Forwarded from Светлана Тихановская
Галоўныя моманты з прамовы і адказаў на пытанні Сяргея Ціханоўскага пасля 5 гадоў у турме
Пра будучыню Беларусі і дэмакратычных сілаў:
📌 «Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць дрэнных людзей ад добрых».
📌«Лідаркай Беларусі з'яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што тут не прэтэндую. Ці вы лічыце, што лідарам павінен быць той чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі? Такіх лідараў, як я, у нас тысячы».
📌«Я не планую ўмешвацца ў дзейнасць Офіса. Яны мне расказвалі: «Офіс тым і тым займаецца, крадуць…». Яны там называюць нас здраднікамі. А я вам вось што скажу: больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў. Я і пальца яе не варты».
Пра Украіну і Расію:
📌«Крым — гэта тэрыторыя Украіны. Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала вельмі цяжкая доля — я падтрымліваю яго абсалютна і бязмежна. Яго лёс у чымсьці нават цяжэйшы за мой. Гэта мой герой».
📌«Наш агульны вораг — гэта пуцінская ўлада. Менавіта пуцінская ўлада. Пакуль яна не абрынецца там, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа».
Пра ўплыў ЗША:
📌 «Дональд Трамп мае сілу сваім словам вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я прашу дапамагчы нам. Ёсць шанец выпусціць усіх, калі ён скажа сваё слова».
🔗 Падрабязней — па спасылцы.
📺 Поўны эфір прэс-канферэнцыі даступны на афіцыйным Youtube-канале Святланы Ціханоўскай.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Новы Час
«Ноччу ўсе раны болей баляць». 40 цытат Васіля Быкава
Сёння — дзень памяці Васіля Быкава. Легендарны беларускі пісьменнік, класік ваеннай прозы пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 2003. Каб яшчэ раз згадаць пра геній творцы і яго здольнасць бачыць і разумець больш, чым іншыя, мы сабралі цытаты з яго мастацкіх і публіцыстычных твораў і размоў з сябрамі.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

Вельмі добрыя два дні, вельмі радасна і за людзей на волі, і за тых, хто чакаў. Добра бачыць сем разгубленых і шчаслівых твараў. Добра слухаць энэргічнага не зламанага (а галоўнае жывога) Сяргея Ціханоўскага ці інтэлігентную Наталлю Дуліну, якая хацела б саступіць сваё месца сярод вызваленых камусьці іншаму. Добра думаць, што акрамя гэтых сямі выратаваны яшчэ сем.
Але болю не менш. Бо на волі былыя вязні ўсё яшчэ стаяць, трымаючы рукі за спіной. Бо катаванні, пра якія яны распавядаюць, не спыніліся. Людзі галадаюць, мерзнуць у шіза, церпяць гвалт, прыніжэнні, пазбаўленыя лістоў, медычнай дапамогі, вымушаныя працаваць задарма. А пацучок, які так здзекліва жартуе пра "вас вязуць на расстрэл", працягвае катаваць.
Так добра гучыць гэтае "лукашэнка вызваліў палітвязняў", так пазітыўна. І 14 выратаваных - гэта вельмі шмат. Але за кратамі тысячы. І калі схуднелы Сяргей эмацыйна распавядае пра ўсе выпрабаванні, што яму давялося прайсці, - гэта не толькі яго гісторыя. Гэта гісторыя тысяч беларусаў. Усе жахі не ў мінулым - яны адбываюцца проста зараз.
Няхай гэтую гісторыю пачуюць тыя, хто стаміўся, хто шкадуе сябе, хто не супраць перагарнуць старонку, хто хацеў бы не чуць і не бачыць. Нельга заплюшчваць вочы, калі існуе такое вялікае зло. Нельга жыць спакойна побач з ім. Нельга чакаць, што зло добраахвотна здасць свае зубы і кіпцюры і зменіцца да лепшага. Нельга быць абыякавым - і Сяргей кажа пра гэта.
Эмоцый шмат - і радасць, і боль, і нянавісць да катаў. Але ёсць яшчэ адно. Сяргей Ціханоўскі - сярод з тых, хто калісьці абудзіў у беларусах надзею. І зараз, калі мы бачым яго побач са Святланай, у яго вачах тая самая надзея. Нічога не скончана, і не скончыцца, пакуль усе вязні не выйдуць, а пацукі не сядуць.
Свабоду усім палітвязням!
Катаў за краты!
Жыве Беларусь!

Forwarded from Наша Ніва
«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх
Найлепшую італьяністку краіны, былую дацэнтку кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну пасля 2020 года неаднаразова адпраўлялі на Акрэсціна, звольнілі з універсітэта, а пазней асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня яна трапіла ў лік 14 палітвязняў, вызваленых з беларускіх турмаў пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага.
https://nashaniva.com/370831
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370831

Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх Найлепшую італьяністку краіны, былую дацэнтку кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну пасля 2020…
Фантастычная жанчына, пачытайце. Яна яшчэ пра іншых палітзняволеных жанчын распавядае.
Forwarded from Наша Ніва
Японскае СМІ абвергла, што японскі выкладчык Масатосі быў памілаваны
Былы выкладчык ГДУ Ніканісі Масатосі, якога асудзілі да 7 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць», насамрэч не быў памілаваны, піша @viasnaHomel. Яго пераблыталі з іншым грамадзянінам Японіі. Але імя не называецца.
https://nashaniva.com/370869
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370869

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Новы Час
Як Кузьма Чорны быў Іванам Ферапонтавічам. Сем цікавостак з жыцця пісьменніка
Ці ведаеце вы, што Кузьма Чорны разыгрываў перад навакольнымі свае раманы, як тэатральны акцёр, што прыводзіла да кур’ёзаў? Прапануем семь цікавостак з жыцця пісьменніка.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Ці ведаеце вы, што Кузьма Чорны разыгрываў перад навакольнымі свае раманы, як тэатральны акцёр, што прыводзіла да кур’ёзаў? Прапануем семь цікавостак з жыцця пісьменніка.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💔Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоў
Журналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі.
Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць перадачы. У калоніі Ігара часта змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.
Дар'ю, жонку палітвязня, напачатку 2023 года асудзілі на два гады калоніі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. У красавіку 2025 году сілавікі затрымалі малодшага брата Ігара — 25-гадовага Мікіту Лосіка. Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за нібыта перасылку некалькіх фота ў "Беларускі Гаюн".
Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў. На момант арышту Ігара ёй было крыху больш за год.
Паводле інфармацыі "Свабоды", ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Мінску.

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечакана зрабіліся адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.
Гэты малюнак даслала нам мастачка, што вымушана была з'ехаць, але яе сэрца, як і сэрцы тысяч беларусаў замежжа, засталося на Радзіме.
І нас, беларусаў, не падзеляць адлегласці і межы. У розных гарадах і краінах мы смуткуем, смяемся, кахаем, чытаем вершы, малюем, дыхаем, змагаемся і маем агульную мару і агульную мэту на ўсіх: Беларусь будзе вольнай.
Пахне чабор!
Пахне вечна, для кожнага беларуса.
Файл для друку тут.

Forwarded from Годна
Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі.
Ён – не проста адзін з найважнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя. Пятрусь Броўка – акадэмік і галоўны рэдактар першай Беларускай савецкай энцыклапедыі. Ён пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну, у якой – боль і надзея, праца і каханне, Радзіма і чалавек.
Вы дакладна ведаеце адзін з самых вядомых ягоных твораў – верш «Пахне чабор». Гэта верш, дзе лірыка і прастата сустракаюцца з глыбокім эмацыйным рэзанансам. Броўка паказаў, што вялікае – у малым: момант кахання, які так і не адбыўся; цішыня вечара; пах звыклай траўкі, што захоўваецца ў памяці на ўсё жыццё.
У апошнія гады фраза «Пахне чабор» ператварылася ў культурны сімвал – напамін пра далікатнасць і стойкасць беларускай ідэнтычнасці. У часы, калі прамое слова падаўляецца, менавіта паэзія дазваляе выказаць самае важнае. «Пахне чабор» – гэта пра ўспамін, пра мову, пра Беларусь, якую мы носім у сабе.

Не прапусці стрым з Варшавы! Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязнямі
Далучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы! Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да барацьбы за тое, каб ператварыць Беларусь у краіну для жыцця.
Калі ў вас няма магчымасці далучыцца да акцыі салідарнасці асабіста, глядзіце стрым: жывы эфір даступны па гэтай спасылцы.
📍 Варшава, помнік Каперніку
🕖 Пачатак — а 19:00 па польскім часе
🔗 Трансляцыя
https://youtube.com/live/I7_5dsYBHXw?feature=share

YouTube
Светлана и Сергей Тихановские в Варшаве! Встреча с беларусами live
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Падводная лодка з турмы: як Казімір Чарноўскі апярэдзіў час
Імя Казіміра Чарноўскага — беларускага шляхціча, палітзняволенага і самавука-інжынера — магло назаўжды згубіцца ў гісторыі. Аднак менавіта ён стаў аўтарам аднаго з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі. Можна дакладна сказаць, што ён заклаў аснову для будучых дасягненняў у суднабудаванні.
🪃 І ўсё гэта ён зрабіў з турэмнай камеры, піша palatno.media.
Працяг па спасылцы.📌 Без VPN адкрыецца тут.
Імя Казіміра Чарноўскага — беларускага шляхціча, палітзняволенага і самавука-інжынера — магло назаўжды згубіцца ў гісторыі. Аднак менавіта ён стаў аўтарам аднаго з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі. Можна дакладна сказаць, што ён заклаў аснову для будучых дасягненняў у суднабудаванні.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Наша Ніва
«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram
Кірыла Балахонаў заахвочваў беларусаў далучацца да палка Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесці ў турму.
Ён расказаў @radiosvaboda, як ставяцца ў зняволенні да маладых, пра мяшаныя пачуцці ад вызвалення і што ён хоча рабіць далей.
https://nashaniva.com/371206
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371206

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе
Навуковец, які спецыялізаваўся на рэдкіх генетычных захворваннях, апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, заднім днём, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі.
Вялікая гутарка пасля вызвалення.
https://nashaniva.com/371012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371012
Навуковец, які спецыялізаваўся на рэдкіх генетычных захворваннях, апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, заднім днём, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі.
Вялікая гутарка пасля вызвалення.
https://nashaniva.com/371012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371012
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе Навуковец, які спецыялізаваўся на рэдкіх генетычных захворваннях, апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі:…
Такія розныя і такія моцныя нашы людзі.