ці…? Запавет Васіля Быкава

🔵Паслухмяны сын і ўважлівы да дробных просьбаў бацька. Якім быў Васіль Быкаў у сям’і

🔵Быкаў: вастрыня адзіноты

🔵Фарматны і нефарматны Васіль Быкаў

🔵Васіль Быкаў: Я пісаў праўду

🔵Васіль Быкаў: Пра мастацтва і праклятыя часы

🔵Васіль Быкаў: Чаму рускія не могуць зразумець украінцаў

🔵Васіль Быкаў: «Адраджэнне — справа моладзі, а не пенсіянераў»

🔵Васіль Быкаў: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды»

🔵Быкаў: Я быў «ідэалагічным дыверсантам»

🔵 Васіль Быкаў: Трэба жыць і змагацца. Размовы з пісьменнікам

🔵 Аўдыёкніга Васіля Быкава «У тумане»

🔵 Найлепшыя экранізацыі твораў Быкава

🔵10 цытат Васіля Быкава пра лёс нацыі

🔵Чым любіў паласавацца Васіль Быкаў?

🔵 У якіх месцах Беларусі ўшанавана памяць Васіля Быкава
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналіста «Радыё Свабода» Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава, бізнэсоўца Сяргея Шэлега.

Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў

Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам.

«Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х».

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
213.pdf
838.9 KB
Новы нумар нашай газеты састарэў яшчэ да публікацыі🙈. Але затое ў наступным будзе шмат добрых навін ❤️
Forwarded from Наша Ніва
Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пецярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім

Расказваем падрабязней.

https://nashaniva.com/370760

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370760
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Намеснік начальніка калоніі сказаў: "Дуліна, апошні раз ёсць магчымасць прызнаць віну". Я сказала "не". Ён кажа "Ну, значыць на расстрэл!"»

Выкладчыца італьянскай мовы і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, якая апынулася сярод вызваленых сёння палітзняволеных, падрабязна расказала нашаму карэспандэнту пра тое, як выглядаў працэс вызвалення «знутры».

Вязні да апошняга не ведалі, куды і з якой мэтаю іх вязуць.

Паслухайце!

🔹Глядзіце таксама ў спецвыданні, якое ідзе ў нашым эфіры проста цяпер
12:30 по Минску. Светлана и Сергей Тихановские: совместная пресс-конференция

Беларуская лидерка вместе с мужем Сергеем Тихановским отвечают на вопросы беларусcких и зарубежных журналистов.

Наблюдать за мероприятияем в прямом эфире можно на официальном ютуб-канале Светланы Тихановской.

Кроме Ютуба трансляция будет доступна в
💬Х,
📷Инстаграм,
🎥ТикТок.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Наша Ніва
Сярод вызваленых і японскі «шпіён» Ніканісі Масатосі

Выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта быў асуджаны за агентурную дзейнасць.
2025/06/29 14:24:07
Back to Top
HTML Embed Code: